[BY] Аб'яднаньне Польшчы і Беларусі ў канфэдэрацыю
Форум
Рэспубліка Беларусь — удзельніца розных інтэграцыйных працэсаў. Беларускі народ звязваюць вузлы дружбы і сваяцтва з усімі навакольнымі дзяржавамі. І з усімі з іх мы маем паспяховы досвед сумеснага працяглага жыцця пад адзіным дзяржаўным дахам. Адным з найбольш яркіх і прагрэсіўных гістарычных прыкладаў такога жыцця з'яўлялася Рэч Паспалітая Абодвух Народаў, гвалтоўна зліквідаваная шляхам вонкавага ўзброенага ўмяшання.
Распад Савецкага Саюзу паклаў канчатак гвалтоўнай інкарпарацыі беларускага народа і даў яму права самастойнага выбару: суверэннае незалежнае існаванне або стварэнне легітымнага інтэграцыйнага ўтварэння. Адным з натуральных выбараў інтэграцыі з'яўляецца адраджэнне незаконна знішчанай Рэчы Паспалітай сумесна з польскім народам.
Гэты артыкул прапануе абмеркаванне ініцыятывы аб правядзенні двух рэферэндумаў — адзін у Рэспубліцы Польшча, адзін у Рэспубліцы Беларусь — з аднолькавым пытаннем:
«Ці падтрымліваеце Вы аб'яднанне Рэспублікі Польшча і Рэспублікі Беларусь у адзіную канфедэратыўную дзяржаву, удзельніка Еўрапейскага Саюзу, які забяспечвае роўную паўнату нацыянальнага кіравання польскаму і беларускаму народу?»
Вынікі рэферэндуму будуць насіць дарадчы характар і не з’яўляюцца абавязковымі да неадкладнага выканання кіраўніцтвам кожнай з краінаў. Трэба зазначыць, што гэтая публікацыя не мае сваёй мэтай агітацыю за той ці іншы зыход рэферэндуму і нацэленая толькі на грамадскае абмеркаванне ініцыятывы.
Згодна з дзейнай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь (гл.2, арт.74), ініцыятарамі рэферэндуму могуць выступіць наступныя сілы:
— Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь;
— Палата Прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі. Рашэнне прымаецца на іх асобных пасяджэннях большасцю галасоў кожнай з палатаў;
— 450 тысячаў грамадзян, якія валодаюць выбарчым правам, у тым ліку не менш як 30 тысячаў грамадзян ад кожнай з вобласцяў і горада Мінску.
Ініцыятарамі рэферэндуму ў Рэспубліцы Польшча могуць выступаць (арт. 125 Канстытуцыі Рэспублікі Польшча):
— Сейм Рэспублікі Польшча. Рашэнне мусіць быць падтрымана абсалютнай большасцю ў прысутнасці больш за палову ўсіх дэпутатаў;
— Прэзідэнт Рэспублікі Польшча пры ўмове ўхвалення Сенатам — абсалютнай большасцю галасоў у прысутнасці больш за палову ўсіх сенатараў.
Правапераемнасць
Утвараная канфедэрацыя Польшчы і Беларусі нацэленая на працяг гістарычнай спадчыны Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў і імкнецца адпавядаць духу талерантнасці, дэмакратыі і прагрэсу, ля вытокаў якога знаходзілася згаданая еўрапейская дзяржава.
Канфедэратыўны ўзровень
Канкрэтны пералік паўнамоцтваў, якія дэлегуюцца Польшчай і Беларуссю канфедэратыўнаму кіраўніцтву, мусіць быць вызначаны ў працэсе шырокага грамадскага абмеркавання ў абедзвюх краінах і выразна публічна пазначаны да правядзення рэферэндумаў у абедзвюх краінах.
Меркавана, да канфедэратыўнага ўзроўню могуць датычаць:
— Пасада прэзідэнта канфедэрацыі;
— Сумесная верхняя палата парламента, якая ўключае прапарцыйнае прадстаўленне сенатараў з абедзвюх частак канфедэрацыі;
— Пытанні знешняй палітыкі;
— Пытанні абароны і канфедэратыўнай бяспекі;
— Пытанні грашова-крэдытнай палітыкі (аб'яднанне нацыянальных банкаў у канфедэратыўную рэзервовую сістэму), а таксама пытанні фіскальнай палітыкі ў частцы падаткаў і збораў канфедэратыўнага ўзроўню.
Нацыянальны ўзровень
Меркавана, да нацыянальнага ўзроўню кожнай з частак канфедэрацыі могуць датычаць:
— Нацыянальныя ўрады, падсправаздачныя ніжнім палатам парламентаў і прэзідэнту канфедэрацыі, у частках, якія не супярэчаць агульнаканфедэратыўнаму ўзроўню;
— Самастойныя ніжнія палаты парламентаў Польшчы і Беларусі, якія выбіраюцца усеагульным галасаваннем у кожнай з частак канфедэрацыі;
— Сацыяльныя пытанні, такія як культура, медыцына, адукацыя, ахова прыроды і экалогія; — Пытанні мясцовага самакіравання;
— Пытанні ўнутраных спраў кожнай з дзвюх нацыяў.
У якасці ўдзельніка Еўрапейскага Саюзу канфедэрацыя будзе праводзіць адзіную палітыку, уключаючы стаўленне да ўдзелу ў такіх дамовах, як «зона еўра». Далучэнне да адзінай еўрапейскай валюты можа паслужыць гладкім пераходам ад паасобнага абароту злотага і рубля да адзінай валюты ўнутры канфедэрацыі Польшчы і Беларусі.
Аб стаўленні да Ўкраіны
Канфедэрацыя Польшчы і Беларусі цалкам прызнае Ўкраіну як аднаго з гістарычных спадкаемцаў Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў разам з удзельнікамі канфедэрацыі. Патэнцыйнае далейшае аб'яднанне Канфедэрацыі і Ўкраіны ў канфедэрацыю трох нацыяў знаходзіцца выключна ў веданні народаў гэтых дзяржаваў, можа ажыццявіцца толькі пры наяўнасці адпаведнай дэмакратычнай ініцыятывы і пасля публічнага волевыяўлення.
З улікам гэтага усе сумесныя структуры і правілы Канфедэрацыі Польшчы і Беларусі не могуць будавацца ў супярэчнасці з магчымасцю далейшага ўваходжання Ўкраіны ў згаданы саюз у якасці роўнага партнёра, народ якога мае прапарцыйнае дэмакратычнае прадстаўніцтва.
Аб стаўленні да рускамоўнага свету
Беларусь з'яўляецца носьбітам як беларускай, так і рускай моўнай традыцыяў. Пытанні культуры і мовы будуць знаходзіцца выключна ў веданні нацыянальнага ўзроўню кожнай з частак канфедэрацыі. Як удзельнік канфедэрацыі Беларусь будзе з гонарам несці гістарычную спадчыну еўрапейскай традыцыі рускай культуры, імкнуцца захоўваць і развіваць яе, нягледзячы на лёс і асіміляцыю рускай еўрапейскай культуры ў іншых дзяржавах, уключаючы Расійскую Федэрацыю.
Каментары. Кантэкст пераменаў
У гэтай частцы хочацца прывесці некалькі момантаў, якія дапамогуць паставіць апісаную вышэй прапанову ў пэўны кантэкст:
— Тэарытычная польска-беларуская канфедэрацыя апынецца ПЯТАЮ краінай ЕС па колькасці насельніцтва і ДРУГОЮ па тэрыторыі (пасля Францыі, сёння Польшча шостая).
— Калі інтэграцыя Польшчы і Беларусі будзе ажыццёўлена паспяхова, а нашыя народы ўжо маюць карысны шматвяковы досвед памылак цяжкіх, з якога можна і трэба вучыцца, то з'явіцца зручная магчымасць пераходу на вышэйшы ўзровень — аб'яднанне з Украінай. З'явіцца рэгіянальная стратэгія.
— У доўгатэрміновай перспектыве польска-ўкраінска-беларуская канфедэрацыя, калі такая з'явіцца, апынецца ПЕРШАЙ краінай ЕС па колькасці насельніцтва (94 мільёны, у Германіі — 82) і ПЕРШАЙ краінай ЕС па тэрыторыі (1.123.530 кв км, Францыя ўдвая меншая — толькі 547.030 кв км). Немцам прывітанне!
— Канфедэрацыя апынецца найважнейшым стратэгічным саюзнікам ЗША ў Еўропе і свеце. Патэнцыйна — лідэрам Еўропы, бо Германіі і Францыі расці больш асабліва няма куды.
— Адной з галоўных страшылак для беларусаў будуць гарантыі культурнай незалежнасці, але для іх у сучасным свеце прыдуманыя ўжо ўсе неабходныя механізмы.
— Адной з галоўных страшылак для палякаў будзе магчымасць рэстытуцыі, з нагоды якой яны ўжо пасварыліся з літоўцамі. Меркавана, тут можна знайсці ўзаемныя варыянты (асабліва ведаючы, што большасць аб'ектаў рэстытуцыі не дажылі да нашых дзён). Калі паляк гатовы здаць іспыт па мове і пераехаць на ПМЖ у Беларусь, то чаму не дапамагчы чалавеку стаць беларусам? Пытанні культуры і адукацыі мусяць быць у нацыянальным веданні.
— На фоне польска-беларускай канфедэрацыі, празмерныя прэтэнзіі літоўцаў на спадчыну ВКЛ будуць выглядаць… хмммм… міла.
— Адлегласць ад мяжы НАТА да мяжы горада Масква складзе 437 км, або 5 гадзін 39 хвілін па трасе М1. Можна сказаць — добрыя блізкія суседзі.
А як прагаласавалі б Вы на прапанаваным рэферэндуме сёння? Нагадваем пытанне:
«Ці падтрымліваеце Вы аб'яднанне Рэспублікі Польшча і Рэспублікі Беларусь у адзіную канфедэратыўную дзяржаву, удзельніка Еўрапейскага Саюзу, якая забяспечвае роўную паўнату нацыянальнага кіравання польскаму і беларускаму народу?»

0 комментариев