Каліноўскі, у маёй галаве
Кастусь Каліноўскі – хто ён, легенда беларускага нацыянальнага руху, ці праваднік польскай палітыкі на Беларусі? Здавалася, усе ужо вызначыліся, і усё тут зразумела, але Ігар Марзалюк, у сваёй кнізе “ Ад Русі і Літвы, да Беларусі“ зноўку падкідае дроў у полымя гэтай спрэчкі.
Найбольш зразумелы погляды па гэтаму пытанню, польскай і расійскай афіцыйнай навукі. Для Расіі Каліноўскі – крывавы дыктатар, дзеючы па загадзе польскага ураду. Разглядаючы гэтую гіпотэзу з навуковага пункта гледжання можна, але з вялікай доляй скепсісу. Расійская гістарычная навука – навука своеасаблівая, у значнай ступені, расійская гістарыяграфія пабудаваная на канструяванні і абароне гістарычных міфаў. Разгляд чарговага міфа аб К. Каліноўскім патрабуе асаблівай увагі.
З палякамі таксама зразумела – Каліноўскі, дзеяч польскага паўстання на Літве і Беларусі, і яго “прабеларускія” дзеянні – тактычны ход. Самае цікавае, зразумела, у беларускай гістарыяграфіі, як заўсёды знаходзяцца беларусы, якія не шукаюць лёгкіх шляхоў, і заўсёды гатовыя ваяваць з цэлым светам. А як мы бачым погляды і польскай і расійскай гістарыяграфіі амаль што салідарызуюцца.
І. Марзалюк, як гісторык, цалкам прафесійны і адказны навуковец. Толькі акрамя гэтага, ён яшчэ і звычайны чалавек. Незразумела, ці з’яўляецца яго любоў да Лукашэнкі шчырай, але тое што Марзалюк уважліва глядзіць у рот свайму куміру відавочна. А раз, Каліноўскі, стаў асабістым ворагам Лукашэнкі, то яго трэба знішчыць, зразумела ў навуковым сэнсе. Гэта, канешне не магло адбіцца на навуковай прадузятасці Марзалюка. А таму пачнём апавядаць, хто ж такі К. Каліноўскі не для Марзалюка, а асабіста для Лукашэнкі.
Калі Лукашэнка вучыўся ў школе, гісторыя Беларусі (БССР) там выкладалася ў вельмі кастрыраваным выглядзе, і цікавай для яго не была. У галаве Лукашэнкі-школьніка, з гісторыі Радзімы адзінае, што адклалася, гэта Ленін, Каліноўскі і партызаны. Ну і зразумела, што К. Каліноўскі, хоць і быў у тагачасных падручніках беларусам, але змагаўся супраць царызму за шчасце сялян і працоўных. І ўсё. Паступіўшы у Магілёўскі педагагічны інстытут на гістарычны факультэт, не ад вялікай любові к гісторыі, а таму што гэта было прасцей усяго, і да таго ж гістфак таго часу, педагогаў рыхтаваў толькі з жанчын, а мужчыны, яго выпускнікі, адразу ішлі на партыйную і камсамольскую працу. Дык вось, веды Лукашэнкі гісторыка – увогуле былі мінімальнымі, а па гісторыі Беларусі (хоць там і быў такі курс) і зусім не значныя. Але Каліноўскі, і тут быў вышэй за іншых. Яго асоба савецкай прапагандай сапраўды была ідэалізаваная і ператварылася ў легенду. Каліноўскі – гэта, увогуле адзіная асоба з дакастрычніцкай гісторыі Беларусі, якую Лукашэнка ведаў, памятаваў, а недзе, нават і паважаў). Але зразумела, не як барацьбіта за беларускі народ, а як палымянага рэвалюцыянера. На гэтым усё і скончылася, наступныя некалькі дзясяткаў год Лукашэнка аб Каліноўскім не успамінаў. Ён быў да яго абыякавым.
Але пад час пратэстаў 2006 года, пратэсная плошча з намётавым лагерам, была названая ў гонар Кастуся Каліноўскага. Так Каліноўскі стаў ворагам Лукашэнкі. Ужо таты, з разгонам “Плошчы”, у галовах лукашыстаў узнікла ідэя, перайменавання вуліцы Каліноўскага Ў Мінску. Але далей праектаў не пайшлі, Лукашэнка не даў згоду, мажліва ідэалы маладосці, яшчэ не былі цалкам забыты. Але цкаванне Кастуся ў афіцыйнай беларускай гістарыяграфіі пачалося менавіта ў той момант, але пакуль што без вялікага энтузіязму. Яно ішло не спешна аж да 2022 года. З гэтага часу Каліноўскі – асабісты вораг Лукашэнкі, бо менавіта яго імя носіць небезвядомы полк беларускіх добраахвотнікаў украінскага войска. Гэтым разам Кастусь Каліноўскі, непасрэдная пагроза уладзе Лукашэнкі, і гэта бітва на вынішчэнне. Каліноўскі павінен быць забіты! Хай нават і пасмяротна!

1 комментарий
Легенда Белорусского руху? Блин! Белорусские крестьяне наоборот отлавливали литвинских повстанцев и сдавали царским оккупантам! Изучайте матчасть — например в Википедии по началу!