25 vs 7
Ісус Хрыстос — не штукар, каб здзяйсняць цуды па замове, і, тым не менш, яго нябёснае паходжанне, усё ж, прадугледжвае і здзяйсненне цудаў. У Евангеллі прыведзена 35 цудаў здзейсненых Ісусам: уваскрашэнне Лазара, лекаванне пракажаных, і нават выгнанне нячысцікаў. Усё гэта, даказвае яго божаю сутнасць. І натуральна, яго нараджэнне на свет, само па сабе з'яўляецца цудам. 25 снежня, уласна, пра гэта і кажа. 21 снежня — дзень зімовага сонцастаяння (у 1 годзе нашай эры 25 снежня), і пасля гэтай даты светлавы дзень на Зямлі пачынае паступова павялічвацца. Ці гэта не цуд? І не выпадкова Ісус Хрыстос нарадзіўся ў гэты дзень, бо яго нараджэнне, павінна азначаць перамогу Света над Цемрай, Дабра над Злом, і Бога над Сатаной.
Але гэту пазіцыю ў хрысціянскім свеце падзяляюць не ўсё. У Рускай Праваслаўнай Царквы іншы погляд на Каляды. Яны святкуюць 7 студзеня. А што ж гэта за дзень такі, у планетарным сэнсе? Звычайны, ні чым не характэрны. Адзінае тлумачэнне зацятасці РПЦ — дагматызм. Калі, увесь хрысціянскі свет перайшоў на грыгарыянскі (больш дакладны) каляндар, РПЦ (і некаторыя іншыя цэрквы) засталася ў Юліянскім. З-за ўпартасці сваіх іерархаў, якія адмаўлялі прагрэс і не захацелі ісці за «лаціннікамі». З-за сваіх амбіцый, яны здрадзілі праўдзівуму святу Раства Хрыстова, і аддалі перавагу святкаванню яго ў дзень, калі Хрыстос не мог нарадзіцца. Адрынуўшы прагрэс у пытанні праўдзівага вылічэння каляндарнага часу (астранамічная памылка юліянскага календара, на сёння -12 дзён), РПЦ адмовіла сваім вернікам у цудзе. Замест перамогі Света, РПЦ святкуе радавы дзень, замяніўшы Цуд Раства, святам сваёй дурасці і ўпартасці. Бо 2025 гадоў назад, нараджэнне Хрыста прыйшлося на наступны дзень пасля зімовага сонцастаяння, а не на дванадцаты!
Дык ці варта дзеля «традыцыі» і «догмы» адпрэчваць праўдзівага Хрыста?

0 комментариев