Элітарызм
Дачка, на Дзень Народзінаў, падаравала мне кнігу «Ключ, які нічога не адкрывае»Ведаючы маю павагу і любоў да роднай мовы, шукала такую адмыслова. Доўга выбірала, каб найлепшую. “Спадзяюся табе спадабаецца. Напэўна цікавая. Містычная.” Ну і потым перапытвала: “Як яна табе?” А што адказаць?
Кніга напісаная ў Беларусі, на беларускай мове – ужо падзея. Пісьменнік, які піша па беларуску – ужо талент! Пісаць на гэтай мове, азначае, што чалавек надзелены інтэлектам, розумам, а ў нашай краіне і мужнасцю. Чалавек, які валодае беларускай мовай, можа на ёй выказваць свае думкі, не шэраговы выхадзец з народа – яму падуладная мова вышэйшага Свету, элітарная, тайная мова. У старажытныя часы, лаціна – гэта мова эліты, не даступная звычайнаму чалавеку. Сёння беларуская мова – мова інтэлектуальнай эліты, вышэйшай страты грамадства.
У гады маёй маладосці, пад час СССР, тых хто размаўляў на беларускай мове называлі “калхознікамі”. Сёння, калі калхознікі захапілі ўладу, яны і дзьвух слоў звязаць па беларуску не могуць, бо гэта мова паэтаў і пісьменнікаў, прафесараў і экспертаў. Тыя, хто сёння абражае беларускую мову не толькі асобы без гістарычнай памяці, павагі да продкаў і сумлення, але яшчэ і слабыя розумам, бо не у стане з-за свайго абмежаванага інтэлекту вывучыць мову эліты.
Так што, кніга мне спадабалася. Некаторыя скажуць, што тое аб чым я гаварыў, лухта. Недастаткова валодаць мовай, каб быць добрым пісьменнікам, трэба мець сапраўдны талент. А хіба не талент на забароненай, гнанай, рэдкай мове выказваць свае думкі? Ды і дзе крытэрый таленту? Тыя хто не валодае беларускай мовай, яго вызначаюць? “Не чытаў, але асуджаю!” – вось іх квінтэсенцыя!

2 комментария