Тарашкевич, со слов Якубовича, оговорил 160 человек. А может, нужно было 500

Люди, которые хотели отсидеться. Надеялись, что их не зацепит. Они не виноваты?
Галоўны рэдактар газэты «СБ. Беларусь сегодня» Павал Якубовіч распавёў «Свабодзе» пра тое, як Мая Кляшторная атрымала з архіваў КДБ копію справы маці, паабяцаў паспрыяць адмене рашэньня аб прызнаньні кнігі Зянона Пазьняка пра Курапаты экстрэмісцкай, і расказаў пра хаду конкурсу на мэмарыял у Курапатах.— На гэтым тыдні Мая Тодараўна Кляшторная атрымала ў рэдакцыі газэты «СБ. Беларусь сегодня» копію справы сваёй маці. Кіраўніцтва Камітэту дзяржаўнай бясьпекі і супрацоўнікі Цэнтральнага архіву КДБ абнародавалі копіі сакрэтных дакумэнтаў. Я так разумею, гэта адбылося з вашай ініцыятывы. Як у вас атрымалася гэта зрабіць? Цяпер многія задаюць пытаньне, ці гэтак жа нашчадкі іншых рэпрэсаваных змогуць атрымаць поўныя справы, копіі справаў сваіх родных?
— Уся гэтая гісторыя дастаткова міталягізаваная. Асноўная тэма размовы — архівы, допуск да іх і як гэтую праблему вырашаць. Паводле закону апошнія гадоў 20 родныя мелі магчымасьць атрымаць адказы на пытаньні, за што арыштавалі і расстралялі дзеда, бацьку ці бабулю, можна было ўзьняць пра рэабілітацыю. Усё гэта было, але часта гучыць абсалютна дзіцячае патрабаваньне: «Пусьціце ў архіў». Дружок, што ты ў архіве знойдзеш?
У большасьці крымінальных справаў хаваюцца страшныя падрабязнасьці. Просты прыклад, які мяне шакаваў. У нашай гісторыі ёсьць найпаважанейшы чалавек, спадар Тарашкевіч. Яго арыштавалі, асудзілі «тройкай», але пасьля суду яго не расстралялі і трымалі ў камэры ў асобым корпусе менскай турмы. Ён ведаў пра тое, што яго ўжо выкрасьлілі зь ліку жывых, тым ня менш яго штодня выклікалі, і каб хоць лішні дзень застацца ў жывых, ён даваў паказаньні яшчэ на кагосьці. І па паказаньнях Тарашкевіча, падаецца, 160 ці 180 чалавек былі арыштаваныя, большасьць зь іх пакараныя сьмерцю. Ці абавязкова цяпер гэтую гісторыю раскрыць і зрабіць з Тарашкевіча нейкага даносчыка ці ілжэсьведку? Ён — ахвяра, але ахвяры і тыя 180 чалавек, на якіх ён данёс. Дык, можа, ня трэба дзеля задавальненьня ўласных уяўленьняў рабіць з гэтага трылер?
— Я крыху пра іншае хацела запытацца. Мая Тодараўна казала, што калі пры канцы 1980-х гадоў яна атрымала доступ да справы маці і бацькі, то не магла нават дакрануцца да справы, ёй зачыталі толькі некалькі дакумэнтаў, а не цалкам усю справу. Былі абмежаваныя магчымасьці, а цяпер яна атрымала поўную справу. Ці магчыма, каб поўныя справы, іх копіі атрымалі іншыя рэпрэсаваныя, нашчадкі рэпрэсаваных. Вы — чалавек уплывовы, вы добрую справу зрабілі для Маі Тодараўны. Ня так шмат засталося ў Беларусі такіх людзей як яна. Напрыклад, Надзя Раманаўна Дземідовіч. Што ім цяпер рабіць? Тым, хто сам захоча атрымаць копію справы бацькі, напрыклад, з архіваў КДБ.
— Ёсьць устаноўлены парадак. Трэба зьвярнуцца ў сваю абласную ўправу КДБ, калі гэта ня Менск, альбо да кіраўніцтва Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, калі размова ідзе пра Менск, каб пабачыць гэтую справу. А вось дазволяць ці не дазволяць, гэтае пытаньне цяжка спрагназаваць.
Я паспрабую патлумачыць. Пасьля некаторых справаў валасы дыбам становяцца ад таго, як людзі адзін на аднаго паказвалі. Прычым людзі знакамітыя, паважаныя, многім помнікі стаяць, і адзін паказвае, што другі ўцягнуў яго ў трацкісцкую дзейнасьць, а той паказвае, гэта ён мяне спойваў і ўгаворваў Сталіна забіць. Таму справа не ў рэпутацыях, а ў тым, што нельга некаторыя рэчы абнародаваць.
Якому нашчадку спадабаецца, што ягоны нявінна расстраляны дзед даў паказаньні яшчэ на дзевяць аднавяскоўцаў. Кажуць: назавіце імёны катаў. Ужо і катаў няма, і ахвяраў. Што з таго, што назваць імя сяржанта КДБ, які забіў 20 чалавек, а потым яго самога забілі і жонку ў «Алжир» паслалі. Цяпер трэба гаварыць пра тое, што нельга дапусьціць сталінізму з усёй гэтай паранойяй, пустатой і барабанным боем, які «Алжиром» заканчваўся.
У прынцыпе кожны можа зьвярнуцца ў КДБ і атрымаць. Мая Тодараўна — адна з апошніх жывых удзельніц той драмы, яе асудзілі ў 4 месяцы ад нараджэньня. Натуральна, я зрабіў усё, што мог, каб Мая Тодараўна магла дакрануцца да арыгіналаў, да лістоў, якія яе маці пісала Варашылаву, і яшчэ шмат да чаго, што раней не лічылі патрэбным паказаць, лічылі, што гэта ня мае дачыненьня да справы. Я выступіў з хадайніцтвам і вельмі ўдзячны тым кіраўнікам, якія пайшлі насустрач. Калі даволі даўно мы пазнаёміліся з Маяй Тодараўнай, мяне гэтая трагедыя вельмі ўразіла. Гэта раман, такі сюжэт наўрад ці Дастаеўскаму ў галаву б прыйшоў.
Што да справаў іншых людзей, то пакуль я — рэдактар газэты, то дзе магу дапамагчы, хай пішуць, зьвяртаюцца, я пастараюся для гэтых людзей усё зрабіць, каб задаволіць іх жаданьне даведацца болей.
— Вы намагаецеся, каб памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій была годна ўшанаваная ў Курапатах. Некалькі дзён таму Аляксандар Лукашэнка перадаў прэзыдэнту Казахстану 63 справы беларусак, якія былі ў Акмолінскім лягеры жонак здраднікаў радзімы. Ці вы неяк прычыніліся да гэтага рашэньня?
— Можна я сьціпла ня буду гэта камэнтаваць. Ёсьць факт. Прэзыдэнт зрабіў гэты жэст. Нурсултан Абішавіч сапраўды вельмі шмат робіць дзеля ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, гэта сапраўды вельмі добры прыклад. З 1990-х гадоў ён асабіста займаецца казахстанскімі мэмарыяламі, бо з Казахстана зрабілі турму для ўсяго Савецкага Саюзу тых гадоў. У кантэксьце Курапатаў і нашых далейшых рухаў і іншага павароту да гэтай тэмы мне вельмі прыемна, што ў прэзыдэнтаў адбылася такая размова, што Аляксандар Рыгоравіч убачыў, наколькі ўдзячны Назарбаеў за тое, што яму перадалі гэты архіў. Гэта добры факт.
Што тычыцца астатняга, колькі ў мяне будзе хапаць сілаў, я буду рабіць усё, каб у Курапатах зрабіць мэмарыял смутку і памяці. Ні пра якое прымірэньне ня трэба гаварыць, тым больш нявінна забітых у 20-м стагодзьдзі. Мэмарыял канкрэтным ахвярам палітычнай дактрыны, палітычнага вар'яцтва, палітычных рэпрэсій.
Вельмі спадзяюся, што буду сутыкацца з большым разуменьнем. Час усё ж спыніць сумневы і размовы пра тое, што «рукі прэч» і так далей. На вочы трапляюцца некаторыя абсалютна дзіцячыя меркаваньні, што Якубовіч палітычны капітал набірае. Мне гэта не патрэбна ў гэты пэрыяд жыцьця.
Карыстаючыся выпадкам скажу, што я з жалем даведаўся наконт таго, што кніга Пазьняка пра Курапаты была прызнаная экстрэмісцкай. Натуральна, я стаўлюся з глыбокай пашанай да рашэньняў дзяржаўных ці судовых органаў, але я паспрабую са спадзяваньнем на разуменьне праз газэту зьвярнуцца, каб гэтае судовае рашэньне было зьмененае. Што ў гэтай кнізе можа быць экстрэмісцкага? Пазьняк расказаў пра Курапаты — ані дадаць, ані прыбраць. Расстрэльвалі людзей. І калі здымкі ў кнізе, то гэта — здымкі парэшткаў, калі гэта яго развагі, то іх сёньня цалкам у грамадзтве прынялі і падзяляюць. Калі прозьвішча толькі Пазьняка кагосьці насьцярожыла, гэта таксама няслушна. Што тычыцца Курапатаў, гістарычнай часткі, то прозьвішча Пазьняк і Курапаты непарыўна зьвязаныя. Шкада, што так адбылося. Я паспрабую нешта прадпрыняць.
— Як рухаецца справа з конкурсам на мэмарыял у Курапатах? Паведамлялася, што то падчас правядзеньня конкурсу эскізных праектаў памятнага знаку «Курапаты» Міністэрства культуры атрымала 26 заявак. Вы ў пэўнай ступені курыруеце гэтую справу. На якой стадыі працэс?
— Прыйшлі 26 працаў, якіх я, шчыра кажучы, ня бачыў. Я і раней казаў, што мне ня вельмі спадабалася ініцыятыва Міністэрства культуры, бо яна была вельмі кансэрватыўнай, зьвернутай толькі да прафэсіяналаў. Я бачыў конкурс на памятны знак як дэмакратычную справу, у якой павінны ўдзельнічаць усе, хто хоча — ад школьніка да акадэміка архітэктуры. Паслаць на суд журы ўсё, што можна зрабіць, каб памятны знак быў адначасна і ляпідарным, і вельмі ўражваў, быў значымым і сур'ёзным. У ініцыятыўную групу, пра якую я гаварыў, уваходзяць прадстаўнікі грамадзкасьці і практычна не ўваходзяць дзяржаўныя дзеячы. Мы вырашылі працягнуць конкурс, каб як мага болей людзей узялі ў ім удзел. Мы спадзяемся, што яшчэ вельмі шмат людзей адклікнецца. Паміж сабой мы вырашылі, што вызначым тэрмін, калі скончыцца прыём працаў, і будзем разглядаць у тым ліку і гэтыя 26, што прыйшлі ў мінкультуры.
— Значыць, канчатковага тэрміну, калі будуць прымацца рашэньні, яшчэ няма?
— Не. Толькі абвешчаны конкурс, па сутнасьці дэмакратычны, усенародны. Мэханізм наступны. Сябры ініцыятыўнай групы, напрыклад гісторык Кузьняцоў, павінен прапанаваць у журы таго, каго ён палічыць патрэбным. Ганна Шапуцька прапануе сваю кандыдатуру, я магу прапанаваць сваю кандыдатуру, Алесь Чахольскі таксама. Я пастараюся зрабіць так, каб не было ніякіх нюансаў, зьвязаных з палітычным і эстэтычнымі поглядамі. Паважаны, вядомы, кампэтэнтны чалавек з добрай рэпутацыяй, якога бы прапанавалі сябры ініцыятыўнай групы, аўтаматычна ўключаецца. І яны ўжо будуць вырашаць, які эскіз пераможа. Потым пачнём шукаць магчымасьці вырабу, устаноўкі знаку і гэтак далей.
— Калі будуць бліжэйшыя паседжаньні, калі пераможцаў будуць вызначаць?
— Мы паглядзім на інтэнсіўнасьць, але я думаю, што з пачаткам восені. Трэба, каб як мага болей людзей узялі ўдзел, а з другога боку да бясконцасьці працягваць яго ня варта. Тое, што прыслалі ў Міністэрства культуры, і тое, што прышлюць яшчэ (я вельмі спадзяюся), усё будзе суміравацца і разглядацца паважанай калегіяй, якую прапануюць і прызначаць члены ініцыятыўнай групы.
nn.by/?c=ar&i=192171 ссылка →
49 комментариев
nn.by/?c=ar&i=192171
Трэба. И это будет крутой триллер.
Я паспрабую патлумачыць. Пасьля некаторых справаў валасы дыбам становяцца ад таго, як людзі адзін на аднаго паказвалі. Прычым людзі знакамітыя, паважаныя, многім помнікі стаяць, і адзін паказвае, што другі ўцягнуў яго ў трацкісцкую дзейнасьць, а той паказвае, гэта ён мяне спойваў і ўгаворваў Сталіна забіць. Таму справа не ў рэпутацыях, а ў тым, што нельга некаторыя рэчы абнародаваць.
Трэба.
А сюжэт — самім навучыцца пісаць мажлівыя сцэнары для сваёй будучыні.
А як яно ўжо потым будзе — пакажа жыццё.
Исчезнем с лица земли как «ошибка».
Не только в 94. До сих пор поддерживают, то есть это — их выбор.
Вот и представьте. Вам пальцы защемили и требуют назвать подельников. А вы знаете тысячу людей, у которых хата с краю, которые в это же время целятся на вашу квартиру, дачу, место работы, ждут снижения цены на ваши ботинки в магазине «конфискат ».
Грит, он вам, жуликам, не даст жировать.
И вот хрен ты что ей объяснишь. А что он сам будет жировать с бюрократией за ее счет, она не догонит никогда. Бо образование 3 класса. Детское поколение войны. А им право голоса? Ну, вот и выбрали чучело себе и нам.
Вот сразу чувствуется совковая школа демагогии коммунистической ЦПШ…
Да, белорусы в 1994 году самостоятельно и добровольно избрали Лукашенко президентом Белоруссии.
Но уже в 1996 году даже белорусская колхозная номенклатура под командой Сени Шарецкого увидела, что этот перец из Городца-- несчастье даже для совковой Белоруссии.
И тогдашний Верховный Совет, который уж никак нельзя было обвинить в «гнилом либерализме», начал конституционную процедуру отстранения Лукашенко от власти.
А вот тут взъерепенился московский Кремль…
В соседней Московии точно перепугались, что если даже в «перестроечной Вандее» законным порядком объявляют импичмент президенту и свободно отстраняют негодного правителя от власти, тогда и в Московии вполне возможен такой конституционный вариант смены правителя…
Потому и прискакали из Кремля «три молодца, одинаковых с лица», чтобы любым способом, любыми средствами поломать сценарий законного отстранения Лукашенко от власти согласно белорусской Конституции…
И кремлевская номенклатура добилась своего, протащила уголовный сценарий неконституционного и просто преступного захвата государственной власти в Белоруссии силами прокремлевской местечковой колхозно--феодальной номенклатуры.
А все последующие уголовные способы сохранения незаконной власти местечковой колхозно-феодальной номенклатурой исполнялись просто под копирку…
Только вот Монро об этом предпочитает не вспоминать и не упоминать.
Чувствуется совковая школа демагогии от ЦПШ…
И н е отстранил. Кто струхнул, а кто продался. Так что вы от меня хотите то?
И при чем тут «советская школа». Это Лукашенко, Шарецкий, прочие комнюки советская школа. А я говорю правду. И только правду. А вам она вочы коле. Почему?
И при чем тут «советская школа». Это Лукашенко, Шарецкий, прочие комнюки советская школа. А я говорю правду. И только правду. А вам она вочы коле. Почему?
А не надо брехать, вот чего бы я хотел…
Уж если ваше превосходительство начинает писать, что белорусы--такие и сякие, извольте писать всю правду…
Про массовое голосование белорусов в 1994 году за Лукашенко лично Вы и Вам подобные строчат с особым смаком и с особой тщательностью.
А вот о том, что было после этого голосования и про уголовный захват власти гр. Лукашенко и его камарильей Вы никак писать не желаете…
Пишете «А», пишите и «Б»…
А вот всего писать Вы не желаете…
Потому что Вы и есть совковый коммунистический демагог, как и Ваш компатриот Лукашенко…
А мне все равно, что вы рассматриваете мои слова как брехню. Просто до синей звезды. Тут вам не в БССР. Свобода слова. Терпитя.
Уж если ваше превосходительство начинает писать, что белорусы--такие и сякие, извольте писать всю правду…
А вы мне не учитель, не судья что и как писать. Так что в сторону со своими хотелками. Как хочу, так и высказываюсь.
Про массовое голосование белорусов в 1994 году за Лукашенко лично Вы и Вам подобные строчат с особым смаком и с особой тщательностью.
Имею право.
А вот о том, что было после этого голосования и про уголовный захват власти гр. Лукашенко и его камарильей Вы никак писать не желаете…
Много раз писал, обсуждали.
А вот всего писать Вы не желаете…
Брехня.
Потому что Вы и есть совковый коммунистический демагог, как и Ваш компатриот Лукашенко…
Это именно вы демагог и пролукашенковский прихвостень.
Великий историк и архивариус КГБ не советует сунуться в архивы. Значит хорошие сапоги. Надо брать!
А что ты, сука, только что сделал?
В твоей «истории» найпаважанейшы — твой хозяин сашка. Ни его ли Дело ты прикрываешь?
С утра выбесил.
Преображенский прав был.
П.С.
хоть и публика заангажированная…
nn.by/?c=poll&i=647
А тут никакой безопасности. Страна должна знать своих героев и антигероев.
Мое мнение о Тарашкевиче после того, что о нем поведал Якубович не изменится. НИ в лучшую сторону, ни в худшую. А вот обрезать права бюрократам на счет «хранения гостайны»- я только за. Не фик хранить архивы от общества, коим срок под 50 лет. И архивы КГБ БССР до 1980 года включительно давно пора открыть общественности.
Охренеть, 21 век, век информации.:D
А так все в белом и всё делалось правильно.
И чего ж ты сам не пошел, сидишь тут со мной в лопухах?
За срач трэба адказваць — так. За Маклярскага, Серабранскага, Халяўскага і легіён іншых прыйдзецца адказаць.
Может вы про тех, кто врагов народа по подвалам на небеси отправлял? Так опять же, чего унучкам стыдиться? Их ещё и в проекте не было. Значит так дедушки считали правильным. За те дела их сейчас черти на сковородках жарят. А мы за свои ответ держать будем.
И ради этого вы предлагаете убить свободу слова и открытость архивов за данностью лет? Ну смешно же. А на каждый роток не накинешь платок.
От же въелась совковая привычка! Ради одного-двух умалишенных заставить всю страну доказывать, что не верблюд.
Пионтковский:
«Есть в США такой закон о свободе информации (FOIA), согласно которому гражданин США может запросить у любого федерального ведомства любые документы, кроме 9 пунктов исключений (национальная оборона, правоохранительные органы, финансовые и личные документы) и оно будет обязано удовлетворить этот запрос.
… мой друг Дэвид Саттер воспользовался своим законным правом американского гражданина и поинтересовался у Госдепартамента, а какой информацией о взрывах домов в России в 1999 году, проложивших дорогу к власти Путину, обладает это уважаемое ведомство.»
www.kasparov.ru/material.php?id=593A738A36B65
Если будет принят закон, то нет, недостаточное.
Дзесяткі год цэлыя пласты грамадства эксплуатуюць зручную позу — даносчыкі, маўляў, вінаватыя. Не кАты, а — даносчыкі. Як быццам не зэкі данецкія(дурні, потым утылізаваныя) з крымнашысцкай тэлехунтай вінаваты ў развязванні вайны на Украіне, а дэпутатша, якая выказалася за мову украінскую.
Каму такое трэба? Толькі нашчадкам тых, што аддавалі загады і планавалі — у маштабах краіны. Без поўнага абнародаваньня і асвятленьня дзей сістэмы, якая чыніла тэрор супраць чалавечнасці, любое прыватнае не мае значэньня.
Ну или кто не исключает для себя попользоваться теми же методами, бережёт институт. Остальные доводы — какое-то лукавство. НЕ верю.
Ну, как тут и с кем строить свободную, демократическую и процветающую? Кроме очередных заборов ничего не получится.:D
После того, как неуважаемый Якубович посидит хотя бы в теперешнем, по сравнению, травоядном КГБ, вот, тогда пусть камень в сторону Тарашкевича и бросает.
Усю праўду пра дзейнасць Тарашкевіча на карысць камісарыі, па відам клопату за беларускую мову і беларусаў — раскрыць абавязкова.
Кожны абгавораны таксама паслужыў савецкай уладзе і таксама многа чаго зрабіў для яе сталяваньня. Што?
Не судзіць, а проста ведаць. Будзе некалі следства і будзе суд. І не каб Вышынскія там сведчылі і розныя катаваныя палонныя — трэба, а каб факты.
Тут, на Браме, многие представляют порядок цифр казненных, а вот ТВ-братия, кроме Куропат, мало о чем догадывается.
Куропаты, которые столько лет (и вдруг — успешно!) форсили БНФ и Ко, наконец-то приходят в сознание масс.
И обыватель задает вопрос: А шо за Куропаты такие? Из-за чего сыр-бор и кому там памятник?
И узнает, что там лежат кости ТРИДЦАТИ ТЫСЯЧ белорусов.
Хватается за голову и читает дальше:
Что всего, в те лихие годы, было казнено таким способом ПЯТЬСОТ ТЫСЯЧ БЕЛОРУСОВ
Тут да — волосы на спине дыбом могут встать от таких «новостей».
Уж лучше ничего об этом не знать и спать как заплативший налоги.