Сдюжим без Польши?
Беларусь і Ўкраіна хочуць разам правесці Алімпіяду
Прэм’ер–міністар Украіны Аляксей Ганчарук заявіў, што Беларусь і Ўкраіна збіраюцца падаць заяўку на правядзенне летняй Алімпіяды. «Це — важливий і відповідальний іміджевий крок. Такі масштабні проекти сприяють інфраструктурному оновленню держави, зростанню туристичної привабливості та національного престижу у світі в цілому», — сказаў кіраўнік урада Украіны.
Ужо вядома, дзе адбудуцца летнія Алімпійскія гульні–2020 (Токіо, Японія), 2024 (Парыж, Францыя) і 2028 (Лос–Анджэлес, ЗША). Такім чынам, летняя Алімпіяда 2032 — бліжэйшая, на правядзенне якой могуць прэтэндаваць Украіна і Беларусь. Але, паўгода таму МАК змяніў працэдуру выбару месца правядзення алімпійскіх спаборніцтваў і адмовіўся ад практыкі заявачных кампаній. Найбольш прыдатны для правядзення Гульняў варыянт будзе абраны шляхам дыялогу адмысловай камісіі МАК з зацікаўленымі ў іх правядзенні гарадамі. O жаданні прыняць у сябе АГ–2030 афіцыйна заявілі Сапара (Японія), Солт–Лэйк–Сіці (ЗША) і Барселона (Іспанія). Правесці летнія Алімпійскія гульні ў 2032–м хочуць Будапешт (Венгрыя), Найробі (Кенія), Брысбэн (Аўстралія), Баку (Азербайджан), Сараева (Боснія і Герцагавіна), Дэлі (Індыя), Таронта (Канада), Буэнас–Айрэс ( Аргенціна), Доха (Катар), Стамбул (Турцыя), Мадрыд (Іспанія) і Санкт–Пецярбург (Расія).
Як бачым, украінскіх і беларускіх гарадоў у гэтым спісе пакуль няма.
11 комментариев
Все логично