Беларусь
  • 2782
  • Алаіза Пашкевіч. "З Новым Годам"

    З Новым годам (Алаіза Пашкевіч)

    Гэй ты, братка Новы годзе,

    Што з сабою нам нясеш?

    Што пасееш ты ў народзе?

    Што на нівах ты пажнеш?

    Ці разьвяжаш ты нам путы,

    Ці ня будзеш нам ліхі?

    Ці зноў прыйдзеш такі ж люты,

    Як той сёмы быў, стары?

    Ці разгоніш цёмны хмары,

    Ці сьлязу з вачэй абтрэш?

    Ці, як бацька, кінеш чары

    І да сьпячкі пазавеш?

    Гэй, скажы нам?!

    1908
    • нет

    0 комментариев

    Автор поста запретил добавлять комментарии, вот такой он человек.