Статьи Брамы
  • 272
  • Высакароднасць.

    Ці шмат чалавеку трэба для шчасця? У кожнага градацыя свая, але ёсць і ўніверсальны прынцып: мір, спакой, сталы прыбытак… У дыктатарскіх дзяржавах, гэта завецца стабільнасцю.
    Адзін мой знаёмы айцишник, які дамогся не дрэнных поспехаў на гэтай ніве, так казаў пра сваіх калегаў што падтрымалі беларускую рэвалюцыю дваццатага года: "І што ім было трэба? Жылі каралямі, каталіся як сыр у масле. Зараз і самі ўсе страцілі і мне падгадзілі!" І сапраўды, ці не дурні? Адмовіліся ад невялічкага, утульнага, персанальнага рая, дзеля справядлівасці для ўсіх!
    У тым то і бяда, што людзям з інтэлектам вышэй сярэдняга мала свайго абмежаванага света, ім трэба больш.
    Добры прыклад — дзекабрысты. Дваране, якія мелі ўсе, чый дабрабыт і шыкоўнае жыццё залежала ад прыгонных, раптам уздумалі напісаць канстытуцыю і даць прыгонным волю. Ну ці не дурачкі?
    Ды не, выдатнейшыя людзі краіны! Проста, гэтыя людзі абралі ўсеагульную выгоду і справядлівасць для ўсіх, а не свае шкурныя інтарэсы. Памылка і недахоп дзекабрыстаў і беларускіх рэвалюцыянераў — высакароднасць і прыстойнасць. Яны не толькі разумныя, але і сумленныя.
    Людзі разумныя, але подлыя і хітрыя, беспрынцыповыя, выбіраюць шкурную цікавасць і яны па іншы бок барыкады, па іншы бок дабра і злы. Яны не выбіраюць метадаў, яны кідаюць у турмы, катуюць, забіваюць.
    А народ? Народ маўчыць… Людзі неадукаваныя, нявыхаваныя, абмежаваныя, не ў стане падняцца вышэй узроўня «стабільнасці» ў сваім абмежаваным свеце. Яны прызнаюць толькі адзін выгляд справядлівасці — для сябе, але не для ўсіх!
    • нет

    1 комментарий

    avatar
    Зараз шмат пытанняй пра Жінвеньскую Рэвалюцыю 2020 года. Адно з із — навошта ўсе гэтыя «высакародныя » людзі пайшлі зза Бабарыкам і падставілі столькі людзей. Калі мусіш займацца палітыкай, трэба мець пэўнвя мазгі. А не танныя панты.

    Хіба ня гэта пытаў у пана ягоны знаемы?
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.