Беларусь
  • 2522
  • Баюся, што яны дабяруцца да ўлады i я застануся без працы

    t.me/vkarbalevich/589

    Прывід узброенага паўстаньня. У чым небясьпека стаўкі на сілавы сцэнар
    15 жнівень 2022, 14:47
    Валер Карбалевіч

    Адным з адметных вынікаў канфэрэнцыі ў Вільні стала перамога радыкальнай плыні ў палітызаванай частцы апазыцыйнага электарату. Падчас дыскусій гучалі ваяўнічыя заклікі, гаварылі нават пра пагрозу грамадзянскай вайны.

    Вялікай папулярнасьцю карысталася ідэя сілавога зрынаньня кіроўнага рэжыму ў Беларусі.

    Адказам на гэты запыт палітызаванай грамадзкасьці стала зьяўленьне ў Аб’яднаным пераходным кабінэце, створаным Сьвятланай Ціханоўскай, двух сілавікоў (з чатырох чальцоў). Асабліва вялікі рэзананс выклікала прызначэньне адказным за абарону былога вайскоўца, падпалкоўніка Валера Сахашчыка, які набраў у апошні час папулярнасьць.

    Відавочна, што стаўка на сілу стала сёньня дамінантным трэндам у апазыцыйным асяродзьдзі. І прычына гэтай зьявы зразумелая.

    Мірныя спосабы ўплыву на зьмены ў краіне не працуюць і іх проста немагчыма прымяніць. Усе легальныя мэханізмы палітычнай барацьбы зьліквідавалі. Улады проста не пакідаюць грамадзтву іншых варыянтаў.

    Таксама гэта рэакцыя на масавыя палітычныя рэпрэсіі, якія не спыняюцца, а набываюць новыя рысы. Адчай, несправядлівасьць, бясьсільле перад беззаконьнем зусім натуральна спараджаюць прагу помсты. І гэтая жорсткасьць нарастае з абодвух палітычных флянгаў. Такое прадчуваньне грамадзянскай вайны.

    Прычым культ сілавога сцэнару арыентаваны ня толькі ў будучыню, але і ў мінуўшчыну, у 2020 год. У сацыяльных сетках стала папулярнай выснова, што, маўляў, тактыка мірнага пратэсту была памылкай.

    Яшчэ адна прычына такіх настрояў палягае ў тым, што ў 2020 годзе ў палітычнае жыцьцё ўступіла значная частка людзей, якія раней палітыкай не цікавіліся. Яны дрэнна разумеюць прыроду палітычных працэсаў і лёгка паддаюцца на сцэнары простых рашэньняў складаных праблем. Такім простым рашэньнем ім здаецца сілавое зрынаньне рэжыму Лукашэнкі.

    Нарэшце, вайна ва Ўкраіне падвысіла попыт на сілавыя спосабы барацьбы. А зьяўленьне ва ўкраінскіх ўзброеных сілах падразьдзяленьняў беларускіх добраахвотнікаў увогуле выклікала эўфарыю ў палітызаванай часткі апазыцыйнага электарату.

    Энтузіязм прыхільнікаў сілавога сцэнару трохі зьдзіўляе. Маўляў, вось, нарэшце знайшлі чароўную палачку, панацэю — і рэжым будзе зрынуты.

    Паколькі будучыня нікому не вядомая, то нельга выключаць ніводнага варыянту. Усё магчыма. Аднак у гэтым відавочным акцэнце на сілавыя спосабы барацьбы ёсьць і нэгатыўны бок.

    Па-першае, гэта ўтапічнасьць самой ідэі сілавога зрынаньня ўлады Лукашэнкі ў сучасных беларускіх умовах. У палітыцы няма нічога небясьпечнейшага, чым ілюзіі. Размовы аб стварэньні нейкага беларускага войска за межамі краіны — гэта несур’ёзна.

    Па-другое, мілітарысцкая рыторыка адпудзіць ад апазыцыі значную частку публікі, якая раней ёй спачувала. Народ баіцца грамадзянскай вайны, гэта натуральны інстынкт самазахаваньня. І, выбіраючы паміж грамадзянскай вайной і рэжымам Лукашэнкі, большасьць беларусаў, пэўна, выбера лукашэнкаўскую дыктатуру.

    Па-трэцяе, такія размовы дапамагаюць уладзе разьвянчаць ідэю мірнага пратэсту. Галоўны канструкт дзяржаўнай прапаганды цягам двух гадоў палягае ў тым, што ў 2020 годзе была спроба гвалтоўнага мяцяжу. Па БТ увесь час паказваюць карцінкі нейкіх эпізодаў сілавога сутыкненьня дэманстрантаў з АМАПам, падрабязна асьвятляюць судовыя працэсы, у якіх людзей абвінавачваюць у гвалце («тэрарыстычная група Аўтуховіча», «змова» Зянковіча, Фядуты і інш.). А тут і выдумляць нічога ня трэба: бяры і паказвай фрагмэнты Віленскай канфэрэнцыі з развагамі пра грамадзянскую вайну, гвалтоўнае зрынаньне рэжыму. Гэта ўзмоцніць жорсткасьць рэпрэсій, суды пачнуць выносіць сьмяротныя прысуды.

    Па-чацьвёртае, стаўка на сілу ставіць у няёмкае становішча заходніх партнэраў. Адна справа — дапамагаць імкненьню беларускага народу да свабоды ў рамках дэмакратычных мэханізмаў, і зусім іншая — падтрымліваць сілавы варыянт прыходу апазыцыі да ўлады. Гэта дрэнна спалучаецца з эўрапейскімі каштоўнасьцямі і ўяўленьнямі аб дэмакратыі.

    8 комментариев

    avatar
    Па-чацьвёртае,
    стаўка на сілу ставіць у няёмкае становішча заходніх партнэраў
    Ну что же вы, Валерий, в конец-то отнесли? Это же по-первое! Кто же денег даст говорящим головам когда от них толку будет 0?
    От них и так было толку 0, вот только «заходнія партнэры» это сразу поймут и будут финансировать СОВСЕМ другие структуры.
    0
    avatar
    Кто же денег даст говорящим головам когда от них толку будет 0?

    Love is… — когда открываешь новости и видишь интервью со своими друзьями, и понимаешь, что они в полку Калиновского. Это самая сильная моя эмоция после 2020 года. Это понимание и уверенность, что мы есть и нас много.
    +1
    avatar
    Si vis pacem, para bellum
    0
    avatar
    Министерство энергетики обещало в июле запустить первый энергоблок БелАЭС, который находится в «плановом ремонте». Журналист «Зеркало» как физлицо позвонил на горячую линию ведомства, чтобы узнать, работает ли он.

    — На данный момент первый блок еще находится в ремонте. К концу месяца должен быть введен в строй, — рассказал заместитель министра Сергей Реентович.

    Напомним, в апреле первый энергоблок Белорусской атомной электростанции был выведен в планово-предупредительный ремонт. Такие плановые технологические работы ежегодно проводятся на атомных станциях для обеспечения стабильного рабочего состояния оборудования, говорили в Минэнерго. Тогда в ведомстве также частично планировали перезагрузить в реактор свежее ядерное топливо.

    Первый энергоблок Белорусской атомной электростанции был введен в промышленную эксплуатацию 10 июня 2021 года. К объединенной энергосистеме страны его подключили 3 ноября 2020 года.

    С момента включения в сеть и до первого планового предупредительного ремонта на первом энергоблоке выработано более 9,3 млрд кВТ/ч электроэнергии. Правда, за все это время ее неоднократно отключали от сети — всего простоя набежало на 173 дня, или 45,5% от всего времени работы станции.
    0
    avatar
    кВТ/ч
    Ну зачем постоянно делят мощность на время…
    0
    avatar
    На время надо пространство делить. А мощность тогда на что делить? Наверное ни на что не надо. Всю надо оставить себе. Как говорил Буратино -Не отдам, хоть он дерись. (Это он про яблоки).
    0
    avatar
    Александр Лукашенко пожалел, что оставил в конституции прямые выборы президента. По его словам, соответствующими полномочиями можно было наделить так называемое «Всебелорусское народное собрание». С точки зрения Лукашенко, любые выборы так или иначе «раскачивают ситуацию» в государстве
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.