Статьи Брамы
  • 1482
  • Культ некраманта.

    Ёсць такія людзі, якім падабацца не жывое, а мёртвае. Гэтакія эстэты смерці. Несумнеўна, гэта псіхічнае захворванне і яго трэба лячыць. Але як яго вылечыць, калі хворая цэлая краіна?

    Ужо не ведаю, адкуль гэта ўзялося ў Расіі і ці замяшана тут містыка, але з тых часоў як на галоўным пляцы краіны пачалі захоўваць мёртвае цела, культ некрамантыі стаў распаўсюджвацца на ўсю краіну. Эстэтыка катаванняў і забойстваў, проста квітнела пры Сталіне, што прывяло да натуральнага яго развіцця — абагаўленню вярхоўнага жраца смерці і генералісімуса. Былі, вядома, спробы згарнуць з гэтай дарогі, але жывыя муміі ва ўладзе, эпохі 70 — 80 — х. гадоў супраціўляліся гэтаму як маглі. Са смерцю апошняга жывога мерцвяка — Андропава, здавалася, што Расія пазбавілася культу смерці, але радасць сталася заўчаснай.

    Некалі малады лідар настолькі ўцэментаваўся ў крэсла кіраўніка, перанасыціўся ботоксом і фармалінам, што культ смерці ў яго асяроддзі заквітнеў новымі постмадэрнісцкімі фарбамі.

    Больш за тое, дзякуючы вайне культам прасякла не толькі прапаганда, але і прамыты начыста мозг простых людзей, якія пачынаюць верыць у самую агідную дзічыну. Шанаванне мумій і перанос на палках чэлесаў палітбюро гэта толькі жаласны папярэднік таго трэша якім прапахла сучасная Расія. Пасмяротныя дошкі гвалтаўнікам і забойцам на сценах школ. Цэлыя вагнераўскія плацдармы на могільніках краіны, абліччы мёртвых герояў на кожным слупу. Заклікі мілагучных Салаўёў да забойства і ахвярнасці, ядзернаму попелу і выбухам над Сібірру. Ад чыстай тэорыі, з 24 лютага 2022 г. расійская некрамантыя перайшла да практыкі. Практыцы крывавай, жорсткай і нізкай, але абагаўляемай і гераізаванай у Расіі. І няма сумневу, праз 50, 70, гадоў на костках і трупах СВО, новыя расійскія некраманты выбудуюць новую піраміду свайму ідалу, які заўсёды рады паўтарыць!

    5 комментариев

    avatar
    Некрофилия (от др.-греч. νεκρός — «мёртвый» и φιλία — «любовь»). Любовь к мёртвой Браме. Получается, наша маленькая компашка, кто ещё время от времени тусуется в этом царстве смерти и разложения, тоже чистой воды некрофилы, некроманты, а то и некрофаги. Видите, как просто, обсуждая чьи то грехи, выйти на себя. У нас тут тоже культ! То, что мертво, умереть не может. Даёшь Монроизацию всей страны!:D
    0
    avatar
    Ну как бы да, зомби мы тут )))

    Кстати, я уже спрашивал, может пан в курсе, пан Монро как себя чувствует? Может связь с ним поддреживаете?
    0
    avatar
    Пора беретик присваивать.

    packaged-media.redd.it/ktkugsalmv0c1/pb/m2-res_360p.mp4?m=DASHPlaylist.mpd&v=1&e=1700244000&s=49003ae250c9df86273a46771fdbf79ec01bbdb5#t=0

    Адам Кадыров вчера пострелял по мишеням, а сегодня получил две новые награды: орден «Трудовая Доблесть России» и медаль «За вклад в развитие Российского университета спецназа»
    0
    avatar
    Когда мимо таможни не то, что сигареты, а и полморковки не провезёшь.

    packaged-media.redd.it/rd5p29v3cu0c1/pb/m2-res_854p.mp4?m=DASHPlaylist.mpd&v=1&e=1700244000&s=2f9ae07b3f551198055f3273d32882334c488558#t=0
    0
    avatar
    Во время интервью студенческому информационному каналу «МГИМО 360» Пескова спросили, каким должен быть следующий президент РФ после Путина.

    «Таким же. Или другим, но таким же», — ответил он.
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.