Литература
  • 993
  • Віктар Вальтар: выбраныя творы

    Рамантык з наддзвінскіх берагоў

    За прыязні даўняй азнакі,
    за кажнага Крывіі сына —
    прымі сяння, Прага, падзяку
    ад ўнучкі Францішка Скарыны!

    Ларыса Геніюш

    Дзякуючы нястомным пошукам, даследаванням энтузіястаў, якім неабыякавы лёс Бацькаўшчыны, нацыянальнага адраджэння, беларускаму народу вяртаюцца сёння многія мастацкія скарбы, забароненыя або незаслужана забытыя імёны. Больш за 100 гадоў таму таленавіты беларускі пісьменнік Віктар Вальтар напісаў свой раман «Роджаныя пад Сатурнам». Але знаёмства чытача з творам адбылося толькі ў 1992 годзе праз газету «Голас Радзімы».

    Віктар Бенядзіктавіч Вальтар (15 (28) ліпеня 1902, Дзвінск — 4 красавіка 1931, Даўгаўпілс). Імя яго сёння па справядлівасці ўпісваецца ў слаўную плеяду таленавітых пісьменнікаў 1920–1930х гадоў, якія сваімі першымі аповесцямі, раманамі, п’есамі, вершамі, паэмамі ўвайшлі ў беларускую літаратуру. Пачынаў Віктар Вальтар з вершаў, і гэтыя першыя спробы пяра, вядома ж, адлюстроўвалі яго юнацкія пачуцці, успаміны дзяцінства, вучобу ў пачатковай школе, Дзвінскім рэальным вучылішчы. Сям’я перажыла бежанства: у час Першай сусветнай вайны давялося выехаць у Харкаў. У 1921 годзе вярнуліся ў Дзвінск (цяпер Даўгаўпілс), дзе В. Вальтар скончыў рускую гімназію і ў 1922 годзе стаў студэнтам каморніцкага факультэта Пражскага тэхнічнага ўніверсітэта. Аднак з-за цяжкай хваробы вучобу скончыць не змог і ў 1926 годзе вярнуўся ў Латвію. Працаваў настаўнікам у беларускіх школах вёсак Плейкі і Келава, у Дзвінску, Дадатковай беларускай школе ў Рызе, быў яе дырэктарам з 1930 года. У 1931 годзе 20 сакавіка ён захварэў на запаленне нырак. Нягледзячы на цяжкую хваробу, не кідаў працы ў школе. У працягу трох дзён ён не мог зняць боты, бо распухлі ногі, аднак у школу хадзіць ён не кінуў, і толькі 2-га красавіка адважыўся ён выехаць са школы ў Дзвінск, дзе зараз жа адвязлі яго ў бальніцу Чырвонага Крыжа. 4 красавіка ён памёр. Ксёндз адмовіўся пахаваць яго, спасылаючыся, што нябожчык не хадзіў да споведзі.

    В. Вальтар, як і многія пісьменнікі таго часу, імкнуўся садзейнічаць сваімі творамі ўмацаванню нацыянальнай свядомасці беларусаў, у паэзіі заклікаў да барацьбы за незалежнасць, лепшую долю. І ўсё ж, мяркуючы па яго першым буйным творы — рамане «Роджаныя пад Сатурнам», сапраўднае прызванне В. Вальтара — проза. З першых старонак раман захапляе незвычайнасцю стылю, мовы, глыбінёй пранікнення ў духоўны свет герояў, займальнасцю ў лепшым сэнсе. Гэта першы ў беларускай прозе твор, прысвечаны зусім не даследаванай тэме: беларуская Прага пачатку 1920 х гадоў, беларускія студэнты, эмігранты, дзеячы БНР. Што азначала апынуцца ў цудоўным, вясёлым, але чужым горадзе студэнту без стыпендыі, без усялякай дапамогі, можа ўявіць кожны. Быццам трапляеш у інтэрнат для студэнтаў і эмігрантаў, які знаходзіўся ў адным з найпрыгажэйшых пражскіх паркаў. Тут жылі рускія, украінцы, беларусы, сярод якіх было нямала здольных музыкантаў, паэтаў, мастакоў. І быццам акунаешся ў іх нялёгкае жыццё, студэнцкі побыт, думкі, перажыванні, ўзаемаадносіны. Беларускі рух, беларускія партыі, суполкі сярод студэнтаў і эмігрантаў у Празе, праблемы нацыянальнага адраджэння, незалежнасці, служэння Бацькаўшчыне — усё гэта незвычайна нагадвае нашу сённяшнюю сітуацыю на Беларусі.

    Выбраныя творы / Віктар Вальтар (PDF)

    Змест
    Рамантык з наддзвінскіх берагоў. Лідзія Савік ............................3

    Дух часу
    Паэзія, пераклады
    Покліч сялянскага сына..................................................................13
    Новы Агасфер..................................................................................14
    * * * Хмары страшныя навіслі… ..................................................14
    У лесе ...............................................................................................15
    Не плач, матанька! ..........................................................................16
    Дух часу ...........................................................................................19
    З Івана Франко
    * * * У тую ноч, з цяжкою думкай пры акне ..........................20

    Адчуваю цябе, Айчына!
    Проза, публіцыстыка
    Аднабочнікі. Літаратурны нарыс ................................................23
    Песня гладыятараў..........................................................................72
    Аб прафесійных школах .................................................................75
    Леснікова сена .................................................................................79

    Роджаныя пад Сатурнам
    Раман
    Квадра першая.................................................................................87
    Квадра другая ..................................................................................149
    Квадра трэцяя ..................................................................................218
    Эпілог ...............................................................................................250
    Каментар ..........................................................................................261
    Пасляслоўе…
    • нет
    • 0
    • +26

    3 комментария

    avatar
    І.
    Дробны дождж выбіваў на стрэхах дамоў аднатонную музыку барабана. Асфальт блішчэў, як люстра, у якім адбіваліся ногі і фігуры рэдкіх прахожых. Было сумна. Сьлязьлівая чэшская восень запанавала на вуліцах Прагі.
    У гэты час ніхто не зьвяртаў увагі, што, хлюпаючы па мокрым асфальце дзюравымі ботамі й старонячыся ад усіх, ішоў, наставіўшы каўнер даўгаполай шынелі, высокі, худы, нязграбна складзены юнак.
    Людзі зьнікаюць як планеты. Каму якая справа да іншых? Каму цікава запытаць шляхі іншых планетаў-людзей?
    Юнак праходзіў па пустынных вуліцах, міма высокага, каменнага будынку, на дзьвярах якога было напісана: «Беларуская Грамада ў Празе».
    Мімаволі юнак застанавіўся каля гэтага надпісу й, нягледзячы на дождж, пачаў углядацца ў літары. Сэрца яго цікала мацней за гадзіньнік у левай кішэні. Ён глядзеў на літары і думаў: «Ці магчыма? Ці магчыма шчасьце?»
    +2
    avatar
    Прыгожа. Месцамі нагадвае «Вянок» Максіма Богдановіча. Рамантыкі абодва )
    +2
    avatar
    Мне больш нагадывае Вiктара Марціновіча, на мой густ праз меру дыталёвы, слоў не шкадуе. Але ж пайшоў з жыцця маладым, не ўсе паспеў.
    +2
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.