История
  • 878
  • ЧАС БАРЫКАД. 13 студзеня

    13 студзеня 1991 года ў сталіцы Латвіі Рызе пачаўся «час барыкад». Як перад гэтым у Літве, савецкі акупацыйны рэжым паспрабаваў перадухіліць аднаўленне незалежнасці Латвіі, якая 4 траўня 1990 году абвесціла пра пачатак працэсу выхаду з СССР. У пачатку студзеня 1991 года савецкія збройныя сілы пачалі захоп аб’ектаў інфармацыйнай і тэлекамунікацыйнай інфраструктуры Латвіі. Падзеі ў Вільні выклікалі абурэнне латвійцаў: сотні тысячаў чалавек выйшлі на вуліцы, пачалі будаваць барыкады, каб супрацьстаяць савецкім войскам. З 15 студзеня саветы пачалі атакаваць пратэстоўцаў і дзяржаўныя ўстановы Латвіі. Пік супрацьстаяння прыйшоўся на 20 студзеня. У выніку дзеянняў савецкіх сілавікоў, перадусім АМАП, загінула 7 чалавек. Сярод загінулых абаронцаў свабоднай Латвіі быў беларус Уладзімер Гамановіч, ураджэнец Докшыцкага раёну, які служыў у рыскай міліцыі і быў забіты савецкім АМАПам падчас штурму будынку Міністэрства ўнутраных справаў.
    t.me/historyja/4930

    13 студзеня 1991 года ў Літве далі адпор савецкім акупантам, якія не хацелі прызнаць незалежнасць Літвы і свабоду літоўцаў. Крамлёўскіх агрэсараў адразу асудзіў Васіль Быкаў і апазіцыя БНФ ды выступілі ў падтрымку літоўцаў. З часам беларускі Вярхоўны Савет таксама асудзіў прымяненне сілы. Запамінальным момантам у Вільні стала абарона тэлевежы. У выніку сутычак загінула 15 асоб, а сотні былі параненыя. Але гісторыя закончылася тым, што савецкі саюз распаўся, Літва аднавіла незалежнасць, а жыхары Літвы сталі свабоднымі і штогод адзначаюць Дзень памяці абаронцаў свабоды. Варта дадаць, што ў абароне ўдзельнічалі таксама беларусы. Адным з іх быў Сяргей Дубавец, узнагароджаны медалём Літвы «13 студзеня» за «адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры абароне незалежнасці Літвы». Падобныя падзеі мелі месца ў Латвіі, дзе мясцовыя змагаліся з амапаўцамі.
    t.me/historyja/527

    1 комментарий

    avatar
    Клямка


    Интересно как в жизни получается, бывает спрашивают — ну и где эти беларусы разговаривающие на беларуском? Утомляет приводить одни и те же примеры, а тут раз и на тебе — есть в соцсетях волонтёрский проект знакомства с мовой, до него я думала, что лет до 16 говорила на мало кому понятном диалекте, оказывается это обычная беларуская мова. Всю жизнь была «качалка», и только повзрослев я узнала, что эта штука называется «скалка». Вот и «клямка» из той же оперы.
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.