История
  • 785
  • 190 годоў таму войскі Расейскай Імпэрыі учанілі „Ашмянскую разню”.

    15 красавіка 1831 года, падчас задушэньня паўстаньня, войскі Расійскай Імпэрыі занялі места Ашмяны, якое быў адным з цэнтраў паўстаньня, і забілі там каля 500 мірных жыхароў. Многіх зь іх — у тым ліку жанчын і дзяцей — забівалі ў дамініканскім касьцёле, куды тыя зьбегліся схавацца.

    Гэта злачынства ў той час стала вельмі вядомым, шматразова згадвалася ў літаратурных творах, было сімвалам трагедыі жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага.
    • нет

    1 комментарий

    avatar
    17 красавіка 1905 году расейскі імпэратар Мікалай ІІ выдаў указ аб верацярпімасьці. Гэтым указам адмяняліся рэпрэсіі за пераход з праваслаўя ў іншыя канфэсіі. У выніку ў Беларусі дзясяткі тысяч былых уніятаў адразу перайшлі ў каталіцтва. Працэс гэты набыў такі масавы характар, што царызму давялося стрымліваць яго сіламі тайнай паліцыі.
    +1
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.