История
  • 762
  • «План Агінскага»

    15 траўня 1811 року Міхал Агінскі напісаў Аляксандру I ліст. У звароце да імпэратара перш-наперш кампазітар распавядаў пра гісторыю Радзімы ды дзяржаўныя традыцыі Вялікага Княства Літоўскага, характарызаваў літвіноў як народ. Ліст змяшчаў накіды асноўных тэзаў будучага «Плану Агінскага» па аднаўленню дзяржаўнасці Літвы. Характэрна, што пры стварэнні плана Агінскі спасылаецца на дзяржаўна-праўнае ўладкаванне Герцагства Фінляндскага.

    Галоўныя тэзы «Плана Агінскага» былі наступныя:

    І. Неабходнасць вярнуць сапраўднае гістарычнае імя краю — Літва, праз утварэнне з Валынскай, Віленскай, Віцебскай, Гарадзенскай, Кіеўскай, Магілёўскай, Менскай, Падольскай, Беластоцкай ды Тарнопальскай губэрняў Вялікага Герцагства Літоўскага з цэнтрам у Вільні і на чале з імпэратарскім намеснікам. Зямля этнаграфічнай Жмудзі з цэнтрам у Коўна павінна была далучыцца да Курляндыі.

    ІІ. Стварэнне асаблівых органаў кіравання — Літоўскай канцылярыі.

    ІІІ. Адзіным заканадаўчым кодэксам у Герцагстве павінен быў стаць Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588.

    ІV. Cтварэнне ў Вільні вярхоўнага трыбуналу як апошняй інстанцыі дзеля вырашэння судовых спраў.

    V. Усе дзяржаўныя пасады на Літве павінны займаць выключна выхадцы з Літвы.

    VI. Прапаноўвалася вылучыць сродкі на асобны рахунак дзяржаўнага бюджэту з мэтай развіцця адукацыі на Літве.

    VII. Усталяваць роўнасць жыхароў Вялікага Герцагства Літоўскага ў падатках з іншым насельніцтвам імпэрыі.

    Накідаўшы пэўныя рысы будучага праекту, сенатар Агінскі сканчае зварот да Аляксандра I словамі:

    «Літвінам будуць вернуты адным росчыркам пяра іх Імя ды іх Айчына, між тым як варшавяне да гэтага часу жывяцца толькі надзеяй, якую да таго ж павінны аплочваць асабістай крывёю».

    У лістападзе 1815 року Аляксандр I сустракаецца ca шляхтай у Вільні, у тым ліку i з Міхалам Агінскім. Тут, пры апошняй размове на тэму лёсу Вялікага Герцагства Літоўскага, Агінскі канчаткова разумее бесперспектыўнасць сваёй запаветнай мары. Ён вяртаецца ў любае Залессе, дзе займаецца пераважна творчай ды асветніцкай працай. У апошнія часы жыцця на Літве Агінскі супрацоўнічаў з прадстаўнікамі дэмакратычнай літоўскай моладзі, сярод якіх былі сябры таварыстваў філаматаў ды філарэтаў. Няздзейсненая справа жыцця Агінскага — аднаўленне дзяржаўнасці — засталася ягоным адзіным прадсмяротным запаветам наступным пакаленням.

    Ніжэй цытуюцца запаветы, якія Міхал Клеафас Агінскі напісаў у 1822 року сыну Ірэнею, калі сын ад’язджаў з Літвы, з роднага Залесся вучыцца ў Італію. Пад гэтымі 14 запаветамі, напэўна, і сёння падпішуцца бацькі, чые сыны і дочкі пакідаюць родны кут, каб стаць студэнтамі.

    «Дзіця маё, ты пакідаеш бацькоўскі дом ды з гэтага першага кроку пачынаецца новы этап твайго жыцця.

    1. Чалавек — не воля выпадку, ён не нараджаецца без мэты.

    2. Ні на імгненне не забывай, чым ты абавязаны сваёй маці. Прызвычайся нічога не рабіць, папярэдне не запытаўшы сябе: «А мая маці ўхваліць ці не?» І калі тваё сумленне адкажа: мая матуля гэта ўхваліць — дзейнічай смела. Калі яно скажа адваротнае — устрымайся, і ты пазбавішся ад памылкі.

    3. Будзь заўсёды раннім — уставай на золку, не давай час для ляноты, перамагай сябе.

    4. Ты павінен пазбягаць празмернасці, асабліва ў віне, троху віна — на два пальцы — усё, што можаш сабе дазволіць. Не захапляйся таксама і півам. Трэба пазбягаць залішняга і ў ежы.

    5. Ты захаваеш сваё здароўе, калі будзеш захоўваць гігіену, а таксама і рэжым, выконваць гімнастычныя практыкаванні.

    6. Дзень трэба заканчваць малітвай, пытаючы сваё сумленне аб тым, што было зроблена.

    7. Памятай, паміж дабрынёю і фамільярнасцю ёсць вялікая розніца. Першае — велікадушнасць сэрца, другое — з-за пасрэднасці і пошласці. Нарадзіўшыся не дзеля таго, каб абслугоўваць, а быць тым, каго абслугоўваюць, ты абавязаны гэтаму выпадку, тут няма падстаў ганарыцца.

    8. Каб замацаваць звычку самааналізу, лепш завесці дзённік. Да таго ж гэтая звычка выпрацоўвае добры літаратурны стыль.

    9. Што датычыцца тваіх заняткаў — неабходна, каб твае намаганні былі скіраваны на дасягненне пастаўленай перад сабой мэты.

    10. Яшчэ адно пажаданне: вывучаць сучасныя замежныя мовы.

    11. Каб добра вывучыць замежную мову, неабходна яе палюбіць. Дзеля гэтага — чытаць кнігі лепшых аўтараў на гэтай мове і нават ліставацца на ёй з сябрамі.

    12. Намагайся заслужыць добразычлівасць аднакурснікаў ва ўніверсітэце роўнымі паводзінамі — прыязнымі, ветлівымі, да ўсіх аднолькавымі. Не ўцягвайся ў справы, якія ты лічыш для сябе непрымальнымі. Часцей той, хто баіцца славы баязліўца і сваю ганарыстасць выдае за смеласць — той і ёсць баязлівец.

    13. Паслухмянасць і добразычлівасць да тых, што заменяць табе бацькоў, — лепшая падзяка за клопат пра цябе.

    14. Я вельмі добра думаю пра цябе, мой дружа. Калі ты любіш нас, як я спадзяюся, гэта падтрымае цябе ва ўсіх тваіх пачынаннях».

    Хлопец пад сакрэтам нам казаў, што ён падслухаў, я гаварыў з некім ягоны бацька, што нібы то нас — дзяцей у школе пачнуць вучыць па-нашаму, як ён тады казаў — «па-беларуску». Мы, праўда, добра зразумелі, што значыць «па-нашаму», аднак мы зусім не ўяўлялі, што такое «па-беларуску», бо назоў «Беларусь» нам быў тады невядомы. У Бабруйшчыне, і там, дзе я рос, тады яшчэ быў папулярны назоў «Літва», а мы былі «літвіны». Было й німала тых, хто памятаў, што й край называўся «Літвой». Мой дзед па бацьку быў у паўстаньні 1863 року, ды ў Машнічах, Слаўкавічах, Байлюкох і іншых суседніх вёснах ды сёлах яшчэ былі жывымі сьветкі ды ўдзельнікі паўстаньня. «Мы — «Літва», — казаў мне заўсёды мой дзед. Ды й іншыя дзяды нам, дзецям, заўсёды казалі, што тут заўсёды была Літва. Дарэчы, у нашай мясцовасьці ў паўстаньні 1863 року асабліва вызначыўся малады Быкоўскі, сын старога у нас роду шляхты. Казалі нам дзяды, што ён надта любіў Літву й моцна біўся з царскім войскам. Памяць пра Літву перахоўвалі ня толькі нашыя дзяды ды паны, як Быкоўскі, але й маладзейшыя людзі, і гэтыя ўспаміны перадавалі нам», — Яўхім Кіпель.

    Крыніца: «Спадчына» № 3, 1995. С. 72-99.
    Знойдзена: @@LITVINSKI_NASTUP

    16 комментариев

    avatar
    Не для того бабуля Александра I переписывала историю Московии, чтобы ее потомки возрождали национальные автономии захваченных земель.
    +4
    avatar
    Так, похоже Огинский был недалекого ума. Наивный.
    Ну, типа как Маша Колесникова. 12 лет прожить музыканшей в Германии, чтобы приехать в Беларусь и на годы сесть в тюрьму. Кстати, она замужем? Дети есть?
    -5
    avatar
    Міхал Клефаст хаця-б намагаўся, хаця-штосьці рабіць дзеля адраджэння ўлюбёнае нашае Бацькаўшчыны(ў адрозненне ад ...). Мала таго, ён быў сянатарам Расейскай Імперыі(калі вы, спадар, таксама дасягнеце прыблізна гэткага-ж становішча, і тады выдасце падобную адзнаку нашаму знакамітаму земляку, між іншым, вядомаму амаль ня ва ўсім свеце), гэткае яшчэ магчыма будзе ўспрымняць больш-менш. А выдаўшы такое вось ў вашым цяперашнім становішчы- выклікала ізноўку наімацнейшую асацыяцыю да «Слон ды Моська» І.А.Крылова.

    Тым ня меней, калі хоць няшмат ведаць як біяграфію Агінскага, так і хаця-б нешта пра юначыя і маладыя гады расейскага таго імпяратара(Аляксандра І), ды пра першыя гады яго праўлення, ўсё стане на свае мясціны.
    +5
    avatar
    Или змагауся, или так «намагауся», что стал при оккупантах сенатором при царе?
    Вы уж одно что то продвигайте.:D

    калі вы, спадар, таксама дасягнеце прыблізна гэткага-ж становішча, і тады выдасце падобную адзнаку нашаму знакамітаму земляку,

    Опять националисты-необольшевики в вашем лице запрещают мне высказывать свою думку на форуме, в интернете, в 21 веке.:) Ну, такие они НЕ демократы. Что есть, то есть. Из каждого прет Сталин.8-)
    Хрен вам! Тут свободный форум. Имею право на асабтсьую думку. Разрешения спрашивать не буду, тем более от националистов.:p
    -2
    avatar
    Не, ні ў кояй меры. Толькі намагаюся паказаць, як такое выглядае са стараны:
    «А Моська, знать, сильна
    Что лает на Слона»… ці яксці так.
    +3
    avatar
    Да мне плевать, что вы тут «намагаецеся» «показать».
    -2
    avatar
    Наивность не порок, потому что в отличие от глупости, ее мера — величина не константная.

    Огинский не был дураком — он имел очень хорошее образование, общался с высшим светом Европы, писал хорошую музыку. Наивным, наверное, был — являлся сначала одним из руководителей восстания Костюшко, и вдруг стал впоследствии сенатором РИ и то ли советником, то ли представителем Александра первого. Но при этом остался патриотом своей земли — ратовал за возрождение ВКЛ, пусть и в границах РИ.
    Но постфактум всегда легко судить.
    Имхо, Огинский однозначно заслужил место в пантеоне беларуских национальных героев. Как и Костюшко, кстати.

    P.S. Колесникова не замужем, и детей у нее нет. А Вы, уважаемый Монро, не справедливы к ней — она не профессиональный революционер.
    0
    avatar
    Так и я ратую за Родину, за возрождение. Сидя на диване, не являясь сенатором при Путине. Записывайте меня в патриоты.:p

    Имхо, Огинский однозначно заслужил место в пантеоне беларуских национальных героев. Как и Костюшко, кстати.

    Пантеоны истории пишут победители. Находясь у власти. Проигравшие, лузеры, пишут мемуары.
    Вы записали Огинского в пантеоны? Да хоть в анналы. Мне фиолетово.:D

    P.S. Колесникова не замужем, и детей у нее нет. А Вы, уважаемый Монро, не справедливы к ней — она не профессиональный революционер.

    Понятно. Не замужем, детей нет, сидит на киче. Не Ленин бы так не поступил. Да и не называл я ее революционеркой. Называю похлеще, но не буду.8-)
    Какого рожна она все бросила и приперлась сюда делать мирную революцию?
    В здравом уме, имея все благоустроенное за границей, кто припрется за просто так это делать? Это как если бы СД бросил все дела в Лондоне и приехад в Минск махать шариками. Представили? Смешно? :D
    -1
    avatar
    Так и я ратую за Родину, за возрождение. Сидя на диване, не являясь сенатором при Путине. Записывайте меня в патриоты.
    Если с кем-то по пути к цели хотя бы на один шаг — он уже союзник.
    :D График сдачи членских взносов патриота получите позже.

    Пантеоны истории пишут победители
    Справедливо. Но сейчас не то положение, когда можно говорить о победителе и проигравшем (я напомню свой августовский коммент, когда был объявлен процент победы в выборах о видах победы в сражениях: обычная (триумф), пиррова и херова. Здесь определяйтесь сами кому что писать придется.

    Ленин бы так не поступил
    А Колесникова не расстреляла бы царскую семью… 8-)
    0
    avatar
    График сдачи членских взносов патриота получите позже.
    Только в обмен на партбилет.:D

    А Колесникова не расстреляла бы царскую семью…
    Так и Ленин их не расстреливал.
    0
    avatar
    Так и Ленин их не расстреливал

    Они саморасстрелялись через сочувствующих граждан из местного партийного актива.
    0
    avatar
    Она не замужем и детей нет. Думаю, если не лесбиянка, любит Виктора Бабарико. За него и пошла в тюрьму. За любимым пошла. Влюбленную женщину не сломать!
    0
    avatar
    Але-ж палякі адстаялі сваю калі не поўную незалежнасць, то нейкую аўтаномію і ў гады Кацярыны ІІ, і пазней ва ўвесь астатні час. Так, магчыма справа ня толькі ў захадах расейскіх самадзержцаў, але яшчэ і ў нейкіх, ня вельмі верных кроках нашых продкаў, дакладна, нашае тагачаснае эліты(не Агінскага, і нават, не ягочасовых, а ранейшых і больш знакамітых ды вясомых(багатых/знатных, гэткіх, як магнаты Сапегі, Радзівілы, Чарнецкія, Пацы, Патоцкія і г.д.)?(маю на ўвазе іх вечную «барацьбу за незалежнасць» ад «польскае акупацыі», якая на самой справе была нічым інным, як попытамі сепаратызму ў суме з попытамі ўзвысіць іх ўласны род(фамілію) над астатнімі(вельмі наяўны прыклад: стварэнне Янушам ды Багуславам Радзівіламі г.з. «шведскай партыі», з попытам заключэння сепаратнага дагавору са швецкім каралём аб выхадзе ВКЛ са складу Рэчы Паспалітай і ўваходзе яе у канфедэрацыю са Швецыяй, ў 1655-57гг, якраз ў перыяд, гісторыі Рэчы, які гісторыкамі прынята называць «крывавы патоп»
    (інакш кажучы, вельмі цяжкі, балючы ды крывавы час дзеля нашай прарадзімы).
    0
    avatar
    Ну, давайте, я не против- судить наших (а наши ли они?) пра-пра-предков, 300 лет тому нащад просравших РП. От них не убудет. А нам тут веселуха. Суд истории устроим.

    А спустя лет эдак 100 наши правнуки устроят суд над вами, мною. Как якобы мы профукали августовскую революцию.
    -1
    avatar
    Никто ничего не профукал. Случилось то, что могло случиться — стихийный протест со стихийными же, на 5 минут лидерами. В результате — десакрализация и внутренняя делигитимация колхозного абсолютизма. Вместо «бацьки» — придурковатый чыкчырык, кровавый клоун. Вместо власти — насилие и произвол.

    Сейчас, как и в любом другом процессе с большим числом участников, — откат, период реакции. Он наверняка захватит ещё и весенний провал повторных попыток мирного марширования. Затем придёт 3-я, наиболее мощная волна. И очевидно, что она будет не цветочной, и вне всякого контроля оказавшихся на гребне первой волны стихийных лидеров. Будет ли это саботаж или партизанщина, или и то, и другое вместе взятое — пока не ясно. Но что торфяники загорелись, от этого уже никуда не деться.
    +6
    avatar
    Затем придёт 3-я, наиболее мощная волна. И очевидно, что она будет не цветочной, и вне всякого контроля оказавшихся на гребне первой волны стихийных лидеров.… Но что торфяники загорелись, от этого уже никуда не деться.

    Отлично пан SD. Нашли в себе силы помолодеть душой. Возможно даже +3 в карму получите, за свои -4. :**
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.