ВІЛЬНЯ І КРАЙ (1992): Апошнія 50 гадоў на Віленшчыне рабілася ўсё, каб падбітая ў сталінскія часы беларушчына ніколі больш не падняла галаву
ВІЛЬНЯ І КРАЙ. Незалежны беларускі тыднёвік (Вільня, Жнівень, 1992, №1)
Ад рэдакцыі:
Апошнія 50 гадоў на Віленшчыне рабілася ўсё, каб падбітая ў сталінскія часы беларушчына ніколі больш не падняла галаву. Але мы ёсць, мы жывем, як і спрадвеку жылі ў Вільні й краі нашыя прадзеды й дзяды. Ня дзіва, што сама сучасная беларуская мова стварылася зь віленскіх беларускіх гаворак. Тут пачыналіся беларуская школа, касьцёл і першы наш музэй, і першая палітычная арганізацыя. Да вайны Беларуская Грамада налічвала сто тысяч удзельнікаў і была самай вялікай арганізацыяй працоўнага народу ў Эўропе. Цяпер нічога гэтага няма. Але засталіся людзі, беларусы, якім патрэбныя і свае школы, і свае бажніцы, і свой друк. Як пісаў беларус-віленчук Франьцішак Багушэвіч: «Яно добра, а нават і трэба ведаць суседзкія мовы, але найперш трэба ведаць сваю».
[с.1]

Заява Каардынацыйнае Рады Беларускіх Згуртаваньнаў Віленшчыны
Каардынацыйная Рада Беларускіх Згуртаваньняў Віленшчыны накіравала ў Вярхоўныя Саветы Беларусі й Летувы заяву, у якой выказваецца занепакоенасьць намерам уладаў, Рэспублікі Беларусі й Летувіскае Рэспублікі закрыць мяжу паміж дзьвюма дзяржавамі.
Пра такі намер, — сказана ў заяве, — сьведчаць выказваньні афіцыйных асобаў, публікацыі друку й рэальныя захады ўладаў: уведзены памежны кантроль, у тым ліку для жыхароў памежжа, плянуецца візавы рэжым пераезду празь мяжу; ненатуральна завышаныя тарыфы на паслугі сувязі; стаў немагчымы жыльлёвы абмен паміж гарадамі Віленшчыны й РБ і г.д.
Няўжо трэба было вызваляцца ад ізаляцыянісцкага камуністычнага рэжыму дзела таго, каб узьвесьці новую заслону там, дзе яе ніколі не было?!
Паміж Віленшчынай і Беларусяй сапраўды ніколі ў гісторыі не было мяжы. І тая заслона, якую ўлады ствараюць сёньня — гэта зусім новая гістарычная рэалія, скіраваная на абмежаваньне правоў чалавека, штучны падзел традыцыйнага этна-культурнага рэгіёну, далейшае адчужэньне Вільні як гістарычнага і духоўнага цэнтру беларускага народу.
Тая заслона, якую ва ўгоду палітычнай кан'юнктуры будуюць паміж беларусамі Віленшчыны й беларусамі Рэспублікі Беларусі, ператварае дзясяткі тысяч карэнных жыхароў Віленшчыны беларускае нацыянальнасьці й тысячы летувісаў Беларусі ў прышлых людзей на ўласнай зямлі. Тым самым улады РБ здымаюць зь сябе адказнасць за лёс гэтага насельніцтва, за будучыню беларускага нацыянальнага адраджэньня, якое бязь Вільні як духоўнага фактару — мала рэальнае. А ўлады Летувы праз новыя законы аб грамадзянстве й эміграцыі замацоўваюць за віленскімі беларусамі статус эмігрантаў.
Мы вымушаныя нагадаць, што беларусы спрадвеку жывуць на Віленшчыйе, яны будавалі Вільню, баранілі яе ад захопнікаў. Тут выйшлі з друку першыя беларускія кнігі, тут старабеларуская мова стала дзяржаўнай мовай Вялікага Княства Літоўскага, тут жылі, змагаліся й загінулі кіраўнікі паўстаньня 1863 г., тут пачалося ваша нацыянальнае адраджэньне ХХ ст., зьвязанае зь імёнамі Купалы, Коласа, Багдановіча, з выданьнем газэты «Ната Ніва», на падставе віленскіх беларускіх гаворак стварыў першую граматыку нашай мовы Б.Тарашкевіч. Тут і дагэтуль жыве беларуская мова, беларускі фальклёр. І гэта нягледзячы на тое, што за гады польскага панаваньня й савецкай Летувы былі зьнішчаныя ўсе віленскія беларускія арганізацыі і ўстановы, школы, музэй, друк, уся віленская беларуская інтэлігенцыя. 50 гадоў віленская беларушчына ведала адно прыніжэньне, зьнішчэньне й заняпад. Новая заслона на мяжы зь Беларусяй стане даваршэньнем палітыкі, скіраванай на поўную пагібель беларушчыны ў Віленскім краі.
У зьвязку з гэтым Каардынацыйная Рада Беларускіх Згуртававыняў Віленшчыны патрабуе ад Вярхоўных Саветаў Беларусі й Летувы знайсьці магчымасьць ажыцьцяўлаць дзяржаўныя інтарэсы, не разрываючы вякамі зьнітаваныя лёсы людзей і народаў.
[с.3]

У справе беларуска-летувіскай мяжы

2 комментария
А кто скупал награбленное у Коминтерна? Капинтерн, вестимо. Пролы объединились — это исторический факт. И-историю уже не переделаешь
Последний коммент на сегодня(если кум не раззадорит). Извините, часу няма болей.