История
  • 1131
  • Што здзіўляе ў Беларусі турыстаў з Расіі?

    Два гады таму planetabelarus.by запыталіся ў беларускіх экскурсаводаў, што здзіўляе гасцей з Расіі ў Беларусі. На пытанне адказвалі гід-перакладчык Юлія Жук ды экскурсаводы Павел Дзюсекаў, Дзяніс Філіпчык і Вольга Малафеечава.

    ЯКІЯ ФАКТЫ З ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ ВЫКЛІКАЮЦЬ ШОК У РАСІЙСКІХ ТУРЫСТАЎ?

    Юлія Жук:
    Непадрыхтаваных турыстаў часта здзіўляе сама наяўнасць нашай уласнай яркай гісторыі. Іншымі словамі, што мы не заўсёды былі ў складзе Расіі. На гэтым фоне сапраўдны фурор выклікае гісторыя пра княства ад мора да мора, пра ВКЛ.

    Турыстам з-за мяжы падаецца цікавым і тое, што ў Рэчы Паспалітай князёў выбіралі і прызначалі, але яны не наследавалі уладу. Час ад часу ў нас правілі прадстаўнікі знакамітых замежных сем'яў.

    Павел Дзюсекаў:
    Турыстаў часта дзівіць гісторыя Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Тое, што краіна была і ёсць часткай Еўропы. Многія думаюць, што мы заўжды былі з Расіяй.

    Расіянам таксама зусім невядомы Францыск Скарына. Таму гісторыя яго Бібліі і ён сам уражваюць. Увогуле, сам факт, што Біблія выйшла ў нас раней, чым у іх, заўсёды вельмі здзіўляе.

    Гісторыя стварэння Статуту ВКЛ 1588 году, першай еўрапейскай канстытуцыі — гэта вельмі яркі момант нашай гісторыі, які, на жаль, вядомы не многім турыстам.

    Увогуле, тых, хто апынўся ў Беларусі, дзівіць, што гэта такі невядомы кавалачак Еўропы, які можна для сябе адкрываць з усімі нашымі замкамі, палацамі і касцёламі.

    Дзяніс Філіпчык:
    Ад Беларусі не чакаюць еўрапейскай архітэктуры і гісторыі. Часта думаюць, што будзе «Золотое кольцо России», толькі ў Беларусі. А ўсё, што адрозніваецца, здзіўляе. Вось і Беларусь аказваецца цікавай, асаблівай. Хаця ёсць турысты, якія добра рыхтуюцца, яны атрымліваюць асалоду, калі бачаць тое, пра што чыталі ці пазнаюць дэталі раней вядомых гісторый.

    Хоць Мір і Нясвіж — вядомыя турыстычныя кропкі Беларусі, замкі ўражваюць многіх. Іх архтэктура і, вядома, гісторыя, багатая і разнастайная.

    Расіян вельмі здзіўляюць нашы храмы. Не толькі каталіцкія, але і праваслаўныя. Таму што яны іншыя. Асабліва цікавымі падаюцца храмы абарончага тыпу, якія ёсць у вёсках Сынкавічах, Мураванка, Камаі.

    Святыні абавязкова наводзяць на разважанні наконт нашай поліканфесійнасці і разнастайснасці. Тое, што побач знаходзяцца розныя храмы, праваслаўныя і каталіцкія, заўсёды здзіўляе турыстаў.

    Вольга Малафеечава:
    Калі казаць пра Берасце, то часта турыстаў здзіўляе, што на месцы Брэсцкай крэпасці знаходзіўся стары горад. Расіяне ўпэўненыя, што крэпасць будавалі спецыяльна напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. А аказваецца, што тут 1000 год назад ужо існаваў горад, а дзеля крэпасці яго знішчылі.

    Часта турысты (у тым ліку і з Расіі) здзіўляюцца, што на вуліцах не чутно беларускай мовы. Яны думаюць, што раз едуць у Беларусь, то тут усе размаўляюць па-беларуску, у кінатэатры глядзяць кіно па-беларуску, і толькі для турыстаў пераходзяць на іншую мову (у тым ліку рускую).

    Што здзіўляе ў Беларусі турыстаў з Расіі?

    5 комментариев

    avatar
    А аказваецца, што тут 1000 год назад ужо існаваў горад, а дзеля крэпасці яго знішчылі.
    Быў некалі час, калі гэта здзівіла і мяне.
    Але дагэтуль нехта старанна кансервуе савецкую цаліну.
    0
    avatar
    А якое дзіво было нечуванае — даведацца, што існуе версія знаходжання той летапіснай літвы дзесьці ля Маладзечна.
    Аёй-аёй — гэта было першае з дзівосаў перабудовы.
    0
    avatar
    Александр Курзанов
    «Одиночество бабы Анюты» 1978


    А вообще мужчинам больше повезло, чем женщинам. Если нету войны то они, чаще всего, умирают в кругу родных, со стаканом воды в руке.
    +1
    avatar
    замест краявіду — Брама у кожным шкле. І атрымаецца А што за рамы ў іх такія? Па лендлізу, як і гузікі?
    -1
    avatar
    Дзіва:
    Мінскую айцішніцу Вольгу Малкіну прыцягнуць да адказнасці за абразу беларускай мовы. У яе дачыненні распачалі адміністрацыйны працэс, паведамляе ў адказе на электронныя запыты намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран. Запыты дасылалі Ігар Случак і Глеб Сандрас, піша Еўрарадыё.

    Скандальная гісторыя адбылася ў канцы мінулага года. У Facebook Малкіна напісала па-руску наступнае: «Я ведаю 4 [мовы], акрамя моў праграмавання. Натуральна брыдкую белмову і не разглядала для вывучэння. Наўмысна. Сваю бы*ламову самі вучыце».
    nn.by/?c=ar&i=244769
    гэта як міліцыянта асудзіць за карыстанне матам
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.