Беларусь
  • 1134
  • 30 год абвяшчэння незалежнасці Беларусі

    1863x

    27 ліпеня 1990 года года БССР прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэта значыць пра тое, што цяпер Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка тыпу самастойная і незалежная ад Масквы.

    Але ў рэальнасці гэта было больш фармальным заявай, чым рэальным крокам. БССР працягвала жыць па канстытуцыі 1978 года, шмат хто з дэпутатаў нават і не думалі пра распад СССР, а толькі хацелі яго абнаўлення. Што і было прапісана ў 11-ым пункце Дэкларацыі: «Рэспубліка Беларусь прапануе неадкладна пачаць распрацоўку Дамовы аб саюзе суверэнных сацыялістычных рэспублік».

    Ды і прыняцце Дэкларацыі не абышлося без скандалаў – Зянон Пазняк разам з БНФ пакінулі залу пасяджэнняў праз тое, што большасць дэпутатаў «не былі гатовыя да рэальнай незалежнасці», спрабуючы пакінуць шчыліны ў тэксце дакументу для працягу цесных зносін з РФСР.

    Фармальна Дэкларацыя ад 27 ліпеня 1990 года года не мела якой-небудзь юрыдычнай сілы і заставалася толькі гучнай заявай. Але раскажам крыху перадгісторыю.

    З 19 па 21 жніўня 1991-го года ў Маскве адбываліся падзеі, якія атрымалі назву «путч ГКЧП». Група высокапастаўленых савецкіх чыноўнікаў спрабавалі спыніць перабудову і распад СССР, увёўшы надзвычайнае становішча і захапіўшы ўладу. Але путч праваліўся, што ў выніку толькі паскорыла падзенне саўка.

    І вось падчас гэтых падзей у цэнтры Менску кожны дзень збіраліся тысячы людзей.

    25 жніўня пачынаецца гістарычнае паседжанне. Галіна Сямдзянава (дэпутат БНФ) уносіць у залу наш БЧБ.

    Зянон Пазняк прамаўляе слова, пасля якога нават шмат хто з камуністаў перастае сумнявацца. 253 галасы «за» – і Дэкларацыі Незалежнасці нададзены статус канстытуцыйнага акту. Гэта значыць, што гэты дакумент перастае быць проста заявай і атрымлівае сілу закона. БССР афіцыйна незалежная. Праз тры тыдні, 19 верасня, БССР мяняе назву на Беларусь, а дзяржаўнымі сімваламі становяцца БЧБ і «Пагоня».

    ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
    • нет
    • 0
    • +11

    1 комментарий

    avatar
    Конюхам на заметку

    Иран отказался возвращать России 500 млн евро кредита на АЭС, обвинив американские санкции
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.