Беларусь
  • 1978
  • Як зьмянілася стаўленьне беларусаў да Расеі

    Інтэрвію з былым кіраўніком Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі Навук Беларусі Генадзем Коршунавым



    Сьцісла

    Гісторыя апошніх стагодзьдзяў прывяла да таго, што сацыяльнасьць, успрыняцьце беларусамі сьвету стала лякальным. Узьніклі арыентацыя на выжываньне і адмова ад удзелу ў палітычным жыцьці.

    Наша сацыяльнасьць заўсёды выбудоўвалася па-суседзку, побач з тымі, хто дапамагае выжываць табе, і каму дапаможаш у выпадку патрэбы ты.

    Працэсы разыходжаньня пачаліся ў 2019 годзе. Калі пачаліся размовы пра так званыя «дарожныя мапы», сымпатыі да Расеі пачалі падаць.

    Тыя экспэрты, якія кажуць, што Расея цяпер страчвае Беларусь — безумоўна, маюць рацыю.

    Калі б Расея паспрыяла дыялёгу, то, безумоўна, гэта б спарадзіла вялікую падтрымку ў беларускім грамадзтве.

    У 2020 годзе нацыя асэнсавала сябе як суб’екта і заявіла, што хоча вырашаць за сябе сама.


    Ці сапраўды беларусы «прарасейскія»


    — Давайце спачатку пагаворым пра стаўленьне беларусаў да Расеі і расейцаў у апошнія 15-20 гадоў. Яшчэ Васіль Быкаў называў некалі беларусаў прарускімі. Лукашэнка актыўна граў на гэтым полі і меў падтрымку вялікай часткі грамадзтва. А што вы, як сацыёляг-тэарэтык, можаце пра гэта сказаць? Быў гэта вынік глыбокай русыфікацыі ці, можа, нейкая нацыянальная інфантыльнасьць?

    Г.К. — Пытаньне цікавае, але адказаць на яго адназначна складана. Я б казаў пра тое, што беларусы былі ня столькі прарасейскімі, колькі прасавецкімі. Часта кажуць, што беларусы інфантыльныя, што нацыя не дафармавалася. Мне здаецца, што асаблівасьці разьвіцьця беларускага мэнталітэту на працягу двух-трох апошніх стагодзьдзяў прывялі да таго, што сацыяльнасьць, успрыняцьце беларусамі сьвету стала лякальным. Гэта і арыентацыя на выжываньне, і так званы абсэнтэізм — дыстанцыяваньне паўсядзённасьці ад удзелу ў палітычным жыцьці.

    Казаць, што гэта інфантылізм або нясьпеласьць не выпадае, бо гэтыя асаблівасьці ў свой час дапамаглі народу захавацца і выжыць і нават выхоўвалі. І мне здаецца, што карані такой лякалізацыі сацыяльнага значна глыбейшыя, чым XVIII-XIX стагодзьдзі. Гэта ж тычыцца славутай талерантнасьці. Я думаю, што ў гэтым напрамку трэба разглядаць асаблівасьці сацыяльных працэсаў, што ішлі ў нас апошняе тысячагодзьдзе.
    Каля стэлы «Менск — горад-герой», 16 жніўня 2020 году.

    Бо і засяленьне славянамі балцкіх тэрыторый у нас ішло адносна мірна. І такіх крывавых сутыкненьняў паміж католікамі, праваслаўнымі і пратэстантамі, як, напрыклад, у Эўропе, у нас не было. Як не было і таго, што адбывалася ў Расеі, дзе мелі месца крывавыя падзеі вакол царкоўнага расколу. Дарэчы, стараверы ішлі да нас — гэта знамянальны факт, у нас ім было бясьпечна. Яшчэ ў нас былі юдэі, мусульмане, і ўсе суіснавалі адносна мірна. Людзі заўсёды разумелі, што побач жывуць іншыя, і маюць такое ж права на жыцьцё.

    Наша сацыяльнасьць заўсёды выбудоўвалася па-суседзку, побач з тымі, хто дапамагае выжываць табе, і каму дапаможаш у выпадку патрэбы ты.

    Гэта, у пэўнай ступені, мадэрнісцкая рэч, калі адзіны нацыянальны наратыў ішоў наверсе і быў чужы для простага чалавека. Тут той, хто жыў побач, быў іншы, але не чужы, чужой была ўлада.

    Вось чаму агульнанацыянальны наратыў беларускай эліты ў пачатку ХХ стагодзьдзя ня стаў вельмі эфэктыўным і не атрымаў падтрымкі людзей. Агульнанацыянальны наратыў выбудоўваецца праз процістаяньне чужому. А ў нас «чужы» ня меў этнічнага складніка, ня меў і рэлігійнага складніка. Цудоўны прыклад — чатыры мовы на першым гербе БССР, там этнічны складнік — паліфанічны. Таму выбудаваць наратыў на этнічнай базе не выпадала, савецкі інтэрнацыяналізм знаходзіў пэўны водгук у беларусаў.

    Так што мы хутчэй прасавецкія. Хаця трэба прызнаць, што русыфікацыя пасьля другой Сусьветнай вайны была фэнамэнальнаю па маштабах. Так што фраза Пятра Машэрава пра тое, што «беларусы — гэта рускія са знакам якасьці» (гэта ён першы сказаў), адпавядае тым працэсам, што ішлі — адбывалася русыфікацыя. Але на ўзроўні праектаў улады — гэта была саветызацыя з мэтай зрабіць зь беларусаў першы савецкі народ.

    За апошнія 20-30 гадоў гэты савецкі складнік пачаў дэвальвавацца, губляць вартасьць, і перш за ўсё з прычыны зьмены пакаленьняў і паскарэньня гэтай зьмены. Праз інфармацыйныя тэхналёгіі расьце ўключанасьць у Эўропу. Таму апэляцыя ўладаў да савецкага наратыву губляе сваю эфэктыўнасьць.

    Ці сапраўды Расея траціць Беларусь?


    — Пасьля падзеяў лета 2020 году мне здалося, што стаўленьне да Расеі і расейцаў у Беларусі павінна было б зьмяніцца. Людзі ня дурні і бачаць, хто дапамагае захоўваць у Беларусі статус-кво. А як лічыце вы, ці сапраўды цяпер гэта мяняецца і ці сапраўды Расея цяпер траціць Беларусь?

    Г.К. — Я б пачаў раней. Працэсы разыходжаньня пачаліся ў 2019 годзе. Недзе на сайце Інстытуту сацыялёгіі ёсьць артыкул з графікам, зь якога вынікае, што калі пачаліся размовы пра так званыя «дарожныя мапы», сымпатыі да Расеі пачалі падаць.

    У адным з інтэрвію спадар Вардамацкі казаў, што адзінае, што злучае праціўнікаў і прыхільнікаў пратэстаў у Беларусі — гэта каштоўнасьць незалежнасьці.

    Вынікі апытаньня Chatham House ў канцы 2020 году і сёлета таксама паказалі зьмену стаўленьня Беларусаў да Расеі. Але тут трэба разумець, што ёсьць розьніца паміж Расеяй, як грамадзтвам і асобнымі людзьмі, і Расеяй як дзяржавай, якая ўвасабляецца ў Пуціне. З грамадзтвам справа адна — нехта мае сваякоў, сяброў, нехта там навучаўся, а з Пуціным справа іншая. Калі я не памыляюся, то ў адным з дасьледаваньняў Chatham House была лічба, што каля 75% лічаць, што пратэсты не перамаглі дзякуючы падтрымцы Расеі.

    Ня буду камэнтаваць асобныя пытаньні Chatham House, іх можна па-рознаму ставіць і задаваць у розны час, але тэндэнцыя на пагаршэньне стаўленьня да Расеі ёсьць. І тыя экспэрты, якія кажуць, што Расея цяпер страчвае Беларусь — безумоўна, маюць рацыю.

    Чаму сымпатыі да Расеі застаюцца высокімі


    — Але вось аўтары красавіцкага апытаньня Chatham House кажуць, што «на практыцы тыя 32%, якія толькі за саюз з Расеяй, маюць палітычную перавагу над усімі астатнімі беларусамі». А там яшчэ 46% за саюз з Расеяй і Эўразьвязам адначасова. Як бачым, агулам да Расеі станоўча ставяцца 78% беларусаў.


    Г.К. — Ну, я б не казаў, што стаўленьне беларусаў да Расе вылучаецца такой ужо вялікай сымпатыяй. Вялікай інэрцыяй — так, што ўвогуле зразумела з улікам як уладнай ідэалізацыі савецкага досьведу суіснаваньня і дамінаваньня расейскіх СМІ ў інфармацыйнай прасторы, так і пасьляваеннай дэмаграфічнай русыфікацыі і безьлічы актуальных міжасабовых сувязяў.

    Тут, пэўна, больш прагматыкі, якая грунтуецца на звычцы эканамічнага супрацоўніцтва з усходам. У тым ліку і за кошт таго, што асабліва няма з чым параўноўваць. Але ж, што важна, усходні вэктар мае хутчэй эканамічны характар, вялікіх жаданьняў да ушчыльненьня палітычных сувязяў не назіраецца.

    Яшчэ момант — спэцыфіка падтрымкі Лукашэнкі з боку Расеі пасьля падзей 2020 году. Апошнім часам яна, гэтая падтрымка, даволі своеасаблівая і мае больш рытарычны характар, чым матэрыяльны. Верагодна, частку беларусаў задавальняе такі зьнешнепалітычны трэнд Расеі, якая не ідзе шляхам узмацненьня падтрымкі сучасных беларускіх уладаў.

    Але, у любым выпадку, мы бачым, што гэтая падтрымка мае свой кошт — стаўленьне да Пуціна шмат у каго зь беларусаў пагоршылася.

    Ці могуць сымпатыі да Расеі зноў вырасьці


    — А калі Расея нечакана падтрымае дэмакратычную трансфармацыю ў Беларусі, пачне кантактаваць з дэмакратычнай супольнасьцю і прызнае вольна абранага лідэра? Што тады будзе са стаўленьнем беларусаў да Расеі? Ці вернуцца прарасейскія сымпатыі ў такім выпадку ў асяродзьдзі «ўратаваных» беларусаў?

    Г.К. — Меркаваньні людзей — рэч рухомая, мабільная. Калі б Расея паспрыяла дыялёгу, то, безумоўна, гэта б спарадзіла вялікую падтрымку ў беларускім грамадзтве. І можна было б гаварыць пра стабілізацыю і паляпшэньне стаўленьня да Расеі як дзяржавы.

    Але тут трэба разумець і ўлічваць працэсы, якія ідуць цягам апошніх дзесяцігодзьдзяў. Мне здаецца, што стаўленьне да Расеі стаецца ня тое каб болей прахалодным, але пачынае больш-менш выраўноўвацца з тым, што ёсьць у беларусаў да іншых суседзяў.

    Гэта вось тое пытаньне, якое я часта бачу ў сацыяльных сетках: чаму беларускі пратэст ня меў выразнага геапалітычнага складніка? Адказ даволі просты. Даўно заўважылі такі фэномэн. Калі спытацца ў беларусаў, з кім лепш сябраваць — з Эўразьвязам ці з Расеяй — і даць толькі два варыянты, то можна прымусова зрабіць выбар. Але калі даць больш варыянтаў адказу — з Расеяй, з Эўразьвязам, з абаімі, ці на нікога не арыентавацца, будаваць сваё, то дзьве апошнія опцыі набяруць заўсёды больш за 50%. Бо і раней пазыцыя беларусаў бала даволі прагматычнаю. А пасьля 2020 году, як мне падаецца, яна ўзмацніцца яшчэ больш. Бо нацыя асэнсавала сябе як суб’екта, як таго, хто можа і хоча вырашаць за сябе. А калі ты вырашаем за сябе сам, то ты можаш паслухаць і таго, і таго, і таго, але выбар пасьля зробіш сам.

    Мне здаецца, гэта вельмі моцная рэч, якую зрабіў 2020 год, і мне гэта вельмі падабаецца, бо беларусы асэнсавалі, што яны ў стане вырашаць самі. Ня гойдацца ў залежнасьці ад валатыльнасьці палітычнага парадку дня, але самім спакойна і ўзважана вырашаць.

    Так што, адказваючы на ваша пытаньне, то так, стаўленьне да Расеі палепшыцца ў выпадку яе дапамогі ў вырашэньні крызісу, але ўзважаная самастойнага пазыцыя дарослага чалавека, які сам вырашае, ці працаваць яму сёньня з Іванам, заўтра зь Янам, а пасьлязаўтра з Гансам — застанецца.

    Беларусы цяпер адасабляюцца ад усіх — ідзе самавызначэньне нацыі


    — Такім чынам, адбываецца дыстанцыяваньне ад усіх, высьпяваньне самастойнага нацыянальнага арганізму

    Г.К. — Гэта тое, пра што мы з вамі ўжо гаварылі некалькі месяцаў назад. Гэта клясычны варыянт самавызначэньня нацыі праз супрацьпастаўленьне іншаму. У нас адбываецца ўсё нібыта ў той самай парадыгме, але акцэнты крыху іншыя — не праз выпрацоўку дыстанцыі да чужога, але праз сьцьвярджэньне сябе. Нібыта тут ідзецца пра адно і тое ж, але насамрэч, ёсьць розьніца. Паміж пазыцыямі «я раблю ня так як ты» і «я раблю так, як сам лічу патрэбным» беларус выбірае другую.

    — У гэтым сэнсе я не магу забыцца пра выступ аднаго работніка ў Горадні ў жніўні 2020 году, які падчас стыхійнага пратэсту перад гарадзкім начальствам казаў, маўляў, мне не патрэбныя ні Эўропа, ні Расея, я хачу, каб мой беларускі народ жыў у Беларусі і меў справядлівае кіраўніцтва. Гэтае відэа нельга было глядзець бязь сьлёз, бо гэта быў містычны маніфэст цэлага народу. І гэты работнік быў ужо немаладым чалавекам.

    Г.К. — Абсалютна з вамі згодны. Я думаю, усе бачылі той выступ. Хай гэта прагучыць патасна, але там праявілася наша нацыянальная ідэя — мы самі вырашым, што нам лепш пасуе, возьмем самае лепшае і з усходу, і з захаду, але возьмем самі. Возьмем тое, што нам патрэбнае.

    Источник: https://www.svaboda.org/a/31309283.html
    • нет
    • 0
    • +12

    20 комментариев

    avatar
    Факт в том, что вчера, пока все внимание было сконцентрировано на на встрече Путина и Байдена, был согласован 4 пакет санкций ЕС и было принято принципиальное решение о секторальных санкциях по самым ключевым отраслям: нефтянка и газ, банки, калий и химия.

    Такое решение (либо даже анонс такого решения) не могло быть озвучено, без согласования с американской стороной в контексте общей стратегии.

    Это значит, что то, что происходило на самой встрече не носило характер принципиального торга-диалога в контексте обсуждения проблем. Было другое — и здесь уместно взять другую цитату Байдена: «Дело не в доверии, а в собственных интересах и верификации собственных интересов» (Оригинал: «this is not about trust; this is about self-interest and verification of self-interest»)

    Мы ещё много услышим оценок-сливов-интерпретаций обсуждения беларусской тематики. Инсайдеры пишут что там было больше чем два слова на эту тему сказано. Но даже если тема Беларуси была упомянута вскользь — факт в том что действия уже идут и продолжаются по накатанному треку. Это позволяет предположить что формат дискуссии и не был диалогом равных сторон, но американская сторона задавала матрицу условий, где за каждое действие российской стороны, последуют действия американской стороны, позитивные для РФ, либо негативные. А выбор за Россией.

    В рамках этой матрицы по беларусскому кейсу, цену содержания режима и экономики сделают для России очень высокой, буквально уже с середины-конца лета. В России появляется огромный дотационный регион, со всеми атрибутами политической независимости. И покушение на эти атрибуты будет караться жёстко санкциями, в адрес уже самой России. И у России здесь есть вилка:

    1) либо содержать вот эту непонятную конструкцию задорого («донбассизация»), получая все негативные эффекты от будущих кейсов а-ля «посадка самолёта». Зато 100% гарантия что НАТО не будет, до момента пока бьётся сердце АГЛ, а вот дальше уже совсем не 100%;

    2) либо что-то делать, чтобы атрибуты политической независимости были подкреплены экономической автономностью (по сути, «отпускать» Беларусь). Этот пункт тоже идёт по вилке — либо найти «конвенциональный» способ ухода Лукашенко и попробовать сохранить ключевые позиции в транзите, либо отпускать один на один и получать «улицу» в соседней стране или что-то подобное не очень красивое.

    3) либо лезть в авантюру с полным объединением, получать риск огромных санкций, нелояльное население (только 10% максимум за объединение) и Беларусь как фактор уже внутриполитической дестабилизации на фоне санкций и 70-летнего правителя. Этот вариант считаем наименее вероятным, но всё может быть.

    При этом в случае выбора первого пункта есть два мощных риска: во-первых, всё тот же риск «улицы», во-вторых штабы эмигрантов политически начнут смещать фокус риторики с антилукашенковской на антироссийскую. Лукашенко будет рукоплескать, а вот что после него? После него будет четвертая прибалтийская страна, с точки зрения единства элит по взглядам на отношения с Россией. Это перспектива 3-5 лет «донбассизации». Впрочем, пока Россия генерирует риски и не генерирует экономического роста и привлекательной модели, так или иначе дрейф в сторону Европы неизбежен, вопрос лишь в его скорости.

    Что выберет Россия из этой матрицы — мы не знаем, ибо не всегда выбор рационален. Пока есть осторожные знаки что процесс консультаций по Беларуси продолжится и схема, сочетающая американскую принципиальность по ценностям и российские интересы будет найдена (например, такая). Но в любом случае вторая половина этого года для простых беларусов будет очень жесткой с точки зрения экономики и политического пресса.
    +2
    avatar
    Что выберет Россия из этой матрицы 
    матрица русского мира, т.е.глобализация по русской модели, возьмёт верх, ибо более соответствует Божьему промыслу, ну не западная же с теорией золотого миллиарда
    -4
    avatar
    Божьему промыслу
    у вас один промысел — спиздить и свалить подальше
    это вся ваша матрица *lol*
    +3
    avatar
    Это не у нас, а у них-принчть всех проходимцев и преступников ради себя любимых
    -3
    avatar
    Это западная матрица -разделять и властвовать
    -3
    avatar
    т.е. все эти ваши чинуши, которые тырят и вывозят все на запад — проходимцы и преступники
    а навального, который их разоблачал, на зону западная матрица запихнула?
    0
    avatar
    Навальный работал тоже элементом в зап.матрице -возврате «святых 90х»периоду когда бюджет сша впервые стал профтцитным…
    -3
    avatar
    Какие пункты? Какие риски? Ничего не будет. Все идёт к тому к чему пришло — будет дед коленца выкидывать и его будут душить
    А Путин будет платить
    Ничего никто менять не намерен
    0
    avatar
    Вопрос к модераторам.
    Есть такое приложение для блокирования всякого дерьма на форумах, типа алинбурминдарин, называется uBlok.
    Попробовал на форуме Онлайнера — отлично работает.
    А что надо прописать в этой строке, что б браминовских троллей не видеть?
    forum.onliner.by##li:has(> div[data-user_id="607179"])
    Сделал строчку по аналогии с онлайнером:
    bramaby.com##li:has(> div[data-user_id="????????"])
    Где взять user_id?????
    0
    avatar
    Да, секта оформится окончательно
    -2
    avatar
    Да, секта оформится окончательно
    сектЫ.
    Вы будете общаться в секте с алинамидаринамирупрехтами.
    0
    avatar
    бурмин в одном оупэнспэйсе сидит с ковидом
    какая вам разница?

    id на закладке люди
    +1
    avatar
    Понимаю, тяжко выйти за рамки зомби, но надо, папа, надо…
    -3
    avatar
    ну какие рамки у матрицы, брателло?
    +2
    avatar
    У какой матрицы, их много и они везде..? Вы сами завели об этом речь
    -2
    avatar
    матрица русского мира, т.е.глобализация по русской модели, возьмёт верх, ибо более соответствует Божьему промыслу, ну не западная же с теорией золотого миллиарда
    вот этот вот бред кто набредил?
    я что ли?
    +2
    avatar
    А по какой модели? Ваш вариант? Глобализация-процесс объективный
    -2
    avatar
    id на закладке люди
    Попробовал, с Брамой, походу, эта тема не работает, ничего не изменилось.
    0
    avatar
    Попробовал, с Брамой, походу, эта тема не работает, ничего не изменилось.

    Боги Брамы Вас, Антон, прокляли. Да. Так мне и сказали — что ни делай всё равно будет ныть, поэтому не *** время тратить.
    0
    avatar
    Скоро и у нас

    Лидер КНДР Ким Чен Ын, похоже, теряет поддержку Китая — единственного крупного торгового партнера для северокорейской экономики, где 25 миллионов человек производят в год 26 млрд долларов ВВП — одну десятую годовой выручки Apple.

    
Объем внешней торговли Китая с КНДР в январе-мае 2021 года рухнул на 84%, то есть практически в 7 раз, и составил 51,59 млн долларов, сообщает ТАСС со ссылкой на таможенную статистику КНР.

    Закупки северокорейских товаров китайскими компаниями упали на 60% и составили ничтожные 7 млн долларов. 
Поставки из Китая в КНДР обвалились на 85%, до 44,45 млн долларов.

    Паралич двусторонней торговли, который начался в прошлом году, ускоряется, следует из таможенных данных. В мае из Китая в КНДР было поставлено в 20 раз меньше товаров, чем в том же месяце прошлого года (на 2,71 млн долларов), а импорт из Северной Кореи рухнул в 6 раз (до 749 тысяч долларов).

    От коммунистического соседа, который обязан Китаю своим существованием, Пекин решил отвернуться, несмотря на то, что в стране, отрезанной от мира санкциями и отсутствием интернета, резко усугубилась нехватка продовольствия. 
По оценкам южнокорейской разведки, которые приводит Kyodo, из-за неурожаев прошлого года в КНДР не хватает около миллиона тонн продуктов.

    Ким Чен Ын в ходе выступления на пленуме ЦК Трудовой партии Кореи (ТПК) назвал напряженной ситуацию с обеспечением продовольствием населения.

    «Из-за ущерба от прошлогоднего тайфуна не был выполнен план по выращиванию зерна», а продление введенных в республике для предотвращения распространения коронавируса карантинных мер «привело к затягиванию борьбы за обеспечение населения одеждой, питанием и жильем», сказал он.

    В апреле, обращаясь к участникам конференции секретарей парткомов в Пхеньяне, Ким Чен Ын призвал быть готовыми к «трудному походу» ради улучшения жизни населения.

    «Трудным походом» называют события в истории КНДР в середине 1990-х годов, когда страна столкнулась с жесточайшим экономическим кризисом и массовым голодом, который унес жизни, по некоторым данным, нескольких сотен тысяч человек.
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.