Беларусь
  • 1030
  • Беларусы хочуць абапірацца на спадчыну ВКЛ, а не СССР

    Цэнтр усходнееўрапейскіх даследаванняў правёў грунтоўнае тэлефоннае апытанне.



    Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе апытанні грамадскага меркавання публікуюцца рэдка. Гэта вынік рэпрэсіўнай палітыкі беларускага ўрада, які фактычна забараніў сацыялагічныя даследаванні, звязаныя з палітычнымі тэмамі. Па просьбе Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў і на аснове падрыхтаваных ім пытанняў, з 26 лістапада да 16 снежня 2020 года сярод беларусаў па тэлефоне праводзілася апытанне з мэтай выявіць меркаванне грамадства наконт асобных краін, у тым ліку Польшчы і Расіі. Рэпрэзентатыўная выбарка апытання складалася з 1000 чалавек, піша OSW.

    43% беларусаў лічаць Расію найвялікшай пагрозай для тэрытарыяльнай цэласнасці краіны.

    Гэта найвялікшы паказчык сярод краін, уключаных у апытанне (21% рэспандэнтаў бачаць пагрозу ў палітыцы Польшчы, 18% — Літвы, 18% — іншых краінах).

    Пры гэтым беларусы абсалютна пазітыўна ставяцца да Расіі (86%) і расійцаў (96%), а Уладзімір Пуцін карыстаецца падтрымкай 60% беларусаў.

    Прыведзеныя звесткі пацвярджаюць той факт, што пратэсты ў Беларусі са жніўня 2020 года не маюць геапалітычнага характару, як гэта было, напрыклад, ва Украіне. Падтрымка Лукашэнкі Расіяй не змяніла стаўленне беларусаў да расійскага народа.

    74% беларусаў таксама заявілі пра пазітыўнае стаўленне да Польшчы, а 84% — да польскага народа. Большасць рэспандэнтаў (52%) ацэньваюць палітыку Польшчы ў адносінах да Беларусі падчас палітычнага крызісу станоўча, у той час як 27% — адмоўна. Гэтыя вынікі паказваюць, што ў беларускім грамадстве няма закаранелых негатыўных стэрэатыпаў, якія б перашкаджалі польска-беларускім адносінам. Польшча і палякі ацэньваюцца беларусамі лепш, чым Літва і літоўскі народ.

    Як Вы ставіцеся да наступных краін?

    Як Вы ставіцеся да наступных народаў?

    Тым не менш, варта адзначыць што палякі карыстаюцца меншай сімпатыяй, чым немцы. Адмоўная ацэнка немцаў складае ўсяго толькі 10,8%.

    Беларусы станоўча ставяцца да ўкраінцаў, але адмоўна ацэньваюць украінскую дзяржаву (праз дзве рэвалюцыі, якія актыўна крытыкаваліся як расійскімі, так і беларускімі дзяржаўнымі СМІ).

    Даследаванне паказала, што ўпершыню большасць беларусаў перш за ўсё разглядаюць магчымасць працы ў Польшчы (41%) або ў Заходняй Еўропе (36%), а не ў Расіі (30%), якая на працягу многіх гадоў нязменна была лідарам сярод краін для міграцыі беларусаў.

    Верагодна, гэта вынік эканамічнай стагнацыі ў Расіі, а таксама павелічэння міграцыйных магчымасцей у Польшчы для беларусаў. Можна чакаць рост эміграцыі беларусаў у Польшчу, калі эканамічная сітуацыя яшчэ больш пагоршае, а палітычны крызіс зацягнецца.

    У якіх краінах Вы разглядаеце магчымасць працаваць?

    Адзін з фактараў, які моцна ўплывае на маштабы беларускай эміграцыі ў Польшчу, — рост колькасці людзей, якія атрымліваюць карту паляка. Апытанне паказала, што 62,1% беларусаў пазітыўна ставяцца да атрымання карты паляка.

    Апытанне паказала, што за апошняе дзесяцігоддзе 30,5% рэспандэнтаў наведалі Польшчу. Гэта больш, чым наведала Літву (24,3%), але менш, чым наведала Украіну (45,6%) і Расію (55,7%), куды беларусам не патрэбныя візы. 19,7% рэспандэнтаў за апошняе дзесяцігоддзе былі ў іншых краінах ЕС.

    Якія краіны Вы наведалі за апошнія 10 гадоў?

    Адзінае адкрытае пытанне датычылася асацыяцый беларускага народа з Польшчай, Расіяй, Украінай і краінамі ЕС. Большасць асацыяцый можна класіфікаваць як станоўчыя. Самы высокі адсотак негатыўных адказаў датычыўся Расіі (дыктатарскі рэжым, нізкі ўзровень жыцця, карупцыя, агрэсія) — 15,8%.

    Якія ў Вас асацыяцыі з Расіяй?

    Упершыню ў гісторыі падобных даследаванняў беларусы лічаць, што Беларусь павінна абапірацца на гістарычную спадчыну, звязаную з Вялікім Княствам Літоўскім (40%), а не на традыцыі Савецкага Саюза (28%).

    На якую гістарычную спадчыну мусяць абапірацца беларусы?

    Большасць апытаных таксама выступаюць за расійска-беларускую інтэграцыю ў межах Саюзнай дзяржавы: менш за чвэрць выказалі негатыўнае стаўленне да гэтай структуры. Акрамя таго, Саюзная дзяржава больш папулярная за Еўрапейскі саюз або НАТА, да якога большасць ставіцца негатыўна.

    Як Вы ацэньваеце наступныя палітычныя арганізацыі?

    NN.by
    nn.by/?c=ar&i=267477

    7 комментариев

    avatar
    Ну, че? Нормальный таки сабе дурдом, не правда ли?
    :)

    43% беларусаў лічаць Расію найвялікшай пагрозай для тэрытарыяльнай цэласнасці краіны.

    И одновременно

    Пры гэтым беларусы абсалютна пазітыўна ставяцца да Расіі (86%) і расійцаў (96%), а Уладзімір Пуцін карыстаецца падтрымкай 60% беларусаў.

    Более того

    Большасць апытаных таксама выступаюць за расійска-беларускую інтэграцыю ў межах Саюзнай дзяржавы:

    Страна идиотов и только.
    0
    avatar
    Банальнее.
    Пропаганда.
    Телефонный опрос.
    Какой % отказался отвечать? 80? 90?
    -1
    avatar
    Волк собирается в Польшу
    Приходит к зайцу — еду в Польшу чего привезти надо?
    Заяц говорит — сейчас список напишу
    Волк — ну пиши пойду лису спрошу
    — Лиса, в Польшу еду. Чего привезти надо?
    Да надо. Целый список напишу.
    Ну пиши. Заяц тоже пишет.

    Лиса думает, ага, заяц напишет список и мои покупки не влезут. Бежит к зайцу.
    — Заяц, волк приходил?
    — Да
    — Про Польшу спрашивал?
    — Да
    — Так он из кгб! Узнает кто что думает. Ну и все такое.

    приходит волк опять к зайцу
    — Написал список?
    — Лукашенко самый лучший!!! Лукашенко лучше всех!!!
    0
    avatar
    Волк собирается в Польшу
    Туповатый анекдот.
    0
    avatar
    Да
    Пока писал тоже о этом подумал
    Времена изменились
    0
    avatar
    И в чем перемена?
    0
    avatar
    Раньше анекдот был смешным
    А теперь тупой

    кгб уже никого не пугает
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.