Культура
  • 978
  • Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін "Паўночнае ззянне" ONLINE 20—30 верасня

    7-ы фестываль кіно Паўночных краін «Паўночнае ззянне» пройдзе ONLINE па ўсёй Беларусі 20—30 верасня!

    Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» – штогадовы фестываль, які прапануе беларускім гледачам найноўшыя гульнявыя і дакументальныя фільмы Паўночнай Еўропы і краін Балтыі. Фестываль быў упершыню арганізаваны ў 2015 годзе пры падтрымцы Офіса Савета Міністраў Паўночнаеўрапейскіх краін у Літве.

    Кiнафестываль «Паўночнае ззянне» таксама з'яўляецца пляцоўкай у Беларусі для абмену досведам i новымi ідэямі паміж прафесіяналамі і аматарамі ў сферы кіно. У дні фестывалю і на працягу года арганізатары «Паўночнага ззяння» ладзяць дадатковыя паказы, лекцыі, майстар-класы ды іншыя захапляльныя мерапрыемствы для беларускіх рэжысёраў, прадзюсараў і аматараў як у галіне гульнявога кіно, так і дакументальнага.

    Грыт

    Ітонье Сёймер Гютормсэн | Нарвегія | гульнявы | 2021
    Трывожная драма пра безразважнае жыццё эксцэнтрычнай жанчыны ў вялікім горадзе, якая ідзе па слядах серыяла «Флiбэг» і фільмаў братоў…

    Эфект герца

    Гюнар Хал Енсэн | Нарвегія | дакументальны | 2021
    Хайль, Моцарт: аўдыёфiльскае пагружэнне ў свет паўсядзённых гукаў і тэорый змовы аб музыцы як інструменце нацысцкай прапаганды

    Аалта

    Вірпі Суутары | Фінляндыя | дакументальны | 2020
    Дакументальны байопік пра вялікага фінскага архітэктара і тых, без каго ён мог бы ім не стаць

    Жалезныя лэдзі

    Памэла Тола | Фінляндыя | гульнявы | 2020
    Сэкс, танцы і пенсія: трагікамічны фінскі роўд-муві, якi разбурае стэрэатыпы пра пажылых жанчын

    З дзікага мора

    Робін Петрэ | Данiя | дакументальны | 2021
    Паэтычная хроніка барацьбы за выратаванне марскіх жывёл

    Персона нон грата

    Ліза Есперсэн | Данiя | гульнявы | 2021
    Да вяселля зажыве: дасціпнае дацкае драмедзі пра канфлікт горада і вёскі

    Пяшчотныя салдаты

    Марыя Станітэ | Лiтва | дакументальны | 2020
    Дакументальны coming-of-age пра дзяўчын у літоўскай арміі

    Прысутнасць

    Ліенэ Ліндэ | Латвія | дакументальны | 2020
    «Ты ж будучая маці!». Дакументальны фільм пра мары, страхi і ўнутраныя крызісы жанчын падчас цяжарнасці

    У люстэрку

    Лайла Пакалніня | Латвія | гульнявы | 2020
    Сэлфi-камедыя латвійскай абсурдысткi Лайлы Пакалнiні — «Беласнежка» эпохі Instagram і фітнес-вар'яцтва

    Цела не здаецца

    Марыян Высумец | Эстонія | дакументальны | 2020
    Зборнік гісторый ад бодзiпазiтыўных брытанцаў — пра шлях да прыняцця сябе скрозь гвалт і цкаванне

    Як мы гулялі ў рэвалюцыю

    Гедрэ Жыцкітэ | Літва | дакументальны | 2012
    Рок за незалежнасць: архіўны аповед пра літоўскіх музыкаў, якія падарылі свабоду цэлай краіне

    Апошнія і першыя людзі

    Ёхан Ёхансан | Ісландыя | гульнявы | 2020
    Брутальная элегія кампазітара Ёхана Ёхансана ў духу «Салярыса» і «Касмічнай адысеі» — пра тленнасць быцця і гібель чалавецтва

    Касатка

    Ёзэфінэ Борнэбуш | Швецыя | гульнявы | 2020
    Шведская Zoom-трагікамедыя — інтымны і камерны партрэт чалавечых пачуццяў ва ўмовах самаізаляцыі

    Скачок

    Гедрэ Жыцкітэ | Лiтва | дакументальны | 2021
    «Скачок» веры: займальны док пра літоўскага марака, які ўцёк з СССР прама з палубы карабля

    Апошнія

    Вейка Ыунпуу | Эстонія | гульнявы | 2020
    Пяшчотны рэвізіянісцкi вестэрн у лапландскiх пейзажах — з крытыкай капіталізму і таксічнай маскуліннасці

    Рай 89

    Мадара Дышлерэ | Латвія | гульнявы | 2018
    Сонечная і настальгічная гісторыя сталення ў эпоху перамен

    Бунт свінняў

    Яак Кілмі | Эстонія | гульнявы | 2004
    «Мы не ведалі адно аднаго да гэтага лета». Антытаталітарны маніфест пад маскай падлеткавай камедыі

    Песня пад назвай «Нянавісць»

    Ганна Хільдур | Ісландыя | дакументальны | 2020
    Дакументальны трылер пра iсландскi гурт Hatari — галоўных скандалістаў «Еўрабачання» — і палітыку ў мастацтве

    Найпрыгажэйшы хлопчык у свеце

    Крысціна Ліндстром | Швецыя | дакументальны | 2021
    Самы прыгожы хлопчык ператвараецца ў самага сумнага мужчыну: дакументальны фільм пра юную зорку «Смерці ў Венецыі» і згубную славу

    Агульная мова

    Воля Чайкоўская | Эстонія | дакументальны | 2020
    Шчыры аповед пра ўзаемаадносіны з самымі блізкімі людзьмі

    Кунашыр

    Уладзімір Казлоў | Францыя | дакументальны | 2019
    Іранічная дакументальная камедыя пра жыхароў вострава на краі свету

    Тата

    Марыя Якімовіч | Польшча | дакументальны | 2020
    Кранальны, прыгожы фільм пра нялёгкую любоў дачкі і бацькі

    Сойка

    Настасся Сергіеня | ЗША | гульнявы | 2021
    Адзін дзень з жыцця былой мінчанкі ў Нью-Ёрку

    Тры таварышы

    Уладзімір Казлоў | Расія | гульнявы | 2020
    Натуралістычны роўд-муві па цёмным боку нашай рэчаіснасці
    • нет
    • 0
    • +13

    3 комментария

    avatar
    У сераду — 22 верасня вас чакаюць:

    — «Грыт» — вір творчых будняў галоўнай гераіні, мастачкі, якая займаецца «распрацоўкай рытуалаў» і якая збіраецца паставіць маштабны тэатральны перформанс з вострай крытыкай абыякавай багатай Скандынавіі.
    119 хв. Па-англійску і па-нарвежску з беларускімі ці англійскімі субцітрамі.

    — «У люстэрку» — латвійскі рэмэйк на «Беласнежку», поўны мудрагелістай сатыры на свет сацсеткавага нарцысiзму і культу цела, зроблены з ч/б-палітрай і хаатычнай сэлфi-эстэтыкай.
    84 хв. Па-латвійску з беларускімі ці англійскімі субцітрамі.

    — «Агульная мова» — рэжысёрскі дэбют заснавальніцы #nlff21 Волі Чайкоўскай. Падчас аднаго са сваіх прыездаў у бацькоўскі дом у Віцебск яна ўстанавіла камеру і запісала свае размовы з бацькамі. У выніку атрымалася шчырае і вельмі кранальнае прызнанне ў любові да сваіх родных.
    13 хв. Па-руску з англійскімі субцітрамі.

    — 00:00 — Гутарка «Пяшчота і шчырасць» — размова з рэжысёркай Воляй Чайкоўскай пра яе фільм.
    Рэжысёрка распавядзе, як змяніліся яе стасункі з маці і бацькам пасля здымак, у гутарцы з кінакрытыкам Антонам Сідарэнкам.
    Па-беларуску.

    — 20:00 — Live-гутарка «Кіно падчас пандэміі» — дыскусія з нагоды фільмаў «У люстэрку» ды «Касатка».
    Пандэмія змяніла кінаіндустрыю: здымкі ставіліся на паўзу, кінатэатры зачыняліся на доўгі час, а фестывалі адмяняліся або («як Паўночнае ззянне»!) пераходзілі ў анлайн. А ці адбілася новая рэчаіснасць на сюжэтах фільмаў? Ці будуць героі сучаснага кіно насіць маскі, рабіць прышчэпкі і вытрымліваць сацыяльную дыстанцыю?
    Па-англійску з паслядоўным перакладам.

    Прыемнага прагляду!
    0
    avatar


    Аляксандр Дзямідаў
    АДЗІН ВУСАТЫ ДЗЯДЗЬКА КАЗАЎ, ШТО БЕЛАРУСКАЯ МОВА БЕДНАЯ Й НА ЁЙ НЕМАГЧЫМА ВЫКАЗАЦЬ НЕШТА ВЯЛІКАЕ.
    НАБРАХАЎ
    +1
    avatar
    Калыхаць
    Я бы сказал в первом случае
    +1
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.