Культура
  • 1284
  • IRDORATH : SHOW IN THE WOODS


    Незвычайная імпрэза SHOW IN THE WOODS сусветна вядомага беларускага фэнтэзі-фолк гурта IRDORATH запісана недзе ў чароўным лесе ў чэрвені-2020г.

    На пачатку жніўня 2021 гэтыя мужныя музыкі ды іх сябры былі затрыманы са стральбой з аўтамата на Дні народзінаў фронтвумэн гурта Надзеі Калач.

    Некаторыя з іх ужо былі асуджаныя на 15 сутак, некаторыя з іх былі аштрафаваныя на значныя сумы. У дачыненні да шасці затрыманых распачатыя крымінальныя справы. Паводле праваабаронцаў, удзельнікаў гурта абвінавачваюць па арт. 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ім пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

    Прычына? Яны гралі на дудзе на вуліцах падчас масавых шэсцяў у Мінску ў жніўні 2020 года.


    Многія нямецкія калегі беларускіх музыкаў вырашылі не абмяжоўвацца заклікамі да палітыкаў аб дапамозе, а пачалі самі дзейнічаць, прыцягваючы ўвагу грамадскасці да праблемы з правамі чалавека ў Беларусі і сотням палітвязняў.
    А група CORVUS CORAX выйшла на акцыю пратэсту насупраць амбасады РБ у Берліне, каб сыграць там на дудах «Перамен».

    • нет
    • 0
    • +16

    0 комментариев

    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.