Вось хачу пракаментаваць артыкул
"Значение оси Казахстан-Беларусь на фоне коллапса России"
К. Волох, http://www.bramaby.comРоссия заигралась. Гульня, ці норма існаваньня? Што такое нацыянальнае расейскае? Што такое нацыянальнае савецка-расейскае? Ментальнае вяртаньне ў 1914-ы немагчыма пасля вівісекцый савецкага часу, але што нацыянальнае расейскае тады і што сёньня? – Захаваць тэрыторыю падуладную мове Крамля? У той імперыі сталіцай быў Піцер.. І яна сапраўды данесла цывілізацыю еўрапеўскую ажно да Камчаткі. Праз сябе. Праз сябе перакачвала палякаў, беларусаў і ўкраінцаў, пасылаючы іх на пасяленьні, катаргі ды экспедыцыі.. “Унутраныя папулісцкія прычыны вайны” пачатку 20-га века – стрымаць рост нацыянальнай самасвядомасці праглынутых этнасаў вайной са знешнім ворагам – каб гэтая вайна знітавала насельніцтва ў адно цэлае, бо гэта вайна была адначасова вайной за цара, веру, айчыну?.. За язык..
Язык , як морква – і зараз, але прычыны – іншыя, і думаю, што цалкам рацыянальныя – замацаваць сваю уладу за рэсурсамі і нават перамясціць Стол бліжэй да рэсурсаў. На Паўночны Полюс – калі хочаце. Там, дзе і павінна, маўляў, быць царства Супер-Зла..
Для апрацоўкі чарназёмаў зараз маецца такая тэхніка, што сапраўды – людзей – замнога. Таксама ёсьць ТРУБА ХХІ века – інтэрнэт.. Ёсьць тэхналогіі – фантастычныя.. А знявечаную поўнач Рускай раўніны можна пакінуць племю водзь – хай узраджаюцца.. Ці яшчэ лепш, маўляў, беларусы прадоўжаць русСкую справу - праз, ім накінутае, імя..
У гэтым фармаце - савецка-расейскага сацыяльнага арганізма - дэградацыя ўжо даўно адбылася.. Усе гэтыя гады не спынялася рыторыка ўсхваленьня СССР і практычна ўсе згаджаліся з тым, што без пуцінскай рукі “Расею не ўтрымаць”.. У гэтым плане – мы усе грэшнікі..
А русскі Хрыстос – гэта Валерыя Навадворская.
Гэта чалавек, які свядома пайшоў на крыж за грахі нашыя...
Каб жыцьцё прадоўжылася, зерне павінна загінуць, але русскае-маскоўскае-савецкае зерне – зубы дракона. І гэта даказана вякамі – вельмі важна каб яно было раструшчана да малекул.. Перапрацавана да хімічных элементаў. Толькі тады можа стаць матэр’ялам для адраджэньня жыцьця на здратаваных тэрыторыях ...
Нашая дзяржаваўтваральная вось – шлях “З грэкаў у варагі і наадварот”. Поўдзень-Поўнач – Венгрыя-Русь -Літва-Швецыя(за Батурам прыйшоў Ваза) – поступ цывілізацыі йшоў праз пераўтварэньне зямлі ў палігоны для здабычы пэўных рэсурсаў – рабоў, даніны плямён, здабытку рэсурсаў зямлі праз рабскую працу. І ад такога поступу цывілізацыі нашу зямлю баранілі, і менавіта наш народ фармавалі, лясы і мора Ледавіковае, якое цяпер называецца Палесьсем..(этымалогія назвы народа літва ад лацінскай назвы марскога ўзбярэжжа – litus - мне падаецца захапляльнай і ўсёвытлумачальнай) З прыходам еўрапейскіх хрысціянскіх каштоўнасцяў жыцьцё змянялася і паўставала, замацоўвалася і пачынала сябе бараніць, але Масква, як той павук, карыстаючыся набыткамі еўрапейскай цывілізацыі і рэсурсамі новых захопленых тэрыторый не давала ўсталявацца нормам еўрапейскасьці на нашай тэрыторыі.. Як Арда пасылала захопленыя народы на вайну за новымі даннікамі, як Русь з дапамогаю славян здабывала новых рабоў на продаж на сваіх радзімых землях, так і Масква карыстала ўсіх захопленых, каб уцягваць у сябе ўсё новыя і новыя прасторы.. Парадаксальным чынам, новыя маскоўскія рабы, спрабуючы нейк ўнікнуць асабістага рабства, ішлі ўглыб тэрыторый і здабывалі новых рабоў Крамлю - новых крестьян Беламу Цару – галоўнаму крыжаносцу..
На нашай зямлі гэта было інакш, бо тут людзі траплялі ў маскоўскае рабства праз павуціну ідэалогіі, пабудаванай наўпрост на хлусьні.. На бессаромным перафарбоўваньні белага ў чорнае і наадварот.. Украіна, якая колісь была ўцягнута ў расейскую утробу якраз праз ідэалагічны канструкт веравызнаньня і, хоць утрымлівалася таксама штыкамі і галадаморамі, але без ціску прапаганды, не магла і не можа быць утрыманай... Як толькі расейская прапаганда стае неўспрымальнай, Расея можа спадзявацца толькі на зброю – чым і ёсьць апошні яе козыр сёньня – радыяцыйны попел – як пагроза самай рускай з усіх рускіх зямель.. Векавая прапаганда спрычынілася да таго, што бедныя украінцы дагэтуль не могуць паверыць у хіжасьць брата, які забіў ужо тысячы ўкраінцаў за паўгода.. Выхоўвалі амаль 500 год на змаганьні за веру святую праваслаўную, 200 год на крэўнай брацкасьці, 100 год на ўслаўленьні рэвалюцый і, зноў такі, святой волі рабочых і сялян, а тут, бач, фашыстамі сталі абзываць за тое, што мільёны простых дастаяліся да ўцёкаў уладара...
Мяне ўразіў Сукачоў: Я за вас памру, украінцы! - сказаў ён са сльзьмі, практычна.. Дык самы час – ідзі і абараняй Данбас ад “российского гражданского общества”, якое нясе украінцам вайну!
Тлумачыць дзеяньні Савецкай Расеі “варяцтвам і сходам з катушак” нельга. Нельга апераваць пытаньнем нацыянальных інтарэсаў Савецкай Расеі, як дзяржавы. Савецкая Расея – гэта пазнака права ўласнасьці. Ёсьць Крэмль і ён распрацаваў свае тактычныя і стратэгічныя планы. Для іх выкананьня ён аперуе арміяй ублюдкаў. Так - зараз ідзе гульня за рэсурсы – за мажлівасьць іх утрымаць, скідваючы баласт некаторых тэрыторый. Парадокс : крымнаш – дзеля таго, каб скінуць баласт…
Сапраўды – Шаўковы шлях – гэта важны накірунак развіцьця.. Масква, як скрыпач – ужо практычна не патрэбна. Тое, што, як бы камуністычны кансерватызм на поўдні Расеі мацнейшы ніж дзе, гэта толькі таму, што там русскія больш яскрава разумеюць ролю штыкоў, неабходных для ўтрыманьня гэтых тэрыторый пад кантролем Масквы.. Чачня і вайна з Грузіяй – гэта вехі. Пазнакі берагу іншай зямлі. Украіна вяртае сабе права быць ключавым удзельнікам на гэтым шляху. А Масква стае акраінай. Гэтая вайна для Савецкай Расеі - агонія. Нават для найменьня – бо яно рассеецца як дым .. Савецкі Саюз забіў Расею – не даў шанцаў на эвалюцыю.. Саюз ССР – гэта была агідная злапленая пачвара і бальшавікі былі упэўнены, што без міравой рэвалюцыі “пралетарскай” яны гэтым мутантам не здолеюць кіраваць.. І рабілі праз тэрор дыктатуры пралетар’яту ды “Інтэрнацыяналы” усё магчымае і немагчымае.. Нават і ўдалося – страшнай цаной - жахлівай мясарубкай.. Замбяк рухаўся, размаўляў і бачыў камунізм вось за наступным паваротам..
Мы прысутныя пры агоніі СССР – не Расеі. Ад Расеі засталася толькі мова.. Яна замешана і на нашай крыві.. Таму такое адчуваньне далучанасьці і нават адказнасьці за гэтую муку.
І самае галоўнае не купіцца на кінутае чужое з расейскага пляча. Было б агідным забрудзіць нашую шляхетную літвінскасьць, бо гэта зноў аддаліла б нас ад чалавечага жыцьця на сваёй зямлі... Шляхетнасьць – гэта абавязак ваяваць за яе.. Мне здаецца, што беларускі нацыяналізм – гэта такое трымценьне прыналежнасьці менавіта вось да гэтай зямлі.. І да гэтага неба, і да ўсяго што на ёй і пад ім адбывалася.. Ну і сказанула.. Хай яно так і застаецца.