Чарка vs Право голосоватьЦитата:
Весь вопрос в критериях отбора. Техническая сторона — реализуема, тут вопросов нет. А вот по каким критериям отсеивать или допускать ляхторят — вопрос.
Нуу.. Патрэбен адмысловы сканер з цеста. Можна і бульбянага.
1.Аб'яўляецца прыём у грамадзяне. Адразу адбываецца дабравольны адсеў - без аніякага зла. Кшталту: а мае ж вы дзетачкі, то вырашайце ўжо самі!, але, калі: на хера(выбачаюся) мне гэта ваша грамадзянства? - то тады трэба пераконваць спадара, аж пакуль ён не скажа, як у першым варыянце. І адказвае толькі за сябе, а дзеці будуць вырашаць самі: у вольныя філосафы, або ў грамадзяне, або ў вырай.
2. Спадару, спадарыне начытваецца ўвесь ягоны,ейны радавод - што захаваўся.
3. Абавязкова праслухоўваньне лекцый, які растлумачаць сутнасьць гістарычных тэрмінаў - балты, грэкі, варагі, русь, славяне, палякі, літвіны, маскалі, памешчыкі, крэсцьяне, пралетарыі, бальшавікі, дзярэўня, вёска.. і г.д.
4. Асаблівы курс, прысвечаны эсэсэрыі.
5. Далей чалавек засоўвае рукі, можна па чарзе, у сканер-цеста і яму задаюцца пытаньні.
Калі не праходзіць, то ўсе яго шкадуюць і з усяе моцы дапамагаюць разабрацца, што перашкаджае. Можна яго адправіць у падарожжа - за кошт грамады. Каб зразумеў, хто ён. Калі застанецца недзе - дык і малайчына. Сумленны чалавек.
Абмежаваньні - адукацыйныя, маёмасныя, верхнеўзроставыя, гендэрныя - недапушчальныя. Асабліва пасля камуняцкай мясарубкі.
Мы і зараз не разумеем, што такое права на выбар. Таму можам не ўведамляць сваёй няздатнасьці да жыцьця ў свабодным грамадстве. Кожны можа стаць аб'ектам для маніпуляцый, бо быў такім аб'ектам усё сваё савецкае і постсавецкае жыцьцё. Мы чучхейцы. У чучхейцаў ёсьць браты па крыві, калі б яны здолелі вызваліцца.. У нас - няма. Нас, як нас, нават, як быццам, няма.
Але ж мы ёсьць..
сканер трэба ж прыдумаць.. Гэта - вобраз такога дэтэктара на чалавечнасьць..
Нейкая ж супольнасьць прадстаўнікоў нацыянальнай эліты павінны гэтым заняцца - не чакаючы, калі іх выберуць на неіснуючых выбарах.
Ну не складзецца такая супольнасьць і не пераканае астатніх, што трэба, маўляў, што ўсім лепей будзе, дык і застанемся закладнікамі варонкі русскага міра.
Цитата:
jin ↑ 12 минут назад
А что даёт тайность?
Свабоду выбара
Цитата:
jin ↑ 10 часов назад
Весь мир всю историю своего развития боролся за всеобщее избирательное право.
Ключевое слово
боролся
А нам досталось нахаляву. Потому и не работает.
нешта мяне ўражваюць заўвагі пана jin.. але вось гэтая халява, што дасталася коштам стогадовага савецкага чучхейства, ужо занадта
Якому яшчэ народу пажадаць такой халявы? Такой халвы бясплатнай. Якой нават у яго й няма.
Дзіцячы анекдот з савецкіх часін: далі пакаштаваць - а як называецца? - халва - ідзе ў краму і паўтарае, каб не забыць: "халва, халва" - упаў, забыў, і пайшоў далей, паўтараючы6 "халява, халява, халява.."