|
Голубые штаны |
|
Зарегистрирован: 21 окт 2014, 13:46 Сообщения: 3284
|
Паўсядзённасьць: інтэрвію
Ягор Прасьвірнін просіць абавязкова адзначыць у матэрыяле, што званок для гэтага інтэрвію яму паступіў з Прагі.
«Я вельмі хачу, каб было ўказана ў інтэрвію, што „мы патрыёты Беларусі, але патэлефанавалі вам з чэскага нумара“. Я лічу, гэта важна...» — кажа Прасьвірнін. Мы выконваем абяцаньне.
— Якія пляны ў Камітэту на Беларусь?
— Калі сябры Камітэту 25 студзеня прыйдуць да ўлады ў Расеі, то Беларусь чакае самая бліскучая будучыня. Беларусы будуць жыць у сытай, квітнеючай, дэмакратычнай дзяржаве.
— Палітычна і геаграфічна як гэта будзе выглядаць?
— Гэта будзе выглядаць як адраджэньне Менскай губэрні, бо сябры Камітэту вераць у канцэпцыю трыадзінства рускага народу, паводле якой у рускі народ уваходзяць «великороссы», «малороссы» і «белорусы». Беларусы для нас — гэта частка нашай нацыі, якія будуць уваходзіць у правячы слой новай Расеі.
— І як будзе называцца новая дзяржава?
— Новая дзяржава будзе называцца Расея. Навошта вам біцца за ўладу ў невялікай усходнеэўрапейскай правінцыі, калі вы можаце быць часткай правячага слою вялізарнай краіны, якая займае ўвесь кантынэнт?
— Што будзе адбывацца зь беларускай культурай і беларускай мовай?
— Яны будуць разьвівацца гэтаксама, як пры Лукашэнку. Іх ніхто ня будзе забараняць, абмяжоўваць і ўшчамляць. І калі частка беларускай грамадзкасьці будзе жадаць вывучаць беларускую мову, выпускаць на ёй кнігі, фільмы і так далей, ніхто ніяк гэтага ня будзе забараняць. Ніхто ня будзе забараняць стварыць партыю ліцьвінскіх нацыяналістаў і патрабаваць адраджэньня Літвы. Мы ўпэўненыя ў тым, што расейская мова, расейская культура, расейская гісторыя, расейская дзяржаўнасьць нашмат больш прыцягальныя, чым ліцьвінскія ідэі, і змогуць у іх выйграць у свабоднай і сумленнай палітычнай канкурэнцыі без аніякіх рэпрэсіяў, абмежаваньняў і гэтак далей.
— Вы згадалі пра Лукашэнку. А ён што будзе рабіць? Ён цалкам здаровы і не зьбіраецца пакідаць свой пост.
Лукашэнку давядзецца ўстаць перад трыбуналам трыадзінага расейскага народу і патлумачыць, чым ён займаўся апошнія 20 гадоў — Лукашэнку давядзецца ўстаць перад трыбуналам трыадзінага расейскага народу і патлумачыць, чым ён займаўся апошнія 20 гадоў. Гэта будзе вельмі непрыемная размова, якая скончыцца для яго, найхутчэй, ня вельмі добра.
— На каго вы зьбіраецеся абапірацца ў Беларусі пры ажыцьцяўленьні мэтаў, якія ставіце перад сабою?
— На ўсіх, хто хоча жыць у вялікай свабоднай і квітнеючай дзяржаве. На некаторыя нашы публікацыі даваў адказ аж нейкі генэрал-лейтэнант КДБ у афіцыйнай беларускай прэсе, таму, думаю, называць імёны — гэта лішняе.
Трэба разумець, што мы не саюзьнікі Лукашэнкі. І рэжым Лукашэнкі перасьледуе тых, хто падтрымлівае нашы ідэі, гэтаксама як ён перасьледуе ліцьвінаў, нават больш. Больш за тое, апошнім часам паміж ліцьвінамі і Лукашэнкам пачалася новая эпоха супрацоўніцтва. Лукашэнка раптам загаварыў «на мове». Раптам пачаў падтрымліваць украінскую незалежнасьць і гэтак далей, у той час як на патрыётаў вялікай Расеі і адзінай расейскай нацыі пачынаюцца рэпрэсіі. Пакуль што мяккія, але, думаю, яны будуць нарастаць.
Я прагназую, што вы забудзеце ўсе свае артыкулы пра «крывавага бульбянога дыктатара» і пачняце яго прадстаўляць маяком свабоды і нацыянальнай незалежнасьці... Таму трэба разумець, што ваша Радыё Свабода з часам будзе за Лукашэнку агітаваць як за барацьбіта супраць «маскальскага імпэрыялізму». У той час як мы і ёсьць той «маскальскі імпэрыялізм», супраць якога Лукашэнка будзе змагацца. Я прагназую, што вы забудзеце ўсе свае артыкулы пра «крывавага бульбянога дыктатара» і пачняце яго прадстаўляць маяком свабоды і нацыянальнай незалежнасьці...
І я вельмі хачу, каб было ўказана ў інтэрвію, што «мы патрыёты Беларусі, але патэлефанавалі вам з чэскага нумара». Я лічу, гэта важна...
— Той сцэнар, які вы апісваеце, будзе рэалізаваны мірным шляхам ці будуць гвалтоўныя падзеі?
— Калі мы зможам пабудаваць моцную квітнеючую Расею, то ахвотных супраціўляцца будзе ня вельмі шмат. У той жа час, калі Расея будзе як цяпер — слабая, аўтарытарная краіна, якая імкліва галее, — то, вядома, людзі прыкладуць максымум намаганьняў, каб ад яе адасобіцца. Гэта вельмі проста — часткай таго, што ідзе на дно, ня хоча быць ніхто. А ў квітнеючай кампаніі ўсе хочуць урваць сваю долю і ўвайсьці ў кіраўніцтва.
Думаю, што вялікі беларускі народ кіруецца рацыянальнымі меркаваньнямі і мода на вышыванкі наўпрост зьвязаная з падзеньнем коштаў на нафту і курсу рубля. Таму што быць брацкім народам убогім бамжам, якія апошнюю заначку са стабфонду даядаюць, мала хто хоча. А ў сябры Амэрыкі імкнуцца набіцца ўсе і з самых далёкіх куткоў зямнога шара.
— Цяпер Расея зусім не выглядае дзяржавай, зь якой хочацца жыць разам. Яе стан, як вы самі кажаце, не квітнеючы. Калі наступіць той момант, калі ўсе захочуць далучыцца да гэтай «цудоўнай краіны», якую вы апісваеце?
Быць брацкім народам убогім бамжам, якія апошнюю заначку са стабфонду даядаюць, мала хто хоча — Пасьля таго як адбудзецца крах цяперашніх палітычных і эканамічных элітаў, пасьля таго як яны дойдуць да ручкі і пачнецца пэўнае пераўсталяваньне расейскай дзяржаўнасьці. Відавочна, што эліта, якая цяпер кіруе, ня можа праводзіць аніякіх рэформаў, ня хоча іх абмяркоўваць нават тэарэтычна. Іх адзіная праграма рэформаў — гэта сядзець і чакаць, пакуль нафта ізноў падаражэе. Пры тым, што днямі ўжо ў Саудаўскай Арабіі прайшла гіганцкая канфэрэнцыя, якая прадстаўляе шляхі яе разьвіцьця ў новым, нянафтавым сьвеце. Сярэднявечная вахабіцкая дзяржава ўжо пачала рэформы, а ў нас яшчэ нічога.
— У якім часавым адрэзку адбудуцца перамены, якія прывядуць цяперашняе кіраўніцтва Расеі да краху, як вы кажаце?
— На працягу двух-трох гадоў тут пачнуцца працэсы будаўніцтва новай дзяржавы. Гэтай канструкцыі засталося гады два.
— Адкуль вы асабіста атрымліваеце інфармацыю пра Беларусь?
— Пачынаючы ад Ключэўскага і Салаўёва (Васіль Ключэўскі (1841–1911) і Сяргей Салаўёў (1820–1879) — расейскія гісторыкі. — РС) і сканчаючы тым, што ў нас ёсьць цудоўны пул экспэртаў па Беларусі. Тых, хто там непасрэдна жыў і жыве і глыбока вывучае гісторыю Паўночна-Заходняга краю. На вашым Радыё Свабода любяць распавядаць, што ўсе абчыталіся пуцінскай прапаганды. Але насамрэч ніякай пуцінскай прапаганды я а) не чытаю, б) пуцінская прапаганда прадстаўляе Беларусь нейкай сяброўскай краінай. Яна разьлічаная на м..., якія вераць у добрага калгаснага «бацьку», які нам сябар. А мы ж ведаем, як «бацька» дваццаць год будуе адзіную саюзную дзяржаву... Мы памятаем гісторыю з тым жа захопам у закладнікі Баўмгертнэра, гісторыю зь Беларуськаліем і фактычна прамым эканамічным шантажом... Мы ведаем, што той жа «бацька» пастаўляе тэхніку для ўкраінскіх войскаў, якія ўдзельнічаюць у АТА, што «бацька» пастаўляе дызэльнае паліва, што «бацька» пастаўляе МАЗы для ўкраінскага войска... Мы ўсё гэта ведаем, мы ўсё гэта памятаем, мы ўсё гэта заносім у свае нататнічкі... І выступы «бацькі» на беларускай мове мы таксама праглядаем і запісваем лепшыя моманты.
— А што такога кепскага ў беларускай мове?
— Беларуская мова ўсім добрая. Але ў дадзеным выпадку выступ «бацькі» на беларускай мове — гэта абсалютна канкрэтны палітычны жэст. Ладна б ён на гэтай беларускай мове зь першага дня гаварыў. Але калі чалавек 20 гадоў гаворыць па-расейску і раптам згадвае мову, прычым у той момант, калі Расея ўцягнутая ў вайну, то гэта жэст. Прычым жэст дэманстратыўны. Калі б ён на мове ў 2011 годзе гаварыў, гэта выглядала б абсалютна інакш. А цяпер гэта выглядае як канкрэтная спроба перабегчы ў іншы лягер і ператварыцца з апошняга дыктатара Эўропы ў лідэра свабоднай дэмакратычнай Беларусі, якая супрацьстаіць маскальскаму імпэрыялізму.
— Чым Беларусі ў вашай аб’яднанай дзяржаве будзе лепш, чым зараз?
— Зараз Беларусь — гэта напаўгніючая сацыялістычная эканоміка, якая жыве за кошт яўных і схаваных датацыяў зь бюджэту Расейскай Фэдэрацыі. Яна абсалютна недзеяздольная, калі яе адключыць ад арганізму РФ. І пры гэтым дазваляе сабе рэчы кшталту захопу Баўмгертнэра і прамы эканамічны шантаж. У выпадку рэальнай незалежнасьці, калі расейскую мяжу закрыюць, Беларусь хутка памрэ. Ніхто з Прыбалтыкі ці Польшчы Беларусь утрымліваць не захоча. Вы будзеце для іх такой жа калёніяй, у якую для іх ператвараецца Ўкраіна з грузінскімі міністрамі, якія вучаць жыцьцю, пакуль улада даядае апошнія зьберажэньні гаротнага насельніцтва.
— Навошта ж тады Расеі краіна з «загніваючай», як вы кажаце, эканомікай?
— Таму што мы ня думаем эканамічнымі катэгорыямі, а думаем катэгорыямі адзінага народа. Калі частка нашага народа адлучаная і знаходзіцца за мяжой, то гэта трэба выправіць. Для нас агульнарасейскае адзінства важнейшае за эканоміку. Мы гатовыя мільярды і дзясяткі мільярдаў рублёў-даляраў укладаць у Менскую губэрню, якая з намі ўзьядналася, каб рускім там жылося добра. Але ўкладаць іх, як у часы Пуціна, у нейкую незалежную Беларусь, якая раптоўна пачынае гаварыць на мове, гнаць МАЗы батальёнам украінскіх карнікаў, мы абсалютна не гатовыя. Нас гэта не задавальняе. Вы ўлічвайце... што Пуцін вас утрымлівае.Ён наняты Пуціным? Чыста Бялкоўскі - хваліць. А мы вас утрымліваць ня будзем.
Я вось, каб даведацца праўду пра Беларусь, таксама прачытала Салаўёва і Ключэўскага.. І Карамзіна. І Рыбакова.. І многа вікіпедый. Усе яны даказваюць, што ніякія мы не браты - у сэнсе - роднасныя народы. Браты па няшчасьцю - так.. Але ў шчасьці разам ніколі не будзем.
|
|