раздел форума "повседневные дела"
Мой хлопец з адной з маіх сябровак пайшлі праз адзін прапускны пункт, мы з сяброўкай – праз іншы. Іх пусцілі, а нас – не. Супрацоўнік АМАПу сказаў, што канцэрт заканчваецца праз пяць хвілін, і нам няма чаго там рабіць, – кажа дзяўчына.
...сяброўка запярэчыла амапаўцу, а ў адказ пачула абразу. Сяброўка дастала тэлефон і набрала 102. Пасля гэтага супрацоўнік АМАПу пацягнуў яе ў аўтобус. Сакалоўская пабегла следам за імі.
На прыступках аўтобуса гэты супрацоўнік паглядзеў на мяне і рэзка ляпнуў дзверцамі аўтобуса, спецыяльна, каб ударыць мяне па руцэ. Ад удару мне вырвала пазногаць і зашчаміла руку, – распавядае акторка.
зашчаміла руку, – распавядае акторка.
На крыкі збегліся людзі.
«Мой хлопец падышоў да амапаўца і спытаў ягонае прозвішча. У адказ той запхнуў яго ў гэты ж аўтобус. Я пабегла да дзвярэй аўтобуса, які ўжо з’язджаў. І тут адчула моцны ўдар па галаве ззаду. У вачах пацямнела. Нехта побач сказаў: «Нах*я ты яе ўдарыў дубінкай?», – кажа дзяўчына. – Памятаю, хтосьці злавіў мяне пад рукі. Некалькі разоў я на пару секунд прыходзіла ў сябе – і зноў губляла прытомнасць. Ачомалася ўжо ў «хуткай дапамогі». У лякарні мне дыягнаставалі страсенне мозгу і ўдар ручыцы. Мне наклалі шыну».
Пазней ад відавочцаў Святлана даведалася, што амапавец ударыў яе дубінкай некалькі разоў – проста яна была ўжо непрытомнай.
«Пасля гэтага з аўтобуса выпусцілі майго хлопца, каб ён мог аднесці мяне дадому, але забралі другую дзяўчынку – за тое, што яна стаяла перад аўтобусам, не даючы яму з’ехаць з месца здарэння», – працягвае Сакалоўская.
Дзеўчын адвезлі ў Заводскае РУУС і пратрымалі ў камеры да 3 студзеня.
Калі я забірала сябровак, абедзве дзяўчыны былі моцна знясіленыя! Я жахнулася, калі ўбачыла ногі адной з іх – яны былі ўсе сінія! Сяброўкі не хочуць распавядаць прэсе аб тым, што з імі адбывалася ў аўтобусе, – баяцца.
http://belsat.eu/news/na-navagodnyaj-ya ... -sledchyh/