Из статьи - 22 октября 2010 года:
90 гадоў таму Менскі пяхотны полк першым увайшоў у Вільню на плячах у адступаючых жмудзінаў У ліпені 1920 г. чырвоныя войскі вялі наступ на Захад. Першай ахвярай ідэі сусьветнай рэвалюцыі мусіла стаць Варшава. Польская дзяржава, зьнясіленая двума гадамі баявых дзеяньняў і экспансіі на Ўсходзе, вырашыла прасіць дапамогі ў Антанты. Прэм’ер-міністар Уладзіслаў Грабскі выехаў дзеля гэтага у Спа (Бэльгія) на канфэрэнцыю эўрапейскіх дзяржаваў. Краіны Антанты, што кіраваліся ня толькі прынцыпамі самавызначэньня нацый, але і ўласнымі інтарэсамі, паставілі перад польскім прэм’ерам умову: вайсковая і грашовая дапамога Польшчы будзе, калі Варшава адмовіцца ад палітычных прэтэнзій на Вільню і Віленскі край. 10 ліпеня 1920 г. дамова паміж польскай дзяржавай і краінамі Антанты была падпісаная.
Праз два дні,
12 ліпеня, урад Савецкай Расеі, ня раячыся зь беларускім бокам, перадаў незалежнай Літве ў абмен на нэўтралітэт у савецка-польскім канфлікце Віленскі край зь Вільняй, а таксама Горадню, Ліду, Смургоні, Ашмяну, Нарач і Браслаўскія азёры. У жніўня-верасьні, пасьля славутай бітвы на Вісьле, легіёны Пілсудзкага адваявалі 12 беларускіх паветаў у Савецкай Беларусі, а таксама Горадню, Ліду, Сьвянцяны ў Літвы.
Віленскі край заставаўся ў складзе Літвы, хоць этнічныя летувісы складалі тутака паводле розных падлікаў ад 5% да 18% (у самой Вільні іх было 4,5%). Грубая заваёва краю польскімі войскамі выклікала б востры пратэст з боку Эўропы і Лігі Нацый, таму мусова было шукаць іншыя формы. Прэцэдэнт самавольнага адваяваньня краю ўжо існаваў. У верасьні 1919 г. італьянскі паэт і ультранацыяналіст Габрыэле Д’Анунцыё на чале групы ахвотнікаў заваяваў вольны горад Ф’юмэ (Рыеку), порт на ўсходнім узьбярэжжы Адрыятыкі, і абвясьціў аб далучэньні яго да Італіі.
Пілсудзкі, ураджэнец Віленшчыны, выношваў ідэю фэдэрацыі польскага, жмудзкага, беларускага народаў (фактычна адраджэньня Рэчы Паспалітай).
Першай прыступкай для ажыцьцяўленьня названай ідэі мусіла стаць адваяваньне Віленшчыны. Аднак захоп Вільні і Віленскага краю павінен быў выглядаць як звычайны “бунт”.
Роля “бунтаўнікоў” адводзілася Літоўска-беларускай дывізіі пад камандаваньнем Люцыяна Жалігоўскага. Дывізія Жалігоўскага складалася на 90% з жаўнераў-ураджэнцаў Беларусі, а значная частка іх, у сваю чаргу, паходзіла зь Віленскага краю. Люцыян Жалігоўскі. Родом с Ошмян.
20 верасьня Пілсудзкі, галоўны ініцыятар акцыі, выдаў загад аб накіраваньні Літоўска-беларускай дывізіі на Гарадзеншчыну, на зімовыя кватэры. 30 верасьня ў Беластоку адбылася сустрэча паміж Жалігоўскім і Пілсудзкім.
Жалігоўскі пазьней успамінаў: “Пілсудзкі паведаміў, што Польшча адмовілася афіцыйна ад Вільні ў Спа і зараз няма іншага спосабу вярнуць горад. Трэба, каб гараджане самі падняліся за свае правы... Трэба толькі памятаць, што можа наступіць час, калі і Сойм, і Сэнат, і Польшча адракуцца вас, таму трэба быць гатовым узяць усё пад сваю адказнасьць. Пра гэта нельга казаць уголас”.
Пры канцы верасьня ў Варшаве ішлі інтэнсыўныя перамовы зь беларускімі і віленскімі палітычнымі дзеячамі. Б.Тарашкевіч у аўтабіяграфіі, напісанай у 1933 г., адзначаў: “У пачатку восені 1920 г. я прымаў дзейсны ўдзел у тайных нарадах, што абмяркоўвалі палітычныя пытаньні, зьвязаныя зь меркаванай акцыяй Пілсудзкага на Вільню (бунт Жалігоўскага) У гэтых пасяджэньнях прымалі ўдзел В.Абрамовіч, Кржаноўскі, бацька і сын Хамінскія, Заштаўт (незалежны сацыяліст зь Вільні), Нагродзкі, Іваноўскі, Дубейкаўскі, палкоўнік Мацеша (ад’ютант і сябра Пілсудзкага) і больш не памятаю. “Добра зараз асьведамлённыя“ адносна поглядаў Пілсудзкага асобы паведамляюць, што Пілсудзкі мае мажлівасьць узяць Вільню і праклямаваць краёвы ўрад з уласным дэмакратычным соймам і г.д. Шукалася назва для гэтага краю.
Многія найбольш адпаведным лічылі: Заходняя Беларусь. Было вырашана, што віленскі ўрад будзе складацца з прадстаўнікоў усіх нацыянальнасьцяў, запрошаны быў нават нейкі дзеяч з Мэмэльскай вобласьці. Апрача таго, у склад ураду не павінны былі ўваходзіць групы правей віленскіх дэмакратаў (Абрамовіч, Ян Пілсудзкі, Крыжаноўскі і інш.). Ужо на шляху ў Вільню назва была дадзеная
па ўказцы Пілсудзкага “Сярэдняя Літва”, а ў склад ураду далучаныя хадэкі (Энгель) і “рады людовыя” (Шопа)”.
Апошняй надзеяй на мірнае рашэньне праблемы былі летувіска-беларускія перамовы ў Сувалках, што адбываліся ў канцы верасьня — пачатку кастрычніка. На іх удалося дабіцца перасоўваньня дэмаркацыйнай лініі на 40–60 км на поўнач, але гэта не задавальняла польскія ўлады.
6 кастрычніка Люцыян Жалігоўскі аддаў загад пра перамяшчэньне дывізій у раён Воранава і Беняконяў за вызначаную сувалкаўскімі перамовамі дэмаркацыйную лінію. У гэты ж дзень у раён Эйшышак падышла дывізія добраахвотнікаў Мар’яна Касьцялкоўскага. Раніцай 7 кастрычніка на нарадзе афіцэраў дывізіі Жалігоўскі абвясьціў, што войска пад ягоным камандаваньнем рушыць на Вільню, і патлумачыў ім сапраўдны характар акцыі. Толькі паасобныя афіцэры ўспрынялі акцыю непрыхільна і адмовіліся ўдзельнічаць, за што былі высланыя з дывізіі. Генэрал адзначаў:
[b]“Гэта былі нашае права і абавязак. Дажывем да адбудовы Вялікай Літвы. Ніхто нам гэтага ня забароніць”. Большасьць жаўнераў з радасьцю ўспрыняла вестку пра марш на Вільню, справядліва лічачы, што йдуць вызваляць сваю малую Айчыну. [/b]Да Вільні было 50 км. Мар’ян Касьцялкоўскі разам з добраахвотніцкай дывізіяй ішоў праз Рудніцкую пушчу, Літоўска-беларуская дывізія — абапал чыгункі Ліда-Вільня. На першых кілямэтрах ніякага супраціву не было, толькі каля мястэчка Яшуны, пры пераправе церазь Мерачанку, адбылася дзьвюхгадзінная бойка зь літоўскім аддзелам. Літоўска-беларуская дывізія страціла некалькі чалавек забітымі і параненымі. Дарога на Вільню была адчыненая.
Літоўскіяпалонных жаўнераў паводле загаду генэрала адпускалі жаўнеры былі ў шоку: , размаўляць з парлямэнтэрамі Жалігоўскі адмаўляўся, матывуючы гэта тым, што адбываецца ніякая не вайсковая акцыя, а вяртаньне жаўнераў дахаты. “Інстынкт стагодзьдзяў супольнага жыцьця працівіўся праліцьцю суседзкай крыві”.