avatar
+620.11
Рейтинг
793.66
Сила
Беларусь
  • 4220
  •  49

    Тарашкевич, со слов Якубовича, оговорил 160 человек. А может, нужно было 500



    Люди, которые хотели отсидеться. Надеялись, что их не зацепит. Они не виноваты?
    Галоўны рэдактар газэты «СБ. Беларусь сегодня» Павал Якубовіч распавёў «Свабодзе» пра тое, як Мая Кляшторная атрымала з архіваў КДБ копію справы маці, паабяцаў паспрыяць адмене рашэньня аб прызнаньні кнігі Зянона Пазьняка пра Курапаты экстрэмісцкай, і расказаў пра хаду конкурсу на мэмарыял у Курапатах.

    — На гэтым тыдні Мая Тодараўна Кляшторная атрымала ў рэдакцыі газэты «СБ. Беларусь сегодня» копію справы сваёй маці. Кіраўніцтва Камітэту дзяржаўнай бясьпекі і супрацоўнікі Цэнтральнага архіву КДБ абнародавалі копіі сакрэтных дакумэнтаў. Я так разумею, гэта адбылося з вашай ініцыятывы. Як у вас атрымалася гэта зрабіць? Цяпер многія задаюць пытаньне, ці гэтак жа нашчадкі іншых рэпрэсаваных змогуць атрымаць поўныя справы, копіі справаў сваіх родных?

    — Уся гэтая гісторыя дастаткова міталягізаваная. Асноўная тэма размовы — архівы, допуск да іх і як гэтую праблему вырашаць. Паводле закону апошнія
    0