Україна
  • 628
  • Беларускі добраахвотнік з «Правага сектара» перайшоў мяжу з Польшчай і атрымаў палітпрытулак


    Кадр з дакументальнага фільма «Добраахвотнікі»


    Рустам Док, беларускі добраахвотнік ва Украіне, экс-баец батальёна «Данбас» НГУ, экс-баец ДУК ПС атрымаў палітпрытулак у Польшчы. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook

    «Не адзін раз я, як і іншыя, безвынікова падаваў дакументы для атрымання абяцанага Парашэнкам грамадзянства. Калі стала зразумела, што прэзідэнт нахабна і цынічна хлусіць, падаў дакументы хоць бы на бежанства, але і ў бежанстве ўкраінская Міграцыйная служба дала адмову «у сувязі з відавочнай неабгрунтаванасцю боязі», а неафіцыйна — «у сувязі з загадам з Адміністрацыі прэзідэнта Украіны і ў сувязі з тым, што Расея і Беларусь — добрыя дэмакратычныя дзяржавы, дзе нікому нічога не пагражае». Таму ў жніўні 2016 года я нелегальна перайшоў мяжу з Польшчай, а пасля тыднёвага маршу па лесе і гарах ужо на польскім баку звярнуўся з просьбай пра прытулак».

    Рустам напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы, што сёння яму прыйшоў ліст з пацвярджэннем статусу бежанца.

    Фота Facebook.com

    Выснова з усяго гэтага толькі адна: усё, што не змагла і не зможа Украіна — змагла і зможа Польшча. Асобнае «прывітанне» і «дзякуй» тым, хто крычаў і працягвае крычаць, што ў замежных добраахвотнікаў ва Украіне «усё добра», — дадае ён.

    Раней два беларусы, Зміцер Белагорцаў і «Док», што дапамагалі ўкраінцам на вайне, здаліся польскім памежнікам адразу пасля таго, як выехалі з Украіны. Увесь гэты час яны знаходзіліся ў польскім цэнтры для ўцекачоў. «Белсат» паразмаўляў з украінскім палітыкам Ігарам Гузем пра сітуацыю валанцёраў-беларусаў, якія не дачакаліся ўкраінскіх дакументаў і цяпер шукаюць прытулку ў Польшчы.

    У 2014 годзе, адзін з іх, Рустам «Док» прыняў рашэнне паехаць ва Украіну, каб са зброяй у руках абараняць гэтую краіну ад расейскіх акупантаў у складзе ўкраінскага батальёна «Данбас». Паводле яго, літаральна адразу ж улады Украіны ўзялі ягоня дадзеныя нібыта для прадстаўлення ўкраінскага грамадзянства і выдачы афіцыйных дакументаў салдата Нацыянальнай Гвардыі Украіны, і ўвосень таго ж года гэтыя самыя дадзеныя апынуліся ў руках у сепаратыстаў і ў інтэрнэце.

    «Праз гэтае на маёй вучобе, працы, кватэры і жыцці ў Беларусі можна было паставіць крыж», — кажа ён на сваёй старонцы ў Facebook. — «Пачынаю новае жыццё», — падсумоўвае ён.

    http://nn.by/
    ВД, belsat.eu
    • нет
    • 0
    • +4

    1 комментарий

    avatar
    Русские, беларусы, украинцы своих не бросают!:D
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.