Общество
  • 906
  • ЗаангажаваныЯ



    Мой сябра дзяцінства перакананы, што я–тыповая ахвяра татальнай прапаганды. У чым жа праяўляецца, на яго думку, несамастойнасць, заангажаванасць маіх поглядаў? Найперш, Васю (назавём яго так) раздражняе тое, што я пішу па-беларуску! Заўважце: толькі пішу, а гаворым мы з ім, «як усе нармальныя людзі, па-руску». Здавалася б, з якой нагоды яму турбавацца: мала хто на якой мове піша. Не чытай, калі не хочаш, цябе ж ніхто не прымушае! Мне ягоная логіка не зразумелая, а асноўная прэтэнзія-аргумент з яго вуснаў гучыць так: у мяне жонка руская! Дык ягоная жонка і не чытае маёй пісаніны, ніякай незадаволенасці з яе нагоды ніколі не выказвала, і наогул, здаецца, ставіцца да ўсяго беларускага абсалютна прыязна. Узяць бы да прыкладу, хоць таго ж мужа…
    Вася сцвярджае, што вельмі не хоча, каб у нас адбылося тое ж, што і ва Украіне: заўважаць расіяне тваю пісаніну і прыйдуць ратаваць рускамоўных! Мае довады аб тым, што я ж слова кепскага пра іх не сказаў, Вася не ўспрымае: раз па-беларуску–значыць нешта варожае, разбірацца ніхто не будзе!
    Я шмат папрацаваў у Расіі, і таму заўсёды ў падобных дыскусіях пра ўзаемадачыненне нашых краінаў, прывожу факты, на якія ў нас чамусьці не надта звяртаюць увагу: найперш, не трэба блытаць дачыненні дзяржаў, іх кіраўніцтва і людзей; па-другое, ва ўяўленні нашых патрыётаў, усе грамадзяне Расіі з ранку да вечара толькі аб тым і думаюць, як нас гаротных пазбавіць незалежнасці. Калі з першым аргументам усё максімальна відавочна, то ў адносінах да другога мушу заўважыць: пераважнай большасці грамадзян усходняй суседкі няма абсалютна ніякай справы да нашай славутай дзяржавы і яе жыхароў! Абсалютна ніякай! Людзі жывуць сваімі надзённымі простымі і зразумелымі клопатамі!
    Бессэнсоўна пярэчыць, што на фоне ўра-патрыятычнай істэрыі ў расійскіх сродках масавай інфармацыі, паверыць у мой апошні аргумент праблематычна, і, па-вялікаму рахунку, ён нічога прынцыповага не даказвае: рашэнні якраз прымае кіраўніцтва, а большасць тых, каму няма да нас ніякай справы, на гэтыя рашэнні ніяк не ўплывае.
    Які тады наогул сэнс у маім лірычным адхіленні? Практычна ніякага, акрамя таго, што мы, як людзі прагрэсіўныя, якія прынцыпова і паслядоўна выступаюць супраць рэал-палітык ва ўсіх яе праявах, і асабліва ў дачыненні да сябе любых, мусім не забываць, што насельнікі Маскоўскага крамля, Рублёўкі і чорная сотня паўдуркаў–гэта ніяк не ўся Расія. Для большай выразнасці і разумення сітуацыі варта зірнуць на сябе: мы змаглі перашкодзіць «рэферэндумам» 1995 і 1996? Мы перадухілілі ўступленне нашай дзяржавы ў АДКБ, СД, ЕАЭС? Спынілі будаўніцтва беларускай АЭС? Тады чаго ж мы хочам ад дарагіх расіян?
    На гэтым фоне любы жыхар Еўрасаюзу можа пра нас сказаць: жывуць, як у 18 стагоддзі! І што мы запярэчым?
    Але і гэтыя развагі–толькі бездапаможная лірыка. Я ж пра сваю заангажаванасць у вачах Васяў…
    Васям не падабаецца перакананасць да мяне падобных «зомбі» у тым, што мы не лічым сваіх продкаў нягеглымі ідыётамі: як жа ж, прыдумалі для нас прыгожых, бачце, нейкую недасканалую, калгасную мову, на якой нічога разумнага і сказаць немагчыма. На планеце, калі што, толькі каля дзвюх сотняў моваў маюць літаратурную форму, і сярод іх наша. Тады навошта, калі мы ўсё ж будуем уласную дзяржаву, адну літаратурную мову сваю замяняць на другую, суседскую?
    Проста дзіва нейкае: усе народы свету, якія змагаліся і здабывалі сабе незалежнасць, рабілі гэта для таго, каб быць сабой! Каб ніхто не стаяў над душою! Каб пісаць сваімі літарамі ці іерогліфамі, хоць злева направа, хоць справа налева, хоць левай рукой, хоць правай нагой; каб гарлаць свае песні, насіць свае вышыванкі, цюрбаны, спадніцы ці паранджы… І толькі беларусы, каб стаць рускімі? Няхай сабе і са знакам якасці…
    Трэба быць апошнім ідыётам, каб не заўважаць, як імкліва мяняецца свет, паўстаюць розныя інтэграцыйныя фармаванні, сціраюцца дзяржаўныя межы. Адзінае, што цяжка зразумець, чаму беларусы, знаходзячыся на перыферыі цывілізацыі, якія яшчэ не прайшлі праз стадыю паўнавартаснай дзяржаўнасці, мусяць адмовіцца ад свайго, і, заўважце, не на карысць нечага агульнага, а на карысць нічым не лепшага чужога.
    Яшчэ Васі цвёрда перакананыя, што дэмакратыя нам не падыходзіць! Толькі заангажаваныя ідыёты не разумеюць, што калі пачаць праз кожныя пяць гадоў мяняць усё начальства, дык ніякая эканоміка не вытрымае, не пацягнем мы такой раскошы: гэтыя ўжо накраліся, ім ужо нічога не трэба, то ўжо і няхай сядзяць да скону…
    –Можна падумаць, ты б не краў, калі б стаў начальнікам?!–іранізуе Вася.
    На маё:
    –Не.
    Выказвае шчырае неразуменне:
    –Дык навошта тады быць начальнікам?!
    І дадае крыху збянтэжана, але цвёрда:
    –Я б краў!..
    Акрамя таго ў Беларусі развялося аж занадта шмат адукаваных грамадзян, якія непамысным цяжарам сядзяць на караку працоўнага чалавека–«іліты, хрэнавы». Гэта яны нічога не вырабляюць, а толькі грабуць шуфлямі грошы! Усе беды ад грамацеяў!
    На што здатны працоўны люд без добрага настаўніка, доктара ці інжынера?
    Пытанне рытарычнае, і Васяў не прабівае.
    Чарговая дыскусія скончылася цвёрдым перакананнем: заангажаваныя мы абодва, кожны па-свойму, сваімі зомбі-скрынкамі, каналамі, сайтамі, кнігамі…
    Толькі хіба ад падобных адкрыццяў лягчэй?..
    P. S. Імя Вася абранае без усякага падтэксту: усе знаёмыя яго носьбіты–людзі выключна прыстойныя і разумныя.

    15 комментариев

    avatar
    «пераважнай большасці грамадзян усходняй суседкі няма абсалютна ніякай справы да нашай славутай дзяржавы і яе жыхароў!»

    З-за таго, што расіяне няшмат ведаць пра суседскія краіны і культуры і не цікавяцца імі, ім можна расказваць па тэлевізару пра ўсё што заўгодна, убіваць у галаву розныя міты.
    +1
    avatar
    пераважнай большасці грамадзян усходняй суседкі няма абсалютна ніякай справы да нашай славутай дзяржавы і яе жыхароў! Абсалютна ніякай! Людзі жывуць сваімі надзённымі простымі і зразумелымі клопатамі!
    Так, згодны. Вы гэта вельмi добра заўважылi. Але «заангажаванаць» некаторых «тутэйшых» перашкоджвае гэта зразумець.
    Адзінае, што цяжка зразумець, чаму беларусы, знаходзячыся на перыферыі цывілізацыі, якія яшчэ не прайшлі праз стадыю паўнавартаснай дзяржаўнасці, мусяць адмовіцца ад свайго, і, заўважце, не на карысць нечага агульнага, а на карысць нічым не лепшага чужога.
    Выдатна! А вы не думалi, што гэта так сама можа мець дачыненне i да ЭЗ?
    0
    avatar
    Думаў… Але ў выпадку з ЭЗ, калі гіпатэтычна дапусціць, што мы там апынуліся, вынік можа быць такім жа, як пры паглынанні Расіяй: грамацеі з'едуць, а люмпенізаваная большасць «рускамірскіх» застанецца… Не дарэмна ж, відаць, у Канстытуцыі 1994-га так падкрэслівалася наша нейтральнасць… Таму гэта проста разважанне над сённешнім момантам…
    Тэарэтычна можна дапусціць што заўгодна: напрыклад, Расія праз годзік рассыпецца на ўсе свае 80 (?) суб'ектаў. Куды пасунуцца тады Смаленшчына, Браншчына і Пскоўшчына? Калі папросяцца да нас, патрэбна прымаць ці не? А мо наадварот яны ў трох-чатырох з еўрапейскай часткі каторыя аб'яднаюцца і пачнуць яшчэ настойлевей нас да сябе «запрашаць»? І вось чым нам абгрунтоўваць сваю дзяржаўнасць? Навошта яна нам? Нам жа першым аргументам тыцнуць, што мы нічым не адрозневаемся, адзін савецкі народ і г.д.
    0
    avatar
    Таму гэта проста разважанне над сённешнім момантам…
    I я вас цалкам падтрымлiваю. Трэба разважаць i шукаць шляхi будавання адзiнай нашай нацыi. Бо няма гатовых рэцэптаў для гэтага, ёсць толькi агульныя напрамкi. Я вось лiчу, што трэба icцi ў бок грамадзянскай нацыi i пакiнуць мiнулае ў гiсторыi.
    +2
    avatar
    Так, безумоўна, толькі грамадзянская нацыя!.. Але пакiнуць «мiнулае ў гiсторыi»–што дакладна пакідаць, бо і сённяшні дзень–ужо мінулае. Самыя паспяховыя грамадзянскія нацыі не прамінулі этап нацыянальнай дзяржавы, вядома ж, калі не лічыць ЗША. Але любы будаўнік вам на пальцах растлумачыць, што з нуля будаваць у разы лягчэй, чым перабудоўваць старое. Звычайна, пад «мінулым» у падобных прапановах разумеецца найперш мова. Але як толькі мы яе пакідаем–наша гісторыя ідзе на чарговы віток. Калі быў першы? Мабыць, у 1517, калі Скарына не наважыўся выдаць Біблію цалкам на мове «люду паспалітага», а толькі крыху наблізіў мясцовы варыянт царкоўнаславянскай да стану разумення, зрабіў такія-сякія тлумачэнні паняццяў, якіх не было ў гутарковай мове. У выніку літаральна за паўстагоддзя ўся шляхта навучылася польскай, бо на ёй ужо існавалі нармальныя падручнікі. Да 1918 выбару практычна і не было. І ў той жа час, дзе апынулася фінская эліта, а дзе нашая? «Глядзіце: блазны нейкія Беларусі ўсхацелі,»–крычалі свае ж расейска і польскамоўныя–самыя адукаваныя і забяспечаныя. 1995. Які нечуваны энтузіязм адразу пасля «рэферэндуму» выявілі тады ціхія і памяркоўныя настаўніцы, збіраючы подпісы бацькоў за перавод навучання на рускую мову… Дваццаць гадоў мінула, і мы зноў апынуліся практычна на тым жа раздарожжы…
    0
    avatar
    З-за таго, што расіяне няшмат ведаць пра суседскія краіны і культуры і не цікавяцца імі, ім можна расказваць па тэлевізару пра ўсё што заўгодна, убіваць у галаву розныя міты.
    А павiнны?
    0
    avatar
    Ніхто нікому нічога не павінен, але апалітычнасць жыхароў ядзернай краіны гэта сон разуму, які нараджае пачвар
    0
    avatar
    Ніхто нікому нічога не павінен
    Так.
    але апалітычнасць жыхароў ядзернай краіны гэта сон разуму, які нараджае пачвар
    Пачвары ўжо нарадзiлiся. Але гэта не першы выпадак i не апошнi. На гэты момант бачу толькi адну мэту — не даць пачварам нас з'есцi. I так, як вялiкага моцу ў нас няма, трэба змагацца хiтрасцю i розумам.
    0
    avatar
    Пример Крыма показал, что нищее население готово на многое, чтобы жить лучше. И плевать ему на страну, если в другой жить много лучше. Так что как бы самого себя не перехитрить.
    По статье. В РФ тупик внешней политики: союзников нет, пугать она особо не может — возможностей не хватает, те внешнеполитически — изолированное болото. А население привыкло к «впереди планеты всей», «вся земля начинается с Кремля» итд — к внешнеполитическому весу СССР и реал новостям во внеш политике, как-то касающихся населения, хорошо или плохо, но касающихся. А таких новостей в РФ просто оч мало, потому за отсутствием реальных значимых событий изобретают инфор фейки для народа и/или раздувают мелочи. Бодания с РБ и есть часть таких фейков для заполнения СМИ хоть чем-то. А реал события в РБ на РФ практ никак не влияют, потому в РФ и неинтересны. Примерно как в РБ — события в Монако…
    +1
    avatar
    Детский сад. Жители Бишпека были жителями ядерной державы — СССР, потом перестали быть. Что по вашему изменилось от этого в головах у жителей?
    И наоборот: сделала Индия ЯО, что изменилось в головах подавляющего большинства?
    0
    avatar
    Вы лічаце, што нічога не змянілася ў галавах людзей n-най постсавецкай дзяржавы з 1989 да 2016?
    0
    avatar
    лічаце, што нічога не змянілася ў галавах людзей n-най постсавецкай дзяржавы з 1989 да 2016?
    ну почему же, наушники импортные в ухи воткнули :)
    0
    avatar
    Изменилось и многое. Но причин у этих изменений было много, и смена статуса страны проживания с «обладавшая ЯО» на «не обладающая ЯО» далеко не главная.
    Статус «обладавшая ЯО» — по моему, дост формальный признак определенного уровня государства и послевоенного (после 2МВ) статуса. Поэтому Франция, Англия имеют ЯО (страны-победительницы), а Япония, Германия, Италия — нет, как проигравшие. Но со временем это деление всё больше теряет свое значение.
    Сегодня Пакистан обладает ЯО, а Бразилия — нет… Какие из этого выводы?
    ИМХО, ЯО — во многом символ возможностей, тк применение его во многом проблематично, реальные последствия в Европе подрыва собственных ядерных электростанций по последствиям мало отличаются от ядерной бомбардировки соседа.
    0
    avatar
    Ну не галоўная прычына, але таксама аказвае ўплыў
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.