Россия
  • 401
  • Пра тых, хто скача



    У праграме «Воскресное время» на расійскім Першым канале выйшаў сюжэт, у якім у чарговы раз расказваецца пра «русафобію», што сфармавалася ў беларускім грамадстве з дазволу Аляксандра Лукашэнкі насуперак расійскай эканамічнай дапамозе.

    Адзіны беларус, чыё меркаванне гучыць у сюжэце, гэта нечакана Мікалай Статкевіч. Прычым у відэа палітык прамаўляе ўсяго толькі тры кароткія фразы.
    Сам Статкевіч распавёў «Нашай Ніве», як запісвалі яго словы, чаму ён пагадзіўся на размову і што, на яго думку, значыць гэты сюжэт расійскага ТБ.

    «На мінулым тыдні ў сераду патэлефанавалі мне, але я спачатку адмовіўся: падумаў, што званілі з беларускага першага канала. А на наступны дзень перазваніў хлопец, Аляксей, які патлумачыў, што тое расійскі Першы канал, які пра мяне фільмаў кшталту «Звонок другу» не здымаў. Я пагадзіўся даць каментар — я заўсёды пагаджаюся, калі чалавек не зрабіў мне відавочнай гадасці.

    Мы сустрэліся на офісе адной з дэмакратычных арганізацый. Пра гэтага журналіста, дарэчы, людзі адгукаліся як пра прыстойнага чалавека. Гаварылі з ім каля гадзіны, на ўсе тэмы. Я тлумачыў страхі гэтых людзей, якія скачуць, гаварыў пра тое, чаго баяцца беларусы пасля Украіны.

    Маіх словаў у сюжэце вельмі мала, фактычна ўрыўкі без лагічнага завяршэння. Але ж пакінулі важную фразу, дзе я кажу, што дзякуючы расійскім грошам гэтая ўлада і трымаецца.

    Трохі перакруцілі, канечне, падалі мае фразы, нібыта я супраць нацыянал-патрыётаў, а я меў на ўвазе іншае, што не трэба агульна абражаць расійскі народ… Але ў цэлым нармальна, бывае значна горш».

    Увогуле, на Першы канал Статкевіч крыўды не трымае. У наступны раз, кажа, таксама пагодзіцца на каментар.
    nn.by/?c=ar&i=188848

    мо хай які добры пан мадэратар назву памяняе
    • нет
    • 0
    • 0

    0 комментариев

    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.