Практыкі культуры ў Беларусі
  • 913
  • Нацыянальны гістарычны музей — дзецям



    Выпуск першага мультымедыйнага адукацыйна–забаўляльнага часопіса «Музейныя вандроўкі» для дзяцей і падлеткаў арганізавалі Нацыянальны гістарычны музей (НГМ) Беларусі і мабільны аператар Velcom.
    «Часопіс заснаваны на ўласных музейных калекцыях», паведаміла куратар праекта, мастацтвазнаўца, навуковы супрацоўнік аддзела музейных камунікацый НГМ Дар'я Астрагаловая. «У XXI стагоддзі музей павінны выходзіць на новыя ўзроўні камунікацыі з наведвальнікамі, у тым ліку з дапамогай лічбавых тэхналогій», — адзначыла яна. — «Нягледзячы на тое, што часопіс арыентаваны на дзяцей малодшага і сярэдняга ўзросту, ён будзе таксама цікавы і іх бацькам — у нас атрымаўся сямейны прадукт».

    Першы нумар, які выйшаў на 26 старонках, цалкам прысвечаны эпосе Сярэднявечча, тэме рыцарства і шляхецтва ў Беларусі. Асаблівасцю часопіса стала тое, што некаторыя тэксты суправаджаюцца інтэрактыўнымі матэрыяламі. Так, напрыклад, у артыкуле «Хто такія рыцары?» размешчаная рэпрадукцыя палатна XVI стагоддзя «Бітва пад Оршай» невядомага аўтара.
    Другі выпуск дзіцячага гістарычнага часопіса (на 16 старонках) прысвечаны замкам, фартэцам і палацам Беларусі.

    Першы нумар:
    knihi.com/none/Muziejnyja_vandrouki,_1.html#1

    Другi нумар:
    histmuseum.by/by/news/371/

    0 комментариев

    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.