Polska
  • 685
  • У Асьвенціме асудзілі ўдзельнікаў мастацкага пэрформансу

    www.svaboda.org/a/28981134.html

    24 сакавіка 2017 году ў Асьвенціме, каля брамы былога канцэнтрацыйнага лягера зь вядомым на ўвесь сьвет надпісам «Arbeit macht frei» адбыўся пэрформанс. 12 чалавек, сярод якіх было пяць беларусаў, разьдзеліся дагала, завесілі слова «Arbeit» банэрам з надпісам «Love» і пачалі выкрыкваць антываенныя лёзунгі. Адзін зь іх пры гэтым забіваў прыведзенае з сабой ягня.

    Удзельнікаў пэрформансу затрымала ахова музэю і паліцыя. Празь некалькі дзён маладых людзей, якія назвалі сваю акцыю пацыфісцкай, адпусьцілі. Дваіх беларусаў, сярод якіх сын вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага Адам і рэжысэр-пачатковец Мікіта Валадзько, абвінавацілі ў арганізацыі акцыі і жорсткім забойстве жывёлы (на забітым ягняці аказалася 15 нажавых раненьняў) — ім пагражала 2,5 года і 2 гады 2 месяцы зьняволеньня адпаведна. Астатнім удзельнікам пэрформансу пракурор запатрабаваў па 1 годзе і 4 месяцы зьняволеньня кожнаму.

    17 студзеня судзьдзя раённага суду Асьвенціма агучыла прысуды. Адам Бяляцкі быў прызнаны вінаватым у жорсткім забойстве жывёлы, а таксама ў арганізацыі акцыі, якая зьняважыла месца забойства соцень тысяч людзей, і атрымаў 1 год 6 месяцаў пазбаўленьня волі. Мікіта Валадзько, які быў рэжысэрам пэрформансу, прызнаны вінаватым у арганізацыі акцыі і жорсткім забойстве жывёлы, яго пакаралі 1 годам і 2 месяцамі пазбаўленьня волі. Іншыя ўдзельнікі пэрформансу атрымалі штрафы памерам 2000 злотых (каля 600 даляраў) і абмежаваньне волі тэрмінам на 1 год.

    12 комментариев

    avatar
    Чета я не догнал смысла перформанса.
    Судья, похоже, тоже.
    +2
    avatar
    Самы сэнс акцыі у забойстве ягняці, якое прыехала туды, з кватэры, дзе яго чыпсамі кармілі, і узрадавалася свежаму паветру і зялёнай траўцы.
    0
    avatar
    І нельга вінаваціць Адама Бяляцкага ў адсутнасці навыкаў забойства гэтага ахвярнага ягняці.
    0
    avatar
    Самы сэнс акцыі у забойстве ягняці, якое прыехала туды, з кватэры, дзе яго чыпсамі кармілі, і узрадавалася свежаму паветру і зялёнай траўцы.
    Зялёная траўка ў сакавiку на асфальце? А сэнс ў тым, што зноў паблыталi мастацтва з iдыятызмам, а свабоду з усёдазволенасцю, што суд вельмi добра i вызначыў.
    +3
    avatar
    Дык навошта там электрычнасць была падведзена да баракаў? Можа яны яшчэ і ацяпляліся? (Вось Еўфрасіння Керсноўская, Яўгенія Гінзбург, Шаламаў, Салжаніцын, Геніюш — усе выжыўшыя ў савецкіх лагерах смерці — сведчаць што зусім не такія парадкі павінны быць.)
    Савецкія журналістыя, што рабілі фоткі, былі проста шакаваны гэтым фактам і напісалі ў савецкіх газэтах — савецкім жа чытачам, што евреев забівалі токам проста на спецнарах.
    І архіў Аўшвіца ў Маскву быў вывезены. Не перададзены на суд Нюрнбергскі ў непарушным выглядзе. Дастаткова, кажаце, сведчаньня капо, што сам бег за габрэйкай, якая адкінула сваё дзіця, каб не трапіць у газавую камеру? І гэты савецкі польскі пісацель-функцыянер, былы капо, потым, ужо пасля вайны, узяў і быццам застрэліўся. Быццам — бо хто там ведае, як магло быць з ім — раптам не стала хапаць 40-градуснай для заліву такой жахлівай памяці?
    А вось заўчора проста — Радзінскі! — распавёў гісторыю, з успамінаў сына Бормана, якія спецыяльна перачытаў, што быццам сын Бормана разам са сваёй маці, жонкай Бормана, пайшлі да каханкі Бормана і тая кажа: а давайце я пакажу вам нешта незвычайнае? І паказала! Павяла іх на гарышча і паказала крэсла з чалавечых касцей, і Біблію ў вокладцы з чалавечай скуры. Абажур ці быў — не памятаю, але якраз пра такое я наслухалася ў сваім піянерскім дзяцінстве. Ну нарэшце! Радзінскі растлумачыў, адкуль гэта ўзялося, бо ўсе піянеры СССР(пану пашанцавала, што адмовіўся) дакладна ведалі пра цэлыя заводы вакол Асвенцыма, якія вырабляюць патрэбныя немцам рэчы з чалавечай скуры і падушкі з валасоў. Я была шакавана некалі, ведаеце чым? Тым што Аўшвіц знаходзіўся побач з такім вялізным комплексам хімічнай прамысловасці, і ў даволі шчыльна заселенай зоне… Потым шчэ гэта інфа з успамінаў выжыўшай, што яны кошыкамі выносілі астанкі спаленых пасля крэматорыя і раскідвалі ўздоўж тамтэйшых дарог… О гэтыя чорныя дарогі, ускліквае яна…
    0
    avatar
    Чытая пра гэты «пэрфоманс» становіцца зразумелым, што Паўленскi не самы хворы на галаву «мастак». З iншага боку, гэта падзея вельмi добра алюстроўвае сэнс маёй пазiцыi ў спрэчке аб законах.
    +1
    avatar
    Вобраз — ёсць вялізная ДАМБА і ёсць адваяваная зямля за ёй.
    У краіне рэальнай дамбы кожнае дзіця разумее, што трэба клікаць дарослых да найменьшай адтуліны.
    Але ў сучасным свеце інфармацыйнага ўзрыву цяжка данесці кожнаму дзіцяці, каб яно не калупалася ў гэтай інфармацыйнай дамбе, што акаляе ягонае жыццё.
    0
    avatar
    Что же в Куропатах нацики на кресте овцу не распяли? Грантососы что отец что сын.
    -1
    avatar
    у Курапатах няма афіцыйнага мемарыялу — туды бураціны на шашлыкі спакойна ходзяць. У Трасцянцы камунафашыкі сметнік зрабілі. Сляды сваіх злачынстваў даўно перапрацавалі — часу хапіла — за 50 год неперастроенай улады
    А як там хатыньскія партызаны ў Германіі пажываюць? Вы не іхні ўнучак?
    0
    avatar
    сосы нямецкіх пенсій
    0
    avatar
    Вот как люди поняли свободу выражения. И не думаю, что раскаялись.Скорее всего обвиняют Польшу в консерватизме.
    Как это получается что многие настаивают на выражении своей свободы и взглядов безгранично и выдают это за художественную ценность для других. Смешно.LoL.
    0
    avatar
    хотелось бы чтобы правозащитники прокомментировали этот инциндент, но они молчат почему то. Выступили бы с поянениями что есть свобода и что есть ее ограничения.
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.