Polska
  • 823
  • Прэзыдэнт Польшчы дабіраўся ў Мэксыку зь візытам рэйсавым самалётам



    Палёт з Анджэям Дудам выкарысталі пасажыры й рабілі з польскім лідарам сэлфі.

    Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда знаходзіцца з афіцыйным візытам у Мэксыцы. Увага да паездкі польскага лідара з боку мэксыканцаў узрасла пасьля публікацыі здымка мясцовымі СМІ. Яны зьвярнулі ўвагу на тое, што прэзыдэнт Дуда дабіраўся ў Мэхіка рэйсавымі самалётамі, прычым «на перакладных» — зь перасадкай у Франкфурце.

    Толькі цягам аднаго дня фотаздымак «лайкнулі» 17 тыс. чалавек, пад ім зьявіліся сотні камэнтараў. «Я хацеў бы ўбачыць, як наш Пэнья (Энрыке Пэнья Ньета – прэзыдэнт Мэксікі – рэд.) ляціць рэйсавым самалётам», «у нас нават сабака палітыка ляціць урадавым самалётам» – гэта толькі некаторыя са шматлікіх камэнтараў чытачоў.

    Многія пісалі таксама пра сьціпласьць і пакорлівасьць польскага прэзыдэнта.

    Здымак у сетцы Twitter апублікаваў паляк Адам Янкоўскі, які разам з прэзыдэнтам Дудам ляцеў з Варшавы ў Франкфурт і які зрабіў сэлфі з польскім лідарам.

    Папярэдні прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі таксама лётаў рэйсавымі самалётамі, для прыкладу, на паседжаньні Генэральнай асамблеі ААН альбо зь візытамі ў ЗША.

    Заморскі візыт Анджэя Дуды рэйсавым самалётам часткова зьяўляецца прымусовым, паколькі Польшча ня мае ўрадавых самалётаў для палётаў вялікай працягласьці.

    У канцы сакавіка Польшча падпісала з канцэрнам Boeing кантракт на пастаўку адміністрацыйных самалётаў. Першы лайнэр будзе пастаўлены ў лістападзе 2017 году, два іншыя – восеньню 2020-га.

    Оригинал

    9 комментариев

    avatar
    Голодранцы.:D А наш то собственный президентский Боинг имеет. До любой Мексики долетит. Да вот не приглашают.*lol*
    0
    avatar
    Наш любит сразу двумя. По воздуху и по земле. Шоб не догадались враги.
    0
    avatar
    Cóż, Polska to NIE jest bogaty kraj. Niestety :( Więc Pan Prezydent ma rację lecąc normalnym samolotem rejsowym.

    pl.wikipedia.org/wiki/Lista_pa%C5%84stw_%C5%9Bwiata_wed%C5%82ug_PKB_(parytet_si%C5%82y_nabywczej)
    +1
    avatar
    Это была шутка, пан Адам.%)
    0
    avatar
    Może trochę Panie Monro %) Ale na poważnie. Polska dzisiaj powinna mocno «gonić» Niemcy i Francję. Dużo nam jeszcze brakuje.

    en.wikipedia.org/wiki/List_of_countries_by_GDP_(nominal)
    +1
    avatar
    Хачу, каб Беларусь была ў Еўразвязе! :S
    Час марнуем.
    0
    avatar
    Pani Alino :) W takim EURO-KOŁCHOZIE *lol*


    0
    avatar
    Вы расследуйце, чым займаўся доктар паляк Лазоўскі пасля вайны — ці не замятаў сляды сваіх вопытаў над абізьянкамі, што жылі ў польскіх вёсках. І ягоны сябрук радыёлаг Матулевіч.
    Вы расследуце, дзякуючы якім палякам увогуле стала магчымай вайна ў 1939-м.
    Я не супраць а ні мусульман, а ні кітайцаў. Наадварот.
    Усе людзі роўныя. Нізкія толькі злачынцы.

    Мне вось гэтая Тэрэза Мэй увогуле карыкатурай нейкай падаецца. Халера, а Марын можа нават і нічога так…
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.