Polska
  • 529
  • Палітычная барацьба ў Польшчы



    Былы віцэ-прэм'ер Польшчы і былы міністр фінансаў Лешэк Бальцэровіч выступіў з крытыкай установак перадвыбарчай праграмы партыі «Права і Справядлівасць»:

    PiS дзейнічае згодна прымаўкі «пасля нас хоць патоп».

    І «патоп» абавязкова пачнецца пасля такіх абяцанак, як:

    1) «500+ на першае дзіця» для любой сям'і, незалежна ад сямейных даходаў,

    2) вызваленне ад падатку PIT працоўнікаў да 26 год,

    3) 13-й пенсіі для пенсіянераў, якія атрымваюць пенсію усяго у 1100 злотых.

    «Патоп», маўляў, пачнецца не адразу і многім будзе здавацца, што PiS напраўду добра кіруе Польшай, але з кожным момантам польская гаспадарка будзе ставаць залежнай ад партыйных мэт праз «прыхватызацыю» прадпрыемстваў, праз хаос праўны ў парламенце і дзеянні пракуратуры пад кіраўніцтвам міністра Збігнева Зёбры.

    Далей былы віцэ-прэм'ер Польшчы і былы міністр фінансаў Лешэк Бальцэровіч звяртае увагу на тое, што перадвыбарную эканамічную праграму партыі агучыў не прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі, а менавіта старшыня партыі Яраслаў Качыньскі, шэраговы пасол Сейму — маўляў, гэта было зроблена для таго, каб адцягнуць увагу ад той аферы, якая апошнім часам была ўяўнена на стужках-старонках СМІ — аб пабудове ў Варшаве офіса для аўстрыйскай фірмы:

    zapewne dlatego, by spróbować, jak to się mówi fachowo, 'przykryć' niebywałą aferę, która ujawniona została w Kaczyńskiego, które dotyczą planów budowy w Warszawie biurowca przez powiązaną ze środowiskiem prezesa PiS spółkę Srebrna.

    Лешэк Бальцэровіч задаецца пытаннем: «адкуль PiS бярэ грошы?» і адказвае: «Цудаў няма. Можна або падвысіць падаткі, або ўзяць пазыку».

    Balcerowicz: Skąd PiS bierze pieniądze? Kosztowne obietnice. «Cudów nie ma. Można albo podwyższyć podatki, albo zadłużać się» .

    І далей тлумачыць, што падчас урадавання ПО (Плятформа Обыватэльска) эканамічны узрост у Еўразвязе складаў 1,1%, а калі да ўлады прыйшла партыя ПіС, то ўзрост падвоіўся. Цягам апошніх трох год урадавання кааліцыі PO-PSL Польша атрымала, у выніку узрастання эканомікі Еўразвязу, 65 млрд. злотых, а падчас першых трох год кіравання ПіС — ажно 156 млрд. злотых.

    Але такая «bonanza» заўсёды сканчаецца. Нельга, маўляў, увесь час выйграваць у латарэю.

    Лешэк Бальцэровіч прыводзіць у прыклад палітыку Edwarda Gierka — першага сакратара KC PZPR у 1970-1980, калі ў Польшы з'явіліся нават бананы.

    (Цікава, бананы прадаваліся без чаргі> Але для гэтага, аказваеца, ПНР узяла вялізныя — мільярдныя даляравыя крэдыты (у Капінтэрна!) і потым аддавала іх ажно да 2012-га года)
    Тут дарэчы будуць развагі Станіслава Міхалькевіча аб тым, хто ў Польшчы найбольшы зладзей.



    Stanisław Michalkiewicz odpowiada na pytanie, kto jest największym złodziejem w Polsce

    Адказ такі: найбольшы зладзей — гэта найбольшы злодзей.

    Лешэк Бальцэровіч спасылаецца на аналітыкаў з FOR (fundacji Forum Obywatelskiego Rozwoju), якія падлічылі, што Польшчу чакае вялізны правал у бюджэце ўжо ў бліжэйшыя 2,3 гады і мяркуе, што гэты правал будзе закрывацца праз падвышэнне падаткаў і праз рэпрэсіі адносна пратэстоўцаў, незадаволеных палітыкай ПіС.

    Яны жадаюць разваліць Еўразвяз знутры:

    Balcerowicz: Оni by rozsadzali Unię Europejską od środka.

    Лешэк Бальцэровіч звярнуў увагу на тое, што ў прадвыбарнай праграме ПіС зусім мала сказана аб выбарах у Еўрапейскі Парламент і абвінаваціў палітыкаў ПіС, быццам яны зусім не клапоцяцца аб тым, што можа стацца з Еўразвязам у выніку дзеянняў агрэсіўных папулістаў і нацыяналістаў з Польшчы, Венгрыі, Італіі, спансаваных Пуціным — яўна і таемна, якія прагнуць перахапіць уладу, каб зруйнаваць Еўразвяз знутры. Яны могуць паўтарыць «brexit», маніпулючы адпаведнымі групамі насельніцтва ў сваіх краінах, што і было зроблена ў Брытаніі.

    У выступе Яраслава Качыньскага адносна Еўразвязу сказана, што Польша адчувае сябе сэрцам Еўропы і партыя ПіС стаіць і будзе стаяць на абароне ўсіх каштоўнасцей хрысціянскай еўрапейскай цывілізацыі — такіх, як права на роўнасць, права на годнае жыццё для кожнага еўрапейца, права на свабоду слова і права на справядлівасць.
    • нет
    • 0
    • 0

    0 комментариев

    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.