Политика
  • 299
  • У Воршы да суда затрымалі блогера Дзьмітрыя Казлова



    Дзьмітры Казлоў вядзе блог «Серый кот». Цяпер ён у аршанскім ізалятары часовага ўтрыманьня. 30 лістапада на 9 гадзінаў раніцы яго выклікалі ў мясцовае аддзяленьне міліцыі. Пасьля ён перастаў выходзіць на сувязь.

    Пра зьняволеньне Свабодзе паведаміў старшыня незалежнага прафсаюзу РЭП у Воршы Аляксандар Булаўка. Па ягоных словах, дзяжурны ізалятару праз тэлефон паведаміў, што Дзьмітры Казлоў адміністрацыйна затрыманы да суду і яго справу разгледзяць 2 сьнежня.

    Напярэдадні ў інтэрвію Свабодзе Дзьмітры Казлоў дапускаў затрыманьне за ўдзел у пікеце ля будынка Цэнтральнай выбарчай камісіі 16 лістапада. 20 лістапада ён меўся быць на разглядзе справы аб адміністрацыйным правапарушэньні ў судзе ў Менску.

    Дзьмітры Казлоў быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Але пасьля яго зьнялі з выбараў. Ён ўдзельнічаў у акцыі 16 лістапада ў Менску.

    Стацья узята у Радыё Свабодзе: www.svaboda.org/a/30300361.html?nocache=1

    Палятычны блог затрыманага: www.youtube.com/channel/UCPWImhlObeQDbh3T2YdCDLA
    • нет
    • 0
    • 0

    2 комментария

    avatar
    Где пан Бонскот который за законные мирные инициативы?
    Что этот мужик сделал плохого?
    +1
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.