Литература
  • 634
  • Апошняя зброя (працяг)

    Працяг. Пачатак па ссылцы bramaby.com/ls/blog/literature/6536.html

    Зброя


    Ад Зянона некалькі хвілін назад выйшаў доктар Літвін. Доктар быў украінцам, наёмнікам. Прасцей кажучы ён быў украінскім нацыяналістам, прыхільнікам УНА-УНСО. Ва Украіне пытанні нацыянальнай тоеснасці і мовы, амаль вырашаны, тым не менш радыкалы яшчэ засталіся. І канешне, там ёсць людзі якія шчыра падтрымліваюць імкненне нацыянальнай часткі заходнерусаў да нацыянальных каштоўнасцей. Адным з такіх і быў доктар Літвін. Ужо амаль год, Док працаваў з беларускім падполлем, за грошы канешне.

    Галоўнае без сумневу ідэалагічныя моманты, але ўсёшткі ён рызыкуе галавой… Да таго ж і праца цікавая ( як да навукоўца ). Чорт яго ведае з якіх крыніц, але беларусы даведаліся, што МДБ распрацоўвае вірус-забойцу. І вось яго, адмыслоўцу ў вірусалогіі, праз управу УНСО запрасілі дапамагаць беларускім братам. Зразумела на Украіне працаваць было бяспечней. Але абставіны патрабавалі працы ў Севера-западным краі, у падполлі і ён пагадзіўся. Амаль з паўгода пайшло на камплектаванне лабараторыі. Па запчастках, па крыху ў краіну ўвозілася неабходнае абсталяванне і рэактывы. Потым, на вобмацак пачалася праца. І нарэшце, сапраўдны прарыў — у руках падполля і доктара, апынуўся пераносчык віруса, то бок сам вірус. Праца была складаная, амаль безнадзейная.

    Літвін адразу зразумеў прыгажосць задумкі, той, хто распрацоўваў вірус быў Геніем. Ні якія грошы, ні якія звышпрадзвінутыя лабараторыі і тэхналогіі, не маглі зрабіць тое, што атрымалася ў гэтаму навукоўцу. Літвін напэўна ведаў, ні ЗША, ні Кітай, ні Расія такога зрабіць не маглі. Толькі чалавек пацалаваны ў макаўку Богам ( скарэй д’яблам ) мог стварыць такую дасканаласць. Вірус быў аналагам віруса грыпу, звычайнага грыпу, але мутыраванага да непазнавальнасці. Не проста мутыраванага, але і ўдасканаленага біятэхналогіямі. Распаўсюджваўся ён, падобна грыпу, ад чалавека да чалавека праз чых, дотык рук, пацалунак. Вось толькі забіць яго было складана, ва ўсялякім разе док зрабіць гэтага не змог. Без сумнення, у гэтай падпольнай лабараторыі зрабіць гэта, увогуле не ўдасца. Магчыма, што на дадзеным этапе лекі ад віруса мае толькі яго стваральнік.

    Тэарэтычна лекі стварыць магчыма, але патрэбна сапраўдная лабараторыя – працы трэба праводзіць ва Украіне, ці іншым бяспечным месцы. Да таго ж патрэбны грошы і добрая каманда даследчыкаў. А што калі..? Доктара пранізала думка, ці хутчэй толькі яе спалох… Што калі мне заўладарыць гэтай зброяй? Без сумнення, гэта зброя. Гэта разумеюць усе. Няўжо ўлады Заходняй Русі жадаюць заваяваць увесь Свет? Што калі распаўсюд яе тут, усяго толькі эксперымент, а мэты стваральнікаў сягаюць далей. Нядрэнна… Сусветная Расійская Імперыя.

    Збольшага механізм дзеяння зразумелы: вірус трапіўшы ў арганізм чалавека мацнее і якімсьці чынам убудоўваецца ў аддзел галаўнога мозгу, які адказвае за мову чалавека, і яшчэ шэраг аддзелаў. Сёння вірус наладжаны канкрэтна на адну мову – беларускую. Мозг, апанаваны вірусам, на знешняе ўздзеянне беларускай мовы, рэагуе самазнішчэннем. У арганізме пачынаюцца працэсы падобныя на алергічную рэакцыю: сып, ваніты, страта прытомнасці, урэшце адказ нервовай сістэмы і летальны зыход. Вірус можна мадэрнізаваць. Ведаючы механізмы яго працы, яго код, магчыма наладзіць яго рэакцыю ў адказ на уздзеянне любой мовы. Можна выкараніць дашчэнту не толькі беларускую, але і ангельскую, нямецкую, кітайскую, ды любую… Ідэальная зброя. І яна не ў тых руках…

    Док не быў дурнем. Ён разумеў, ён цудоўна разумеў, што гэта задача не для яго. Не, ён не зможа. Не хопіць ні рэсурсаў, ні таленту, бо ён не геній, а шэраговы выканаўца. А зброя ўжо існуе. Яна пагражае не толькі беларусамоўным. Яна пагражае і яго Радзіме. Трэба працягваць даследаванні, трэба знішчыць вірус.

    Зянон сядзеў у фатэлі і позірк яго ўтаропіўся ў адну кропку. Нарэшце лёс даў шанец. Зянон шостым пачуццём адчуў. Што ўсё атрымаецца. Алесь, інфікаваны вірусам, і быўшы пры смерці, не толькі не памёр, але яго стан палепшыўся. Доктар не быў аптымістычны у сваіх прагнозах, тым не менш, Зянон зразумеў, што гэта перамога. Арганізм Алеся адаптаваўся да віруса, ён змог яго перамагчы. Але што, і якім чынам выратавала яго? З даследаванняў доктара Літвіна выходзіла, што вірус не пераможны, і вось, на табе, Алесь першы хто змог выжыць. Што жыў Міхась, пераносчык віруса, заканамерна. У яго мозгу беларуская мова, дзяржавай, была вынішчана дашчэнту. Напэўна за час свайго жыцця, ён не чуў больш за дзясятак беларускіх словаў. Не толькі ў побыце іх сустрэць не магчыма, але нават са сферы культура ды літаратуры (ці таго, што ад іх засталося) яны зніклі.

    Больш таго, неасцярожна прамоўленае беларускае слова, можа прывесці да цяжкіх наступстваў, аж да турэмнага зняволення. На гэты конт мозг Міхала стэрыльны, мабыць спецслужбы, дзеля свайго эксперымента адмыслова адбіралі такіх людзей, бо не гледзячы на жорсткія законы, не толькі падпольныя апазіцыянеры, ведаюць беларускую. Пакуль што шмат жыве людзей, якія памятаюць часы, калі беларускую мову можна было пачуць нават па тэлевізары. Адно што, моладзь толькі па чутках ведае аб беларускай. Тым не менш знайсці, цалкам стэрыльны мозг складана. І каштоўнасць Міхала вялікая, нават і без наяўнасці віруса. Алесь, іншая справа, патрыёт беларушчыны, ён канешне ведаў беларускую мову, ведаў не блага. Як і ўсе падпольшчыкі, закахаўшыся у Беларусь, у гэтую легендарную краіну, Алесь, амаль з нуля вывучыў беларускую мову, чытаючы забароненыя кнігі: Глобуса, Багдановіча, Рудкоўскага, і ўвогуле любую беларускамоўную кнігу, якую паспелі зберагчы, схаваць ад полымя эмдэбоўскага крэматорыя.

    Ужо год трыццаць, як любая друкаваная, аўдыё- ці відэапрадукцыя на беларускай мове павінна была быць канфіскавана і знішчана. Закон выконваўся і захаванне такіх рэчаў праследавалася крымінальна. Мала хто адважваўся захоўваць беларускамоўныя рэчы нават ў тайніках. Зянон, канешне ведаў, што беларуская мова, яшчэ дзе ні дзе захавалася на эміграцыі. Існавала беларуская мова і ў інтэрнэце, але адносіны з Захадам Заходняя Русь не падтрымлівала, яны былі варожыя. Зразумела і урад БНР і іншыя замежныя арганізацыі беларусаў, былі па за законам – гэта ўсё агенты уплыву ЦРУ. Блакада, была такая, што нават ён, Зянон, кіраўнік падполля, не меў кантактаў з беларускай дыяспарай. А яна была ўдосталь вялікай, бо, ў першыя гады абвяшчэння, Заходняй Русі, за мяжу добраахвотна, ці па прымусу выехалі амаль ўсе беларускамоўныя інтэлектуалы. Інтэрнэт, таксама быў цалкам пад забаронай, як рассаднік экстрэмізму і парнаграфіі. Краіна была цалкам ізаляванай ад знешняга свету. Уся інфармацыя падавалася толькі дзяржаўнай тэлевізіяй і прэсай, толькі з Трэцяга Рыму, яшчэ магло нешта прарвацца ды і тое цэнзуяванае.

    Дык вось, Алесь, ведаў мову добра, толькі яна была ў яго свядомасць прыўнесенаю зноўку. Можна сказаць, што мова для Алеся не была роднай, ад дзяцінства ён яе не ведаў. Можа ў гэтым адгадка, можа гэта таксама неяк уплывае на вірус?

    Анатомія здрады (краталоўка)


    Да руінаў завода не заўважана, кружным шляхам пад’ехаў мікрааўтобус. Бусік здаў назад і няспешна прыпаркаваўся заднімі дзверцамі да вакна цэха ў якім не засталося ні воднай цэлай шыбы. Прадзіраючыся праз іржавую арматуру, бітую цэглу і бетон, праз цэх, да вакна падышлі трое. Усе былі апрануты ў блакітную працоўную робу, але з маскамі на тварах. Двое былі узброены пісталетамі-пулемётамі, відаць самаробнымі, бо выгляд іх быў нехлямяжы. Трэцяга, гэтыя двое, вялі пад рукі, ён быў не толькі бяззбройны, але і скаваны кайданкамі. Не прамаўляючы ні слова і толькі паў кіўком галавы павітаўшыся з кіроўцам, яны забраліся ў нутро мікрааўтобуса і замкнуліся з нутры. Кіроўца націснуў на газ і камандзір групы, сядзеўшы побач з вадзілам, з палёгкай ўздыхнуў. Тым не менш, ён цвёрда трымаў за крысом пісталет, шлях толькі пачынаўся і наперадзе маглі чакаць любыя неспадзяванкі. Камандзір не ведаў, каго яны эскартуюць. Але загад быў ясны: незаўважна, і як мага хутчэй, даставіць чалавека да украінскай мяжы. А там ужо, не іх клопат.

    Выехаўшы з прамзоны, машына накіравалася да ўскраіны горада. Выезды са сталіцы кантраляваліся блокпастамі, даглядалі не ўсіх. Выбаркова. Але цяпер рызыкаваць не трэба. Было вырашана, выбірацца з горада кружным шляхам, гэта таксама рызыка, але меншая. Маршрут быў распрацаваны загадзя, і цяпер за вокнамі машыны праплывалі шэрыя шматпавярховікі спальнага района. Мінакоў было не шмат – працоўны дзень, тым не менш, рух аўто быў досыць шчыльным.

    — Паглядзі на гэты “мэрс”. – Азваўся кіроўца. – Здаецца ён “прыліп” да нас.

    Камандзір і сам заўважыў гэты патрыманы мэрсэдэс. Маршрут быў пракладзены так, каб была магчымасць выявіць “хвост”. І пракладзены ён, быў добра, нікому не прыйшло б у галаву ехаць такім вычварэнскім зігзагам, акрамя тых, каму ёсць што хаваць і тым, хто хоча даведацца, што ж там схавалі. “Мэрс” вёў іх ўжо пяць хвілін.

    -Адрывайся – сказаў Камандзір. – Зварочвай на Салея.

    “Мэрс” пайшоў па прамой, не за імі, але камандзіру было зразумела – гэта па іх душу.

    — Што будзем рабіць?

    — Едзем іншым маршрутам, але выязджаць будзем праз парк Дэн Сяопіна, там добры “калідор”, Філістовіч яго падрыхтаваў для асаблівых выпадкаў. Акрамя яго і нас маршрута ніхто не ведае.

    Далейшы шлях прайшоў у напружанні, з рознымі манеўрамі, але больш “хвост” заўважаны не быў.
    “Магчыма адарваліся.” – камандзір выглянуў праз вакно ў неба, гелікоптэраў не было відаць.

    З вуліцы Трашчанка бус, паўз шчыльную забудову прыватнага сектара, заехаў у парк. Мала заўважнай прасялковай дарогай, драпаючы кузаў веццем дрэў, машына рухалася праз лес. Шафёр з палёгкай уздыхнуў.
    Мікрааўтобус рухаўся углыб лесапарку. Раптам лопнулі пярэднія скаты, машыну занесла і яна урэзалася бортам у асіну, з бакоў усчалася шалёная страляніна, узарвалася некалькі святло шумавых гранат. З лесу да бусіка кінуліся чорныя цені. Вылецелі дзверы падарваныя пластыдам.

    — Ёб… в рот. Лежать. Маць … Х … П … твою … Не рухацца, піда … еб …. в… ж ….

    За лічаныя секунды, ўсе хто ехаў у мікрааўтобусе, апынуліся распластанымі на зямлі з заламанымі рукамі. Чорныя цені завіхаліся каля машыны, выконваючы нейкі дзіўны шаманскі танец. Яшчэ некалькі хвілін і бусік быў абдзёрты на ўшчэнт: скруцілі, адламалі ўсё, што толькі магчыма.

    — Схрона не знойдзена. Ёб в рот. – Далажыў голоўны цень, яшчэ больш галоўнаму.

    -Дрэнна – данеслася з адтуліны для рота ў чорнай масцы.

    Тым часам, усіх затрыманых упіхвалі у аператыўна падагнаны ўнедарожнік.

    — Гэтага да мяне – сказаў найгалоўнейшы цень – і хлопца з самаробнымі кайданкамі на руках засунулі ў іншы аўтамабіль.

    Кавалькада чорных унедарожнікаў рушыла ў напрамку горада, а мікрааўтобус абліты бензінам сполахамі першага полымя разганяў перапужаныя цені лесапарку.

    Філістовіч усё зразумеў. Нечаканы напад на аўтобус з “аб’ектам” паставіў усё на свае месцы. Начальнік штаба верыў і не верыў. Ён не жадаў у гэта верыць, не мог, але мусіў. Зянон. Зянон аказаўся здраднікам. Той Зянон які апошнія гады ўзначальваў паўстанне. Той Зянон, які быў сцягам і іконай руху. Зянон, з якім яны перажылі і месячную аблогу на хлебе і вадзе, з якім бок у бок адстрэльваліся ад міліцыянераў. Зянон, які быў не толькі паплечнікам, ён быў сябрам, адзіным сябрам. І вось, яны па розныя бакі барыкад.

    Аб перавозке “аб’екта”, аб маршруце, дакладна ведалі толькі два чалавека – Зянон і Філістовіч. Выбару не было. У сабе, зразумела, Філістовіч быў упэўнены. А вось Зянон… Як жа ён мог…

    Праз доўгі цёмны калідор Філістовіч, рухаўся да штаба. Ля самых дзвярэй сядзеў Янка, асабісты ахоўнік Зянона. Ён прыўзняўся.
    \
    — Камандзір адпачывае.

    — Нічога, нічога, ён мяне чакаў.
    \
    — Ведаеш, што – Філістовіч узяў Янку за плячук.- Мне трэба пагаварыць з Зянонам сам на сам. Прыкрый знешнія дзверы. Каб нас не хвалявалі. Нікога не ўпускай.

    Янка моўчкі кіўнуў і па калідоры накіраваўся да знешніх дзвярэй.

    Філістовіч пачакаў, пакуль Янка знік за вуглом калідора, і дастаў пісталет з глушыцелем. Цішком прыадчыніўшы дзверы, кашачымі рухамі ён праслізнуў у нутро пакою. Зянон спаў на канапе. Філістовіч рухаўся нягучна, але сталае пачуццё небяспекі, выпрацавала ў Зянона ідэальнае шостае пачуццё. Праз сон, адчуўшы нешта не тое, Зянон кульнуўся з канапы, трымаючы ў руках пісталет, з якім ніколі не разлучаўся. Рэакцыя Зянона была маланкавай, але ён спазніўся, кулі выпушчаныя Філістовічам, сустрэлі яго на падлозе. Філістовіч каршаком кінуўся да супраціўніка. Той быў яшчэ жывы. Адна куля прабіла плячук, другая трапіла ў тулава ў раёне грудзіны. З рота Зянона сцякала чырвоная пена. Лёгкае было пашкоджана вельмі сур’ёзна. Філістовіч кінуўся да стала, з шуфляды дастаў бінты і вату, пачаў перавязваць раны. Мэты забіваць “крата” начальнік штаба не меў, ды ўжо так атрымалася. Здраднік Зянон ці не, але ён патрэбен жывым. Вайна яшчэ не скончана, а “крот” канешне валодае каштоўнай інфармацыяй. Тое, што Зянон схапіўся за зброю, у нечым даказвае яго віну, але з іншага боку, гэта проста рэфлекс, звычайны рэфлекс падпольшчыка.

    Кроў не суцяшалася. Філістовіч, жадаў ужо гукнуць на дапамогу Янку, але перадумаў, хто ведае як той паставіцца да таго. што тут адбылося, ці не застрэліць самога начштаба.
    Нечакана Зянон адкрыў вочы. Спрабуючы усміхнуцца, ён сіпата прамовіў: “У сейфе ліст… Чытай…” З горла яшчэ мацней выштурхнула чырвоную пену. Зянон ўжо не гаварыў, а толькі сіпеў. Філістовіч кінуўся да дзвярэй і ва ўвесь голас клікнуў Янку.

    — Камандзіру дрэнна. Бягом. Знайдзі якога не будзь медыка.

    Спалоханы Янка, адразу з калідора, кінуўся да выйсця. Філістовіч схіліўся да Зянона і паспрабаваў разабрацца ва ўрыўках слоў, што з клакамі ружовага паветра вырываліся з яго грудзіны.

    Хвілін праз дваццаць, хлопец, выконваючы абавязкі санітара атрада, пабачыў, што спяшаўся дарма, яго дапамога ўжо не патрабавалася. Ад страты крыві Зянон сканаў, і цяпер белы як месяцовае святло ляжаў на сваёй канапе. Калі ў медыка пытанняў не было, яны з’явіліся шмат у каго з паўстанцаў, якія збегліся сюды на ўвесь гэты вэрхал. На Філістовіча глядзелі скоса, а тое і пагрозліва.

    — Здаць зброю! – скамандаваў целаахоўнік Янка, вырашыўшы ўзяць сітуацыю пад свой кантроль, пакуль яшчэ была такая магчымасць.

    Філістовіч паклаў на стол свой пісталет.

    — Зачыніце яго ў якой не будзь камеры. Я выклікаю… — але каго выклікаць, калі камандуючы забіты, а начальнік штаба арыштаваны? – Склікаю збор камандзіраў.

    Філістовіч, не падпяразаны, з кашуляй на выпуск, стаяў пасярод пакоя. Пакой быў усё той жа, штаб камандуючага, але на месцы Зянона сядзеў іншы чалавек, і на месцы начальніка штаба таксама.

    Прайшло тры дні са смерці Зянона. Пахавалі яго годна. У лабірынце каналізацыйных стокаў сталіцы, якія сталі жытлом і крэпасцю паўстанцаў, быў закуток вольны ад вады і смуроду, тут звычайна хавалі паўстанцаў, чые целы не дасталіся спецназу. На драўляным, самаробным памосце, ў такой самай самаробнай дамавіне пакрытай бел-чырвона-белым палотнішчам ляжаў камандуючы. Не першы і не апошні, што спачыў на гэтым алтары свабоды. Побач стаялі чалавек шэсць яго бліжэйшых паплечнікаў, усе негаваркія. Аброслыя шчэццю і белыя ад недахопу сонечнага святла. Там, на паверхні, усіх іх чакала, у лепшым выпадку куля ката, але тут яны з’яўляліся мазгавым цэнтрам, які трымаў у сваіх руках нервы-ніткі падполля. Прамовіўшы колькі слоў, кожны з іх пацалаваў у лоб свайго камандуючага і дамавіну з целам замуравалі ў нішы лёха. Яшчэ праз гадзіну ў тупіку каналізацыі ні што не нагадвала, аб святым для паўстанцаў месцы – звычайныя цагляныя скляпенні.

    На наступны дзень камандзіры супраціўлення абралі новага Камандуючага і начўтаба. штаба, узгаднілі тое-сёе і нарэшце вырашылі дапытаць Філістовіча.

    Філістовіч быў цалкам спакойны, годна адказваў на пытанні. Расказваў як усё было, усе акалічнасці справы.

    — І на што ты спадзяешся? Ты што сапраўды лічыш, што мы паверым тваім словам? Зянон быў здраднікам! Ха-ха-ха-ха! – пад скляпеннямі прагрукатаў шчыры смех.

    -Ды цябе даўно застрэлілі б, каб не неабходнасць даведацца праўду. Здраднік ты!

    — У мяне ёсць доказы. — Філістовіч з пад пазногця выкалупаў электронны мікрачып. – Зянон сам ва ўсім прызнаўся.

    У пакоі запанавала напружаная цішыня. Філістовіч задзвінуў чып у раз’ём кампутара. На экране з’явіўся Зянон.

    Калі ты глядзіш гэты запіс, то напэўна мы ўжо ніколі не сустрэнемся і не паразмаўляем. Відаць мяне ўжо няма ў ліку жывых. Я гэта прадбачыў. Усё наша жыццё, шлях па лязу мяча. Мы толькі і робім з табой, што гуляем ў хованкі са смерцю. Але ёсць рэчы больш важкія чым уласныя амбіцыі, а можа нават больш значныя за жыццё і смерць. Любоў да Айчыны і яе набыткаў, барацьба за спадчыну продкаў, для нас з табой напэўна важней. Запэўніваю цябе, я ўсё жыццё палажыў на гэта, і смерць сваю таксама ахвярую Беларусі. Я не здраднік, як ты напэўна палічыў. Па логіцы “Так”, але сапраўды “Не”. Мяне “прыціснулі” год шэсць таму. Павязалі пад час адной вылазкі, кінулі ў каменны мяшок. Я тады яшчэ не быў камандуючым, але ведаў шмат. Каюся, расказаў амаль ўсё. О-о-о… Яны ўмеюць разгаварыць. Спачатку думаў пагуляць ў маўчанку, але доўга не вытрымаў – у мастацтве дыялогу пад прымусам спяцы МДБ майстры! Інфармацыю выцягнулі па максімуму. Зламалі мяне і фізічна і маральна. А потым далі адпачыць.

    Падлячылі. І верыш – не: адпусцілі. Адпусцілі, як рыбак вуду, каб мацней падхапіць на гаплік здабычу. Я ўвесь час адчуваў за сабою назіранне, хоць хутчэй, гэта адбітак паранойі. На сам рэч, неабходнасці ў сачэнні не было. Пазней даведаўся, ужывілі мне інплант. Назіралі за мной ў рэальным часе. Я вырашыў завязаць, стаць шэраговым грамадзянінам. Не атрымалася. На кручок, МДБ мяне моцна учапіла, знайшлі і іншыя нітачкі. Прымусілі ізноў спусціцца ў падполле. Але, ведаеш, я астыў. Паразважаў, ўжо і сам быў згодзен супрацоўнічаць. Думаў схітраваць, згуляць на іх полі на сваіх ўмовах. Наіўны! Спадзяваўся выкарыстоўваць МДБ у сваёй гульне на карысць Беларусі. Дэзінфармацыя там… Іншыя сродкі. Дзе там! Яны мяне абставілі па поўнай. Не гуляй з д’яблам, гэта бессэнсоўна. Гэтай хітрасцю сваёй прасцецкай відаць падштурхнуў іх. Мяне вылучылі ўжо не як звычайнага сэксота. Абапіраючыся на маю інфармацыю, пачалі падцягваць мяне на перад. Некага прыбралі, некага завербавалі – штурхалі мяне на вяршыню. За ўвесь час, я амаль нікога не расшыфраваў. Здрадцаў ў нашых шэрагах шмат, ды МДБ так дасканала працуе, што іх не вылічыць, хутчэй на сумленнага байца падазрэнне ўпадзе.

    З цягам часу выштурхалі мяне на камандуючага. Тут і прыйшоў мой зорны час, але не на карысць МДБ. Не ведаю якімі меркаваннямі яны кіраваліся, але душыць паўстанне сталі не праз мяне, а праз гэты вірус. Можа выпрабаваць яго жадалі ў баявых ўмовах, ці што… Усё было распрацавана на самым версе. Інсургенты пра гэты вірус і не даведаліся б ніколі, павыміралі б ў няведанні, але МДБ аб’ягорыла сама сябе. Гэбісты “злілі” нам інфармацыю аб эксперыменце, жадалі прыспешыць падзеі. Я па іх указанню арганізаваў выкраданне носьбіта віруса – на мэце было занесці заразу адразу ў наш асяродак. Яны ўсё ўлічылі, акрамя аднаго. Антыдот сапраўды існуе і ён у нашых руках. Больш таго, ў нашых руках іх зброя.

    Заклікаю цябе, будзь асцярожным. Знішчы гэты тэкст пры найменшым падазрэнні на здраду. Давярай яго толькі надзейным, выпрабаваным людзям. Спадзяюся я не памыліўся ў табе. Калі б ты, Філістовіч, мяне не забіў, я палічыў бы цябе агентам спецслужбаў, і зрабіў бы гэта сам. Раз ты мяне чуеш, значыць я не пралічыўся і барацьба працягваецца. Інструкцыю як знайсці мікрафільм, возьмеш у маім сейфе. А цяпер бывай. Даруй, калі што не так. Але памятай, я стаў кратом каб перамагчы ворага, МДБ мяне абставіў, але паміраю я не здраднікам.

    Усе камандзіры, як адзін, сядзелі агаломшаныя. Зянон сам даў вычарпальныя адказы на ўсе пытанні. Але асноўная сенсацыя палягала не ў тым, што Зянон апынуўся агентам МДБ, а ў тым што як вынікала з тэксту, ён вынайшаў антыдот да згубнага віруса. Належала неадкладна выправіць экспедыцыю да схованкі з матэрыяламі. Дзейнічаць трэба было маланкава. Аб Філістовічы ўсе забыліся, пачалі абмяркоўваць становішча, нешта планаваць. Неўпрыкмет, Філістовіч апынуўся ў эпіцэнтры віру думак і меркаванняў, і сам не заўважаючы таго, перахапіў ініцыятыву на сябе. Ніводны чалавек нават не ўзгадаў, што адбылося ў гэтым пакоі толькі гадзіну назад. Філістовіч, быў не толькі апраўданы ў вачах грамады. А па праву заняў месца лідара.
    • нет

    3 комментария

    avatar
    Слушайте, пане Здань, неужели так трудно разделить текст на абзацы, выделить заголовки тегом H4, или хоть жирным? Я уже устал за Вас это делать, а в таком виде это читать просто нереально, никто не будет глаза ломать о сплошную стену текста.
    0
    avatar
    Спасибо за замечание. Попытаюсь исправится. Хотя, если честно я сам в недоумении — в оригинале заголовки выделены жирным и отцентрованы, есть и красная строка и пробелы. За орфографию и пунктуацию извиняюсь, текст сырой.
    0
    avatar
    Править надо после вставки в окошка создания поста, никакие выделения и проч. не сохраняются, только текст.
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.