Литература
  • 550
  • Апошняя зброя (працяг)

    Працяг. Пачатак па ссылцы bramaby.com/ls/blog/literature/5508.html bramaby.com/ls/blog/literature/6457.html

    Гэтая раніца адрознівалася ад астатніх. Не было ні эксперыментаў. Ні даследаванняў. Міхася правялі па калідорах, да паасобнай каморкі. Там яго чакала жанчына. Не проста жанчына, а бліжэйшая сяброўка. Міхасю хацелася верыць, што гэта не проста сяброўства, нешта большае… Але…, але…

    — Вольга?! Ты як тут..? Якім чынам..?

    — Вось хачу паглядзець на цябе.

    Вольга таксама была ў медычным скафандры. Мозг Міхася пранізала здагадка.

    -Ты хаваешся ад мяне! Ты таксама з паўстанцаў.

    — Так, я люблю Беларусь.

    — Я тут каб падтрымаць цябе. Не упартся. Ты патрэбны людзям. Калі хочаш, ты патребен мне. На пяты дзень, пасля таго як цябе сюды прывезлі, ты, Міхаська, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам. Каб гэтага больш не было, да цябе падсялілі Алеся. Ты сам бачыў, што з ім адбылося. Кантакт з табой, кожнаму з нас нясе смерць. Але ты патрэбны нам, мы шукаем лекі ад смяротнага віруса, і ты павінен дапамагчы.

    — Я павінен… Каму я яшчэ, што павінен? Спытаў мяне хто, ці добра быць паддоследнай свінкай.

    — Заклінаю цябе, смерць не выйсце! Ты будзеш жыць, толькі дапамажы!

    Міхась, успомніў, што сапраўды спрабаваў распаласаваць сабе вены. Дзіўная рэч чалавечая свядомасць. Усе гэтыя дні ён нават не разу не ўспомніў аб спробе самагубства, памяць нібы блакавала гэты момант. А вось, зараз, ён зноў нясцерпна жадае скончыць з гэтым кашмарам.

    — Зразумей. Мы не ворагі табе. Мы нават не ворагі грамадства, як усім убіваюць у галаву. – працягвала Вольга. – Мы проста любім Беларусь, мы хочам каб людзі размаўлялі на мове сваіх продкаў, каб за спалучэнне бел-чырвона-белага колера не саджалі ў турму, і нарэшце, каб скончылася дыктатара.

    — Каму патрэбны вашы міфы?

    — Яны патрэбны і табе. Ты проста гэтага не ўсведамляеш. А чуткі аб крыважэрнасці паўстанцаў ложныя. Наадварот, улады палохаюць грамадства намі, каб і надалей трымацца рэпрэсіўнай палітыкі. Мы жупел, пудзіла для людзей. Існаваннем апазіцыі дыктатар абгрунтоўвае асабістае становішча, татальны кантроль, існаванне дзясяткаў спецслужбаў.

    Вольга аж уся зардзелася ад хвалявання

    -А мы не падполле. Мы проста хочам быць вольнымі. Мы не хочам ў турму Я звычайная, як і ты

    Зрабіўшы яшчэ дзве перасадкі ў тралейбусе Вольга, нарэшце, апынулася дома. Вячэрні Мінск зіхацеў агнямі, па рэстаранах кавярнях віравала вяселле. Звычайны чалавек мог мець ўсё, што жадаў: дастатак, стабільнасць, прыгожае не абцяжаранае жыццё. А што патрэбна ёй, і ўвогуле так званым беларусам. І сапраўды, за што яны змагаюцца? Навошта людзям святыя ідэалы. Вось яны, жывуць і не занураюцца ў лішнія думкі. Яны і так шчаслівыя і задаволеныя. Ну не трэба ім гэта, не трэба.

    Шлях заняў больш за гадзіну. Вольга свядома, абрала складаны маршрут. Каб пераканацца, што няма “хваста”. “Хвост” быў, але свой з падполля, яе страхавалі па шляху туды ды назад. Чужынцаў з ‘даецца не было.

    Вольга жыла жыццём звычайнай жанчыны. Праца, дом, праца. Не было толькі сям’і. Яшчэ маладая жанчына, канешне жадала звычайнага бабскага шчасця. Але лёс вызначыў інакш. А ва ўсім вінаваты бацька. Бацька Вольгі, настаўнік гісторыі, любіў дома расказваць ёй, тое аб чым маўчаў у школе. Ён расказваў дачцэ, не тую выхалашчаную гісторыю, што апісаная ў падручніках, а тую якую памятаў, яшчэ з часоў універсітэта, які скончыў ў 2006. Гэта пасеяла ў душы Вольгі першыя парасткі любові да свайго краю, праз веды аб слаўнай гісторыі Беларусі, яна палюбіла і мову, якой таемна навучаў яе той жа бацька. Але гэтыя парасткі не былі моцнымі. Сапраўды расквітнелі яны на глебе нянавісці. Праз нечы данос, бацьку адправілі ў выхаваўчы лагер. Маці і пры жыцці ставілася да інтарэсаў бацькі варожа, а пасля арышту зусім ад яго адраклася. Года тры ад бацькі прыходзілі лісты. А потым ўсё абарвалася. Вольга пасталела і здагадвалася, што гэта азначае. І бацькаў лёс ў нейкай ступені стаў яе лёсам, яе пракляццем.
    Пазнаёміўшыся з Алесем, Вольга вяла звычайнае жыццё, а па вечарах, на кватэры знаёмых, яна разам з сябрамі, выпраўлялася ў іншы свет. Свет старажытнай Беларусі: шляхта, гусары, войны і паўстанні. Адзін ўспамін аб паўстанні Каліноўскага, ці вайне з Масквой, мог каштаваць свабоды. Але яны, наіўныя, маладыя, верылі самі ў сябе і ў сябра. Не ўсе відаць былі сапраўднымі… нехта прабалтаўся, ці проста “залажыў”. Таварыства распалася: адных забралі ў МДБ, Алесь зышоў ў глыбокае падполле, і толькі Вольга са страхам чакала начнога груката ў дзверы. Але не дачакалася. Час ішоў, ні хто не прыходзіў, нібыта нічога і не здарылася. С цягам часу ўсё забылося. Вольга, як і раней працавала і жыла далей, пакуль аднойчы, у натоўпе месцічаў лёс не сутыкнуў яе з Алесем, былым сябрам. З гэтага моманту яны пачалі сустракацца часцей. Пасталеўшы Алесь меў ужо іншае імя, змененую знешнасць і новыя звычкі.

    Ці кахала Вольга Алеся? Хто ведае… Магчыма… У таго, праўда, была іншая зацікаўленасць. Так Вольга звязалася з інсургентамі, і уцягнулася ў гэтую гісторыю.

    Адамкнуўшы дзверы Вольга зайшла ў вітальню, распранулася і пайшла да ваннага пакою абмыць рукі. Але тут, знянацку, яе ногі адарваліся ад палавіц, і падхопленая дзвюма парамі моцных рук, яна праляцеўшы па-над парожкам прызямлілася ў фатэлі асабістага пакою. У твар шахнула моцным святлом яе ж настольнай лямпы, рукі аказаліся прыкручанымі скотчам да парэнчаў фатэля, а рот туга завязаны нечым мяккім.

    Насупраць у такім самым фатэлі прымасцілася, нечая цьмяная постаць.

    — Нарэшце, мы пазнаёміліся, Вольга – прамовіла гэтая пастава.

    — Я аб вас, так шмат ведаю, што магу ўжо лічыць раднейшай за жонку ці дачку. А вось, асабіста, бачу вас ўпершыню.

    -Не супраць, калі адразу пяройдзем на “ты”? Называй мяне Максім. – голас належаў, па ўсяму відаць, мужчыну за пяцьдзесят, але Вольга яго сапраўды ніколі не чула.

    Жыццё ў падполлі, канешне загартоўвае нервы ды характар, але ўсё роўна Вольга перапужалася. Перапужалася смяротна. Цела калацілі дробныя дрыжыкі, у роце перасохла і язык ператварыўся нібы ў распухлую калоду. Розум ужо здагадаўся, што гэта за візіт, і чаго ад яго чакаць, але сэрца, нібы верабейка, білася ў надзеі, што пранясе.

    — Не хвалюйся. Мы з табой толькі паразмаўляем. Мне даўно карцела з табой пабачыцца, ды нагоды не было. А вось цяпер з’явілася.

    Чорная постаць дастала з кішэні цыгарэту і запальнічку. На імгненне ў паўзмроку пакоя ўспыхнула полымя і Вольга убачыла скажоны ценям твар мужчыны.

    — Вось і пазнаёміліся.

    — Я за табой даўно назіраю. Ты маё лепшае тварэнне. – Мужчына моцна зацягнуўся, і выдахнуў воблака цыгарнага дыму. У яркім святле лямпы дым клубіўся, і павольна насоўваўся на Вольгу, душачы яе у сваіх абдымках.

    — Памятаеш вечар, калі спецслужбы разграмілі вашу апазіцыйную кодлу. Ты засталася на свабодзе не здарма, гэта я цябе вызваліў.

    Вольга пачала прыходзіць у сябе. Галава пакрыху астывала і вярталася магчымасць разважаць. Дзяўчына слухала і спрабавала асэнсаваць тую інфармацыю, што да яе даходзіла праз пошум у вушах.

    — Канешне ў гэтым не было ні якой сентыментальнасці, ты мне была патрэбна для работы. У тваім доме былі усталяваны камеры ды датчыкі, я ведаў кожны твой крок. Канешне, назіраць за табой ўвесь час, не было неабходнасці, такіх гарамык як ты, ў мяне было некалькі дзясяткаў, мужчыны і жанчыны, старыя і не зусім. Але прызнаюся, час ад часу, я назіраў за табой дзеля задавальнення. Маладая, прыгожая… А я малады капітан… Так… Быў жа час… — у голасе мужчыны чулася непрыхаваная настальгія.

    Вольга цверазела ўсё болей і болей. І чым лепей яна разумела словы прыхадня, тым болей яе ахоплівала роспач, нейкая здагадка ўжо пырхала ў яе свядомасці.

    — Ты аказалася лепшай за ўсіх. Я курыраваў у МДБ асаблівую праграму. Маё вынаходніцтва. — постаць самазадаволена развалілася ў фатэлі. – Некалькі нязначных, але ў перспектыве каштоўных апазіцыйных дзеячаў, мы не чапаем, ціха, гадамі, назіраем за ім, адсочваем іх кантакты, сувязі. Большасць з іх мала, што нам дае. Але сустракаюцца і дыяменты. Такія як ты. Ты не толькі знайшла сувязь з падполлем, але і даволі глыбока ў яго ўцягнулася. Больш таго, ты маеш адносіны да таго чалавека які нас цікавіць больш за ўсё. Да Міхала Прыбуцькі.

    — Гэтыя пытанні не да мяне! Я вам не шкура… — азвалася Вольга.

    — Канешне не. Але супрацоўнічаць прыйдзецца. Мы маглі б забраць цябе з сабою. Тыдзень-два, у сутарэннях МДБ, псіхалагічныя катаванні, наркотыкі… Ты зрабіла б усё, што трэба. Але навошта? Мы ж не ненажэрныя маньякі. У нас іншыя метады.

    — Збірайся. Паедзем на экскурсію.

    Вольгі давялося накінуць на плечы плашч. Чужыя рукі яе больш не трымалі, тым не менш два ценю ішлі за ёй неадлучна. Спусціўшыся па лесвіцы пад’езда, з абшарпанымі сценамі, уся кампанія накіравалася да пад’ехаўшага чорнага пазадарожніка. Вольгу ўшчамілі на задняе сядзенне між дзвюх мужчын, і машына кранулася. На голаў Вользе ўсцягнулі чорны мяшок, ці мо шапку, ізаляваўшы яе ад белага свету. Ехалі доўга, усё паварочвалі ды кружлялі, Вользе ўвогуле здалося, што проста круцяцца ля яе дома, і вось-вось адчыняцца дзверы машыны і яна апынецца побач са сваім пад’ездам. Але часу мінулася шмат. Нарэшце джып некуды заехаў і спыніўся.

    Дзяўчыну вялі пакручастымі лесвіцамі, паўцёмнымі калідорамі, паўз жалезныя закратаваныя дзверы. Вось яна, разам з суправаджаючымі, апынулася ў пакоі, падобным на камеру. Па сярэдзіне пакою стаяў стол і некалькі крэслаў, усе прысутныя занялі гэтыя месцы, і апынуліся нібы гледачамі невялічкай кіназалі, бо адна сцяна ўяўляла сабою шыбу-люстэрка, праз якую было бачна суседняе памяшканне. Гэтая камера была пустой. Пасярод яе стаяў толькі стол і некалькі зэдлікаў прымацаваных да падлогі.

    Нечакана дзверы па той бок люстэрка адчыніліся, і ў памяшканне ўвялі старога, ссівелага чалавека. Чалавек быў апрануты ў чорную арыштантскую робу і камячыў у руках такую ж чорную шапку. Стары сеў на зэдлік, паклаў шапку на стол, злажыў на ім счарнелыя, упрацаваныя рукі. Агледзеўся.

    Калі вочы яго, слізганулі па шкле вакна (з таго боку яно было не празрыстым) Вользе падалося, што на імгненне іх погляды сустрэліся. Сэрца пранізаў востры боль, заняло дыханне. Гэты погляд, Вольга пазнала б дзе заўгодна. У змарнаваным, старым, у яго глыбокіх зморшчынах, запалых вачніцах дзяўчына убачыла сваё далёкае дзяцінства, свае амаль забытыя ўспаміны. Гэта быў яе бацька.

    Праз хвіліну моцныя рукі выцягнулі Вольгу з пакою. Яе зноўку вялі па калідорах, час ад часу, штурхаючы ў плечы, і вось яна апынулася ў новай камеры, а насупраць сядзеў той хто называў сябе Максімам.

    — Спадзяюся, Вы бачылі дастаткова. Азваўся ён.

    — Як толькі вы трапілі пад нашу праграму назірання, бацька ваш стаў уяўляць зусім іншую каштоўнасць. Яго перавялі ў спецыяльную турму. Хачу запэўніць вас, там было лепш, чым ў звычайным лагеры. Ну, а што будзе з ім далей, вырашаць вам. Вы мяне разумееце? Паразважайце добра, вельмі добра.

    — Зараз Вас, Вольга, адвязуць да дому. Я даю Вам суткі. І чакаю адказу. Памятайце, ад Вашага адказу залежыць не толькі Ваш лёс, але і лёс Вашага бацькі.

    Праз некалькі дзён у шыкоўным кабінеце старшыні МДБ адбывалася нарада, якая вызначыла хаду далейшых падзей.
    Уздоўж даўжэзнага стала чырвонага дрэва, з тэчкамі напагатоў, расселіся адказныя розных сектараў і упраўленняў.

    У галаве стала узвышаўся сам старшыня магутнейшаў спецслужбы. Нестары яшчэ чалавек, з пранізлівым позіркам і валявым тварам. Уся яго пастава вылучалася упэўненасцю і ўладарнасцю, моцаю не апошняга чалавека дзяржавы. На сцяне за яго плячамі знаходзіўся сапраўдны іканастас з партрэтаў Вялікага правадыра, яго трох сыноў, старэйшы з якіх цяпер узначальваў дзяржаву, і ўнука Правадыра які курыраваў працу ўсіх спецслужб.

    Старшыня быў біты воўк, яшчэ ў маладосці ён пачынаў службу целаахоўнікам Правадыра, і гэта забяспечыла яму імклівы кар’ерны рост. Тым не менш, у жыцці было ўсё, і інтрыгі, і здрады, і паразы. Але з усіх гэтых перадраг, ён удала выпутваўся і выходзіў толькі пераможцам. Зараз таксама, узмацніліся супярэчнасці між МДБ і МУС, але, тая аперацыя, дзеля абмеркавання якой і аб’яўлены збор адказных супрацоўнікаў, павінна паставіць кропку ў гэтай зацягнуўшаўся барацьбе, і яшчэ больш узмацніць пазіцыі старшыні.

    — Дакладвайце.

    — Сітуацыя патрабуе рашучых дзеянняў. Але па парадку. Аб’ект быў выкрадзены паўстанцамі, амаль два тыдні таму.
    Па незразумелых чынніках ( магчыма сабатаж, гэтым займаецца трэці аддзел ), выйшаў са строя датчык сачэння імплатаваны ў цела паддоследнага. Нашы супрацоўнікі зрэагавалі імгненна, праз хвіліну спецгрупа была на месцы, тым не менш, яна спазнілася, адбіць аб’ект не атрымалася. Наша крыніца ў штабе бандытаў (агент Мураш), даносіць, што над Аб’ектам праводзяцца медычныя выпрабаванні, якія пакуль што не прынеслі поспеху. Агенту Мураш пастаўлена задача пашырыць кантакты бандытаў з аб’ектам, але Мураш спасылаецца на магчымы правал і ад выканання задачы ўхіляецца. У той жа час, для кантролю за інфармацыяй Мураша да супрацоўніцтва схіленая, некая Вольга П., актыўная памагатая бандфармаванняў. Кодавае імя новага агента “Сястрычка”. Дзеля бяспекі, назіранне за ёй спыненае, але яна ў нас глыбока на кручку. “Сястрычка” па заданню кіраўніцтва падполля вядзе размовы з Аб’ектам, дзеля падтрымання яго маральнага стана. Паводле Сястрычкі, хоць Аб’ект і спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, цяпер яго становішча выправілася і ён падвяргаецца моцнай ідэалагічнай апрацоўцы з боку нацыяналістаў.

    Інфармацыя Мураша ў цэлым пацвярджаецца. Акрам таго Мураш сцвярджае, што страчвае уплыў у кіраўніцтве і не можа кантраляваць медычныя даследаванні над Аб’ектам. Сітуацыя ускладняецца і выходзіць з пад кантролю. З вышэй указаных чыннікаў лічу мэтазгодным правесці спецаперацыю па выкраданні Аб’екта і далей дзейнічаць паводле ранейшага плана “А”.

    На некалькі хвілін у кабінеце запанавала цішыня.

    — Напэўна так. Мабыць мы зацягнулі гульню… Месца знаходжанне аб’екта вядома?

    — Так. Медычная лабараторыя знаходзіцца разам са штабам, у прамзоне Міханавічы. Але захоп штаба лічу заўчасным. Рэгіянальныя асяродкі бандытызму захаваюцца і яшчэ больш заканспіруюцца, кіраўнічы склад падполля ўзновіцца і ўсё прыйдзецца пачынаць зноўку.

    -Што прапануеце?

    — Прапаную праз Мураша, арганізаваць перавозку Аб’екта на іншае месца дыслакацыі, нібы з меркаванняў бяспекі, і адбіць яго на гэтым шляху.

    — Добра. Але ўлічыце, недапушчальна “раскрываць” Мураша заўчасна. Забяспечце яго бяспеку.

    -Ёсць.

    Гаспадар кабінета пстрычкай зачыніў сваю тэчку і як па камандзе ўсе прысутныя ўскочылі і накіраваліся да выйсця. У пакоі застаўся толькі сакратар.
    • нет

    0 комментариев

    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.