Литература
  • 583
  • Апошняя зброя (працяг).

    Пачатак па ссылцы bramaby.com/ls/blog/literature/5508.html
    Абвастрэнне хваробы.

    Камандуючы БКА Зянон хадзіў па пакою. За ім, гайдаючымуся як маятнік па штабу, сачыла пара вачэй належычых яшчэ аднаму камандзіру партызанкі – Філістовічу. Насамрэч, у іх былі іншыя імёны але, магу пабіцца аб заклад, яны і самі ўжо іх забыліся. Усе камандзіры падполля, дзеля канспірацыі, насілі імёны выбітных беларусаў мінулага, якія склалі галовы дзеля незалежнасці. Зразумела ў легальным жыцці ў іх былі зусім звычайныя імёны, кшталту Іван Рыгоравіч. А трэба сказаць, што пасля смерці Бацькі, у знак пашаны да яго, спецыяльным указам, усе немаўляці мужчынскага пола павінны былі атрымоўваць імя па бацьку — Рыгоравіч, незалежна ад імя біялагічнага бацькі. Такім чынам з цягам часу ўсё мужчынскае насельніцтва рэспублікі стала Рыгоравічамі. Нажаль не ўсе апраўдалі гэтае ганаровае імя, але тым не менш…
    — Ну што Зянон? Як даследаванні? – уважлівыя вочы працягвалі назіраць за крокамерам камандуючага.
    Штаб уяўляў сабою склеп закінутага памяшкання ў прамзоне Міханавічы. На сценах былі развешаны паўсатлеўшыя плакаты з Пагоняй і бел-чырвона-белыя сцягі. У куце стаяў расколаты напалам бюст Ларысы Геніюш і рыпучая канапа, на якой час ад часу адпачывалі камандзіры розных рангаў.
    БКА на той момант была добра заканспіраванай падпольнай арганізацыяй, з некалькіх аўтаномных груп дзейнічаючых па ўсёй краіне. Шмат год таму, адкалоўшыся ад напаўлегальнай апазіцыі, яе жаўнеры перайшлі да узброенай барацьбы з уладамі. Хаваючыся галоўным чынам, у прамысловых трушчобах, каналізацыйных стоках вялікіх гарадоў, ваяры БКА вялі бесперспектыўную барацьбу за правы беларускамоўных, якіх ўжо з паўстагоддзя, выкараняў урад краіны. Надзеі на перамогу ў іх небыло неякай, і тым не менш, не гледзячы на тытанічныя высілкі урада, міліцыі і МДБ вынішчыць беларускамоўную заразу цалкам не ўдавалася і паступова барацьба ідэяў перарасла ва ўзброеную барацьбу абодвух бакоў. БКА пайшла шляхам тэрарыстычнай барацьбы з уладнымі структурамі, а тыя у адказ тэразавалі ўсю краіну. З ахвярамі не хто не лічыўся, палонных бралі толькі каб выцягнуць з іх патрэбную інфармацыю, а на выпадковыя ахвяры ні хто не зважаў.
    Камандуючы нарэшце прыпыніўся.
    — Пакуль, што нічога пэўнага. Добраахвотнікі рызыкуюць жыццём, але крыніца віруса не выяўлена. – Зянон сеў і адсёрбнуў з палову шклянкі астыўшай гарбаты.
    — Зразумела адно – вірус сапраўды моцны. Чалавек якому пералілі частку крыві “носьбіта” трэці дзень у коме. Відаць яму гамон.
    Філістовіч таксама падышоў да стала і наліў сабе гарбаты.
    — Док ўзяў частку геннага матэрыялу на даследаванне ДНК. Не дрэнна было б зрабіць пункцыю спіннога мозгу. Даследаванні зацягнуцца… А ў цябе, што?– у сваю чаргу запытаўся Зянон.
    — Усё тое ж. МДБ ідзе па пятах, усё больш актывістаў страчваем. Але мяне хвалюе не гэта, ёсць пытанне больш балючае. Крот.
    Філістовіч адказваў за ўнутраную бяспеку і, фактычна, быў правай рукой камандуючага.
    — У штабе крот.
    — З чаго ты ўзяў?
    — Вельмі шмат правалаў на вышэйшым узроўні. Мы страцілі шэраг прыхільнікаў у міліцыі. МДБ падбіраецца да маёй крыніцы ў міністэрстве аховы здароўя.
    — Звесткі пэўныя?
    — Так. Аперацыя на грані зрыву.
    — Я развязваю табе рукі… Знайдзі крата! Дастань мне яго!
    — Зразумеў.

    Ачомаўшыся ад сну-забыцця ў чарговы раз, Міхась знайшоў сябе ў тым жа памяшканні і з тым жа суседам. Ліку дням Міхал не ведаў, але ўжо амаль прызвычаіўся (калі гэта канечне магчыма) да штодзённых шпацыраў у лабараторыю, пасля якой ачухваўся ў бязпаметстве ў знаёмых сценах. Над ім увесь час ставілі нейкія досведы. Усё нешта калолі, прышчэплівалі, сканавалі і фатаграфавалі. Дзякуй Богу ў нутро не лезлі, не рэзалі. Такое яго становішча проста ўзрывала мозг і Міхась, напэўна, нешта з сабою зрабіў бы, ці можа збрэндзіў, калі б не ўсечасны нагляд. У куце памяшкання ён згледзеў мініяцюрную відэакамеру і не сумняваўся, што назіранне вядуць кругласуткава. Ды і новы сусед, вядома з якой мэтай быў пастаўлены.
    — Навошта ўсё гэта? — без энтузіязму спытаў ён у Алеся.
    — Ты сапраўды хочаш, гэта ведаць?
    — Угу – няўцямна адказаў Міхась.
    — Ну добра. Я сам не зусім у курсе, але добра…
    — Магчыма ты не ведаеш, але установа дзе ты працуеш шчыруе на замову МДБ Чым вы там займаецеся?
    — Лекі вырабляем. Даследаванні праводзім.
    — Вось, вось. Табе не прапаноўвалі стаць донарам, ці добраахвотнікам у якім не будзь эксперыменце.
    — Нешта было. – Міхась успомніў, як уваходзіў у фокус-групу, па клінічным даследаванні нейкага прэпарата. – Ды я толькі, пігулькі ад кашлю глытаў, а можа і плацэба, пяцьдзесят адсоткаў выпрабавальнікаў прымалі толькі плацэба.
    — Буць спок. Таблеткі ад кашлю табе не патрапілі. Цябе і яшчэ некалькі чалавек кармілі асаблівымі лекамі… Вы сталі носьбітамі вельмі небяспечнага віруса. Новай зброі МДБ. Таму ты тут. Падполлю трэба антыдот. Ты забойца, але павінен стаць лекамі.
    Сапраўды Міхась успомніў, што ўсе хто з ім судатыкаўся, акрамя Алеся, балі адзеты ў ахоўныя строі ці скафандры.
    — Вось так-та, браце. Спачуваю табе. Але нічога не зробіш.
    У гэты момант Алесь збялеў, праз горла ў яго пайшла кроў, ногі падкасіліся і ён мерцвяком зваліўся на падлогу. Міхал ускочыў, спрабаваў растармашыць яго, а потым у істэрыкі кінуўся да дзвярэй. Па пустых калідорах былога завода пачуўся вар’яцкі лямант і бразгат металічных дзвярэй.

    Пасля выпадку з Алесем, Міхал, зноў застаўся адзін. Яго, як і раней, час ад часу вадзілі ў лабараторыю, дзе працягваліся доследы. Ён здаваў пробы крыві, розныя аналізы, але значна радзей. Вольнага часу ў яго стала больш, трэба было яго нечым заняць. І вось позірк Міхася супыніўся на старой, зашмальцаванай кнізе, якая ўвесь час ляжала на падваконні. Пагартаўшы яе і паразглядаўшы малюнкі ён зацікавіўся. На малюнках скакалі коні ў імклівай пагоні, луналі сцягі, узвышаліся замкі і гарады. Кніга была, напэўна, гістарычнай. Апошні раз Міхал чытаў кнігі, амаль што, у дзяцінстве, нават не помніў калі. Неабходнасці чытаць не было ( інструкцыі па працы канешне не ў лік).
    Тэлевізар, радыё, рунет – гэтага хапала. У крайнім выпадку можна пачытаць электронную кнігу. Але навошта? Навошта забіваць галаву рознай лухтой, грошаў гэта не дае, задавальненне сумнеўнае, а часу патрабуе шмат. Кнігі сталі не патрэбныя, іх увогуле мала хто чытае. Але тут, у вязніцы, ад бяздзеяння, можна і пачытаць, літары яшчэ не забыўся. Міхась зморшчыў лоб і па складах пачаў чытаць: “ У першай палове ХVІ стагоддзя Вялікае Княства Літоўскае перажывала… “
    — Так і ведаў. – адкінуў кнігу Рыгоравіч.
    Літары тэксту, канешне былі “нармальныя”, расійскія, час ад часу сустракаліся толькі, ці то англійскія, ці то польскія “і”, “ў”, ды і мова была перакаверканая, незнаёмая. Міхась ведаў аб існаванні мовы беларускай, але вось так, у такім аб’ёме сустрэўся з ёй упершыню. Галава закружылася, стала млосна, увесь свет захістаўся, перавярнуўся, паляцеў у нейкую варонку і знік.
    • нет

    3 комментария

    avatar
    Пытанне да чатача: ці варта друкаваць урыўкі большымі кавалкамі?
    0
    avatar
    публикуйте по-максимуму
    сколько даст знаков
    0
    avatar
    ну, и как это читать
    -1
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.