Литература
  • 485
  • Сталі вядомыя кнігі, якія намінуюцца на літпрэмію „Гліняны Вялес”

    У перадапошнія дні старога 2016 году стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі „Гліняны Вялес”. Літаратурная прэмія “Гліняны Вялес” – найстарэйшая недзяржаўная літаратурная прэмія незалежнай Беларусі. Была заснаваная ў 1993 годзе Таварыствам Вольных Літаратараў. Уручаецца штогод за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу, выдадзеную ў папяровым фармаце. Сярод яе лаўрэатаў такія пісьменнікі як Валянцін Акудовіч, Эдуард Акулін, Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Алег Мінкін, Уладзімір Някляеў, Барыс Пятровіч, Алесь Разанаў, Андрэй Федарэнка і інш.
    Шорт-ліст літаратурнай прэміі “Гліняны-Вялес-2016” Валеры Гапееў. «Ноч цмока». «Галіяфы».
    Віктар Жыбуль. «Дзяцел і дупло». «Галіяфы».
    Альжбэта Кеда. «Пра тое, што люблю». «Кнігазбор».
    Наста Кудасава. «Маё невымаўля». «Кнігазбор».
    Алена Ніякоўская «Там, дзе жыта буяла». «Полацкае ляда».
    Сяргей Пляскач. «Шоу працягваецца!». «Галіяфы».
    Міхась Скобла. «Камізэлька для месяца». «Кнігазбор».
    Лаўрэат прэміі будзе названы ў сакавіку. Прэмія традыцыйна ўручаецца ў траўні, як правіла, у Полацку.

    Беларускае Радыё Рацыя

    Чытай больш на: www.racyja.com/kultura/stali-vyadomyya-knigi-yakiya-naminuyutstsa-n/

    0 комментариев

    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.