Литература
  • 730
  • Alhierd Bacharevič. Ня вытрымаў. (Пост на FB)

    Ня вытрымаў. У цягніку Менск-Гомель прачытаў палову «Пакоры» Уэльбэка. Падабаецца: цікава, страшна і пра нас. Пасьля кучы дужа маральных і прыгожых тэкстаў, якія давялося апошнім часам чуць і чытаць, пасьля «добрага і правільнага» белліту і настальгічнай клясыкі Уэльбэк — гэта прыемны мізантрапічны холад сярод этычнай сьпёкі, гэта крык адзіноты сярод тупых калектыўных сьпеваў, безнадзейна жывы хворы сярод бадзёрых і жыцьцярадасных мерцьвякоў. Уэльбэк ні за кога. За чалавека. Антыўсё — і пры гэтым актуальна. І — дзіўная рэч — зусім не раздражняе.
    Хоць, прызнаюся, калі не лічыць вершаў, «Элемэнтарных часьцінак» і «Пакоры», усё астатняе Уэльбэкава наганяе на мяне сон.
    А перад сном узяўся чытаць «Дзёньнікі» Гамбровіча. Дужа крутое чытво. З задавальненьнем знаходжу падтрымку ўсяму таму, што казаў і пісаў у гэтую вузкую дзірку пад назвай «беларуская культурная прастора». Пра мастацтва, крытыкаў, эміграцыю, снабізм, яўрэеў, нацыяналізм і г.д. Такая вось нечакана моцная падтрымка ад мёртвага клясыка. Што і патрабавалася давесьці.
    Уэльбэк і Гамбровіч. Паратунак у цёмныя часы. А хто б мог падумаць…
    Так званыя «духоўнасьць», «традыцыі», «лад і ўклад», «мараль і маральнасьць (і маральныя аўтарытэты)», «чысьціня думак», "ісьціна", «ерархіі», «здаровы кансэрватызм»… Жудасныя, нечалавечыя рэчы — імкненьне да якіх аб'ядноўвае фанатыкаў і дурняў усіх адценьняў, нацыянальнасьцяў і веравызнаньняў. Вонкава яны могуць выглядаць ворагамі, а насамрэч… Паміж імі значна больш агульнага, чым паміж прытомнымі людзьмі, якія яшчэ здольныя думаць. І пакуль прытомныя сруцца між сабою, непрытомныя шукаюць стратэгічныя пункты збліжэньня. Прытомным цяжка дзяліць чужое, непрытомныя гатовыя да кампрамісаў і падзелаў ў імя іхных ідэалаў. Гатовыя да перамогі.
    Вось і Жлобін. Мы едзем бізнэс-клясай у цягнічку, які тут, захлынаючыся ад шчасьця, называюць «як у Эўропе!». Людзі дрэмлюць, träumen, dreaming, дрыхнуць, дрыжаць і даражаць сваім маленькім шчасьцем. Дзе яны жывуць? Куды едуць? Чаму так хутка стаміліся: ад свабоды, непарадку, разнастайнасьці, ад кніг? За вокнамі вагона — белы краявід з ружовымі ценямі. У чым сутнасьць бізнэс-клясы, уцяміць складана. Ні кавы, ні разэткі, ні вайфаю, ні «Савецкай Беларусіі», ні пледу. Але нам і так добра. У нас ёсьць кніжкі. Ты чытаеш ангельскую — пра ролю альфабэту ў культуры, я — Уэльбэка. Правадніца прабягае празь бізнэс-клясу, як завуч правінцыйнай школы. Прасьцей уцяміць, у чым сутнасьць зімовай раніцы. У непакоры. У дзёньніках. У альфабэце. У цеплыні. У нас саміх. Alhierd Bacharevič www.facebook.com/alhierd.bacharevic?hc_ref=NEWSFEED&fref=nf

    6 комментариев

    avatar
    О чем эта тут? Мысли эстетствующего провинциала, доля самолюбования и презрения к окружающим )))
    Но это же все то, за что Ильич обозвал интеллигенцию нехорошими словами.)))А она все та же.
    0
    avatar
    Калі Бахарэвіч правінцыял, то я балерына...!
    0
    avatar
    По сути да, нервное раздражение от книг и окружающей действительности, вот и все чем он поделился.)))
    Приехал из Гамбурга и предъявляет гамбургский счет, прынц, проводница ему не нравится )))
    0
    avatar
    Штосьці не падобна, што вы чыталі «Гамбугскі рахунак»…
    0
    avatar
    Случайное совпадение, хотя если часто, то черт его знает )))Как вы сами оцениваете «Гамбургскi рахунак» В чем видите достоинства этой книги.
    После прочтения, что осело в сознании и привнесло новое, изменило понимание истории белоруской литературы.
    Сам я считаю, какие бы цели и задачи ни ставили перед собой все белорускоязычные классики, в целом одобрительно отношусь к их писаниям, как и к писанию самого Бахаревича, но должен отметить все таки никто из них не Сомерсет Моэм, ибо потолок писателя в его голове, а не в признаниях окружающих.
    0
    avatar
    Найперш, адзначу, што Самэрсэт Маэм для мяне–адзін з самых улюбёных аўтараў. Па-другое, Бахарэвіч мае філалагічную адукацыю, таму «Гамбургскі рахунак»–гэта спроба асабістага аналізу таго, што яму цэлых пяць гадоў даводзілі ва ўніверсітэце пра беларускую літаратуру. Заўважце, яго асабістыя думкі, погляды, ацэнкі, адчуванні. Вось гэты погляд на вядомых аўтараў і іх творчасць праз асабістае–самае каштоўнае ў кнізе, таму што дазваляе параўнаць сваё стаўленне з «афіцыйнай» ацэнкай творчай дзейнасці аўтараў і вашай асабістай. Супадае-не супадае. У сэнсе: ці думае хтосьці хаця б прыблізна, так як вы. У выпадку з Бахарэвічам, ягоныя думкі не могуць не цікавіць яшчэ і таму, што ён ці не найбольш дасведчаны сучасны беларускі пісьменнік, як і ў класічнай так і ў сучаснай замежнай літаратуры. Звычайна, ад таго, хто прачытаў хоць адну кніжку на мове арыгінала (а Альгерд чытае шмат, прынамсі па-нямецку), даводзіцца чуць пра штучнасць, другаснасць, правінцыйнасць беларускай літаратуры. «Гамбургскім рахункам» аўтар якраз даводзіць адваротнае: наша ніяк не горшае, чым чужое! І яшчэ адна дэталь, на якую нельга не звярнуць увагу, «Г.р.»–кніжка, разлічаная на падрыхтаванага чытача, на таго, хто ў тэме: для сярэднестатыстычнага ж чалавека 80% імёнаў аўтараў, пра якіх апавядаецца ў кнізе, не гавораць абсалютна нічога!
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.