Литература
  • 1336
  • Зброя

    У кіпцюрах БКА


    Міхаіл Рыгоравіч заўсёды быў разумным чалавекам: галаву высока не высоўваў, папярод бацькі не лез і заўсёды хадзіў толькі дазволенымі шляхамі. Але сёння, замарудзіўшыся ў ванным пакоі, правароніў патрэбны час, і цяпер спазняўся на працу.

    Вырашыўшы зэканоміць пару хвілін, Рыгоравіч, ці не упершыню у жыцці, зрэзаў шлях праз двары суседніх шматпавярховак. Не тое каб хадзіць па маршруце узгодненым з участковым было нельга, але непажадана, і Міхал аглядаючыся па баках шмыгнуў у падваротню і паддаў “газу”. Сцяна па леваму боку была закрэмзана свежымі графіці. Звычайна такая брыдота ў краіне чысціні і стабільнасці існавала не болей сутак – назаўтра яе ўжо замалююць. Рыгоравіч старанна адводзіў ў бок вочы, але цікаўнасць перамагла і ён краем вока прачытаў надпіс: “Яднайцеся”. Адказны грамадзянін перапалохаўся. Але уцяміў, што камер відэаназірання тут няма, іначай надпіс не з’явіўся б. Змахнуўшы з чала кропельку поту Рыгоравіч хацеў было выскачыць з двароў на праспект Вялікага Пераможцы, але нечакана падкасіліся ногі, зашумела ў галаве і Міхала жэстачайшэ званітавала прама на ходнікі. Перапужаўшыся яшчэ больш, Рыгоравіч, няроўнай хадой, дзе ні дзе трамаючыся за сцяну практычна выпаўз да праспекта і тут страціў прытомнасць. А сталічны Мінск працягваў жыць сваім ранішнім жыццём.

    — Уводзь акуратна. Не спяшайся – над Міхалам нахіліўся чалавек у белым скафандры, з дыхальным прыстасаваннем. – Па крышачку, па кропелькі.

    Рыгоравіч ляжаў прымацаваны рамянямі да хірургічнага стала. Цалкам бялюткі пакой асвятляўся пранізлівым штучным асвятленнем. Паўсюль стаялі стэлажы з рознакаляровымі шклянкамі ды колбамі. Пахла лекамі і цвіллю. Над пацыентам завіхалася пара маладзёнаў у вышэй згаданых скафандрах. Натуральна гэта была бальніца і Міхась адчуўшы як па яго венах расплываецца прыемнае цяпло, зноў праваліўся ў бязпамятства.

    Наступнае спатканне з рэчаіснасцю адбылося ў поўнай цемрадзі. Міхал ляжаў на нечым цвёрдым, патыхала цвіллю і вільгаццю. Было адчуванне, што па галаве стукаюць маленькім малаточкам. Калі вочы прыстасаваліся да цемры хлопец убачыў, што знаходзіцца сярод груды лахманоў у памяшканні з закратаванымі вокнамі. Па мурах з чырвонай цэглы сцякалі кроплі вады, а ад землянога пола цягнула сцюжай.

    Такія кульбіты здзівілі б кожнага. Міхал прыходзячы ў сябе спрабаваў з клеіць з аскепкаў свядомасці нейкі агульны малюнак: “Што ж са мной адбылося, у канцы-канцоў!” Акрамя кавалкаў успамінаў, больш падобных да начных кашмараў, чымся на рэчаіснасць, у галаве нічога не затрымалася. І Міхал з жахам прыйшоў да адзінай магчымай высновы – ён у Амерыканцы, ці якой іншай турме МДБ…

    Так пачынаўся яшчэ адзін дзень.

    У дзвярах з грукатам і бразгатам адчынілася акенца і рука ў гумавай пярчатцы кінула ў нутро камеры міску з нейкай жыжай і хлебам. Ежа не вельмі выклікала апетыт, але есці хацелася, жывот аж зводзіла і круціла кішкі. Давялося ласавацца чым ёсць. Пабарабаніўшы знойдзенай побач алюмініевай лыжкай, Міхась пачаў аглядаць турэмны каземат. Памяшканне тры на чатыры, з двума шырокімі, драўлянымі нарамі. Маленькае акенца выходзіць якраз да сцяны суседняга будынка, каб не шкло – можна дацягнуцца рукой. Абабітыя жалезам вялізныя дзверы, ды лямпачка над галавой – вось і ўвесь сціплы інтэр’ер. Не густа. А яшчэ прыкра, страшна і крыўдна.

    Міхала вялі па калідоры. Налева, направа, направа, зноўку налева… Адчыніліся чарговыя дзверы і вочы асляпіла белае ззянне святла. Міхась, было, кінуўся назад, але моцныя рукі схапілі яго, падкінулі ў паветры і палажылі на той самы хірургічны стол. З усіх бакоў яго абступілі пачварныя белыя постаці. Скафандры, супрацьгазы, рэспіратары. Гэта не турма…, гэта нейкая вар’яцкая лабараторыя…, і ён, Міхал, паддоследны, лабараторная крыса. Кроў застыла ў жылах, і хлопец адчуў як валасы заварушыліся на галаве, ды не толькі.

    Побач, на такім жа стале, ляжаў яшчэ адзін небарака, уторкнутыя ў яго гумавыя трубкі ішлі да нейкага апарата. Чалавек быў у памяці і нават усміхаўся, гледзячы на Міхася. Лабаранты прывязалі Рыгоравіча да стала і ўткнулі яму ў вену іглу. Потым злучылі яе праз трубкі з невядомым апаратам і пачалі пампаваць кроў. Свядомасць паступова пачала пакідаць Міхася і ён павольна апусціўся ў бязпамятства.

    Міхал ляжаў на нечым цвёрдым, патыхала цвіллю і вільгаццю. Было адчуванне, што па галаве стукаюць маленькім малаточкам. Калі вочы прыстасаваліся да цемры хлопец убачыў, што знаходзіцца сярод груды лахманоў у памяшканні з закратаванымі вокнамі. Дэжавю…

    На суседнім тапчане мірна пахрапваў яшчэ адзін нягега, і гэта дадавала аптымізму.

    Міхась ускочыў, затрос за плечы суседа.

    — Дзе мы? Што гэта за вар’ятня? Хто Вы? – лямантаваў Міхась і раптам, апусціўшыся на падлогу заплакаў.
    Сусед-нягега, падхапіў Міхала і пасадзіў побач.

    — Я Алесь. Пажыву з табой. За кампанію. Каб ты не збрэндзіў выпадкова.

    — Мы ў МДБ? Я ж нічога не зрабіў, нават гімн кожнай раніцы спяваю! Гэта не я!

    — Ды ціха ты! Ціха. Супакойся. Гэта не МДБ! – Сусед накрыў Міхася коўдрай.

    — Ты ў беларускім падполлі.

    Гэта было падобна удару кувалдай. Жах ахапіў Міхала. Свядомасць адказвалася верыць ў тое, што адбывалася. Сон. Гэта напэўна сон…

    — Так. Ты на базе падполля. І я сам інсургент. Жаўнер БКА. У камеры ты дзеля бяспекі. І тут табе нічога не пагражае.

    Гэтага не можа быць! Як ён, звычайны грамадзянін Заходняй Русі мог апынуцца ў гняздзе забароненай Беларускай Краёвай Абароны? Гэта усё адно, што патрапіць у пашчу да д’ябла. Лепш ужо МДБ, лепш смерць.

    Яшчэ са школы Міхась ведаў, што беларускія нацыяналісты вядуць падпольную барацьбу за свае ідэі. А ідэі ў іх простыя: звергнуць законна абраны урад, знішчыць помнікі і партрэты Бацькі, забіваць, насілаваць, прымусіць усіх вывучыць беларускую мову, загнаць усіх у канцлагеры… Шмат гадоў урад і міліцыя, на чале з Прэзідэнтам, вядуць няроўнае змаганне з гэтай пятай калонай, якая хоча запрадаць краіну ненажэрнаму Захаду. Але БКА ( узброенае крыло апазіцыі ), фундаваная ЦРУ і белапалякамі, сышла ў падполле і працягвае крывавую барацьбу супраць улады зацверджанай рэферэндумам.

    Менавіта, дзеля святой мэты — барацьбы з адшчапенцамі, утворанае ўсюдыіснае Міністэрства Дзяржаўнай Бяспекі. Дзеля гэтага на кожным вуглу стаяць відэакамеры, і дзеля гэтага ў краіне ужо сорак год, з дня смерці Вялікага айца, трымаецца Часовае становішча.

    — Ты не ўсё ведаеш. Таму і панікуеш. – Працягваў Алесь. – Мы не людажэры і вычварэнцы. Мы людзі, людзі якія змагаюцца за праўду.

    Працяг па ссылцы.Апошняя зброя.doc
    • нет

    1 комментарий

    avatar
    папраўце пра пярод бацькі, кллск
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.