Литература
  • 1332
  • Паразважаем?

    Прадстаўляю вашай увазе цыкл сваіх дзённікавых запісаў. Магчыма, некаму яны пададуцца наіўнымі, а як па мне, актуальнасці яны не страцілі, хоць вядуцца недзе з 2000 года.

    Неяк “на гаражах”, па нейкаму чыну, была “прастава”. На пенсію выпраўляўся адзін чалавек і для працоўнага калектыву ладзіў гэтакі “хлапечнік”. Было там амаль два дзясяткі чалавек – усе звычайныя працоўныя: электрыкі, токары, слесары.
    Звычайны пралетарыят, звычайныя беларусы. У размове выявілася, што адзін з іх па крыві ўкраінец, але украінец беларускі. І як звычайны прадстаўнік беларускага народу, роднай мовы ён не ведае – размаўляе на рускай (праўда ганарыцца паходжаннем “хахла” у трэцім калене). І вось з гонарам ён расказваў як ягоны бацька, прыехаўшы на Радзіму (дзе засталіся родзічы), размаўляе там на чысцюткай украінскай мове. І сярод прысутных, гэта калі не выклікала здзіўлення, то павагу напэўна. Але галоўнае не гонар за радзіму беларускага украінца, а тое, што ні хто з гэтых дваццаці чалавек, нават не падумаў, чаму ні хто з іх знаёмых (не гаворачы ўжо пра бацькоў) не размаўляе на беларускай мове. Нават думкі такой не ўзнікла. Таму што, як само сабою зразумелым, руская мова лічыцца роднай. А мовы беларускай не толькі не існуе, але і не было ніколі, ні ў другім, ні ў трэццім пакаленні. Горка і крыўдна. А яшчэ сорамна.

    На працы, у мяне, акрамя беларусаў, есць прадстаўнікі і іншых народаў. Есць і ўзбек і літовец. Узбек праўда не сапраўдны, на палову толькі, бо бацька быў рускім. А вось літовец на ўсе сто адсоткаў літоўскі. Па крыві, але не ў астатнім. Есць таксама і наш чалавек які служыў у войску ў Літве. Вось ён усе і “падколвае” лабуса. Галоўная “падколка” якраз і датычыць мовы. І трэба бачыць абурэнне нашага літоўца, калі яму прапануюць сказаць што-небудзь на роднай мове. Для яго гэта абраза. Бо ён рускі! Відаць паветра ў нас такое – хто яго паспрабуе той, забывае свае карані. Бо ў нас сорамна быць “не рускім”.

    Пераворвалі на восень гарод. Каня (кабылу) бралі тут жа, ў вёсцы, у мясцовага прадпрымальніка. Ён займаецца гадоўляй коней на продаж. Было ў яго мо галоў дваццаць. Запрэглі кабылу – прайшла круг, другі, і ўсё. Не ідзе. Што не рабілі: і весці спрабавалі, і пугай пужалі – не ідзе і ўсе тут. Прыйшлося за іншай кабылай ісці. І зноўку тая ж гісторыя – не ідзе ў баразну. “ Вось час настаў. – гаворыць маці – Ні людзі, ні коні працаваць не хочуць”. Вось вам і ХХ1 стагоддзе.

    Ад адной адукаванай дамы (рускай па нацыянальнасці) чуў такую гісторыю. Праводзіла яна свой адпачынак у Крыме. Ляжаць з сяброўкай на “дзікім” пляжы. А з заду прымасціліся татары. І размаўляюць непрыемна, па-свойму: “Гыр-гыр-гыр.” І тут пачалі сварыцца. Ды матам. Вядома па расійскую. І вось дама абураецца: “Калі вы такія нацыялісты, на рускай мове размаўляць не жадаеце, дык мацерныя словы хоць свае выкарыстоўвайце. “ Я адказваю няма ў іх адпаведнікаў. А вось “культурны” уплыў Расіі на іх мову на відавоку. Ды дзе тут пераканаеш. (Нават калі дапусціць, што так званыя “мацерныя словы” прыйшлі ў рускую мову якраз ад татар, то ўсё роўна іх шырокае выкарыстанне на ўсей постсавецкай тэрыторыі звязана па першую чаргу з уплывам Расіі.).

    Ад аднаго чалавека (і разумнага і выхаванага) давялося пачуць разважанні чаму яму не падабаецца калі размаўляюць па беларуску. Аказваецца людзі гэтыя самазакаханыя і вельмі самахвальныя – вось мы ведаем мову гэтую і можам на ёй размаўляць, а вы невукі не адукаваныя. Застаецца толькі пазайздросціць нашай нацыі – такіх людзей адзінкі! Зусім не самазакаханая і самахвальная нацыя.

    2 комментария

    avatar
    Глупства і комплексы. Паветра тут не ўплывае: чыя ўлада — таго і мова. Няпраўда, што адныя беларусы русіфікуюцца, хваленых палякаў зрусіфікавалася шчэ ці менш. За савецкім "інтэрнацыянальным" атэістычным часам нават каталіцкае веравызнанне ім не дапамагала, ратуе хіба алдегласць. У Расеі 140 мільёнаў зрусіфікаваных. Так-так, менавіта зрусіфікаваных, бо ўсе ж яны не былі выхадцамі з залескіх пушчаў Русі.
    0
    avatar
    Вельми добрыя разважаннi, пане Здань. Да iх бы яшчэ высновы нейкiя, акрамя «Расея згвалцiла»… Ну так, i што цяпер? Хадзiць ды усiм пра гэта плакацца? «Вось, паглядзiце якую дырку у дупе мне тут забахалi, а вось эшчэ з гэтага боку зiрнiце»… Неяк так выглядае. Даруйце за алегорыю :)
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.