Литература
  • 1692
  • Насланне

    Насланне.

    Містычна-эратычнае апавяданне.

    Ёсць рэчы непадуладныя чалавечаму розуму. Рэчы якія, здавалася б простыя, відавочныя, але выходзячыя за межы чалавечага разумення і ўспрымання. Напэўна, яны адбываюцца на працягу жыцця з кожным чалавекам, больш ці менш яўна, але тое, што адбылося са мной зусім нядаўна, я, растлумачыць з пункту гледзішча здаровага сэнсу не магу.

    На пры канцы лета ў мяне быў адпачынак на працы. Я, мая жонка і бацька, вылучыўшы дзеля гэтага цэлы дзень, паехалі ў вёску, на радзіму таты. Загнаўшы машыну ў двор дзедавай хаты, кожны заняўся сваім. Бацька пайшоў аглядаць сядзібу, жонка знікла ў садзе, пакаштаваць яблык, а я, праз агарод, спусціўся да невялічкай рачулкі, у якой так добра было, некалі плёскацца малым.

    Вёска стаяла напалову закінутая. Калісьці цэнтр калгаса, цяпер яна захірэла і паступова памірала. Маладых людзей амаль не засталося, ўсё больш пенсіянеры ды старыя. Аб заняпадзе вёскі лепш за ўсё сведчыла вялізная, двухпавярховая школа: на сёння, яна умясціла школу-сад, з двума дзясяткамі выхаванцаў, сельсавет і пошту – а калісці ў ёй было непратаўкнуцца ад школьнага тлуму.
    Дзед з бабай даўно памерлі, і час, калі я бавіў у іх школьныя канікулы, паступова забываўся. Цяпер бацька толькі час ад часу наведваўся ў родную хату, каб пераканацца, што ўсё тут у парадку. Вось і цяпер, узяўшы ў адрыне касу, ён пайшоў абкошваць зарослы быльнягом сад.
    Пахадзіўшы па хаце ды сядзібе, каб развеяць нуду, я прапанаваў жонцы схадзіць па грыбы ў бліжэйшы лес. Тая згадзілася. Узяўшы вёдры, ды пару цэлафанавых пакетаў (а як жа, мо мех грыбоў набяром!), мы рушылі ў шлях.
    Блізкі да вёскі лес я ведаў добра. Шмат разоў хадзіў тут з бацькамі, таму не баяўся і ішоў смела, чаго не скажаш аб Вользе, маёй жонцы, яна ўсё аглядвалася ў бок вёскі і спрабавала запомніць дарогу. Звярнуўшы з прасёлка, мы поруч прайшліся па лесу, узіраючыся пад ногі, але так нічога і не знайшлі. Выскачыўшы на узлесак, убачылі дзвюх кабет з кашамі. Гэта былі вясковыя жанчыны, але, зразумела, мне не знаёмыя.

    — Ну як? Ці шмат грыбоў?

    — Ды якое там! Вось, назбіралі па пол-каша, ды і тое, відаць, чарвівыя. Няма ў гэтым годзе. – адказала старэйшая жанчына.

    — А вы чые? Ці не Хомаў будзеце? – спытала другая.

    — Так. З бацькам прыехалі.

    — Са старэйшым, Міхалам?

    — Сапраўды, з ім.

    — А я гляджу – падобныя. Год у дваццаць, на танцы як хадзілі, і ён такі чупрысты быў!

    Пасмяяліся разам. Званчэй за ўсіх смяялася Воля.

    — Тут можаце не шукаць. Не знойдзеце нічога. За грэблю можа схадзіце, магчыма там лісічкі будуць.

    — Дзякуй. Напэўна сходзім.

    Жанчыны накіраваліся да вёскі, а я ды Вольга, патаптаўшыся, рушылі далей.
    Лес за грэбляй, я ведаў горш, але вырашыў прайсціся па ім, не адыходзячы далёка ад дарогі.
    Па абапал пясчанай лясной дарогі. Раслі стромкія сосны. Лес вабіў зелянінай і спевамі птушак. Тут, на пясчаным узвышшы, у бару, было светла і весела. Прама пасярод дарогі грэлася змейка. Якая не ведаю, можа вуж, а можа і гадзюка. Збочыўшы, на ўсякі выпадак, падабраў сукастую палку, але не спатрэбілася, змейка бокам сплыла ў прыдарожную траву, вызваліўшы шлях.

    А вось і грэбля. З дзяцінства любіў яе. Праз вялізныя, паложаныя калісці ў стык, а цяпер размытыя паводкамі бярвенні, па верху плыла вада ручая. Бярвёны былі цалкам пакрытыя вадой, і аж свяціліся на сонцы. Бялюткія, як слановая костка, за шмат год яны, відаць, ператварыліся ў мармур. Не ведаю, колькі год гэтай грэблі, мо сто, але яна зусім не змянілася, закансерваваная вадой у часе.
    Успомнілася дзяцінства, тое як хадзіў праз грэблю па журавіны, дурніцы, бо далей быў лес, а за ім балота, такое загадкавае і чароўнае. Так добра было, у дзесяць год, адчуваць тут сябе беларускім партызанам, з самаробным драўляным аўтаматам за спінной.

    Год быў сухі, і мы з Вольгай, ішлі па лесе ў красоўках, без ботаў. Каб перайсці праз грэблю давялося іх зняць. Трымаючы жонку за руку, я вёў яе па слізкім, перакручаным бярвёнам. Вада была вышэй шчыкалаткі і пякуча-студзёная, што лёд.

    Прайшоўшы ад грэблі колькі крокаў, паглыбіліся ў лес. Тут ён быў ужо гусцейшы, дзікі. Памятаю, сустракаліся тут і ласі і казулі. Вырашылі трымацца разам, далёка не разыходзіцца. Час ад часу перагукваліся і па лесе далёка разносілася: “Саша!” “Тут!”

    Выглядаючы лісічкі, якія пахаваліся ў густой траве, я спатыкнуўся аб не вялікі ўзгорак і падняў вочы. Ад нечаканасці схамянуўся.

    Навокал, шчыльна стаялі крыжы. Драўляныя, спарахнелыя крыжы. Некаторыя стаялі прама, але большасць заваленыя, пахілыя. Сосны і елкі перамяжоўваліся з крыжамі простымі і фігурнымі, зусім згнілымі і крапчэйшымі. Магільныя пагоркі, зарослыя муравой, але на дзіва чыстыя ад хмызняка, ішлі амаль роўнымі радамі. Месцамі былі бачны рэшткі магільнай агароджы, са штыкетніка, як вясковы плот.
    Я пазваў жонку і палез у кішэню па мабільнік, хацеў сфатаграфаваць клады. Трэба сказаць, карціна атрымалася маляўнічая – сапраўдныя старадаўнія могілкі, сярод густога лесу. Мабільнік замігаў, запішчаў і вымкнуўся – відаць глюкануў. Ну што зробіш… Гукнуў:

    — Вольга! Падыдзі сюды. Тут цікава.

    З правага боку пачуўся трэск, і з-за хмызоў паказалася жонка.

    — Што гэта такое?

    — Здаецца старыя вясковыя могілкі. Дзіўна, што яны робяць ў лесе?
    Вольгу перасмыкнула.

    — Саша. Мне страшна.

    — Ды што, тут такога.

    Я храбрыўся, але і самому стала не па сабе. Я ўжо даўно не хадзіў па гэтаму лесу, але раней ніякіх кладоў тут не бачыў, ды і родныя нічога не расказвалі. Дзіўна.

    — Ладна. Пайшлі адсюль. – я пацягнуў жонку ў бок дарогі.
    Прайшоўшы добрую сотню шагоў, да дарогі мы так і не выйшлі. Я ўжо захваляваўся, далёка ад яе мы не адыходзілі. Нешта не тое. Я паглядзеў на сонца. Здаецца, ідзём ў правільным накірунку. Збочыўшы крыху направа, яшчэ метраў праз семдзесят, сапраўды выйшлі на зарослую, лясную сцяжыну. Прыкінуўшы, з якога боку мы ўвайшлі, я смела пашыбаваў у бок меркаванага выйсця з лесу, тым больш, што я добра памятаў, што супрацьлеглы бок сцежкі выходзіць да балота, тут ужо не памыліцца.

    Ідучы побач з Вольгай мы аб нечым бесклапотна размаўлялі, як нечакана для сябе выйшлі на край нейкай вёскі.
    Я крыху разгубіўся, але хутка ўзяў сябе ў рукі – зразумеў, што мы крыху заблукалі і выйшлі з нейкага не вядомага мне боку.

    — Спытаем у мясцовых, дзе мы. – і ўсяго дзялоў!

    Разам з жонкай пайшлі ўздоўж па вуліцы — а яна ў гэтай вёсцы была адзінай, усе хаты ішлі уздоўж нашай дарогі. Толькі хаты былі не жылыя. У адной правалілася страха, у другой не было паловы сцяны, трэцяя зусім спарахнела. Гаспадарчыя пабудовы за сядзібамі, мелі той жа нехлямяжы выгляд. Заборы, ды плот вакол гарода таксама дзе пакасіліся, дзе абваліліся. Грады зараслі, і толькі прысядзібныя клёны ды ліпы радавалі вока зеляню сваіх шатаў. Здаецца, вёска была нежылая. Слівавы сад ля адной хаты да таго разросся, што прадрацца праз яго аказалася не магчымым – суцэльны, калючы паркан. Але яблыні, якія раслі ў іншым садзе, далі добры ураджай. Чырванабокія яблыкі, якія ляжалі ў траве, былі надзвычай салодкімі. Шкада, што тут яны нікому не патрэбныя, акрамя нас, выпадковых падарожнікаў. Былі праўда ў садзе і яблыні-дзічкі, і дзічкі-грушы, сустракаліся не дагледжаныя кусты агрэсту і парэчак.

    За наступнай хатай, мы убачылі калодзеж.
    Стары, паўгнілы жораў задраў у неба сваю дзюбу, і во дзіва – на яго канцы вісела цяжкае, акаванае жалезам драўлянае вядро, амаль не падгніўшае. Сам зруб студні, паточаны чарвямі і вятрамі, пакуль не абваліўся. Глянуўшы уніз, я убачыў на дне сваё расплывістае адлюстраванне.
    Рушыўшы ў далейшы шлях, я ужо прыкідваў, што рабіць далей, як цішыню вымерлай вёскі прарэзаў пранізлівы крык пеўня. І сапраўды, на падворку наступнай хаты, паслася чародка белых курэй, пад наглядам чорнага як смоль пеўня. На нацягнутых у двары вяроўках сушылася бялізна, скрыпела дрэнна прычыненая фортка.
    Я і Вольга ўвайшлі ў двор.

    — Гаспадар! – моцна выгукнуў я.
    Адказу не было. Патаптаўшыся на дварышчы, я узлез на ганак. Дзверы хаты былі не замкнутыя, прыпадняўшы старую каваную клямку я увайшоў у сенцы. Жонка ўвайшла ў след.

    — Гаспадыня! – ізноў выгукнуў я.

    У адказ цішыня. Прайшлі далей у хату. Там было пуста. У сэнсе, нікога не было. Па нефарбаваным дошкам падлогі падышлі да самаробнага стала, побач з якім стаялі не зэдлікі, а напэўна, дубовыя лавы.

    — Ну пачакаем. Адпачнём.
    Вольга прысела побач.

    На сценах не было ні шпалер, ні упрыгожванняў –драўляныя, бярвеністыя. Толькі ў куце, трымцеў агеньчык лямпады, ля іконы, ды на сцяне віселі лубкі пра план ГОЭЛРО.
    Не ведаю колькі прайшло часу, напэўна не шмат, як на двары пачуліся крокі. Нехта зайшоў у сенцы. Нарэшце на парозе хаты з’явіўся мужык. У цяжкіх кірзавых ботах, простай адзежыне (як ў сялян з расійскіх серыялаў пра добрага баріна) і з барадой. Росту ён быў не маленькага, відаць, больш за два метры, і здаровы як чорт. Год, напэўна, як мне — пад сорак.

    — Здароў. – з парога кіўнуў ён мне і глянуў на Вольгу.

    — Прывітанне. –адказаў я. – Прабачце, што без запрашэння. Заблукалі ў ваколіцах. Не падкажыце як да Кручы выйсці.

    — Чаму ж не. Падкажу. – не гледзячы на вусы ды бараду, усмешка ў чалавека была досыць прывабнай, а ў вачах скакалі агеньчыкі.
    — Раскажу, і правяду нават. Толькі спачатку перакусім, раз вы ўжо да мяне завіталі.
    Прыадчыніўшы вакно на завесах, чалавек крыкнуў у бок саду: “Маня! Хадзі сюды!”.

    — Я, Алесь. – прадставіўся я. – А гэта мая жонка Вольга.
    — Мікіта. Тутэйшы.
    У дзверы ўвайшла жанчына, таксама адзетая па старынцы. Чарнявая, крыху маладзейшая за Мікіту і больш спрытнейшая.

    — Накрый Маня на стол. Госці ў нас.

    Тая, падаткнуўшы за пояс край спадніцы, падышла да печкі, што масцілася далей ў глыб пакою, на драўляных падвалінах. Ногі ў яе былі босыя, і адразу кідалася ў вочы, што ладыжкі былі моцныя і прыгожыя. Жанчына была простага, сялянскага выгляду, але нешта ў ёй было – нейкая разынка, як сказалі бы ў горадзе.
    Узяўшы чапялу, Маня адчыніла услон і дастала з печы чыгунную патэльню са смажаным салам і яечняй. Не ведама чаму, але я ізноў кінуў позірк на яе зграбную паставу і прывабныя клубы.
    Ставіўшы на стол скавараду, яна якраз нахілілася да мяне, і ў выразе рубахі я убачыў яе загарэлыя, поўныя грудзі. Гэта мяне ўзбудзіла як мужчыну, і я няёмка сябе адчуваў, добра хоць, што заняў месца са сталом спінной да сцяны. Мікіта сеў як гаспадар, у галаве стала, а Маня прыткнулася побач са мной. Вольга села насупраць

    — І як вы тут жывяце? – спытала Вольга. – Тут жа больш нікога няма.

    — Ды жывём… Як дзяды ды бацькі жылі. Працуй, ды і ўсё.

    — І тэлевізара, тэлефона ў вас няма? – падтрымаў я.

    У вачах Мікіты я ўбачыў шчырае здзіўленне, ён верагодна нічога не зразумеў і прамаўчаў.
    У гэты момант да мяне дайшло, што і гаспадар і Маня, размаўляюць на сакавітай беларускай мове, не літаратурнай, а дыялектнай. Сам я заўсёды размаўляю па беларуску, і таму адразу не звярнуў на гэта увагі. Жонка, хоць і размаўляе па-руску, але прызвычаілася да таго, што і я, і сябры мае беларусы. Няўжо яны сапраўды, тут як на хутары пражылі ўвесь час і нават не ведаюць, што дзеецца наўкола!
    Каб удакладніць згадку я спытаў:

    — А аўталаўка да вас заязджае? Крама ці магазін, зблізку ёсць?

    Мікіта пажаў плячыма і неяк загадкава глянуў на Волю. У гэты момант я адчуў, што на маё прычыннае месца легла рука. Рука Мані. Я зноўку ўзбудзіўся, і не прыбраў яе. Што і гаварыць — было прыемна. Жуючы яешню з блінам, я цішком глянуў на Вольгу, яна нічога не заўважыла, бо глядзела на Мікіту. Мне падалося, што яе позірк быў таксама нейкі не зусім звычайны.

    — Мы з Маней тут ужо год дзесяць жывём. Сястра яна мне.

    Я здзівіўся – толькі дзесяць год, і такі адрыў ад цывілізацыі. Нешта тут не тое…

    Тым часам Маня ўсё больш і больш імкнулася да мяне, і ўжо тут, за сталом пачала мяне песціць, закінуўшы сваю аголеную нагу на маё калена. У мяне зусім не было не моцы ні жадання супрацьстаяць ёй. Мяне ахапіла незвычайная жарсць, і я сам, ужо не гледзячы на прысутнасць жонкі, быў гатовы, прама тут, на стале рабіць тое, што павінен рабіць мужчына. Маня пацягнула мяне за руку ў бакоўку, і я, як цяля на цапу, пайшоў за ёй. За пераборкай стаяў жалезны ложак з бліскучымі, металёвымі шарамі па вуглах і засланы квяцістым покрывам. Маня задраўшы спадніцу, пад якой нічога не аказалася, спінной кульнулася на ложак, бессаромна паказаўшы мне ўсю прыгажосць. Нейкая сіла штурхнула мяне ў яе абдымкі. Я адчуў яе пругкае, але падатлівае цела, кожны яе узгорачак, жар між сцёгнаў. Ужо не думаючы і не разважаючы, скінуў штаны, і ўвайшоў ў яе лано. Я працаваў як паравая малатарня, нерэальна доўга, і не мог скончыць. Маня білася ў маіх абдымках, за пераборкай таксама чулася нейкая валтузня і ускрыкі, але я не звяртаў на гэта увагі. Мой прыбор быў моцны як ніколі і імкнуўся усё глыбей і глыбей.

    Раптам, з надворку пачуліся галасы, і ў вакно, краем вока, я убачыў на двары людзей з агнямі (а ўжо звечарэла). Маня нечакана вырвалася ад мяне і пабегла з бакоўкі. Устаў і я. Выйшаў у хату. Вольга, растрапаная, нацягвала джынсы ў якіх пайшла ў лес і не глядзела мне ў вочы.

    — Слава Богу! — пачуўся голас бацькі.

    ***

    Мы з Вольгай сядзелі пад чахлай елкай. Была ноч, навокал стаялі бацька і некалькі незнаёмцаў.

    — Знайшліся.

    — Добра, Паўлаўна, падказала, што вы за грэблю пайшлі.

    Выявілася, што пасля таго як да вечара мы не вярнуліся, бацька пачаў хвалявацца, і ўжо па-цёмнаму, з мясцовымі мужыкамі і ліхтарамі, кінуўся нас шукаць. А ўжо чатыры гадзіны ранку!
    Навокал не было ні якіх хат, і ўвогуле напаміна аб вёсцы. Лес ды балота.

    — І як вас сюды занесла! Такі гак далі!

    — Гэта ж Шчыток. Востраў сярод балота!

    Калі ўжо ішлі назад, па вузкай не бачнай сярод купін балота сцежцы, бацька расказваў:

    — Шчыток, гэта мая радзіма. Я тут нарадзіўся і жыў з тваімі бабай і дзедам, год да васьмі, а потым мы перасяліліся ў Кручу. У савецкія часы, людзі адтуль паступова павыязджалі, і ў шасцідзясятых гадах вёска зусім знікла. Шчыток знаходзіцца на востраве, сярод балота і дрыгвы, туды вяла адна-адзіная дарога, якая цяпер мала каму вядомая.

    — Туды і не ходзіць ніхто. На маёй памяці, там ўжо некалькі чалавек прапала. Гавораць, што гэта мясцовыя духі забіраюць іх целы, і пасяляюцца ў іх. Ды гэта брахня. Вунь, колькі год назад, з нашай вёскі Мікіта ды Маня прапалі. Па журавіны пайшлі, ды зніклі — відаць ў дрыгву зацягнула. Не знайшлі іх.

    — Мы з Вольгай моўчкі пераглянуліся.

    З тых часоў не выпадала мне бываць у Кручы, ды і ў Шчыток наўрацці я патраплю. Бацька ўжо стары, а балотную сцяжыну туды мала хто ведае…

    2016 Алесь Рыбачонак

    40 комментариев

    avatar
    Апавяданне, канешне, заварожвае і развязка такая… нечаканая, але чаму у Святы вечар яго пасціць...?
    +1
    avatar
    чаму у Святы вечар яго пасціць...?
    Акурат у калядную ноч такое і трэба посціць. Гэта ж час, калі ўся нечысць у прадчуванні непазбежнага яўлення Збаўцы беснуецца і спакушае чалавека, бы ў апошні раз. Нездарма ў гэтую ноч варажылі і гадалі, выклікалі абраз нарачонага і да т.п. Так было ў народнай традыцыі, нават самыя адданыя вернікі дазвалялі сабе трохі, што праўда, здымалі свае крыжыкі на якую хвілінку. ;)
    +1
    avatar
    Выбачаюся! Неяк не звярнуў увагі, бо у гэты дзень не святкую.
    0
    avatar
    Знаете, а неплохо. Лично мне понравилось.

    Единственное, для правдоподобности, где у супругов был секс с болотными духами. Пусть бы Маня накормила сначала гостей какими галлюциногенными (погаными) грибами или опоила зельем. Думается, что мягкий свинг, для не практикующих пар без дополнительного стимулятора, ни с того ни с сего не прокатит.%)
    0
    avatar
    Пусть бы Маня накормила сначала гостей какими галлюциногенными (погаными) грибами или опоила зельем. Думается, что мягкий свинг, для не практикующих пар без дополнительного стимулятора, ни с того ни с сего не прокатит.
    Часам і яешня з блінамі могуць «торкнуць» на незвычайныя рэчы.
    Узяўшы чапялу, Маня адчыніла услон і дастала з печы чыгунную патэльню са смажаным салам і яечняй.
    Жуючы яешню з блінам, я цішком глянуў на Вольгу, яна нічога не заўважыла, бо глядзела на Мікіту… яе позірк быў таксама нейкі не зусім звычайны
    .
    0
    avatar
    Часам і яешня з блінамі могуць «торкнуць» на незвычайныя рэчы.
    Ты думаешь? Гмм… пойду ка я себе яешню сварганю.*lol*
    0
    avatar
    Не, ненатурально, слишком литературно правильно написано.Не вызывает доверия )))
    0
    avatar
    Тоске.
    Ебля какая-то непонятная, свингерство. Что к чему…
    Что хотел сказать автор?
    И диалоги… как всегда самое слабое место.
    Так люди не говорят.
    Вобщем не внушаить. Графомания.
    Как-то сильно правильно и уныло.
    0
    avatar
    Вобщем не внушаить. Графомания.
    Как-то сильно правильно и уныло.
    Он художник, он так видит. Имеет полное право. Врубель, Чернышев, Гоголь, Есенин, Достоевский вообще были клиническими шизофрениками, тем не менее их картины и книги сегодня считаются шедеврами. Не пугайте человека, пусть пишет.;)
    +2
    avatar
    Он художник, он так видит.
    А я читатель, я так вижу.

    вообще были клиническими шизофрениками
    Но любим мы их не только за это. И не были они шизофрениками, Достоевский педофилом был, Есенин алкашом, Гоголь онанистом. Кто такие Врубель и Чернышев не знаю, но походу педерасты какие-то.

    Не пугайте человека, пусть пишет.
    Думаю не стоит ему писать.
    Слишком всё вылизано — профи. Его уже ничто не спасёт.
    0
    avatar
    Но любим мы их не только за это. И не были они шизофрениками, Достоевский педофилом был, Есенин алкашом, Гоголь онанистом.
    я их и так не особо-то любила, а после ваших слов вообще гадко стало. великая вещь — сила внушения!
    0
    avatar
    Тоске… Что хотел сказать автор? И диалоги… как всегда самое слабое место… Вобщем не внушаить. Графомания. Как-то сильно правильно и уныло.
    сильно зауважала вас после этих слов. не завели подобно иным, ах как это концептуальненько и что вас «заварожвае». хрень и есть хрень.
    0
    avatar
    Цель автора видимо показать красоту беларуского языка, пожалуй ему это удалось, читается с удовольствием, но вот как автор события вызывает недоверие.Пусть пишет )))
    +1
    avatar
    Цель автора видимо показать красоту беларуского языка
    Ну… если только в описаниях природы.
    — Вольга! Падыдзі сюды. Тут цікава.

    З правага боку пачуўся трэск, і з-за хмызоў паказалася жонка.

    — Што гэта такое?

    — Здаецца старыя вясковыя могілкі. Дзіўна, што яны робяць ў лесе?
    Вольгу перасмыкнула.

    — Саша. Мне страшна.

    — Ды што, тут такога.
    Ужос.

    Маня задраўшы спадніцу, пад якой нічога не аказалася, спінной кульнулася на ложак, бессаромна паказаўшы мне ўсю прыгажосць. Нейкая сіла штурхнула мяне ў яе абдымкі. Я адчуў яе пругкае, але падатлівае цела, кожны яе узгорачак, жар між сцёгнаў. Ужо не думаючы і не разважаючы, скінуў штаны, і ўвайшоў ў яе лано. Я працаваў як паравая малатарня
    Совсем красиво, да.
    0
    avatar
    Не, ну а что вы хотели, типа волшебное орудие любви ввел он в грот афродиты? На самом деле описание секса это довольно сложное дело ввиду грубых для восприятия слов и здесь показательны народные слова и выражения для описания этого процесса.)))
    +1
    avatar
    орудие любви

    Нефритовый жезл — скользкий и зеленый
    0
    avatar
    красоту беларуского языка

    а по беларуски и вправду оглядываются «на зад» (раздельно), или это ошибка/опечатка?
    0
    avatar
    или это ошибка/опечатка?
    Это смотря чей зад.
    0
    avatar
    Из контекста:
    — на свой
    — на жёнкин
    — назад (слитно)

    Духи ещё не подтянулись. Поэтому других задов нету
    0
    avatar
    яна ўсё аглядвалася на зад і спрабавала запомніць дарогу
    С учётом того что написано раздельно…
    Автор намекает ненавязчиво вдумчивому читателю… что жена шлюха и видит духов, нравится ей чей-то зад. На самом деле это она всё задумала.
    0
    avatar
    Есть такой способ запоминания, ассоциативный. Возможно жена ГГ пыталась запомнить дорогу, «привязывая» ее отдельные участки к элементам своего зада. Мол, на обратном пути взглянет снова на зад свой и перед глазами возникнет обратный путь.

    Тут, правда, кроется опасность нежелательных ассоциаций. Скажем, погладит муж или дух по заду, а она вместо секса предпочтет отправиться куда подальше…
    0
    avatar
    Стивен Кинг их (главного героя и его жену) так легко не отпустил бы 8-)
    +1
    avatar
    pel:
    Гмм… пойду ка я себе яешню сварганю
    Ну як, дапамагло ў нечым, якія адчуванні?
    0
    avatar
    якія адчуванні?

    Странные. Почему то бабушку Алину вспомнил. Когда её чересчур много, то кажется убил бы. А как пропала, так и тревожно стало. Может она того, как и персонажи рассказа, к нам время от времени из болота приходит? Законсервировалась там во время социалистического прошлого, топи они такие.U_u
    +3
    avatar
    Когда её чересчур много, то кажется убил бы. А как пропала, так и тревожно стало.
    естественно. панство здешнее совсем без нее одичает.
    0
    avatar
    прочла название и почему-то подумала, что это пани Алина выложила текст. только поэтому и открыла. что-то соскучилась по ней. глянула — не, какая-то Здань. даже по диагонали расхотелось пробежаться, хватило комментов.

    в общем, так. <a href="">Your text to link...

    для полного счастья тут только и не хватало эротических фантазий пана или пани Здани. да не простых, а с претензией. и так с норм темами для обсуждений напряг. да и с обсуждающими тоже.
    -1
    avatar
    даже по диагонали расхотелось пробежаться
    Замечательный образчик рецензии. Не читала, но осуждаю.:W

    хватило комментов.
    А судьи Хтоо?!:D
    0
    avatar
    Замечательный образчик рецензии. Не читала, но осуждаю
    понимаете, большущий текст на бел мове… если бы это было про политику или любой интересующий меня аспект нашего бытия в рб — я бы одолела. но начала и поняла — данунафик, на писанину графомана потратить свое личное время. слова «Містычна-эратычнае апавяданне» — это уже достаточное основание не читать. а оценка пана Вольфа помогла поставить последнюю точку в решении этой дилеммы — конечно же, НЕ читать это УГ. аффтар, убейся ап стену!
    0
    avatar
    а оценка пана Вольфа помогла
    Нет, просто Дарина вам не подходит. Буду называть вас — Коварная Дарина. Как вы ловко пана Вольфа под танки бросили. Это он научил, а девочки вообще никогда не виноваты. С вами глаз (оба) в остро держи.:D
    0
    avatar
    Буду называть вас — Коварная Дарина. Как вы ловко пана Вольфа под танки бросили.
    да чего я его бросила? наоборот, поддержала, хотя он и сам отлично отбился от вас всех, замшелых романтиков. и почитателей подобной белиберды:

    Тая, падаткнуўшы за пояс край спадніцы, падышла да печкі, што масцілася далей ў глыб пакою, на драўляных падвалінах. Ногі ў яе былі босыя, і адразу кідалася ў вочы, што ладыжкі былі моцныя і прыгожыя. Жанчына была простага, сялянскага выгляду, але нешта ў ёй было – нейкая разынка, як сказалі бы ў горадзе.
    и зы. «коварная Дарина» мне понравилось. может как-нибудь и сменю ник.
    +1
    avatar
    почему-то подумала, что это пани Алина выложила текст

    С полуголой девкой на заставке? Ох уж эта проказница… O_o
    0
    avatar
    С полуголой девкой на заставке? Ох уж эта проказница
    ай, как-то мне не до полуголой девки было. название созвучное, было дело, пани Алина выкладывала про какое-то «найменне» (до сих пор теряюсь в догадках, что это такое?) ну а тут «насланне» — чем лучше? насланне наймення — это уже почти триллер.
    0
    avatar
    найменне

    предположу, что это переводится как «название» или «наименование»

    насланне

    и «наваждение», «морок»
    0
    avatar
    предположу, что это переводится как «название» или «наименование». и «наваждение», «морок»
    вполне возможно. верю вам на слово, хотя припоминаю, что название — это назва, а не найменне. скорее, наименование. но вот в чем дело… в рб про это знают лишь отдельные особи, среди которых учительниц бел мовы — бол-во. теперь понятно, почему я искала в ветке с таким названием пани Алину? в общем, насланне из-за наймення.
    0
    avatar
    Ваў! Ніколі не думаў, што атрымаю асалоду ад назірання за назіральнікамі! Заўсёднікі «Брамы» сваімі каментарамі цалкам пацвердзілі мае пра іх меркаванні. Зрэшты, не першы ж раз. Якія меркаванні? Не скажу. Што ж да апавядання: акрамя процьмы элементарных арфаграфічных памылак, проста шакуюць русізмы: шагоў (Was ist das?), заборы (!), скавараду (!). Каб ня гэткая неахайнасць, мо і ўражанне склалася лепшае…
    0
    avatar
    Якія меркаванні? Не скажу.

    напрасно, мы бы с удовольствием почитали. неужели это какая-то страшная военная тайна?
    0
    avatar
    это будет сюжет следующего ужастика
    0
    avatar
    это будет сюжет следующего ужастика
    0
    avatar
    Што ж да апавядання: акрамя процьмы элементарных арфаграфічных памылак, проста шакуюць русізмы:
    а я про это всегда говорила. что все, кто тут ратует за бел мову, толком ее не знают и лишь коверкают. и тем самым еще больше отталкивают русскоязычных граждан рб от нее. даже пани Алина, хоть вроде и настаўніца (бывшая?) бел мовы. выложила бы Здань что-то, что хоть отдаленно бы напоминало вот это (см ниже) — я бы первая плюсовать бросилась.

    Хiба на вечар той можна забыцца?
    Сонца за борам жар-птушкай садзiцца,
    Штосьцi спявае пяшчотнае бор,
    Пахне чабор,
    Пахне чабор…

    Лёгкiя крокi на вузкай сцяжынцы.
    Дзеўчына ў белай iскрыстай хусцiнцы,
    Быццам абсыпана промнямi зор.
    Пахне чабор,
    Пахне чабор…

    Выйсцi б насустрач, стаць i прызнацца.
    Вось яно – блiзкае, яснае шчасце,
    Клiкнуць хацелася – голас замёр.
    Пахне чабор,
    Пахне чабор…

    Год адзiнаццаць, а можа, дванаццаць
    Сэрца балiць, што не здолеў спаткацца,
    Сэрца нязменна хвалюе дакор.
    Пахне чабор,
    Пахне чабор…

    Час той схаваўся за дальняй гарою,
    Здасца хвiлiнай – яна прада мною…
    Выйду. Гукаю. Маўклiвы прастор.
    Пахне чабор,
    Пахне чабор…
    0
    avatar
    " выложила бы Здань что-то, что хоть отдаленно бы напоминало вот это (см ниже) "
    Ці гэта
    Альгерд Бахарэвіч
    Сабакаловы (з рамана “Сабакі Еўропы”)

    Дзяўчаты з Таёжнай любілі мяне палохаць.
    Адна з іх хапала за разадраны локаць
    І сціскала, а другая плявала пад ногі вішнямі
    І казала прыцішана страшнае, жорсткае, лішняе:

    “Што гэта ў цябе ў руках: сабачка?
    Харошы сабачка, але ў сабачкі балячка:
    Вось тут, глядзі, на попе – самы сапраўдны лішай.
    Сабакаловам сабачку аддай.
    Аддай!” –

    Едуць, едуць сабакаловы.
    Яны ўжо на суседняй вуліцы.
    Вуліцы Вішнёвага Страху,
    Вуліцы Вечаровага Брэху.

    Дзяўчаты крычалі і вырывалі сабаку з рук,
    Кожная брудная, як калюга, і дужая, як фізрук,
    А я прыціскаў да грудзей, да сэрца, да кадыка
    Свайго сіняга сабаку без вока, зялёнага свайго ваўка.

    Ім было па дзесяць, а мне і пяці
    Яшчэ не споўнілася, і ў вышыню расці
    Мне падабалася больш, чым раздавацца ўшыркі.
    Горад, прыватны сектар, вішні, платы і дзіркі,
    Вада з калонак, сцюдзёная, як анестэтык,
    Смала, якую ўлетку жавалі гэтак,
    Быццам хацелі самі зрабіцца дрэвамі:
    Вішнямі і таполямі, а не адамамі-евамі.

    Якія там Евы!

    Гэтыя Евы са смехам крычалі малому Адаму:
    “Аддай сабаку!” – а ён: “не аддам” ім.
    “Лішай на срацы!” – а ён маўчыць.
    Стаіць і румзае, гладзячы той лішай,
    Быццам недзе зусім недалёка, у бедных яго вушах
    І праўда

    Едуць, едуць сабакаловы.
    Селядцовымі круцяць галовамі,
    Дзядзькі з сеткамі,
    Дзядзькі з клеткамі,
    З чарапушкамі на шастах.
    Па вуліцы Першага Ровара.
    Па вуліцы Жоўтага Драніка.
    Па вуліцы Гульні ў Доктарку.
    Па аблоках і па кустах.

    Дзяўчаты з Таёжнай: троечніцы і няўмехі
    Айцы – Баярскія, маці Эдыты П’ехі,
    Яны рабілі балюча так, як грызуць арэхі,
    Якія там на Таёжнай былі пацехі?
    Тралейбуснае дэпо і сваё дупло.
    Стромыя спускі, пусткі, за імі – цыганскае царства,
    Каровы, свінні, бабулькі ў хустках, птаства.
    Смачны снег – як зубная паста.
    Мойвы ў газеце бліскучае паўкіло.

    Ды яшчэ казіных шарыкаў чорны россып.
    І ўсё было б добра, калі б не просты
    Рэфрэн, што торгаў мяне за бровы:

    Едуць, едуць сабакаловы.

    Па вуліцы Лішаёў,
    Па вуліцы Мазі ад Горла.
    Едуць.
    Яны ўжо блізка.
    Калі ты сабака – схавайся ў будку.
    Замры ў дзіцячым сваім абутку,
    Каб не пабачыў ніхто з канапы,
    Што не ногі ў цябе насамрэч, а лапы.
    Памры ў будцы,
    Зрабіся будкай,
    Не гаўкай гучна,
    Бо ноч няхутка.

    Што яны робяць, сабакаловы?
    Едуць.
    А калі прыедуць, што будуць рабіць?

    Сабак лавіць,
    І мераць, мераць,
    Хто без ашыйніка – таму смерць, смерць!
    А калі сказаць, што ты нечы, што маеш будку?
    Не павераць!
    Хто з лішаём – таму смерць, смерць!
    Смяюцца.

    Уначы, абдымаючы майго ваўка,
    Я не спаў, я чуў рокат рухавіка.
    Страшным словам адганяючы чорны страх,
    Я лішай намацваў на тваіх баках.
    За пісюн трымаючыся, слухаючы ківач,
    І сабачы брэх, і дзіцячы плач,
    Я сачыў, як вуліца сочыць за платамі,
    Зазірае ў будкі,
    Пхне ў галовы памяць,
    Набівае жывёл і людзей
    Нечым мяккім, сырым,
    Незаўважным удзень.

    У прыватнага сектара – справы прыватныя.
    У майго сабакі лапы ватныя.
    Беласнежны ў яго ў галаве паралон,
    Па яго не прыедуць.
    Ніколі.

    І няхай там, на вуліцы, шэры фургон,
    А ў фургоне злы дзядзька й жалезны загон,
    Што з таго, што прыехалі сабакаловы.
    Я не веру ніводнаму вашаму слову.
    Я заткну ўсе дзіркі ў сваёй галаве,
    Я ў свежай зямлі закапаю цябе,
    Дзе агрэставы куст, чым далей ад спакус,
    Чым далей ад дзяцінства, у якім я ўгруз,
    Чым далей ад Таёжнай, да лепшых часоў,
    Гэта проста гульня. Не магіла, а схоў.

    Yes I wanna be your dog,

    Мой сабака сёння здох.
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.