Intermarium
  • 1728
  • Via Carpatia - ад Клайпеды да Салонікаў


    Праца над праектам міжнароднай аўтастрады ад Клайпеды да Салонікаў пераходзіць у практычную фазу.

    Пра гэта 7 лістапада заявіла прэм'ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла на прэс-канфэрэнцыі з нагоды 10-годзьдзя прыняцьця «Ланьцуцкай дэклярацыі»

    У 2006 годзе міністры транспарту Польшчы, Літвы, Славаччыны і Вугоршчыны падпісалі дэклярацыю аб будаўніцтве найкарацейшай аўтадарогі на восі Поўнач-Поўдзень Эўропы. Праз чатыры гады да гэтай ініцыятывы далучыліся Баўгарыя, Румынія і Грэцыя.

    Via Carpatia будзе праходзіць ад Клайпеды праз Коўна ў Літве, праз Беласток і Люблін у Польшчы, славацкія Кошыцэ далей праз Вугоршчыну, Румынію, Баўгарыю і Грэцыю.

    Беларусь ў праекце Via Carpatia ня ўдзельнічае, але яе адрэзак ад літоўскай мяжы да Любліна на польскім баку будзе праходзіць у непасрэдным суседзтве беларускай мяжы. Даехаць ад памежных пераходаў з Польшчай да аўтабану, які вядзе ў Грэцыю, беларусам зойме менш за гадзіну, а на некаторых адрэзках — да паўгадзіны.

    Прыйшоў час, калі мы рэальна пачынаем рэалізацыю інвэстыцыі Via Carpatia, стратэгічнай дарогі для Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы — сказала Бэата Шыдла ў Ланьцуце на поўдні Польшчы.

    Напрыканцы кастрычніка больш за паўтысячы дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту прынялі справаздачу прысьвечаную разьвіцьцю транспартнай інфраструктуры ў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе. У гэтым дакумэнце ёсьць заклік да Эўракамісіі і краін-сябраў ЭЗ распачаць неабходныя крокі для рэалізацыі фінансавага боку інвэстыцыі Via Carpathia.
    НН

    Согласно документу, по территории Украины магистраль пройдёт через населённые пункты: Львов, Мостиска, Тернополь, Черновцы, Луцк, Ягодин, Ровно, Житомир, Винница, Коростень, Умань, Одесса, Киев.
    • нет
    • 0
    • +12

    4 комментария

    avatar
    А хто это у нас Черногорию себе присовокупил?
    0
    avatar
    :) прапаганда шчэміцца куды толькі можа
    0
    avatar
    Другое дело. )
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.