Intermarium
  • 1475
  • БНФ павіншаваў “Prawo i Sprawiedliwość” з перамогай на выбарах



    narodny.org/?p=9773

    Дададзена 26.10.2015 9:38:09
    Кіраўніцтва Партыі БНФ накіравала віншаваньні старшыні польскай партыі “Prawo i Sprawiedliwość” (PiS) з нагоды перамогі партнэрскай партыі на парлямэнцкіх выбарах, што адбыліся ў Польшчы 25 кастрычніка.
    У лісьце да старшыні партыі “Prawo i Sprawiedliwość” пана pisЯраслава Качыньскага гаворыцца:

    Шаноўны Спадар Старшыня, ад імя Партыі БНФ, як партнэрскай партыі “Права і Справядлівасьці”, віншуем Вас з выйгрышам парлямэнцкіх выбараў, з вынікам, які дазваляе самастойна сфармаваць урад. Як партнэрская партыя, мы верым, што зьмена кіруючай каманды ў Польшчы спрычыніцца да новага практычнага адраджэньня Міжмор’я, як саюзу дзяржаў, жадаючых пазбавіцца згубнага ўплыву Расеі і весьці самастойную палітыку. Мы маем надзею, што Польшча пад кіраўніцтвам “Права і Справядлівасьці” станецца сапраўдным адвакатам Беларусі і ўсіх краін даўняй Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў
    Ліст накіраваны ад імя старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча і намесьнікаў старшыні Вольгі Лагвіновіч, Ігара Лялькова, Рыгора Кастусёва і Аляксандра Стральцова.

    Паводле апытаньняў на выхадзе з участкаў, за “Prawo i Sprawiedliwość” прагаласавала 39,1% палякаў, што дае партыі падставу разлічваць на 242 месцы ў Сейме.

    Кіруючая цяпер у Польшчы права-лібэральная партыя “Грамадзянская плятформа” (Platforma obywatelska) з 23,4% галасоў займае на парлямэнцкіх выбарах другое месца.

    Упершыню ў гісторыі сучаснай Польшчы ў парлямэнт не патрапілі левыя і пост-камуністы. Гэта таксама першы выпадак у гісторыі дэмакратычнай Польшчы, калі адна партыя мае абсалютную большасць у парлямэнце.

    Паводле аднаго з кіраўнікоў Беларускага дома ў Варшаве Алеся Зарэмбюка, “Prawo i Sprawiedliwość” зьяўляецца найбольш пасьлядоўнай партыяй у справах зьнешняй палітыкі. У часы, калі ПіС з 2005 па 2007 год кіраваў Польшчай, паўсталі такія маштабныя праекты, як “Белсат”, праграма імя Кастуся Каліноўскага для выключаных з ВНУ беларускіх студэнтаў, адноўленая праца рэдакцыі беларускага “Радыё Рацыя” ў Беластоку, ініцыявана праграма падтрымкі рэпрэсаваных беларускіх палітвязьняў ды грамадзкіх дзеячоў.

    Поўны тэкст віншавальнага ліста ў арыгінале:

    Do Jarosława Kaczyńskiego

    Prezesa Prawa i Sprawiedliwości

    Szanowny Panie Prezesie,

    w imieniu Partii BNF, jako partii partnerskiej Prawa i Sprawiedliwości składamy gratulacje z powodu wygrania przez partię Prawo i Sprawiedliwość wyborów parlamentarnych, większością dającą możliwość samodzielnego rządzenia.

    Jako partia partnerska wierzymy iż zmiana ekipy rządzącej w Polsce przyczyni się do ponownego praktycznego odrodzenia Międzymorza jako związku państw, pragnących pozbawić się zgubnego wpływu Rosji i prowadzić samodzielną politykę. Mamy nadzieję, iż Polska pod rządami Prawa i Sprawiedliwości stanie się prawdziwym rzecznikiem Białorusi i wszystkich krajów byłej Rzeczypospolitej Obojga Narodów.

    Z poważaniem,

    Aleksy Janukiewicz, Przewodniczący Partii BNF
    Wolha Łahwinowicz, Zastępca Przewodniczącego Partii BNF
    Ryhor Kastusiou, Zastępca Przewodniczącego Partii BNF
    Ihar Lalkou, Zastępca Przewodniczącego Partii BNF
    Aleksander Stralcou-Karwacki, Zastępca Przewodniczącego Partii BNF
    • нет
    • 0
    • +1

    3 комментария

    avatar
    Так актуально и интересно! А как там в Зимбабве?
    -3
    avatar
    Так актуально и интересно! А как там в Зимбабве? — tutaj możesz zadać swoje pytanie
    www.thechiefbaboon.com/forums/forum.php
    0
    avatar
    комментарий был удален
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.