История
  • 875
  • Попыт на Беларушчыну ці як знікла гісторыя беларускага народу?

    У хуткім часе Рэспубліка Беларусь будзе святкаваць 30 гадоў, як беларускі народ мае ўласную дзяржаўнасць. Але за гэты час наша краіна так і не здолела збудаваць сваю нацыянальную канцэпцыю.

    Гісторыяграфы Польскай Кароны і Расейскай імперыі пісалі гісторыю беларускіх зямель “пад сябе”, пазней нашы паўночныя суседзі атрымалі свай погляд на наша месца ў гісторыі.

    Савецкая гістарыяграфія з ідэалагічным фільтрам скарысталася расейскімі напрацоўкамі. Сучасная беларуская дзяржаўная гістарычная навука ў асноўным рэтранслюе савецкі светапогляд. У выніку атрымліваецца, што нават сярод саміх беларусаў сёння існуюць думкі аб адсутнасці ў Беларусі сваёй гісторыі. За час існавання Рэспублікі Беларусь яе ўлада не толькі не адстаяла беларускую нацыянальную гісторыю і гістарычную самасвядомасць, але і сама стварыла парадак, калі нацыянальнае можа лічыцца антыдзяржаўным.

    Беларускія землі, маючы за сваіма плячыма шматвекавую гісторыю, зараз гадуюць насельніцтва краіны без сваёй нацыянальнай памяці. Але памяць гэта не была згублена, яна была мэтанакіравана знішчана. У час стагоддзя абвяшчэння БНР беларусам усё яшчэ трэба змагацца за сваю гістарычную самасвядомасць.

    “Белоруссия не имеет истории”

    Так, 1991г. – пачатак жыцця краіны Рэспубліка Беларусь. Нескладана быць гісторыкам, калі ўсё, што трэба ведаць, укладваецца ў адрэзак меней, чым у 30 гадоў. Добра, дадзім спробу беларусам адыграцца: у 1922г. беларусы (БССР) аб’ядналіся са сваімі ўсходнімі братамі (РСФСР) і да 1991г. жылі ў складзе СССР. Вядома, крыху раней У.Ленін зрабіў вялікі падарунак беларусам – стварыў ССРБ – даў ім першую дзяржаўнасць і незалежнаць. Было яшчэ некалькі чалавек (БНР), якія з-за таго, што ўласнай гісторыі ў беларусаў не было, прыдумалі нейкі бел-чырвона-белы ручнік і скапіявалі нейкага Каня ў літоўцаў (1917г. і 1991г.).

    Атрымліваецца, трохі гісторыі ўсё ж такі маем, бо можна наскрабсці яе амаль на сто гадоў. А не, былі ячшэ падзеі ў апошняй трэці VIIIст., калі Царская Расія вызваліла беларусаў з-пад польскага прыгнёту (Рэч Паспалітая). Між іншым, за гэта маглі б і падзякаваць. Неяк арыфметыка ўжо больш за 200 гадоў налічыла… Так, быў яшчэ час, калі беларусам таксама не шанцавала і да палякаў яны былі зарабаваныя літоўцамі і ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Дык выходзіць, што ў Рэчы Паспалітай літоўцы былі ў залежнасці ад палякаў, а беларусы – ад літоўцаў, г.з. што беларусы былі двойчы залежным народам.

    Усё, зараз усё зразумела: спачатку быў адзіны братэрскі народ (Русь); потым літоўцы заваявалі беларусаў (XIIIст.); потым палякі падмялі пад сабе і літоўцаў, і беларусаў (XVIст.); у беларусаў не хапала ўласнай сілы, каб адбіцца ад гнёту і правесці хоць бы адзінае паўстанне супраць заваёўнікаў, і таму ў XVIIIст. іх вызваляе Царская Расея (вядома, за гэты час сваякі сапсаваліся: мова сапсаваная, звычаі сапсаваныя, рэлігія сапсаваная, пра сямейную роднасць зусім не памятаюць…); потым Ленін нават і ад цара іх вызваліў, і самастойнасць даў. Такім чынам, з дапамогай цара і пасля таго, як беларусы ад Леніна і да 1991г. жылі незалежна ў складзе СССР, паспяхова ўспамінали свой язык, на котором можно выразить все великое. Ну, что здесь не понятно?!

    Беларусы і Літоўскае Княства, Рэч Паспалітая ды Расейская імперыя


    Дык ўсё незразумела. Шаноўныя беларусы, хто шчыра ў гэта верыць, падрыхтуйцеся. Геаграфічны пачатак Вялікага Княства Літоўскага – Верхняе і Сярэдняе Панямонне з цэнтрам у Наваградку. Калі паглядзець на сучасную карту, то гэта Наваградчына, Гарадзеншчына, Берасцейшчына, Віленшчына і частка Меншчыны. За доўгі час да ВКЛ на гэтых тэрыторыях адбывалася балта-славянскае змешванне. Зараз будзе таксама складана: літоўцы не заваёвалі беларусаў. Не было і адваротнага. На ўзгаданых намі землях (як і па ўсей астатняй тэрыторыi сучаснай Беларусі) напярэдадні і падчас утварэння ВКЛ працэс балта-славянскіх кантактаў пераважна меў мірны характар. Гістарычныя крыніцы, археалагічныя і мовазнаўчыя даследванні падцвяржаюць гэта. Таксама навукова падцверджана, што ў сэнсе этнічна-культурных змен адбывалася, працягваючы казаць сеняшнімі словамі, беларусізацыя.
    Дарэчы, важна сказаць пра назвы і найменні. Тэрмін “Літва” можа азначаць усю дзяржаву ВКЛ, быць сінонімам да гістарычнага цэнтру дзяржавы альбо маць на ўвазе балцкі ў этнаграфічным сэнсе. Вялікая праблема для беларусаў заключаецца ў тым, што хто наўмысна, а хто незнарок атаясамлівае гістарычную Літву з сучастнай Lietuvos Respublika. Таму, каб не блытацца, нашу паўночную суседку будзем зваць Летува, а ейных грамадзянаў – летувісамі. Літоўцамі прапануецца зваць толькі прадстаўнікоў балцкага племя XII-XIIIст-ст, а літ(ц)вінамі – жыхароў усяго ВКЛ. Будзем ужываць Беларусь і беларусы, калі трэба праецыраваць сучаснасць на мінулы час.

    Зразумела, што ні беларусаў, ні летувісаў у час узнікнення ВКЛ і шмат часу пасля не існавала. Была нейкая балта-славянская “мешаніна” і, двойчы зразумела, узаемапранікненне не было раўнамернае. Прынцыпова галоўнае – мірны характар суіснавання. І вось з гэтага насельніцтва Міндо(а)ўг пачаў будаваць сваю джяржаву – Вялікае Княства Літоўскае. Сучасныя даследчыкі кажуць, што беларусы па крыві больш балты, а культурна – больш славяне. Няхай будзе так.

    У форме пагрозы з боку Тэўтонскага ордэну і таксама мангола-татарскага нашэсця біэтнічнае насельніцтва Панямоння атрымлівае досыць канкрэтны імпульс да аб’яднання, каб абараніцца ад знешніх ворагаў. Аналіз пісьмовых крыніц і матарыялаў археалагічных раскопак паказвае, што ў сярэдзене XIIIст. адбыўся саюз паміж найбольш моцнымі правадырамі балцкіх плямёнаў (Міндоўгам, пазней Трайдэнам) і найбольш развітымі гарадамі рэгіёну – усходнеславянскімі. Так каля 1248г. Міндоўг сілай забірае ўладанні сваіх пляменніках у Літоўскай зямлі (на правых прытоках Нёмана). Пляменнікі знаходзяць дапамогу ў Галіцка-Валынскага Княства, якое ў межах 1249-1250гг. выходзіць вайной да Міндоўга ў Наваградак. Гэта першая летапіснае пацверджанне існавання саюзу Міндоўга і Наваградку. Зноў жа, гістарычная “спадчына” дазваляе нам казаць менавіта пра саюз.



    Шляхам часу ўмацавання джяржавы і пашырэння яе межаў працягваўся і працэс “беларусізацыі”. Для абслугоўвання жыцця бралася тая культура, якая была больш развітая ў дзяржаве. І ў час узнікнення ВКЛ такой культурай была культура “беларускага” этнасу, мова якога была прынята як дзяржаўная. Больш за 5 стагоддзяў існавання ВКЛ зона белурускай мовы (культуры) нават дайшла да самай Жамойці (этнічнай тэрыторыі сеняшніх летувісаў). Кажучы пра вернасць традыцыям, спрыяльнасць да этнасу (хай і несвядомай) і колькаць носьбітаў мовы, прыходзім да лагічнай высновы, что беларусы больш за ўсіх маюць падставу на спадчыну ВКЛ. Вялікае Княства Літоўскае – гэта перш за ўсе прабеларуская дзяржава (лічацца, что беларускі этнас склаўся да XVст. з саманазвай літ(ц)віны).



    Цікава зазначыць, што ў XIVст. пры Гедыміне ў складзе ВКЛ былі практычна ўсе землі сучаснай Беларусі. Яднала іх, у тым ліку, і старабеларуская мова. Братцы, вы толькі ўявіце сабе, якая ў нас гісторыя! Хутка мы будзем святкаваць 700 год адзінства.



    Добра, пойдзем далей. 1569г. і Люблінская ўнія, вядомая як акт федэрацыйнага аб'яднання дзвюх дзяржаў Польшчы і ВКЛ ў Рэч Паспалітую Абодвух Народаў. На такі крок ВКЛ пайшло праз цяжкія войны супраць Маскоўскага Княства, што адбываліся з канца XVст., калі нашы продкі павінны былі адбівацца ад ўсходняга ворага (як яшчэ кажуць, братэрскага народу, з якім мы увесь час “марылі” ўз’яднацца): 1492-1494, 1500-1503, 1507-1508, 1512-1522, 1534-1537 гг. Сама ж Рэч Паспалітая здолела праіснаваць болей за два стагоддзі, але ж знешнія ворагі апынуліся мацнейшымi, і ў канцы XVIIIст. Рэч Паспалітая Абодвух Народаў знікае з карты Еўропы, а ейнымi тэрыторыямі ўзбагаціліся Аўстрыя, Прусія і Расея. Лічу асабіста важным звярнуць увагу, як у гісторыі Беларусі называюцца гэтыя падзеіі – падзелы Рэчы Паспалітай. Канешна, з кропкі гляджання захопнікаў, Аўстрыя, Прусія і Расія дзяліла паміж сабой землі іншай джяржавы, але з боку жыхароў Польскай Кароны і Княства Літоўскага – гэта захоп, акупацыя, знічшэнне.



    Згадзіцеся, слова “падзел”, мякка кажучы, не зусім дакладна перадае сэнс падзей. У выніку трох такіх “падзелаў” (1772, 1793, 1795гг.) усе беларускія землі апынуліся пад акупацыёй Расійскай імперыі.





    Чым абярнуліся такія падзея для нашых зямель і яго насельніцтва ўявіць не цяжка. Вядома, што не салодкімі ўгаворамі насаджвалася расейская джяржаўнасць і расейская самасвядомасць ды знішчалась ліцвінская. Вялікі дзякуй Екацярыне II і людзям як Карамзін. За намі замацоўвалі назву беларус(ц)ы і сціралі як ліцвінаў. Потым ўвогуле сталі мець назву каланіяльнага прыдатка царскай Расеі – “Северо-Западный край”. Задача – знішчыць гістарычную памяць і насадзіць новую – частка агульнарасейскага народу. Ілжэлетапісы і заходнерусізм – вось галоўнае крэда таго часу. Наступную цытату павiнен ведаць кожны беларус, які ўмее чытаць і пісаць: “Што не дарабіў расейскі штык – даробіць расейскі чыноўнік, расейская школа і расейскі поп”. Нам ўсім трэба паразважаць над гэтым.

    Як знікла гісторыя беларускага народу

    З другой паловы XIXст. пачынацца крадзеж гісторыі Беларусі. Так, расейская інтэлігенцыя ад імя навукі пачынае даказваць, что ВКЛ – гэта спрадвечна расейскія землі, і насельніцтва, адпаведна, расейскае, але за пэўны час страціла памяць адзінства роду. Паралельна з польскага боку формавалася і распаўсюджвалася думка аб летувіскай джяржаве, якая да ўніі з Польшчай расла і заваёўвала тэрыторыі. Палякі казалі, што ВКЛ – гэта летувіская дзяржава, а расейцы – летувіска-расейская.

    На глебе расейска-польскай спрэчкi за правы на землі ВКЛ нарадзілася канцэпцыя, якая пануе і па сёняшні дзень: сярод летувіскіх князёў знайшоўся адзін, які падпарадкаваў сабе ўладу ў дзяржаве (згодна з канцепцыяй, летувіскія плямёны мелі джяржаўнасць) і захопліваў іншыя землі (летувіская экспансія на беларускія землі) і імя яму Міндоўг (пазней у выпадку летувісаў – Міндоўгас). Канешне, дэталі канцэпцыі дапаўнялiся, штосьці крыху змянялася, але ейнае нутро пакідалі нязменным. У XXст. далучыліся летувіскія навукоўцы, якія карысталіся напрацоўкамі палякаў; савецкая гістарыаграфія прыняла ў спадчыну расейскае бачанне з характэрным ідэалагічным фільтрам, а беларуская – савецкую, бо інакш не мелі права разважаць.

    Такую канцэпцыю паходжанне ВКЛ столькі разоў пераказвалі, што асноўныя пастулаты сталі проста аксіёмай.

    Летувіскі падыход

    Такая канцэпцыя займае пануючую ролю і на сёняшні дзень. Мяркуючы, што ўся прыгажоць летувіскага паходжання ВКЛ знаходзіцца менавіта ў працах летувісаў, я азнаёміўся з шэрагам артыкулаў, якія легка можна знайсці ў інтэрнэце. Перавагу аддаваў тым, дзе больш спасылак і мова больш да акадэмічнай – шукаў навуковы падыход.

    Спачатку адзначу, што ў некаторых матэрыялах ва ўступе я бачыў выраз накшталт “згодна з паданнем”, “згодна з легендай” (датычыцца да Міндоўга і некаторых іншых літоўскіх князеў, літоўскіх земляў, радавых замкаў і сталіц). Уявіце сабе, навуковая канцэпцыя, якая грунтуецца на паданнях і легендах. Ёсць, канешна, і гістарычныя дакументы. Так адзін з самых галоўных для летувісаў – гэта ліст з пералікам літоўскіх князёў, які яны інтэрпрэтуюць як сцвяржэнне існавання летувіскай джяржавы. Цікава, што там пералічана пад 20 князёў. Гэта што за дзяржава, дзе амаль 20 прэзідэнтаў? Прычым гэта, галоўнае, на што яны абапіраюцца. Ніякіх іншых сведчанняў пра дзяржаву аўтары не прыводзяць.

    Не знайшоў я ў летувісаў пацверджанняў, што Літоўскія князі захоплівалі землі беларускага Панямоння. Няма ніводнага гістарычнага падцверджання, на якім можна ўтрымаць летувіскі міт аб ВКЛ, як захоп летувісамі беларусаў. Летапісы не фіксуюць набегаў на Наваградак ці Гародню, Менск ці Полацк, Ваўкавыск ці Пінск і іншыя тагачасныя гарады, што потым склалі Беларусь. У той жа час летапісы сведчаць аб дзесятках ваяўнічых паходаў да іншых суседзяў (XII-XIII стст., зафіксавана больш за 40 такіх паходаў). Больш таго, з гістарычных крыніц вядома шмат выпадкаў менавіта супрацоўніцтва літоўскіх князёў і беларускіх гарадоў. Болей таго, гістарычная Літва ў XIIIст. прайшлася з захопам зямель, якія потым плюс-мінус будуць называцца летувісамі Аўкштотай (аб ёй будзе ніжэй).
    Але летувісам гэта зусім не перашкаджае будаваць навуковую канцэпцыю на захопе адзначаных вышэй беларускіх гарадоў і зямель. Больш таго, многа хто з іх прызнае, што самі летувісы ў ВКЛ былі ў значнай меньшасці, і нікога з іх не цікавіць пытанне, чаму ж захопленае насельніцва, якое ў шмат разоў перавышае колькасць свайго рабаўніка, так ні разу не паўстала супраць. Прычым, з гістарычных крыніц вядома, што для гэтага было шмат магчымасцяў, дзе відавочна можна было адбіцца ад паўночнага ворага на доўгія часы. Ці гэта стакгольмскі сіндром?
    У Вялікім Княстве Літоўскім дзяржаўнай мовай, нядзіўна, была літоўская (літвінская).

    А дзіва тое, што сёняшняя летувіская мова нават і побач не стаіць з той літоўскай. А вось з беларускай у нейкай ступені падобна (ці, прынамсі, астатнія мовы па падабенству ячшэ далей стаяць). Падобна на столькі, што яе вучоныя называюць старабеларускай. Так, быў час на нашых землях, калі ўся дзяржава размаўляла па-(стара)беларуску. Няма тлумачэння ў летувісаў, чаму захопнікі пераходяць на мову таго, каго захапілі, а не наадварот. У некалькіх месцах чытаў, что насельніцтва (беларусы) было сялянскім і недалекім і не магло вывучыць мову захопніка, таму летувіскія князі самi вывучылі мову рабаванага насельніцтва. Нават, каб дзяржаўную мову ВКЛ не называць беларускай/старабеларускай (ліквідаваць беларускі чыннік), летувісы адмыслова карыстаюцца тэрмінам “канцылярская мова”. Таксама летувісы не даюць добрага адказу, чаму больш магутны пераймае культуру тых (як памятаем, “недалёкіх”), каго захапіў.

    Але ж ў гэтых “недалекіх” яшчэ за некалькі стагоддзяў да утварэння ВКЛ была пісьмовасць, а вось сваю пісьменнасць летувісы паказалі свету толькі ў XVIст. Пра мову і імёны таксама ёсць пацешныя моманты: у гістарычных крыніцах сучаснікі падзей пішуць пра Міндоўга, Альгерда, Вітаўта і г.д. (на розных мовах, зразумела, праз транслітарацыю свае асаблівасці маглі быць), але ніхто не пісаў пра Міндоўгаса, Альгердаса, Вітаўтаса (як сваіх князеў заўсёды і ўсюды завуць летувісы). І ведаеце, як самі летувісы тлумачаць гэта? Яны сцвярджаюць, што ў часы адсутнасці летувіскай пісьмовасці князі ВКЛ запрашалі іншаземных пісараў і тыя наўмысна шкодзілі і запісвалі імёна князёў (і не толькі) з памылкамі. Няўжо гэтыя пісарчукі так страха не малі перад князямі-захопнікамі? А колькі такіх іх было, гэта ж на працягу стагоддзяў адбывалася. І за гэты час ніхто з княскага двару так і не сцяміў, што падман? Ці не хапіла грошаў, каб вывучыць свайга пісара? Дык летапісы і дакументы пісаліся не толькі ў ВКЛ, былі ячшэ і на ўсход ад дзяржавы, і на захад. І там наўмысна з памылкамі пісалі? Вось так летувісы робяць гісторыю. Менавіта так на картах і дакументах тых часоў усюды Вільня стаіць – псавалі сапраўдную назву летувіскага гораду Вільнюса – сталіцы летувіскай дзяржавы ВКЛ.

    Патрэбна падтрымка навукоўцаў, ў тым ліку лінгвістаў. Летувісы праводзяць паралель з грэчаскай мовай з прыкладам Геракл: грэкі казалі Hēraklēs, а ў беларускай ды расейскай мовах кажуць Геракл. Добра. Дык па-нямецку будзе Herakles, на латынi – Hercules. А вось у нямецкіх храністаў Myndowengas знайсці цяжка. Ды і па-лацінску Mindowegas адшукаць складана.

    Дарэчы, у перапісах войску ВКЛ жамойцкія прозвішчы ідуць разам з -ас, -іс, -ус.

    Не знайшоў адказу, чаму гэтыя «гаспадары» ВКЛ не ўвялі ў якасці дзяржаўнай (“канцылярскай”) мовы летувіскую, калі самі летувісы займелі сваю пісьмовасць. Чаму адразу ж не змянілі назвы гарадоў, вёсак і рэчак, як гэта было зроблена пасля 1939г., адразу ж як Сталін перадаў на карысць летувісаў Вільню і Віленшчыну?

    Пра мову ў дзяржаве не знайшоў тлумачэння, чаму ў летувіскай ВКЛ герб меў назву “Пагоня”. Прычым, пра Пагоню напісана і ў Статуце ВКЛ 1588г., а дагэтуль вядомыя замежныя крыніцы з транслітэрацыяй лацінкай усё той жа «Пагоні». А вось у жамойцкай мове не было адпаведніка амаль да сярэдзіны XIXст., калі С. Даўкантас прапанаваў новае слова “Výtis” (Віціс). Каля стагодзя спатрэбілася, каб на Летуве яно замацавалася як агульнапрынятае. Але гэтым словам губляецца увесь падмурак “Пагоні” ВКЛ, бо “Віціс” не мае ейнай сутнасці – гнацца за ворагамі, выганяць захопнікаў з роднай зямлі. “Віціс” не азначае традыцыю, ён азначае только самаго рыцара – вершніка.

    Як вялікі аргумент на карысць летувіскасці ВКЛ прыводзіцца тое, што князі былі балцкай крыві. Добра, самі яны не звяртаюць асабістай увагі на практыку запрашэння “мэнэджараў” – кіраўнікоў краін з іншых земляў, ды кажуць, што хто кіраўнік, таго і дзяржава. Дык вось нам цікавы выпадак з гісторыі. 1 ліпеня 1918 Летувіская Тарыба абвясціла краіну Летувіскім каралеўствам і на пасаду караля вырашылі запытаць нямецкага прынца Вільгельма фон Ураха. Атрымліваецца, што, згодна з логікай летувісаў, гэта была б чыста нямецкая дзяржава.

    Пра сталіцы ВКЛ, мяркую, шмат хто з нас скажа, что гэта Наваградак і Вільня. А вось у летувісаў зусім інакш: Варута, Стары Тракай, Кярнаве і потым Вільнюс (з 1323г.). З летувіскім падыходам да абгрунтавання сталіцы ў беларусаў можна назбіраць значна больш гарадоў, які па аналагічным “схемам” можна аднесці да сталіцы.

    Важная падзея для летувісаў – перамога ў бітве пад Жальгірыс “Žalgirio mūšis” (ці пад Грунвальдам у нашым разуменні) 15 ліпеня 1410г., дзе на думку летувісаў менавіта яны разбілі ўшчэнт Тэўтонскі ордэн. Вось толькі дужа сумныя вочы становяцца ў іхных вычоных ды культурных дзеячоў, калі на рэдкіх канферынцыях, дзе бываюць беларусы, тыя кажуць, што беларускіх харугваў было болей за летувіскіх у 10 разоў. Карыстаючыся выпадкам, адзначым, што палякі бачаць у “Bitwa pod Grunwaldem” сваю перамогу, а расейцы кажуць пра польско-летувисско-русскую бітву, дзе 3 харугвы з этнічных беларускіх зямель (Смаленскіх) яны лічаць “исконно русскими”. Цяжкая доля страціць сваё імя, бо, як бачым, толькі беларусаў, якія складалі абсалютную большасць войска ВКЛ, там ніхто не знаходзіць.

    Летувісы часта карыстаюцца такім прынцыпам: калі няма прамога падцвяржэння нашай думкі, то мы бярэм адно ўскоснае, нават калі ёсць яшчэ пяць ускосных, што супярэчаць першаму. Другімі словамі, дзеля летувіскай гісторыі пад увагу трапляюць толькі патрэбныя рэчы, а ўсе, што абвяргае іх канцэпцыю, проста адсякаецца (дзеля справядлівасці зазначым, як нярэдка бывае ў гісторыі любой краіны на карысць ідэалогіі). Выбарачны падыход.

    Міт пра летувіскасць ВКЛ заходзіць значна далей за летувіскую і расейскую мовы і гістарыяграфіі. Працягваецца ўпэўненае распаўсюджванне іх канцэпцыі сярод масавага чытача на ангельскай і нямецкай мовах. На кожным кроку гэта падкрэсліваецца: Lietuvos Respublika = Вялікае Княства Літоўскае. Нават не трэба цікавіцца гісторыяй, каб гэты міт увабраць у сабе, бо гэта робіцца лёгка, хітра і паспяхова толькі на ўзроўні адной назвы. Напрыклад, сучасная Летува па-ангельску будзе Lithuania і ў той жа час ВКЛ – the Grand Duchy of Lithuania.

    Па-нямецку Летува – Litauen і ВКЛ – das Großherzogtum Litauen. Прамое перацягванне сучаснага на мінулае, атаясамленне Летувы з ВКЛ 100%. Прычым тут Беларусь? Калі паглядзець часовыя мапы ў інтэрнэце, то ў гледача ўсе будзе лагічна: ячшэ з XIIIст. было Grand Duchy of Lithuania, зараз ёсць краіна-спадкаемніца Lithuania. Чаму і там і тут адна назва тлумачыць не патрэбна. Проста як двойчы два.

    Гісторыя нашых паўночных суседзяў грунтуецца па такой формуле: Вялікая Літва = Жамойць (Жмудь, Самагоція) + Аўкштота (Аўкштайція). І само ВКЛ яны перакладаюць як Вялікае княства Аўкштотская/Летувіскае (Літоўскае), Беларускае і Украінскае (Рускае), Летувіскае (Жамойцкае). Адразу паўстае пытанне: а дзе тая Аўкштота? Для мяне гэта пытанне так і засталося без дакладнага адказу, бо ў летувісаў я нічога канкрэтнага і трапнага не знаўшоў. Вядома, што тэрмін выкарыстоўваецца 10+ разоў на працягу часу болей за стагоддзе. Цікаўна, што ў саміх дакументах ВКЛ Аўкштота не згадваецца а ні разу. З боку ўсходніх летапісаў таксама няма ўспамінаў. Шкада, што сведкаў з унутраных крыніц няма, бо летувісы павінны карыстацца нямецкімі (за адзіным выключэннем, польскімi), якія пры параўнанні даюць шмат лагічныў памылак.

    Няма адносна выразных межаў Аўкштоты, кіраўніцтва, не прыводзяць навукоўцы ні сцягоў, ні гербаў. Да сучасных сцяга і герба, якія былі прынятыя толькі ў 2007г., нідзе няма пра іх інфармацыі. Геграфічнае апісанне Аўкштоты сярод летувіскіх навукоўцаў мае шмат поглядаў, больш-менш адзінае складана вызначыць. Хто паказвае на карце адразу літоўцаў, жамойтаў і аўкштайтаў; хто аўкштайтаў аб’ядноўвае з жамойтамі і разам заве іх літоўцамі; у каго толькі жамайты ды літоўцы. То Літва частка Аўкштоты, то наадварот.

    Можа, мала шукаў, можа, шукаў не там. З другога боку, асновы любых канцэпцый павінны быць на паверхні. Дапамажыце разабрацца. Толькі, калі ласка, не трэбы казаць пра пісьмо Вітаўта, дзе ён дыпламатычным шляхам спрабуе адцягнуць Жамойць ад прэтэнзій Тэўтонскага ордэна і ўзяць гэтыя землі пад сваё крыло, бо ў сваім жыцці сам жа Вітаўт і паказвае, што сапраўдная рэчаіснасць не адпавядала зместу яго аргументаў. Дарэчы, той жа Вітаўт сілай давіў паўстанне ў Жамойці. Але летувісам гэта ніколькі не замінае карыстацца такім пісьмом у якасці галоўнага аргумента.

    Дык навошта ж так чапляцца за гэту Аўкштоту? Былі балцкія заваёўнікі, які захапілі землі сучаснай Беларусі і ўтрымлівалі сілай. І гэтыя балцкія землі – калыска летувіскага этнасу – ў рассейскамоўных крыніцах пазначана як Жемайтия, нямецкіх – Samogitien. Сапраўды, летувіская нацыя паўстала з Жамойці, але балцкія плямёны былі і за жамойцкімі межамі.

    Летувісам у сваёй галоўнай формуле жыццёва неабходны два складнікі, бо Жамойць ніколі не была ядром ВКЛ, гістарычнай Літвой. Літоўскія князі гандлявалі ёй з крыжакамі, пачынаючы ад Міндоўга і да Вітаўта. Жамойць – разменная манета. Толькі ў 1422г. землі замацаваліся ў складзе ВКЛ (пазней за далучэння ўсіх беларускіх зямель і часткі украінскіх). Менавіта пасля гэтага Вялікае Княства Літоўскае і Рускае стала звацца Вялікім Княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім. Гэта значыць, “калыска летувіскага этнасу” была далучана да ВКЛ толькі пасля 174 гады ад прынятага ўтраварэння ВКЛ. Гісторыя сведчыць, што Жамойць не была галоўным прыярытэтам у збіранні зямель.

    Не даюць адказу летувісы, чаму жамойты больш за пяць з паловай стагоддзяў так і не зліліся, не аб’ядналіся з “братамі” з Аўкштоты. Калі ВКЛ – гэта летувіская дзяржава, тады незразумела, чаму этнічнаадзіныя жамойты і аўкштотцы так і не змаглі пераадолець адміністрацыйна-тэрытарыяльны бар’ер, падкрэслім, у сваёй уласнай дзяржаве. Так, яшчэ ў Жамойці на гербе выява мядзведя з аброжкам (навошта ён?) на шыі.

    Не хочуць пісаць летувісы пра Кейданскую ўнію 1655г., дзе ВКЛ і Швецыя падпісваліся пад ваенным і дзяржаўным саюзам, бо ў гэты час Жамойць насуперак Вільні спрабуе аддзяліцца ад ВКЛ дзеля далучэння да Польшчы. Вось так калыска летувіскага нацыянальнага руху адчувае свае адзінства з Вільняй і Вялікай Літвой.

    Трэба разумець, што Жамойць – асобнае ад Літвы балцкае племя.Самі жамойты патрабавалі ў Вітаўта аўтаномныя правы, мелі асабістае староства і сваё біскупства.

    Таму дужа патрэбна летувісам гэта Аўкштота, бо без яе Віленшчына, Наваградчына, Гарадзеншчына, Берасцейшчына і частка Меншчыны – балта-славянская мешаніна і ядро гістарычнай Літвы – гэта будуць этнічна беларускія землі і Летува застаецца без Вільні і права на адзінага нашчадка ВКЛ. Таму летувісы так ўпарта паказваюць, што славянская прысутнасць не пераходзіла мяжу сучысных Беларусі і Летувы, нягледзячы на тое, што археалагічныя даследванні сведчаць аб усходнеславянскім чынніку развіцця Віленшчыны.

    Больш перакана выглядае меркаванне некаторых беларускіх (і не толькі) вучоных, што Аўкштотай жамойты называлі балтамоўныя землі ВКЛ. Вось і весь фенамен. Але тут справа ў адраджэнні паняцця “Аўкштота”. Пасля нешматлікіх узгадванняў, на доўгі час Аўкштота знікае з гiстарычных крыніц. І ў сваей кнізе ад 1837г. Т.Нарбут надае ёй другі подых, калі выцягвае з гісторыі дыпламатычны ліст Вітаўта ад 1420г. Такі штуршок забяспечыў штучнаму тэрміну “Аўкштота/Аўкштайція” ў далейшым вялікую папулярнасць ў XIX-XXстст. З таго часу пад Аўкштотай сталі разумець цэнтральную і ўсходнюю часткi рассялення летувіскага этнасу. І, маючы на руках шырокае распаўсюджванне тэрміна, сталі ўжываць яго рэтраспектыўна ў гісторыі ВКЛ на карысць летувіскасці дзяржавы. Зазначым, што сучасны этнакультурны рэгіён Жамойці (Samogitia) менш за тэрыторыі Жамойцкага стараства ў ВКЛ, якое, у сваю чаргу, уключала ў сабе большую частку зямель, якімі зараз называюць сучасны самы вялікі этнакультурны рэгіён Летувы – Аўкштоту (Aukštaitija).

    Відавочна, няма пазіцыі з кожнымі яе дробязямі, якой прытрымліваюцца 100% летувісаў. Але агульны сэнс летувіскага паходжання ВКЛ пасля некаторага часу знаёмства з іх навуковымі і навукова-папулярнымі поглядамі робіцца зразумелым. І адзін момант, што так лічыць суседняя краіна, але небяспека для Беларусі палягае менавіта ў тыражыраванні такога меркавання, якое стаіць на ілжывым навукова-гістарычным базісу. Любы чалавек, які зацікавіўся гісторыяй, заходзіць у інтэрнэт і знаходзіць вось такія адказы на свае пытанні. І потым мы маем “Беларусь недогосударство”, “бел мова не язык”, “белорусы не нация”, “причем здесь погоня?..”, “белорусы – потомки партизан”. Гэта добра бачна ў каментарыях пад навінамі, рознымі аналітычнымі артыкуламі ці відэа-матэрыяламі. Нажаль, гэта прыкметна не толькі сярод рускамоўнага насельніцтва краін мінулага СССР, але і ў самой Беларусі. І адна справа, калі чалавек проста кажа, што беларусаў не было да XXст.; дужа цяжэй, калі чалавек мае больш “навукова аргументаваную” пазіцыю і пытае, які Скарына беларус, калі ён сам пра сабе кажа, што ён літвін і яго “Библия руска”? На дадзеным і падобных прыкладах польска-расейска-летувіская канцэпцыя толькі ўзмацняецца. (На ўсякі выпадак пакінем тут, што русінамі называлі праваслаўных па веры ў ВКЛ, і таксама жыхароў усходнеславянскіх земляў дзяржавы).

    Вось на такіх падыходах летувісы будуць вучыць сваіх дзяцей, як Максімус Багдановічус пісаў пра летувіскую Пагоню ды летувіскую Вострую Браму ў Вільнюсе, дзе ўвесь час жылі летувісы. Чаму Багдановічус пісаў не на жамойцкай мове, а на “канцылярскай”? Дзеля таго, каб “недалёкія” беларусы ведалі б культуру сваіх гаспадароў.

    Беларусы кажуць, што яны беларусы

    Замацаванне канцэпцыі летувіскага ВКЛ спрыяе думкам кшталту Беларусь не мае гісторыі ды паслясавецкая Беларусь – штучная дзяржава і гэтак далей. А гэта вялікая небяспека, тым больш сярод грамадзян Беларусі існуюць такія думкі. Беларусам варта ведаць сваю гісторыю. Не мары Расейскай Імперыі аб Паўночна-Заходнім Краі, не намаганні Каралеўства Польскага прызнаць усiх каталікаў палякамі, не летувіскую веру ў гвалтоўнае заняволенне беларускіх зямель – трэба ведаць гісторыю, як яе можна тлумачыць з існуючых гістарычных крыніцаў, вядомымі на сёняшні дзень вынікамі археалагічных раскопкаў ды мовазнаўчых і этнаграфічных даследванняў. І тлумачэнне гэта на карысць беларусаў. Ня трэба нічога выдумляць, каб у нас была свая гісторыя – у беларусаў яна ёсць – яе трэба толькі вярнуць.

    Беларусам ёсць чым ганарыцца. У той жа час Бацькаўчшына наша пакутавала вельмі шмат, і мы павінны ведаць урокі мінулага, як ні банальна гучыць, каб не нарабіць памылак у будучым.

    Амаль усё XXст. беларускія землі былі залежнымі. Першая Сусветная вайна, і з 1915г. значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй. Не будзем забываць, пад чыім прыгнётам знаходзілася ейная астатняя часта.
    Летувіскія землі таксама паспелі пабыць пад рознымі гаспадарамі. У няпростай сітуацыі, летувісы атрымалі вялікі шанец, і, маючы спрыятныя геапалітычныя ўмовы, яны ў вераснi 1917г. у Вільне абіраюць “Савет Летувы” (Летувіскую тарыбу) з мэтай утварэння летувіскай дзяржавы з сталіцай у Вільні. І ад 11 снежня 1917г. абвяшчаецца аб аднаўленні незалежнай Летувы, сталіца якой – “Vilnius”. Важна, што летувісы атрымалі дазвол ад нямецкага боку. Прычым Савет Летувы сам тлумачыў погляд на дзяржаву не на этнаграфічным падмурку, а ў сэнсе адміністрацыйна-тэрытарыяльным: цалкам Сувалкаўскую, Ковенскую і Віленскую губерніi і шэраг паветаў, дзе летувісаў было ў меншасці. 16 лютага 1918г., калі фактычнай сталіцай была Коўна, ў Вільні быў падпісаны Акт незалежнасці Летувіскай дзяржавы (з нямецкай дапамогай беларускія землі з Вільняй, Горадней, Беластокам, Саколкаю, Бельскам, Шчучынам, Маладзечнам і Браславам сталі летувіскімі).

    Трэба дадаць, што першапачаткова немцы планавалі Вільню як польскі горад, але ў 1917г. вырашылі аддаць Вільню летувісам, каб потым карыстацца Летувай як буфернай зонай ад Расіі. Пасля гэтага Германія (а да яе далучіліся Вялікабрытанія і ЗША) стала не прызнаваць правы Польшы на Віленшчыну.

    Цікавая для беларусаў заява дыпламатаў Вялікабрытаніі 20 студзеня 1919г., дзе яны ўказваюць, што Віленшчына павінна быць паза межамі Польшы, і падкрэсліваюць, што Польшча павінна атрымаць толькі тыя тэрыторыі, на якіх палякі з’яўляюцца большасцю насельніцтва.

    А вось наконт беларусаў немцы глядзелі інакш. Пры гэтым мары і намаганні аб незалежнай Беларусі з тэрытарыяльнай цэласнасцю ў яе этнаграфічных рамках поўным ходам распаўсюджваліся на нашых землях у той час. Неглядячы на тое, што нямецкая акупацыя спрыяла развіццю беларускага нацыянальнага руху, самі немцы не жадалі бачыць тут беларускую дзяржаўнасць. Але не толькі немцы. У снежні 1917г. адбыўся І Усебеларускі з’езд, мэтай якога была беларуская дзяржава з дэмакратычнай формай урада. Дэлегаты былі ад самых рознанакірованых палітычных арганізацый (былі прадстаўлены ўсе палітычныя кірункі), што дае падставы казаць аб наяўнасці ідэі дзяржаўнасці сярод усіх пластоў насельніцтва. Але неўзабаве з’езд быў разагнаны бальшавікамі (некаторыя дэлегаты арыштаваныя), беларускі нацыянальны рух зноў сышоў у падполле.

    Зазначым, што з’езд праходзіў пад кантролем бальшавікоў, якія разагналі з’езд, як толькі дэлегаты замест мясцовай савецкай улады абралі ўласны Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езду (з'езд не прызнаў легітымнасці бальшавіцкай улады на нашых землях).Таксама дададзім, што большасць дэлегатаў схілялася да сацыялістычных поглядаў. Яскравы прыклад таго, што ўтварэнне беларускай незалежнай дзяржавы не было ў планах бальшавікоў.

    Можам нагадаць ідэю І.Сталіна – на той час кіраўніка Нацыянальнага Камісарыяту – аб спробе раскалоць беларускае грамадства і ў час I Усебеларускага з’езду ў Менску зрабіць аналагічны ў іншым горадзе, чым і займаўся Абліскомзап, атрымаўшы грошы на арганізацыю свайго з’езду 15 снежня ў Магілёве і выплаты дэлегатам (расейскім па сутнасці і ў большасці небеларускім па нацыянальнасці). Але спроба правалілася і “абласнікі” мусілі зрабіць раскол на з’ездзе ў Менску праз выступы відавочных правакатараў.

    У снежні 1918г. на вуліцах Менску распаўсюджваліся газеты з крыкам “Беларусь адзьдзяляецца ад Расеі!”.

    3 сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй (з саюзам Цэнтральных дзяржаў) быў заключаны Брэсцкі мір (ад беларускага боку нікога не было), што для беларусаў азначала неіснаванне як нацыянальнай дзяржавы. Ва ўмовах нямецкай акупацыі (але без іх падтрымкі ў адрознянне ад Летувы) ў Менску 25 сакавіка 1918г. прадстаўнікі нацыянальнага руху абвяшчаюць аб стварэнні незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. 3-я Ўстаўная Грамата Рады БНР акрэслівае межы Рэспублікі, карыстаючыся прынцыпам 2-ой Ўстаўная Граматы: “Беларусь у рубяжох расьсяленьня і лічэбнай перавагі беларускага народу абвяшчаецца Народнай Рэспублікай.”
    Уважліва паглядзіце на абвешчаную тэрыторыю БНР, дзе была «лічэбная перавага беларускага народу»:

    БНР - Беларуская Народная Рэспубліка

    Вядома, БНР так і не стала дзяржавай у сваім класічным разуменні (але, як мінімум, дзяржаўнае ўтварэнне на стадыі фармавання), якое мы хацелі б мець сёння. Але БНР – гэта акт нараджэння беларускай нацыі. Існаваў інстытут грамадзянства, Часовая Канстытуцыя, дзяржаўная пячатка і сімволіка, дыпламатыя, сістэма адукацыі, былі прадэклараваныя межы, але ва існуючых складаных умовах БНР не наканавана было займець усе прыкметы дзяржавы. Германія не дазваляла мець свае узброеныя сілы. БНР увесь час дабіваецца народнага прызнання, але ў гэтым пытанні геапалітыка мела значна большую сілу, чым жаданне кагосьці на самавызначэнне. У асноўным звароты БНР не сустракалі падтрымкі. Так для Англіі, Францыі і ЗША магчымасць мець вароты для “ўваходу” ў Савецкую Расею было значна каштоўней за прызнанне незалежнасці БНР.

    Летам 1918г. дэлегацыя БНР з дыпламатычнай місіяй была ў Маскве, але народны камісар РСФСР яе не прыняў. У лістападзе 1918г. А.Луцкевіч, міністр замежных спраў БНР, ў Маскве перадае пагаджэнне на ўвядзенне ў БНР савецкай канстытуцыі і на федэрацыю з РСФСР пры ўмове, што РСФСР прызнае незалежнасць БНР. Але Ўрад РСФСР не пагадзіўся. Зварот да Антанты ў лістападзе пасля дэнансавання Брэсцкага дагавору з просьбай увесці ў Беларусь міжнародныя войскі адказу не меў.
    Улады Савецкай Расеі (як Часовага Урада, так і РСФСР) бачылі беларускія землі толькі як частку расейскіх без ніякага нацыянальнага самавызначэння. Зазначце, тады таксама казалі, што беларусы не нацыя. Бяда краіне, бо ў гонар тых людзей, што ў свой час публічна выказваліся супраць беларусаў як нацыі і дзяржавы (!), сёння мы маем назвы вуліц: В.Кнорына, А.Мяснікова, К.Ландэра і г.д. Проста сорам і ганьба беларускім ўладам.

    Незалежная нацыянальная дзяржава беларусаў бальшавікам была зусім непатрэбная і не ўзгаднялася з іх планамі адносна нашых зямель. Упартае жаданне нашых продкаў у самавызначэнні і, як вынік, абвяшчэнне БНР прымусіла кіраўніцтва Савецкай Расеі рэагаваць на нацыянальнае пытанне беларусаў.

    Здавалася, пасля дэкрэта Саўнаркама ад 29 жніўня 1918г., дзе Ленін ануляваў ўсе дамовы аб падзелу Рэчы Паспалітай, БНР (пазней і ССРБ, БССР) мела поўнае права на межы 1772г., зразумела, калі не казаць пра федэрацыю дзяржаў-ўдзельніц ВКЛ, то ў межах беларускіх этнічных тэрыторый. Сапраўды, што здавалася, бо бальшавікі, ня гледзячы на дэкларацыю аб самавызначэнні нацый (Саветам народных камісараў РСФСР 15 лістапада 1917г. абвяшчалася роўнасць і суверэннасць народаў Расеі, іх правы на самавызначэнне і стварэнне самастойных дзяржаў) і маніфестацыі, у рэчаіснасці мелі зусім іншыя мэты. А для гэтага патрэбна было збіць, дезарыянтаваць нацыянальны настрой, ды/ці ўзначаліць і ўласнаручна кіраваць, пераманіць лозунгамі, у крайнім выпадку, утварыць фіктыўную рэспубліку без суверэнітэту.

    Менавіта праз свае далёкасяжныя планы (зацягнуць землі і насельніцтва да ўжо Савецкага “брата”) у дачыненні да Паўночна-Заходняй вобласці Расеі па загаду Леніна ў снежні 1918г. быў створаны Ўрад Савецкай Беларусі і 1 студзеня 1919г. – утварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь з сталіцай у Смаленску (выпадковая бальшавіцкая абмоўка па Фрэйду — Смаленск за беларусамі, ды яшчэ і сталіца). Цікава і вызначальна тое, што межы Савецкай Беларусі, згодна з рашэннем VI Паўночна-Заходняй канферэнцыі РКП(б) 1918г., практычна супадалі з межамі БНР. Бальшавікі куплялі галасы беларускіх дэлегатаў за савецкую ўладу “абяцанкамі” ў 300 тыс. кв.км. этнічна беларускіх тэрыторый з насельніцтвам у 10 міл’ёнаў чалавек. Параўнайце ніжэй, што бальшавікі сапраўды дазвалялі беларусам, і задайце сабе пытанне, чаму першапачаткова бальшавікі казалі нам аб амаль БНР-аўскіх межах (з Вільняй).



    8 студзеня ўрад ССРБ пераязджае з Смаленску ў Менск і ведаеце, што адбылося праз тыдзень? 16 студзеня 1919г. Масква адразае ад ССРБ Смаленскую, Віцебскую і Магілёўскую губерні і далучае да РСФСР. А 31 студзена 1919г. ССРБ выходзіць з складу Савецкай Расеі, атрымлівае ад яе афіцыйную “незалежнаць”, а потом меньш праз месяц (27 лютага), згодна з Масквой, аб’ядноўваецца з Летувіскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай у Летувіска-Беларускую ССР (якая фактычна праіснавала да 17 ліпеня 1919г.). Пры гэтым юрыдычна ССР ЛетБел спыніла існаванне 31 ліпеня 1920г., калі адбылося другое абвяшчэнняе ССРБ. Пра прапагандысцкія мэты бальшавікоў сведчыць і тое, што першапачаткова беларуская мова не дапускалася да афіцыйнага ўжытку.



    Вось такое самавызначэнне народаў. Прычым, калі немцы захапілі зямлю, то нам кажуць, што гэта акупацыя. А калі захапілі бальшавікі, якія збеглі ад немцаў у пачатку 1918г., скраўшы гарадскія скарбы, і пайшлі да кантранаступлення ў канцы гэтага ж году, укараняючы на беларускіх землях сваю ўладу, то гэта не акупацыя – вучаць нас – а вызваленчы паход. Ведаючы характар такога паходу і далейшыя падзеі, дакладней казаць не вызваленчы, а хутчэй реакупацыйны паход бальшавікоў. “Чырвоны” тэрор здзясняўся на Беларусі нямецкімі метадамі: прадразвёрстка, прымусовыя працы, канцлагеры ды растрэлы на месцы. Таксама бальшавіцкая Расея ў “незалежнай” беларускай рэспубліцы праводзіла вайсковую мабілізацыю і карысталася беларусамі ў сваёй вайне супраць белых – беларусы гінулі нават і не за Беларусь.

    Дарэчы, заўважце, як летувісам пашанцавала першымі сказаць, што Вільня – гэта Летува. 16 лютага 1918г. з падтрымкай Германіі маем абвяшчэнне Летувы з сталіцай у Вільне. 25 сакавіка 1918г. з супрацьлеглым стаўленнем немцаў да нас маем БНР (абвешчаныя межы ўключалі ў сабе Вільню). 16 снежня 1918 – Летувіская савецкая рэспубліка, 1 студзеня 1919 – ССРБ і 27 лютага 1919г. – ЛетБел ССР з сталіцай у Вільні.

    Добра, ідзем далей. З канца студзеня 1919г. пачынаецца савецка (лепш расейска)-польская вайна, якая таксама прыносіць свае пакуты і страты для беларусаў: згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921г. тэрыторыі Заходняй Савецкай Беларусі адыйшлі да Польшчы. Свае выпрабаванні праходзілі другія этнічна беларускія землі – Віленчшына і Гарадзеншчына. У гэты час Вільня пераходзіла ад адных захопнікаў да другіх. Сваю ўладу там адстойвалі нямецкая, польская і расейская арміі. У свой час вынікам расейска-летувіскіх перамоў стала падпісанне мірнага дагавору 12 ліпеня 1920г.: РСФСР прызнала незалежнасць Летувы, перадала Віленчшыну (з Вільняй) і частку Гарадзеншчыны (з Гародняй), а Летува дазволіла па гэтым тэрыторыям праход савецкіх войскаў. Запомніце манёур.



    Гістарычныя крыніцы падцвярждаюць, што бальшавікі ўспрамалі гэтыя землі як беларускія. Добры прыклад Іофе на пасяджэнні Саўнаркама РСФСР 12.07.1920г.: “Таварышы, ці ёсць пра што казаць. Зараз мы вядзем вайну з Польшчай. Саступаючы прагным летувіскім ксяндзам беларускую тэрыторыю з горадам Вільня, мы дзякуючы гэтаму, не толькі забяспечваем наш правы фланг, але ў некаторых выпадках атрымліваем дапамогу з боку Летувы. Калі мы пераможам Польшчу, то дні клерыкальна-буржуазнай Летувы будуць палічаныя. Калі ж нам прыйдзецца адступіць углыб Беларусі, то мы пакідаем ксендзаўскай Летуве колькасць беларускага насельніцтва, якое яна ніколі не пераварыць.”

    Кажучы пра Прыбалтыку, нагадаем, што 11 жніўня 1920г. Ленін прызнаў незалежнасць Латвіі і ўзамен на магчымасць карыстацца латвійскімі партамі Ліепая і Вентспілс, а таксама за магчымасць увесьцi Чырвоную армію для наступных баявых дзеянняў супраць Польшчы, перадаў латышам Дзвінскі, Рэжыцкі і Люцынскі паветы, дзе большасць насельніцтва складвалі беларусы. Выбачайце за дэкларацыю правоў народаў, палітыка – проста імперскі бізнэс, а беларусы – сродак.

    Дарэчы, ці Ленін так спрабаваў жартаваць, ці даваў разумець летувісам іхняе месца, але ж ураду Летувы было прапанавана самастойна вызваліць Вільню ад палякаў. Тыя па зразумелай прычыне адмовіліся, і 14 ліпеня палякаў з Вільні выбівае Чырвоная армія.
    У сваю чаргу, у газеце “Беларусь” яшчэ ад 16 чэрвеня 1920г. дзеячы БНР выказаліся аб нязгодзе беларускага народу, што Летува будзе складацца за кошт нашых земляў. Кажучы пра Вільню, заяўлялі, што яна з’яўляецца цэнтрам беларускай культуры, а ваколіцы гораду заселены толькі беларусамі. Праз тыдзень пасля падпісання дагавору БНР накіраваў звароты да РСФСР, Летувы і краінам-удзельніцам Парыжскай Мірнай канферэнцыі аб парушэнні дагаворам нацыянальных і суверэных правоў беларускага народу і запрасіў перагледзіць яго з улікам этнаграфічнага прынцыпа і непасрэднага жадання насельніцтва праз плебісцыт ў спрэчных беларуска-летувіскіх раёнах. Але на плебісцыт ніхто не пагадзіўся.

    Неўзабаве палякі зноўку занімаюць Вільню (кастрычнік 1920г.). У 1920-1922 гг. з сталіцай у Вільні была непрызнаная дзяржава Сярэдняя Літва (па сутнасці польская марыянетка). Большасць беларусаў байкатавала выбары ў сейм 8 студзеня 1922г., у выніку чаго 20 лютага 1922г. рашэннем прапольскага сейма Сярэдняй Літвы аб далучэнне да Польшчы.

    16 лютага 1923г. краіны Антанты перадаюць Летуве прускі Мемель і Мемельланд (Клайпеду і Клайпедскі Край) у якасці кампенсацыі за страчаную Вільню і Віленшчыну. Ячшэ раз: у якасці кампенсацыі за страчаную Вільню і Віленшчыну. Дарэчы, узімку 1938г. пасля таго, як немецкае насельніцтва Клайпедскага Краю атрымала перавагу на выбарах, гарадское самакіраванне Клайпеды адразу ж заявілі аб жаданні уз'яднацца з Германіяй, якая была не супраць. Такім чынам Клайпеда ў 1939г. стала зноў Мемелем да студзеня 1945г., калі Чырвоная армія выціснула немцаў. Жнівенская Берлінская канферэнцыя 1945г. зацвердзіла перадачу Мемельланда СССР. Потым “цішком” Сталін зробіць яшчэ адзін падарунак летувісам, калі ў законе 1948г. аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле ЛССР упершыню з’явіцца Клайпедская вобласць. Але гэта ужо пазней.

    Тым часам, 15 сакавіка 1923 у Парыжы адбылася канферэнцыя, дзе Францыя, Вялікабрытанія, Італія і Японіі праводзілі польска-летувіскую мяжу і замацавалі Віленскую вобласць за Польчшай – Другой Рэччу Паспалітай, значыць, Вільня – не Летува. У сваю чаргу, Ленін выказаў нязгоду з такой мяжой. Вось пытанне для выдатнікаў: чаму бальшавікі выступілі супраць, няўжо так за Летуву хваляваліся? Нагадаем, што 15 траўня 1920г. у рамках перамоў РСФСР прадставіла летувісам этнаграфічную карту, на якой летувіскімі значыліся толькі землі Сувалкаўскай, Ковенскай і заходняй часткі Віленскай губерні, што важна, без Вільні ды ваколіцы.

    У ваенна-палітычнай зменлівасці і нестабільнасці рэгіёну беларускія землі для расейскаго боку, як для тых часаў, так і пасля, з’яўляюцца буфернай зонай. І той самы У.Ленін, што “падараваў” незалежнасць, менавіта так іх выкарыстоўваў і не скрываў таго. Дэкларацыя праву на самавызначэнне, ліквідацыя непісьменнасці, лёгкая «беларусізацыя» – гэта не мэта правадыра народаў Леніна ў дачыненні да Беларусі, гэта толькі рэакцыя і сродак. Шкада, што ў Беларусі і сёння глядзяць на Леніна по-савецку, а сапраўдныя рэчы беларускія гісторыкі (не ўсе) пішуць толькі ў сваіх навуковых часопісах, якія, акрамя іх саміх, больш ніхто не чытае.

    Каляваенныя часы Першай і Другой Суственай – гэта барацьба інтарэсаў Расеі і Германіі, і беларусам не пашанцавала апынуцца паміж імі. Акрамя гэтага, свой унёсак у збядненне беларускіх зямель зрабіла суседства з Польшчай і Летувай. Кожны крок па межаванню этнічна беларускіх зямель – гэта крок геапалітычны і толькі. Што Ленін, што Сталін. Беларусь як манета для размену.
    Неаднойчы беларусы спрабавалі вярнуць (адстаяць, выпытаць) свае землі. Але крытэрый беларускай этнічнасці зямель (падцвержаны шэрагам навукоўцаў) з перавагай беларускага насельнісцтва ў большасці сваёй сілу не меў. Таму беларусы пачалі выкарыстоўваць тую ж карту бальшавікоў і галоўны іх аргумент быў не беларуская этнічнасць (этнічнасць як аргумент заставаўся заўсёды), а тая патэнцыяльная карысць, якую атрымае Крэмль. Апошнее трэба падкрэсціь. Разумееце, якое стаўленне да беларусаў?

    Так, 7 сакавіка 1924г. у склад Беларусі вярнулі часку зямель з Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губернiяў – тэрыторыя БССР павялічылася адразу ўдвая і насельніцтва склала 4,2 міл’ёны. Удалося выбіць вяртанне Гомельскага і Рэчыцкага паветаў Гомельскай губерні 28 снежня 1926г. Шэраг невялікіх гарадоў непадалёку ад Гомеля РСФСР пакінула сабе толькі з-за ўласных эканамічных меркаванняў, бо там былі прамысловыя прадпрыемствы, якія не хацелася вяртаць у Беларусь. Запросы па вяртынню Смаленчшыны і большай часткі Браншчыны кожны раз адхіляліся. Нягледзячы на абвешчаны прынцып на самавызначэнне нацый і на данные перапісу, бальшавікі скарысталіся аргументам захопу Масквой Смаленска і пакінулі яго ў складзе РСФСР. Цікава, узгадваўся адыход Смаленска Маскоўскай дзяржаве, згодна Вечнаму міру 1686г. (там, дзе яшчэ Кіеў прызнаваўся назаўжды прыналежным да Масквы), а папярэдняя гісторыя – не? Калі ж аргументы шукалі ў гісторыі, то чаму яны не ўзгадалі, як быў падпісаны Вечны мір 1449г., дзе Масква адмаўляецца ад прэтэнзій на Смаленск на адвечныя гады, але не прайшло і паловы стагоддзя, як маскавіты самі ж дагавор парушылі (1492г.). Упершыню ж Смаленск узгадваецца ад 862г. як цэнтр племяннога саюзу крывічоў.

    16 студзеня 1919: нягледзячы на перавагу этнічна беларускага насельніцтва (75—80 %[2]), бальшавікі далучылі Смаленшчыну да складу РСФСР.

    Адносна нязначная карэктоўка адбылася ў 1929г.: 20 населеных пунктаў з Мазырскай акругі было перададзена ў склад УССР, а часткі Алеўскага, Славечненскага і Аўручскага раёнаў перададзена з УССР у БССР.
    Супраць беларусаў было і тое, што ў БССР большасць кіруючых пасадаў займалі, менавіта, не беларусы.

    У савецкай гісторыяграфіі ўкараніліся паняцці Заходняй і Ўсходняй Блеарусі, што спрыяльна і зручна для Маскоўскай ідэалогіі. Гэта зараз падтрымлівае і беларуская. Але, як мы ведаем, беларусы міжваеннага часу бачылі тры часткi: заходнюю ці тую, што захапілі палякі (т.зв. Заходняя Беларусь); тую, што засталася ў межах марыянетачнай беларускай дзяржаўнасці (т.зв. Усходняя Беларусь); тыя этнічна беларускія землі (Смаленшчына і частка Бранчшыны), што РСФСР пакінула сабе. Вось і атрымліваецца, што было тры Беларусі, але факт існавання Ўсходняй у цэнтры не спрыяе лагічным падмуркам задумацца, што на ўсход ад Усходняй ёсць яшчэ адна [сапраўдная] Ўсходняя Беларусь.

    Пытанне аб Вільні



    Не з-за клопату пра беларусаў, а праз свае імперскія планы, вынікам партнёрскіх перамоў Савецкага Саюзу з нацыскай Германіяй для нас стаў т.зв. вызваленчы паход і ўз'яднанне Заходняй і Ўсходняй Беларусі. А шмат хто ведае, што пасля такога “ўз'яднання” існавала мяжа паміж Заходняй і Ўсходняй часткамі? Гэтую мяжу пільна ахоўвалі сілы памежнікаў, а яе вольнае перасячэнне не дазвалялася. Фактычна мяжу скасавала толькі нямецкая акупацыя ў 1941г.

    Ахвярай тых жа імперскіх планаў Масквы мы сталі амаль адразу ж пасля такога “ўз'ядняючага паходу” на Заходнюю Беларусь, калі праз некалькі тыдняў Крэмль дорыць Віленшчыну і Вільню Летуве. Пазней да падарунка далучацца яшчэ некаторыя землі БССР. У выніку атрымалася, што Масква далучала да сабе Летуву, а плаціла за гэта Беларусь. Прычым, Масква так і казала, што гэтыя землі не з летувіскім насельніцтвам.

    Як гэта было? Пакт Молатава-Рыбентропа і пасля “вызваленчага паходу” Чырвонай Арміі ад 17 верасня 1939г. савецкая ўлада пачала падрыхтоўку да склiкання ў Вiльнi Народнага сходу Заходняй Беларусi. Згодна з Камінтэрнам, Заходняя Беларусь уключае у сабе і Вільню з Віленскім Краем. Напярэдадні будучы кіраўнік савецкай адмі¬ністрацыі Заходняй Беларусі І.Клімаў нават атрымаў паўнамоцтвы на абвяшчэнне Заходнебеларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі з Вільняй ў якасці сталіцы. Сам жа Клімаў 24 верасня на адным з беларускіх сходаў сказаў, что Вільня будзе ў складзе Савецкай Беларусі. На здзіўленне тагачасныя газеты пісалі аб дастатковай гістарычнай абгрунтаванасці правоў беларусаў на спадчыну ВКЛ і, як вынік, на Вільню. Вільню бычылі ў якасці абласнога цэнтру, а то і сталіцы БССР. На Віленшчыне праходзілі мітынгі і дэманстрацыі, выказвалася жаданне жыць у адзінай беларускай дзяржаве (цікава, ці сапраўды на цэнтральной плошчы Вільні сабралося 75 тыс. віленскіх жыхароў, а гэта трэць ад гарадскога насельніцтва?). Улады праводзілі святочнае мерапрыемства з нагоды далучэння Вільні да Беларусі. Прычым апрацоўка насельніцтва вялася па-беларуску (таксама добры адказ, хто там жыў). Канешна, адбываліся і рэпрэсіі супраць нацыянальна свядомых і іншых – усё, як належыць у Савецкім Саюзе. Зазначым, што яшчэ за чатыры дні, як савецкія войскі ўвайшлі ў Вільню 19 верасня, беларускім НКУС ставілася пытанне ачысткі ад нядобранадзейных элементаў (асабліва беларускiх палiтычных лiдараў) у зрэзе далучэння Вільні да БССР.

    Такім чынам, пачаў рэалізоўвацца план – які быў яшчэ да 17 верасня – па далучэнню Віленчшыны і Вільні да Савецкай Беларусі. Але ў межах Заходняй Беларусі Віленчшына прабыла тры тыдні, бо ўжо 10 кастрычніка 1939г. Масква перадае яе Летуве (а гэта 550 тыс. чалавек). Працяг традыцый, якія яскрава дэманструюць акупацыйны характар адносін паміж Масквой і беларусамі, не прыпыніўся і ў гэта раз: перамовы аб беларускіх тэрыторыях і падпісанні дакументаў па “нарэзцы” беларускіх зямель праходзілі без удзелу прадстаўнікоў ад Беларусі і без ўліку інтарэсаў саміх беларусаў.

    Вось простае пытанне: ці сапраўды вялікая агрэсіўная экспансіянісцкая і рэпрэсіўная дзяржава на чале са Сталіным можа адарваць ад сабе кавалак і проста так падарыць яго нейкай маленькай этнічна іншай краіне? Не будзьце наіўнымі і не маніце сябе. Толькі халодны пралік і імперская выгада. Саміх летувісаў да 1939г. у Вільні практычна ніколі не было.

    Для сёняшняй моладзі далучэнне Віленшчыны да БССР можа здацца дзіўным, але ў той час гэта было лагічным з’яднаннем этнічных беларускіх зямель з БССР. Таму ў кастрычніку 1939г. здзіўленне было выклікана менавіта рашэннем забраць у БССР і перадаць Летуве. Прычым, нават, па афыцыйнай заяве таго ж М. Молатава, насельніцтва Вільні нелетувіскае. Разумееце, што тыя, на кім адказнасць за размеркаванне беларускіх зямель, на афыцыйным узроўні прызнавалі, што Віленшчына не летувіская? Саміх летувісаў было толькі 2% ад усяго насельніцтва Вільні. Большасць у горадзе мелі габрэі ды палякі.

    Пражыванне першых добра тлумачыцца мяжой яўрэйскай аселасці, а хто такія Віленскіе палякі ў канцы 1930-ых і наколькі яны польскія – нязручнае для Польшчы пытанне, бо польская акупацыйная ўлада ўпарта рабіла сваё па знішчэнню беларускай самасвядомасці. Па першае, сіламі ўраду польская мова і культура – гэта статус (прагматычны чыннік), па-другое, дзеці беларуска- ці польскамоўных беларусаў праз школы, універсітэт ды армію перарабляліся ў палякаў, бо беларускія школы зачыняліся, а творы беларускамоўнай публіцыстыкі палякі канфіскоўвалі і знішчалі. Таксама адбывалася ператварэнне ў палякаў і дарослых людзей. Беларускіх каталікоў яны прыраўноўвалі да палякаў.

    Не сакрэт, большасць насельніцтва пражывала ў сельскай мясцовасці (аграрны рэгіён). І калі казаць за дарэвалюцыйную Віленшчыну, то атрымліваецца, што абсалютную большасць складаюць беларусы.

    Асаблівасці перапісаў і ступень даверу

    Канешна, для большасці з нас, хто спрабуе знайсці праўду аб нацыянальным складзе гэтых земляў у інтэрнэце, хапае перашкод. Не кожныя 10 год праводзіліся перапісы, але галоўнае – кожны перапіс з’яўляецца жаданнем навуковым метадам загадзя атрымаць патрэбныя для сябе вынікі. І ўжо потым з такой “аргументаванай” базай здзяйсняць запланаваную палітыку. На справе гэта было так: Расійская імперыя ды Польшча карысталіся канфесыйным падыходам і без пытання аб нацыянальнасці залічвалі беларусаў-каталікоў ў палякі (а пазней на Віленшчыне беларус трапляў у летувісаў), а праваслаўных беларусаў – у расейцаў/вялікаросаў. Варта ўвагі, што напрыканцы існавання Рэчы Паспалітай на тэрыторыі сучаснай Беларусі 75% насельніцтва з’яўляліся ўніятамі. У 1839г. расейская ўлада ліквідуе (знічшае) на Беларусі ўніяцтва з пераводам беларусаў у праваслаўе, каб адрэзаць этнічную памяць і ператварыць у расейцаў. Паказальна, як вынікі перапісаў па крытэрыям рэлігійнай прыналежнасці маюць сваё адлюстраванне ў наступных перапісах ужо па нацыянальнай прыналежнасці (не беларус-католік, а паляк/летувіс, не праваслаўны беларус, а вялікарус) – адсоткавыя суадносіны беларус-католік/беларус-праваслаўны захоўваюцца ў катыгорыях паляк/вялікарус. Ці без пытання аб нацыянальнасці запісваюць, якой мовай карыстаецца чалавек, а потым інтэрпрэтуюць нацыянальнасць у сваіх інтарэсах. Таксама можна дадаць і падрыхтоўчую работу з прынцыпам “не запішацесь ў вялікаросы, будзеце пад панскім прыгнётам” ці наадварот. Вось яшчэ адзін метадалагічны фокус: акрамя беларусаў і вялікаросаў зрабіць графу змешаные “белорусы-велікоруссы”, разумеецца, ў наступным з залічэннем да вялікаросаў ці дзеля магчымасці мінусаваць гэту групу ад групы “беларусы”, каб знізіць удзельную вагу апошніх.

    Менавіта праз такі “граматны” падыход зніклі некалькі міл’ёнаў беларусаў, а на іх месцы з’яўляліся ты я ж міл’ёны, але ўжо палякаў, расейцаў і ў параўнанні крышачку летувісаў.
    Калі на Віленшчыне ў пачатку ХХст. больш за міл’ён беларусаў складалі большасць насельніцтва, то праз палову стагоддзя – толькі адзін адсотак (30 тыс.). Калі ж адбылася “Вялікая міграцыя” віленскіх беларусаў на тэрыторыі БССР ці куды яшчэ? Ці была “Вялікая летувіская” міграцыя і з Жамойці прыехаў міл’ен летувісаў? Хіба толькі ў міжваенны час адбылася “Вялікая польская” міграцыя ў абмен на беларусаў у Польшчу.

    У гэтым пытанні нам таксама патрэбны дапамога беларускіх гісторыкаў, бо, калі прымаць на веру адэкватнасць такіх перапісаў і іх інтэрпрэтацыяў, можна атрымаць мяжу з поўначы на поўдзень праз Менск, дзе заходняя частка – гэта былі палякі, а ўсходняя – расейцы. Вось толькі беларусаў не было. Нядзіўна, што ў канцы XIX — пачатку ХХ стст. на нашых землях узнікае такі фенамен як тутыйшыя. Але, муруючы свае канцэпцыі, польская і летувіская гісторыяграфія і такія адказы беларусаў можа тлумачыць і лічыць адпаведна за энічных палякаў і летувісаў.

    Пытанне аб Вільні – 2


    Дык вернемся да Вільні, перадача якой з боку Крамля – гэта, яшчэ раз зазначым, чыстая геэпалітыка. Калі першапачаткова па дагавору аб ненападзе ад 1939г. Летува з Вільняй адыходзілі ў склад Германіі, то, згодна з іншым дагаворам аб дружбе i мяжы памiж СССР i Германiяй, Летува становіцца сферай інтэрэсаў СССР (наўзамен Германія ад Савецкага Саюзу атрымлівала Люблiнскае i частку Варшаўскага ваяводства). Пазней паміж Масквой і летувісамі адбылося “гандлёвае пагадненне”: перадача Вільні была абумоўлена згодай Летувы на размяшчэнне на яе тэрыторыі 20 тысяч савецкіх салдатаў. Мэта – далучэнне Летувы да СССР, iнкарпарацыя. І летувісы, разумеючы гэта, пагаджаюцца.

    Дарэчы, першапачаткова было 50 тысяч, але летувісы змаглі збіць да дваццаці. Што адметна, у той час у летувісаў з’яўляецца прымаўка: Vilnius mūsų – Lietuva rusų (“Вільнюс нам – Летуву расейцам”).
    Вядомы ўспаміны летувіскіх салдатаў, сведкаў тых падзей (параду ў Вільне). Нягледзячы на тое, што пісалі летувіскія газеты пра цёплы і квяточны прыём горада, самі салдаты не бачылі радасці ў гараджан. З іх слоў, было відавочна, што ніхто іх тут не чакае. Сярод салдатаў былі такія (цікава, колькі?), хто шчыра не разумеў, навошта ісці ў нелетувіскі горад. Пасля пачалася “летувізацыя” Вільні і рэгіёну, а дакладней – прымусовая асіміляцыя, якая ўкаранялася, перш за ўсё, паліцэйскімі сродкамі. Варта зазначыць з такога пункту погляду: у стагоддзямі талерантнай шмат этнічнай, шмат моўнай і шмат канфесійнай Вільні адразу ж пасля атрымання гораду пачаўся летувіскі нацыяналізм і антысемітызм.

    Згадзіцеся, вельмі сімвалічна, што “векавыя гаспадары” ВКЛ і яго сталіцы павялі сябе менавіта так.

    На конт перадачы Вільні не Летуве, а БССР звярнулася да ЦК ВКП(б) частка беларускай партыйнай наменклатуры, але амаль усіх з іх арыштавалі. Добра, што потым усе ж адпусцілі, але Вільня пашла летувісам, і засталося зразумела, што ўздымаць такое пытанне небяспечна. Прычым, з тымі беларусамі Віленшчыны, якія таксама былі супраць такого рашэння, на карысць Летувы разбіраліся працаўнікі НКУС СССР.

    21 ліпеня 1940г. была абвешчана ЛССР, а 3 жнiўня 1940г. ў адпаведнасці з рашэннем Вярхоўнага Савета СССР Летува становіцца часткай Савецкага Саюза. У лістападзе 1940 года ад таварыша Сталіна (але нібы з ініцыятывы П.Панамарэнкі) ЛССР атрымлівае новы тэрытарыяльны падарунак: у склад Летувы ад Беларусі перадалі амаль увесь Сьвянцянскі раён, частку Астравецкага раёна і іншых зямель, у тым ліку курортны Друскенiкi.

    13 ліпеня 1944г. войскі Трэцяга Беларускага фронту вызваляюць Вільню ад немцаў. Л.Берыя пісаў Сталіну пра задаволенасць жыхароў, што служба ў касцелах будзе весціся на польскай мове, а не на летувіскай, і што жыхары спадзяюцца на далучэнне да Заходняй Беларусі, а не да Летувы. Але горад зноў стаў належыць Летуве. Самі летувісы не дазвалялі адчыняць беларускамоўныя школы, летувіскі ўрад спыніў дзейнасць беларускай гімназіі і настаўніцкай семінарыі, быў ліквідаваны музей імя І.Луцкевіча. Як і ў 1939г., у 1945г. амаль уся беларуская інтэлігентная эліта прайшла праз арэшты і дэпартацыю.

    Пасля вайны летувіскае насельніцтва з вясковых раёнаў Летувы звозілася ў Вільню. Праз десятак год пасля вайны летувісы сталі адноснай нацыянальнай большасцю гораду (што не можа не ўразіць за такі кароткі час), а мяжу ў 50% перасякнулі напярэдадні 1980-х. Прычым самая першая мабілізацыя была па-просту правальная: план быў выкананы на 2,7%. Уявіце сабе, што ў сэрца дзяржавы – Вільню, сваю нацыянальную калыску, ніхто не захацеў ехаць. Таму першыя патокі працаздольнага насельніцтва былі з іншых саюзных рэспублік.

    Што кажуць нашы паўночныя суседзі пра передачу Вільні? Не, яны не згадваюць, што ні ў 1919г., а ні ў 1939г. насельніцтва Віленчшыны не было летувіскім. Пра большасць беларусаў у рэгіёне таксама маўчок. Пра гвалтоўную летувізацыю цішіня. Кажуць, што гэта гістарычная справядлівасць. Калі глянуць вышэй пра нашы разважанні аб дасягненнях сучаснай гісторыяграфіі ў пытанні генэзы ВКЛ і паглядзець навуковыя працы навукоўцаў (ад слова навука, а не ідэалогія) па этнічным беларускім землям у пачатку ХХст., то маем права сказаць, што гістарычная справядлівасць была б, калі Віленшчыну атрымалі б менавіта беларусы. Але беларусаў не пыталі і слухаць не збіраліся.

    Яшчэ цікавую рэч кажуць летувісы, спасылаючыся на Дагавор аб перадачы Летуве горада Вільні і Віленскай вобласці і аб узаемадапамозе паміж СССР і Летувы ад 10.10.1939г. Летувісы нагадваюць арт.8 Дагавору, дзе прапісаны тэрмін дзеяння пагаднення (15 гадоў), і сцвярджаюць, што іх краіна гэты 15-ці гадовы тэрмін выканала, а, значыць, і прэтэнзій наконт Вільні быць не можа. І яны ўсё правільна кажуць. Тыя 15 гадоў даўно прайшлі. Але той жа артыкул Дагавору ўключае ў сябе і наступнае: калі за год да заканчэння названага тэрміну адзiн з Дагаворных Бакоў не прызнае неабходным дэнансаваць устаноўленых на тэрмін пастаноў гэтага Дагавора, гэтыя пастановы аўтаматычна захоўваюць сілу яшчэ на наступныя дзесяць гадоў. То бок, Дагавор працягвае працаваць наступныя 10 гадоў, потым яшчэ 10 і гэтак далей. Але адбыўся час і Летува выйшла з складу СССР – значыць, і падпісанае пагадненне аб узаемадапамозе паміж СССР і Летувы перастае быць правадзейным, а гэта значыць, што і першы артыкул Дагавора не дзейнічае, і СССР не перадае Вільню і Віленскую вобласць – калі ласка, вяртайце назад.

    Калі ж і самі летувісы пра гэты Дагавор кажуць, то нагадаем, што арт.2 абавязвае аказваць адзін аднаму ўсялякую дапамогу, у тым ліку і ваенную, у выпадку нападу або пагрозы нападу на Летуву, а таксама ў выпадку нападу або пагрозы нападу праз тэрыторыю Летувы на Савецкі Саюз з боку любой еўрапейскай дзяржавы. А арт.5 патрабуе не заключаць якіх-небудзь саюзаў ці ўдзельнічаць у кааліцыях, накіраваных супраць аднаго з Дагаворных Бакоў. У працяг гэтага варта ўспомніць, як Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі МУС Летувы і гітлераўскае гестапа заключылі сакрэтнае пагадненне, па якому летувісы шпіёнілі на карысць Германіі, перадавалі ім падпольшчыкаў і дапамагалі з перакідкай іх агентаў на тэрыторыю СССР. Падкрэслім, што гэта рабілася на ўзроўні дзяржаўнага супрацоўніцтва Летувы і Трэцяга рэйха.

    У 1990-ых Летува прынялі шэраг дзяржаўных актаў аб непрызнанні савецка-германскіх дамоўленасцей 1939г. і дамовы аб уваходжанні ў склад СССР ад 1940г. А толькі ўжо гэта юрыдычна не прадугледжвае лагічнае вяртанне сучаснай Летувы ў межы 1939г.? Дзе сёняшняя беларуская ўлада?

    У сакавіку 1990г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР заявіў, што ў выпадку выхаду Летувы са складу СССР, будзе выдвінута патрабаванне аб вяртанні Вільні з Віленской вобласцю, а таксама іншых этнічных беларускіх зямель, якія былі ўключаны ў ЛССР за кошт тэрыторый БССР. На прэс-канферэнцыі ў Вашынгтоне ў чэрвене 1990г. у гэтым пытанні беларускі бок падтрымаў М.Гарбачоў, заявіўшы, што ў склад Летувы ўваходзяць тэрыторыі, якія раней належылі Беларусі.

    Як хто памятае ці проста бачыць відавочнае, Віленчшына засталася летувіскай. Нават больш, ў 90-ых было пытанне за чыгуначную станцыю Гадуцішкі. Спачатку беларусы запатрабавалі кампенсацыю за адмову, але потым увосень 1994г. беларускі бок з энергетычным падсілкоўваннем першага прэзідента Беларусі пагадзіўся саступіць без прад'яўлення дадатковых умоў. А сам Дагавор аб мяжы паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Летува быў падпісана 6 лютага 1995г. ў Вільні падчас афіцыйнага візіту прэзідэнта Беларусі. Працэдура дэмаркацыі беларуска-летувіскай мяжы шла з 1996г. і да 2006г., а абмен фінальнымі дакументамі адбыўся толькі ў 2008г. Вось вам і беларускі прэзыдэнт — гісторык савецкага выхавання.

    Полацк, Берасце ды “кузькіна маць”

    Да нарэзкі беларускіх тэрыторый можна дадаць і нерэалізаваны праект аб утварэнні Полацкай вобласці ў складзе РСФСР. Планавалась гэта зрабіць за кошт Вілейшчыны і Віцебшчыны і ўз’яднання з Калінінскай вобласцю РСФСР (1944г.). Зазначым, што ў гэтым адзначыўся і П.Панамарэнка, першы сакратар ЦК КП Беларусі, чалавек з вобразам збіральніка і абаронца беларускіх зямель. Складана супаставіць яго мемуары, дзе ён адстаяў Полацк беларусам перад Сталіным, а напярэдадні, як апынулася пазней, Сталін меў дакументы ад Панамарэнкі і сакратара Калінінскага абкама са згодай аб утварэнні Полацкай вобласці ў складзе РСФСР. Куды ні капні, нахабная хлусня і бессаромнае крывадушнасць. Куды ні капні, паўсюль можна знайсці прыкметы цяжкага і пакутліваяга жыцця беларускага народу, дзе ягоны лёс вызначалі іншыя. Але ж, што тады, што і зараз, усё перавяртаюць дагары нагамі. Вось нам кажуць, як той жа Панамарэнка ратаваў Я.Коласа ды Я.Купалу, як пераканаў Сталіна і замест арышту беларускія класікі былі ўзнагароджаны ордэнам Леніна, а потым гісторыкі знаходзяць у архівах дакумент, дзе сам таварыш Панамарэнка абвінаваціў Коласа і Купалу ў “контрреволюционной националистической работе”. Дарэчы, а шмат хто ведае, што Колас свае “Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому” напісаў, будучы на “Валадарцы”?

    Пра сапсаваныя планы можна дадаць і паўднева-заходнюю мяжу Беларусі. Н.Хрушчова беларусы павінны ведаць не толькі як Першага сакратара ЦК КПСС і чалавека эпохі “адлігі”, але і як чыноўніка з тонкімі душэўнымі пачуццямі да Беларусі. У выпадку з ідэяй перадаць Полацк РСФСР ён рашуча падтрымліваў “праект”. Ён жа ініцыяваў “прает” аддзялення ад БССР з далучэннем да УССР часткі з водступам на поўнач ад лініі Берасце — Кобрын — Пружаны — Пінск — Лунінец — Столін.
    Таксама ён прапаноўваў Сталіну аддаць летувісам і Гарадзеншчыну. Пры гэтым ужо ў сваіх мемуарах ён сцвярджаў факт, што з мяжой адносна лініі Керзону Польшча атрымала землi з чыста беларускiм насельнiцтвам, але пра гэта ніжэй.

    Некаторыя прапоновы Хрушчова ўсё ж такі сталі рэчаіснасцю. Так на вызначэнні беларуска-украінскай мяжы, калі Сталін амаль падтрымаў лінію, прапанаваную і абгрунтаваную беларускім бокам пад кіраўніцтвам Панамарэнкі, але па просьбе таварыша Хрушчова на падставе недахопу лесу ў УССР, ад Беларусі адрэзалі “лясны” Камянец-Кашырскі павет (што ў 1340г. увайшоў у склад ВКЛ, у 1430г. горад атрымаў магдэбургскае права і пасля 3-га падзелу РП апынуўся пад Рассейскай Імперыяй).

    Кажучы пра межы, дададзім, што ў 1961г. і 1964г. ад РСФСР былі перададзены невялікія часткі Смаленскай вобласці.

    Пытанне аб Беластоку

    На Тэгеранскай канферэнцыі ў 1943г. была абумоўлена будучая савецка-польская мяжа – па «лініі Керзону» (з адступленнем у шэрагу перыферыйных раёнаў на карысць Польшчы), а прэтэнзіі Польшчы на землі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны будуць задаволены за кошт Германіі (землі Сілезіі і Памор'я, што ў 1,5 разы павялічылі Польшчу). Такім чынам, Сталін захаваў мяжу на Захадзе, якая атрымалася ў 1939г. у час супрацоўніцтва з немцамі, і ў дадатак змог скампенсаваць сабе перадачу Польшчы Беласточчыны землямі паўночнай часткі Ўсходняй Прусіі – Кёнігсбергам – якія зараз нам вядомыя як Калінінградская вобласць. Відавочна, для Масквы апошняя мае непараўнальную геапалітычную вартасць перад Беластокам.



    Тое, што ад беларусаў адразаюць іх этнічныя землі, нікаго ў дзяржаве па-ранейшаму не клапоціць. Зноў Крэмль мае палітычна выгадны “кантракт” за кошт беларусаў, тым больш, Беласток не мае выхада да мора, а палякаў трэба залагодзіць.

    Савецкія гульні з камуністамі з Польскага камітэта нацыянальнага вызвалення ў 1944г. каштавалі беларусам і амаль не паловы Белавежскай пушчы (на ўсход ад “лініі Керзона”). Палякі выбілі сабе гэтую тэрыторыю з тым аргументам, што Польшча ў час вайны страціла многа лесу. Ці яны на дошкі збіраліся парубіць тыя дрэвы-веліканы, якім больш за шэсць стагоддзяў? Зразумела, ні зубра, а ні дзіка ты не запытаеш, аб нацыянальнай прыналежнасці, дык кіраўніцтва БССР таксама ніхто не пытаў. Відаць, перад Масквой беларусы на адным узроўні з жывёламі з той самай пушчы.

    Сувалкі і Аўгустаў (у часы ВКЛ Радзівілаўскае ўладанне) таксама пайшлі на залагоджванне палякаў. Пра Аўгустаў можна нагадаць і савецка-нямецкія перамовы аб супрацоўніцтве 1939г., калі немцы выбілі сабе аўгустаўскія лясы, карыстаючыся аргументам аб недахопу таго ж лесу. Таксама вядома, што на мяжу паўплываў фактар асабістага жадання Рыбентропа мець магчымасць палявання на аўгустаўскіх аленяў, якое падтрымаў Сталін. Як проста робіцца гісторыя.

    У выніку падпісання дагавору аб савецка-польская мяжы 16 жніўня 1945г. палякам перадавалася амаль уся беларуская Беласточчына, часткі Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны. Такім чынам, ад беларусаў адрэзалі нават больш, чым было прадугледжана дамовамі Крымскай канферэнцыi ў лютым 1945г., у тым ліку, калі першапачаткова было абумоўлена, что Белавежская пушча застаецца СССР, то пазней Сталін аддаў палякам 55 тыс.га Пушчы разам з яе гістарычным цэнтрам (Белавежа), Нацыянальным паркам і зубрагадавальнікам, пакідаючы беларусум 74,5 тыс.га практычна без базы для навуковай працы і арганізацыйнай дзейнасці.

    Пазначым, што сам Сталін сцвярджаў, што лінія Керзона ў дачыненні да беларусаў несправядлівая, што гэтыя землі ўсё ж такі з’яўляюцца беларускай этнiчнай тэрыторыяй. Тым не менш, вось такі падыход да беларусаў ў памкненні прыцягнуць польскіх камуністаў і планамі на Польскую ССР. Пры гэтым у склад БССР перайшло 15 вёсак, дзе нават па меркаванню палякаў, большасць насельніцтва былі беларусы. Таксама мяжа крыху змянілася і ў 1946г., на жаль, не на нашу карысць. Такім чынам, ужо пасля вайны БССР страціла каля 650 тысяч чалавек (па перапісу 1931г. на гэтай тэрыторыі было больш за 730 тыс.). Пазней яшчэ рабіліся карэктыроўкі (1949, 1950,1955гг.): 73 вёскі і 16 хутараў перададзены Польшчы, а 13 вёсак і 4 хутары атрымала БССР.

    Цікаўна, ці сапраўды Панамарэнка ў 1945г. накіраваў Молатаву пісьмо, што залішне аддадзеныя ад лініі Керзона тэрыторыі былі этнічна беларускія, бо палякі там складалі толькі 20%, а Масква ў адказ – не падымаць падобныя пытынні (так ці не, але ж беларускі ўрад, нягледзячы на мову зносін, размяжоўваў палякаў ад польскамоўных беларусаў / беларусаў каталікоў). Для Масквы беларускае каталіцтва было элементам рызыкі, таму, можа, беларускія каталікі патрэбныя БССР, але не Маскве.

    Кажучы пра кампенсацыю савецка-польскай мяжы ў выглядзе паўночнай часткі Ўсходняй Прусіі (Калінінградскай вобласці), адзначым, што яна была далучана да РСФСР. Таксама праява стаўлення Крамля да БССР (зноў жа гэта імперыя і геапалітыка). У 1945г. Панамарэнка накіраваў прапанову аб кампенсацыі і яе абгрунтаванне ў Маскву аб далучэнні гэтай тэрыторыі да БССР. У прапанове было адказана словамі Сталіна, што пытанне Панамарэнкі правільнае, але звернуцца да гэтага крыху пазней.

    Але ж не будзем няўдзячнымі і нагадаем, што Сталін, які з заявай аб несправядлівасці для беларусаў лініі Керзону пазней ўсё ж аддаў Польшчы нават болей, чым было агаворана на канферэнцыі, дзе выбіў кампенсацыю, па звароту да якой Панамарэнка атрымаў адказ, ўрэшце рэшт зрабіў шчодрую кампенсацыю ўсяму беларускаму народу: дзякуючы прынцыповай зацятасці Савецкага ўраду за самаахвяраванне і пакуты БССР стала краінай-удзельніцай ААН. Да, там, дзе зараз 193 дзяржавы-чальца, і трэбы прыкласці неверагодныя намаганні, каб быць таксама ўключаным у гэты элітны спіс. Вялікі дзякуй за кампенсацыю. Ды нават і тут Сталін разважаў не катэгорыямі справядлівасці для беларусаў, а выгадай для Масквы, бо дэлегацыя БССР – гэта заўсёды +1 голас для СССР на міжнароднай арэне. Дарэчы, калі пазней адразаліся землі на карысць Польшчы, зноў жа без ўзгаднення беларусаў, тытул краіны-удзельніцы ААН ніяк нам не дапамог.

    Ці шмат з нас памятае/ведае, што ў кастрычніку 1990г. беларуская ўлада заявіла палякам, што дагавор аб мяжы ў 1945г. падпісвалі Польшча і СССР, а не БССР, і таму беларускі ўрад не можа прызнаць яго сапраўдным для Беларусі? Было такое, праўда, ў чэрвене 1992г. беларусы ўсё ж такі падпісаліся пад недатыкальнасцю і непарушнасцю беларуска-польскай мяжы, якая была сфарміравана ячшэ паміж Польшчай і Савецкім Саюзам. А ў 1995г. мяжа была зацверджана першым і пакуль адзіным прэзідэнтам Беларусі, калі ён за ўсю Беларусь падпісаў указ аб правапераемнасці таго самаго савецка-польскага дагавору ад 1945г.

    Усходнія крэсы (Kresy Wschodnie)

    Не магу зразумець нашых заходніх суседзяў, бо яны спяць і сняць аб усходніх крэсах. Так яны называюць Заходнюю Беларусь, Заходнюю Украіну і частку Летувы. Палякі лічаць гэтыя тэрыторыі этнічна польскімі.

    Як жа польскімі? Была Польская Карона, было Літоўскае Княства. Цяжкія ваенныя выпрабаванні вымусілі ВКЛ шукаць дапамогу ў Польшчы, якая, у сваю чаргу, не спяшалася, бо мела намер далучыць яго да сабе. У выніку 1 ліпеня 1569г. была падпісана Люблінская ўнія аб федэрацыйным яб’яднанні Кароны і Княства ў Рэч Паспалітую Абодвух Народаў. Вядома, для ВКЛ умовы уніі ганебныя. У тым ліку асобнымі актамі Польша далучае да сабе Падляшша (Берасце і Гародня заставаліся ў складзе ВКЛ) і амаль усю Украіну. Сталася так, што далучэнне вялікай тэрыторыі Польчшу не ўзмацніла, а больш аслабіла. Але гэта ўжо іншае. Нягледзячы на відавочна прапольскі характар, дэклараванне ўсё ж такі было роўнасці саюзу. Леў Сапега, падканцлер ВКЛ, зрабіў вялікую заканадаўчую працу, каб маць афыцыяльнае падцвярджэнне самастойнасці Вялікага Княста, і, як вынік, Жыгімонт III Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі, зацвердзіў Статут 1588г., тэкст якога ігнараваў акт Люблінскай уніі і замацоўваў незалежнасць ВКЛ.

    Вядома, польскі ўплыў быў дамінуючы і паланізацыя рабіла ж сваё. Але ж гэта датычыцца шляхты ВКЛ, а не сялянства. Ды і сама шляхта добра ведала пра свае беларускія карані, вось толькі палітычныя матывы і ўнутрыдзяржаўныя абставіны прываблівалі станавіцца палякамі.

    Канстытуцыя 3 траўня 1791г. ці Ustawa rządowa (першая ў Еўропе і другая ў свеце) – важная ступень у жыцці РП. Новы асноўны дзяржаўны закон прывязваў яшчэ больш Літву і Польшчу. 20 кастрычніка 1791г. быў прыняты, як дадатковая інструкцыя да Канстытуцыі, закон «Узаемныя заручыны абодвух народаў», які зацвярджае, што унія Польскай Кароны і Вялікага Княства захоўваецца, і што Рэч Паспалітая не ператвараецца ва ўнітарную дзяржаву. Так, агульная дзяржава прапісвалась як Рэч Паспалітая Польская, пры гэтым уводзілася роўнае прадстаўніцтва ад Польскага Каралеўства і ВКЛ ва ўладных структурах федэрацыі, што ліквідавала ранейшыя дыспрапорцыі. Зноў жа вядома, што палякі цягнулі коўдру на сябе, але шмат чаго не дазваляе казаць, што Рэч Паспалітая Абодвух Народаў дае абставіны лічыць усіх літвінаў палякамі і ў першай палове ХХст. зваць іх усходнімі крэсамі.

    Так ці інакш, адбыліся падзеі 1772, 1793 і 1795гг., па вынікам якіх Расейская Імперыя атрымала больша за 60% тэрыторый РП (а гэта больш за 400 тыс. кв.км.) і ўсе беларускія землі былі падпарадкованы Санкт-Пецярбургу.
    Аб характару “брацкага ўз’яднання” і асаблівасці расейскай акупацыі на беларускіх землях тут пісаць не будзем. Цяжкі перыяд Першай сусветнай і каля 20-ыя гады, пошукі і спробы ўтварэння беларуская дзяржаўнасці і ў выніку расейскі прыгнёт на беларускіх землях змяніўся савецкім. Па Рыжскаму дагавору ад сакавіка 1921г. і далучэннем Сярэдняй Літвы ў красавіку 1922г. заходняя часка беларускіх зямель (ў тым ліку Віленшчына і Беласточчына) адыходзіць Польшчы, у складзе якой яны прабылі да 1939г. Умовы жыцця беларусаў тамака таксама вядомыя: прымусовая паланізацыя, асіміляцыя і асаднікі (за час 1921-1939гг. – у заходнюю Беларусь з этнічных польскіх земляў перасяліліся каля 300 тысяч асаднікаў), Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер (дарэчы, савецкі падыход ў адлюстраванні гісторыі: нам казалі, што гэта Чырвоная Армія вызваліла зняволеных, а потым высветлілася, што ўноч на 18 верасня 1939г. ахова лагера разбеглася і людзі проста разышліся да моманту савецкага выратаванне і вызвалення). Лёс беларусаў несалодкі і ператварэнне ў палякаў незайздроснае.



    Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР, адыходу Беласточчыны ды часткі Гарадзеншчыны, Берасцейшчыны і распаду Савецкага Саюзу, маем сённяшнюю Рэспубліку Беларусь. Дык я аб тым, што дзе Польшча знайшла ўсходніх крэсаў? Ці гэта за 17-18 гадоў міжваеннага часу, калі этнічна беларускія землі ўваходзілі ў т.зв. Другую Рэч Паспалітую, беларускае насельніцтва перарадзілася ў палякаў? Вось маем расейскі перапіс на мяжы XIX-XXстст. І маем большасць беларусаў, а палякі маюць перапіс ад 1931г., дзе не было пытання аб нацыянальнасці, але было пытанне пра мову і канфесію, і за 30 гадоў дзіўным шляхам, як грыбы пасля дажджу, на гэтай жа тэрыторыі масава з’яўляюцца “этнічныя” палякі, прычым замест беларусаў. Пры гэтым нават на польскіх мапах яскрава бачна лінія, якая на захад мае выразны польскі этнічны склад, а на ўсход – польскую добрую меншасць (што суадносіцца да мяжы Польскай Кароны з ВКЛ). Але ж галоўная ўвага на такіх мапах не ўдзельная вага, а, здаецца, проста распаўсюджванне ці то палякаў, ці то беларусаў-каталікоў у Беларусі. І з распаўсюджвання робіцца вынік аб польскай этнічнасці (бадай перавазе). Дык беларусы і ў Маскве, і у Берліне ёсць, але казаць пра беларускасць гэтых гарадоў – поўнае глупства.

    Тэрмін “усходнія крэсы” вырастае менавіта з 1921-1939гг. Вось на такім аргуменце стаіць польскае бачанне Трэцяй Рэчы Паспалітай наконт беларускіх зямель. Магчыма, разумеючы, што такі адрэзак часу несур’езны для падобных тэрытарыяльных прэтэнзій, палякі трымаюць тэзіс, што гэта былая польская вотчына, якая ўваходзіла яшчэ ў Рэч Паспілітую, якую, у сваю чаргу, палякі бачаць амаль не выключна як польскую дзяржаву. Часам здаецца, што палякі лічаць ВКЛ сваімі ўсходнімі крэсамі (ускраінамі) яшчэ ад Крэўскай уніі 1385г., калі Польшча была разы ў тры меньш за Вялікае Княства.
    Так што, як мінімум, наступныя гарады нашай заходняй суседкай лічацца польскімі: Wilno, Grodno, Nowogrodek, Baranowicze, Bresc, Pinsk.

    Цяжка зразумець гістарычную логіку, але цяжэй за ўсё зразумець за Вільню, якая з’яўлялася сталіцай ВКЛ у часы Рэчы Паспалітай. Польскай сталіцай да 1610г. быў Кракаў, пасля – Варшава. Гэта ж калі ў саюзе Абодвух Народаў Польшча займела дзве сталіцы, прычым адну з іх у ВКЛ? Ці этнічнасць Віленшчыны карэнным чынам змянілася ў часы жыцця ў складзе Расейскай Імперыі ў польскі бок?

    Польшча да Ўсходніх Крэсаў падыходзіць вельмі сур’езна. Так з апошняга шумнага і дэманстратыўнага: у лістападзе 2017г. ў аэрапорце Варшавы з нагоды Дня незалежнасці Польшчы з'явіліся банеры з выявай карты, згодна з якой ў 1918г. Польшчы належылі Браслаў, Вільня, Гародня, Берасце, Баранавічы, Пінск, Маладзечна, Львоў, Роўна, Тэрнопіль, Івана-Франкоўск. На банеры ангельскі(!) надпіс “Польшча набывае сваю незалежнасць пасля 123 гадоў”. А ў жніўні 2017г. стала вядома задумка палякаў размясціць на старонках новага паспарту, які плануецца ўвесці ў 2018г. з нагоды стагоддзя польскай незалежнасці, аб’екты, якія зараз знаходзяцца па за межамі Польшчы, у тым ліку Вострую Браму – гістарычную славутасць Вільні. Брама была пабудавана ў ВКЛ яшчэ ў першай чвэрці XVIст. – да Рэчы Паспалітай. Навіна ад студзеня 2018г. распавядае, што палякі назавуць свае новыя караблі ў гонар гарадоў: Lwów, Tarnopol, Wilno. Вось такая тэхніка “мяккага пераканання”.



    Сучасныя беларускія школьныя падручнікі па гісторыі Беларусі

    Навучанне ў школах – важны этап станаўлення чалавека. Светапогляд людзей у пэўнай ступені закладваецца менавіта школьнай адукацыяй. Падручнікі па гісторыі Беларусі прайшлі некалькі рэдакцый. З дапамогай Нацыянальнага адукацыйнага парталу Навукова-метадычнай ўстановы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь знойдзем сучасныя школьныя падручнікі і пагартаем некалькі з іх.

    Падручнікі да 10-га класу

    Спачатку не самая апашняя рэдакцыя “Гісторыі Беларусі” за 7 клас (2009г.). Аўтары пішуць, што на свабодных ад крыжакаў балцкіх землях у XIIIст. можна вылучыць дзве вялікія вобласці – Аўкштайцію (Сярэдняе і Верхняе Панямонне, у тым ліку сучасная Гродзенская вобласць) і Жамойць (Ніжняе Панямонне). Літва, паводле аўтараў, гэта адзін з раёнаў Аўкштайціі, які стаў цэнтрам аб’яднання балцкіх плямён, таму пад Літвой сталі разумець Аўкштайцію і Жамойць. Верхняе і Сярэдняе Панямонне (Аўкштайція) стала ядром утварэння ВКЛ. Шкада, што на мапах у падручніку самі аўтары гэтую Аўкштайцію вучням так і не паказалі. Нягледзячы на тое, што напрамую нідзе не пішацца, што Літва – гэта назва дзяржавы, па апісанню падзей у чытача складваецца ўражванне аб існаванні дзяржавы Літва (да сярэдзіны XIIIст). Тым больш, што дзеці ведаюць сёняшнюю краіну «Литва».



    З падручніка можна даведацца, што з далучэннем новых зямель Гедымін пачаў звацца “каралём Літвы і Русі», «каралём літоўцаў і многіх рускіх». Тут жа ёсць тлумачэнне, што пад «рускія», «русіны» маецца на ўвазе насельніцтва беларускіх земляў, таму і дзяржава стала звацца Вялікае Княства Літоўскае і Рускае. Тлумачэнне ідзе далей: пры далучэнні Жамойці – стала звацца Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. У тым жа абзацы ўзгадваецца і сучасная “Літоўская Рэспубліка”, што на ўзроўні слоў толькі ўзмацняе пераемнасць паміж Княствам Літоўскім і сёняшняй Летувай.

    Такім чынам, дзеці вучаць, што нейкая Аўкштайція (Літва) ў нейкім Панямонні (не дужа важна, бо Жамойць таксама Літва) становяцца ядром дзяржавы ВКЛ (Літвы, як продка “Літоўскай Рэспублікі”), а потым далучаюць рускія землі (аўтары некалькі разоў пішуць, што так называлі беларусаў), і становяцца ВКЛ і Рускім. Да гэтуль нічога беларускага не было, акрамя, бадай, фізічнай тэрыторыі каля беларускага Нёману і некалькіх гарадоў – сукупнасці будынкаў без людзей і культуры. Вось і атрымліваецца ў дзяцей Вялікае Княства Літоўскае (Аўкштацйія), Рускае (беларусы і украінцы) і Жамойцкае (усё тая ж Жамойць, якую таксама за Літву разумеюць). Праз падручнік апісанне ідзе праз “літоўскія/літоўцы”, “беларускія/беларусы”, што толькі падкрэслівае летувіскасць ВКЛ, бо “рускія” (беларусы) былі далучаны апасля.

    Падручнік пакідые ўражанне, што ВКЛ – гэта дзяржава летувісаў, а беларусы неяк проста туда трапілі нібы заблукалі.



    Другая частка падручніка ад 2016г. па гісторыі Беларусі ўжо для 6 класа з самога пачатку сустракае нас тым, што ВКЛ была ўтворана на землях Літвы і Заходняй Беларусі ў сярэдзіне XIIIст. Важнае дасягненне беларукай гістарыяграфіі перадаецца школьнікам: ў адрозненні ад балцкіх плямёнаў на землях Беларусі былі даўнія традыцыі дзяржаўнай арганізацыі. Гаворка ідзе пра Жамойць і Аўкштайцію, адзін з раёнаў якой называўся Літвой, які стаў цэнтрам аб’яднання балцкіх плямёнаў. Пры гэтым замест Верхняга і Сярэдняга Панямоння (Аўкштайція) мы ўжо маем Панямонне Беларускае. Падручнік займаў мапу з Аўкштайціёй. Незразумела толькі, чаму на ўсіх наступных картах, дзе даюцца тыя ж геаграфічныя аб’екты, нідзе Аўкштайцію мы больш не бачым, а Жамойць – паўсюль.

    Увогуле, негледзячы на пастаяннае згадванне Жамойці, Аўкштайція сустракаецца толькі некалькі разоў і потым знікае без прычыны. Але ж аўтары – жартаўнікі – сярод спіса абагульняючых пытанняў просяць школьнікаў паказаць Аўкштайцію на мапе, аб месцазнаходжанне якой і дагэтуль спрачаюцца летувіскія навукоўцы.

    Цікава, што Вільня ў рускамоўнай версіі 2009г. і 2016г. ідзе як «Вильно». Калі не рабіць транслітэрацыю з дзяржаўнай мовы ВКЛ таго часу ці не ўжываць «Вильнюс» (адзінае тлумачэнне ў дужках не кранаем), то навошта браць польскі узор? Вільня пасля захопу Рэчы Паспалітай расейцамі звалася «Вильна» да 1918г., калі быў на час перанята «Вильно» з нагоды прыналежнасці зямель да Польчшы ў 1919-1939гг. Пасля Сталінскага падарунка горад для расейскамоўных стаў «Вильнюсом». Ці аўтары беларускага падручніка па гісторыі прынцыпова лічаць сучасную сталіцу Летувы па праву польскім горадам?

    Але цікавей тое, што ў гэтым падручніку Гедымін – “кароль ліцвінаў (литвинов) і русінаў”. І “насельніцтва Беларусі магло лічыць і лічыла гэтую дзяржаву сваёй”, “у складзе ВКЛ беларусы пачалі вылучацца як самастойны этнас”.

    Такім чынам, адбыўся крок да сучасных ведаў гісторыкаў аб генэзе ВКЛ, што, канешна, добра. Нажаль, што ў незалежнай Рэспублікі Беларусь гэта патрабуе столькі часу, каб пачынаць выхоўваць дзяцей па гісторыі, а не міфам ці ідэалогіі. А гэта толькі малы пачатак.




    Скочым ў падручнік па гісторыі Беларусі канца XVIIIст. — пачатку ХХ ст. за 9 клас (2011г.) і адразу ж убачым пераемнасць ад падручніку за 8 клас (2010г.), дзе падзеі апошняй трэці XVIIIст. (кантрольныя кропкі 1772, 1793, 1795гг.) завуцца “Ўключэнне беларускіх замель у склад Расійскай імперыі”. Гэта ў папярэдніх класах зручна казаць пра ўключэнне, бо шмат зямель беларускіх насамрэч увайшлі ў склад ВКЛ дагаварным шляхам. За ўвесь 9-ы клас аўтары не характарызуюць падзеі ліквідацыі Рэчы Паспалітай як захоп ці акупацыю. Проста “ўключэнне”. Нават не гвалтоўнае ўключэнне. Пры гэтым беларускія землі страцілі сваю ўладу, насаджваўся царскі грамадска-палітычны лад, насельніцтва пачалі перарабляць ў расейцаў, у тым ліку ўвялі расейскую мову, ліквідавалі уніяцкую царкву, а падручнік так і не даходзіць да выніку аб нейкім гнёце ды агрэсіі. Усё падаецца з інтанацыяй прагрэсіўных пераменаў.

    Між тым, калі аўтары напрыканцы курса распавядаюць пра прыход немцаў у 1915г., то адпеведны параграф мае пад дзесятак “акупацыя”, “акупацыйны”. Чужынцы ўсталявалі новую ўладу, уводзілі свае парадкі, свою мову (дарэчы, пры немцах з’явілася беларуская мова ў школах, чаго не было пры расейцах), незадаволеных забівалі – чаму гэта не “падзел” беларускіх зямель ды не “ўключэнне” ў склад Германскай імперыі ці чаму тады расейская ўлада не акупацыя?

    Вось у 2010г. Беларусь уключылі ў мытны саюз краін Еўразійскага эканамічнага звязу. Ці ў 2011г. Беларусь накіравала заяўку да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, а ў 2015г. яе ўключылі ў Балонскі працэс. А да гэтага беларусаў у 1772, 1793, 1795гг. у тры крокі “ўключылі” ў Расейскую імперыю. Неяк так атрымліваецца.

    Падручнік вучыць дзевяцікласнікаў, што знешняй формай праяўлення нацыянальнай самасвядомасці з’яўляецца назва народу, сцвярджае, што ў першай палове ХІХ ст. Цэнтральную і Заходнюю Беларусь нярэдка называлі Літвой, а яе насельніцтва – літвінамі. Ад сабе дадамо, што існуе шэраг навукоўцаў, што на падставе фактаў лічаць, што да жорсткай царскай рэакцыі пасля паўстання Каліноўскага большасць(!) беларускамоўных менавіта часцей (!) звала сабе ліцвінамі. Там жа ў падручніку чытаем, тэрмін «Беларусь» і назва «беларусы» паступова замацаваліся за ўсёй тэрыторыяй пражывання беларускага народа. Такое важнае пытанне – чаму так стала, што насельніцтва страціла сваю назву (Літва) і атрымала новую – падручнік не тлумачыць. Не скажуць аўтары пра мэтанакіраваную палітыку царызму на знішчэнне нацыянальнай ідэі, свядомасці.

    Дужа жаль, што аўтары падручніка па гісторыі Беларусі не пішуць, як Расейская імперыя выбіла з ліцьвінаў ВКЛ (у сваёй большасці беларусаў) іхнюю гістарычную свядомасць літоўскасці (не блытаць з летувіскасцю) і тэрытарыяльна адсунула назву Літва да Жамойці, а нас зрабіла беларус(ц)амі.

    Між тым, аўтар сам распавядае ў тэрмінах Беларусь/Літва, калі трэба паказаць праекцыю сучаснай нашай паўночнай суседкі і такім чаным на ўзроўні назваў супрацьпастаўляе гістарычную Літву Беларусі, не пакідаючы нам месца ў гісторыі ВКЛ. Наўрад ці так жадалася, але дзеці ўспрымаюць менавіта так. Не дадавайце блытаніны, не садзейнічайце мітам, наша паўночная суседка – Lietuvos Respublika – Летува.
    К.Каліноўскі не быў уганараваны аўтарскай ацэнкай аб ягонай ролі ў гісторыі нашый краіны. Праз радкі Каліноўскі падаецца нам хлопцам-бунтаром па адраджэнню Рэчы Паспалітай. Роля М.Мураўёва (прабачце, у параграфах падручніка заўсёды званне “генерал-губернатар”)… Роля “генерал-губернатара М.Мураўёва” для беларусаў таксама сціпла прадстаўлена, нават на мянушцы “вешальнік” і “людаед”, што само па сабе добрая характарыстыка, не хапае аўтарскай увагі. Аўтары не спрабуюць пераадолець царскія і савецкія ідэалагічныя бар’еры. Так нам часта падаюць прычыны расейскай агрэсія на беларускіх землях выключна як польскія пагрозы. Вучню так і не скажуць, і не патлумачаць, чаму Каліноўскі, які лічыў сваёй радзімай ВКЛ, пісаў па-беларуску і пісаў беларусам, варушыўшы беларускі рух, ды падрымліваў царкоўную вунію (ўніяцтва), быў павешаны Мураўёвым як змагар за пальшчызну і каталіцызм.

    Пра заходнерусізм, які намагаўся знішчыць беларускае, карціна, як кажуць, няпоўная, прычым школьнікам ён падаецца выключна як беларускі феномен (у сэнсе беларускай ініцыятывы і заклапочанасці).

    Кажучы пра беларускія землі, падручнік нагадвае, у тым ліку і Віленскую губерню. Але сама Вільня, у адрознянне ад іншых беларускіх гарадоў, на старонках губляецца. Яна ўзгадваецца ў гаворках пра нацыянальнае і культурнае жыцце. З беларускіх гарадоў канца ХІХ ст. самымі вялікімі прыводзяцца толькі Менск і Віцебск. Пра Вільню, якая на той час уваходзіла ў дзесятку буйнейшых у Расеі, падручнік ідэалагічна забыўся (у 1897г. жыхароў Вільні было столькі, колькі ў Менску і Віцебску разам).

    Ёсць адна дэталь: падручнік піша пра гарады “ў ХІХ ст. у Беларусі”, ён не піша пра гарады беларускія. Але Беларусі ў той час не было, і “гарады Беларусі” XIXст. як школьнікамі, так і многімі іхнымі бацькамі, будуць успрымацца, як гарады беларускія. Згадзіцеся, менавіта так, тым больш, што з падручніка мы ведаем, што Віленская губернія – таксама беларуская зямля. Аналагічна з беларускім тэатрам І.Буйніцкага, які “гастраляваў па гарадах Беларусі, у Вільні, Варшаве, Пецярбургу”. Хутчэй за ўсё, аўтарамі не планавалася аддзяліць Вільню ад этнічных беларускіх зямель, але менавіта так і атрымалася. Чаму ў прыналежнасці гарадоў мы карыстаемся сучаснымі дзяржаўнымі межамі, а кажучы пра тэрыторыі – этнаграфічным прынцыпам? Тут ці Вільня – беларускі горад, ці Віленская губерня – не беларуская зямля.
    Неглядзячы на шэраг гістарычных фактаў, якія апісваюць аўтары падручніка, не хапае падсумавання і беларускага погляду. Аўтары пішуць пра падзеі на беларускіх землях, але не пішуць, што гэтыя падзеі прынеслі беларусам. Аўтары пішуць пра нацыянальнае пытанне і фарміраванне самасвядомасці беларусаў, але ў палітыцы Расейскай імперыі ў дачыненні да беларусаў дэнацыянальнага характару не бачаць.

    Падручнікі 10-11-ых класаў


    Возьмем падручнік “Гісторыя Беларусі 1917-1945гг.” 2012г. для 10-га класу. Ад пачатку аўтар піша пра цяжкае становішча беларускіх земляў, пра лінію фронту праз Беларусь, пра акупацыю немцаў і ўмовы жыцця пры іх. Пра расейскі “чырвоны” тэрор і тамтэйшыя ўмовы жыцця не піша. Піша пра шэраг арганізацый, якія намагаліся выбіць беларусам самастойнасць рознымі шляхамі. Прычым палітыка БНР у пошуках падтрымкі з боку немцаў падаецца як здрадніцтва і ўвогуле падаецца ў негатыве, а спробы беларусаў набыць “самастойнасць” ў складзе РСФСР (Савецкай Расеі) ці проста далучыцца губерняй ў тэксце падручніка даюцца як лагічны, правільны і безальтэрнатыўны ход падзеяў. Прычым, калі штосці “перападае” беларусам ад бальшавікоў, то аўтары падкрэсліваюць гэта і ўсхваляюць, а калі ідуць дзеянні бальшавікоў супраць беларускай дзяржаўнасці, то гэта пакідаецца ўжо без сваёй адзнакі і каментарыяў, проста ідзе сухі пералік падзеяў.

    Аўтар піша пра I Усебеларускі з’езд у снежні 1917г, што прысутнічалі толькі 1872 дэлегаты, якія не прадстаўлялі народ. Але надалей ён не пералічвае, якія палітычныя партыі ды арганізацыі там былі. А дужа шкада, бо было б бачна, што, сапраўды, прадстаўнікі былі ад розных пластоў насельніцтва. Таксама для лепшага параўнання і поўнай карціны аўтар не ўзгадвае пра папярэднія I Усерасейскі з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў (1090 дэлегатаў) ды II Усерасейскі з'езд, які налічваў цэлых 649 дэлегатаў з усёй Расеі. Сапраўды, у адрознянні ад I Усебеларускага з’езду самы вялікі бальшавіцкі (390 бальшавікоў-дэлегатаў) – II Усерасейскі, відавочна, быў найбуйнейшым і найпаўнейша ахопліваў інтарэсы ўсяго насельніцтва Расеі.
    З падручніку зразумела, што дзеячы БНР зрабілі толькі 3 рэчы: абвясцілі незалежнасць БНР, прынялі герб і сцяг ды супрацоўнічалі з немцамі (пазней і з палякамі). Дзіўна, што падручнік ніякім чынам не спрабуе нічога дадаць. Так, сцвярджаецца “не атрымала належнага міжнароднага прызнання”, а можна было б дадаць, што БНР прызналі Польшча, Украіна, Аўстрыя, Грузія, Арменія, Турцыя, Балгарыя, Чэхаславакія, Фінляндыя і краіны Прыбалтыкі. Чаму пасля палавінчатых паўнамоцтваў нацыянальнага прадстаўніцтва і рашэнняў пад кантролем немцаў у галіне культуры і адукацыі не дадаць, што першыя 300 беларускамоўных школ ў ХХст. былі адкрыты менавіта БНР? Чаму пасля “не мела ўласнай арміі” не пазначыць, што ў 1917-1923гг. службу ў БНР прайшлі 11 тысяч чалавек, прычым большасць з іх – добраахвотнікі, ці агульнай колькасцю 54 тыс. (з улікам партызанскіх атрадаў і Асобнага атрада С. Булак-Балаховіча), пра беларускі корпус на румынскам фронце у 1917г.?

    Зразумела, навошта пісаць пра беларускія ўзброеныя фарміраванні 1917-1921гг. ды і як тут “прышыць” збройнае змаганне за беларускую дзяржаўнасць супраць бальшавікоў, калі народ беларускі “цягнуўся” да іх? Гэтак жа школьнік можа прыйці да высновы аб савецкай агрэсіі ды расейскай акупацыі БНР. Тым больш, бальшасць арыштаваных партызанаў бальшавіцкі суд прыгаворваў на смяротнае пакаранне.

    Чаму пасля ўзгадвання адсутнасці “органаў улады на месцах” не ўзгадаць, што ўлада БНР абапіралась на беларускія Рады ў Магілёве, Гародне, Ваўкавыску і дзесятках іншых гарадоў? Шэраг гарадоў высылалі свае прызнанні ўлады Ураду БНР і выказваліся за “адзіную непадзельную Беларусь у форме БНР”. Чаму не напісаць, што паспартамі БНР карысталіся і напярэдадні 30-х. Чаму да сцвярджэння аб адсутнасці ўласнай фінансавай сістэмы не дадаць пра кароткатэрміновую бону на суму 1 рубель, якую выпусціў Слуцк у 1918г.? У параграфу пра БНР не знайсці, што большую частку яе дзеячоў рэпрэсіравалі і знішчылі савецкія ўлады. Безумоўна, не варта чакаць, што аўтар згадае, што да пэўных падзей 1926г. Дзень Волі (25 сакавіка) святкавалі нават і камуністы (хоцьі і цішком).



    Падручнік заклікае дзяцей “не перабольшваць значэнне абвяшчэнне БНР, як гэта робіцца ў некаторых сучасных публікацыях”. Аўтар не спачувае, што БНР так і не стала паўнавартаснай дзяржавай, нават наадварот. Не трэба мне казаць, што навуковец павінен выкладаць матэрыял без эмоцыяў. Вядома, навуковец павенен быць аб’ектыўным, але, па-першае, гэта падручнік, які павінен фарміраваць патрыятычнае стаўленне да Радзімы (бяспрэчна, на дакладных фактах, а не на мітах), а па-другое, цяжка не заўважыць прабальшавіцкія (прарасейскія) погляды аўтара. Хоць крышачку гонару да беларускасці можна было б пакінуць на старонках.

    Цікава, як тлумачыцца вучням рашэнне адрэзаць Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскую губерні на карысць РСФСР: гэтыя губерні маглі б стаць асновай для аднаўлення беларускай дзяржаўнасці ў выпадку захопу Польшчай іншых беларускіх тэрыторый. Прыгожа, так?

    Пра тое, як беларусы страцілі сваю Віленшчыну, падручнік не расказвае.
    Амаль усё, што не рабілася ў БССР, падаецца як станоўчае. Адзіныя толькі поспехі, то ў галіне сельскай гаспарадкі, то ў культуры, то ў будаўніцтве сацыялізму. Школьнікі чытаюць оду савецкаму ладу, месцамі быццам сапраўды з саміх савецкіх падручнікаў “ўкараняліся каштоўнасці чалавечай дабрыні, салідарнасці і справядлівасці” і г.д. Пра рэпрэсіі гаворка хутка і мімаходзь. Прычым большаць іх амаль апраўдваецца неабходнасцю ў мабілізацыі ледзь не будаўніцтва раю на зямлі (сацыялістычнае грамадства). Лічбы рэпрэсіраваных прыводзяцца дужа сціплыя, цяжка налічыць больш за 2 тыс.

    Перыядычна аўтар абараняе дзяцей ад варожай сілы: “Разам з тым дзясяткі мільёнаў ахвяр палітычных рэпрэсій у СССР, пра якія расказваецца ў публікацыях апошніх дзесяцігоддзяў, не што іншае, як міф, запушчаны ў грамадскую свядомасць для дыскрэдытацыі сацыялістычнай сістэмы”.



    Школьнікам не пішуць, што паводле розных падлікаў ахвярамі палітычных рэпрэсій толькі ў Беларусі ў 1917-1953 сталі ад 600 тыс. чал. (лічба інфармацыйна-выліковага цэнтру МУС РБ без уліку страчаных дакументаў) да не менш за 1 млн 500 тыс. чал.

    Аўтар прапануе дзецям некалькі думак на конт рэпрэсій. Вось некаторыя: “Кіраўніцтва СССР з дапамогай рэпрэсіўнай палітыкі вырашала задачы вызвалення партыйнага і дзяржаўнага апарату ад сапраўды недастойных чыноўнікаў, падаўлення мясцовага сепаратызму і забеспячэння безумоўнай улады цэнтра”, “Ініцыятыва ў ажыццяўленні рэпрэсій ішла «знізу», ад мясцовых партыйных і савецкіх кіраўнікоў. У І. Сталіна не было пэўных намераў ажыццявіць «вялікую чыстку»”. З шэрагу розных меркаванняў ёсць і нецярпімасць партыйных і дзяржаўных структур да іншадумства, але тут аўтар сваіх думак не пакідае (відаць, “па пытаннях аб кірунках грамадска-палітычнага развіцця краіны і шляхах пабудовы сацыялізму ў СССР” у Беларусі не прынята выказваць свае думкі і да гэтага часу).

    А сярод спісу пытанняў да ўрока абагульнення (да адпаведнага раздзелу), пытання пра рэпрэсіі няма. Такое, лічыцца, не варта абагульняць, не варта помніць. Ні тады, ні зараз – чалавечае жыцце не хвалюе ўладу.
    Нажаль, аб савецкіх рэпрэсіях ў Заходней Беларусі пасля верасня 1939г. аўтар не піша. Словы “лютаваць” і “тэрор” адносяцца толькі да характарыстыкі становішча часткі Беларусі ў складзе Польшчы. Пра тое, што этнічныя беларускія землі Заходняй Беларусі да БССР дайшла не ў поўным памеры, напрамую ў параграфе таксама не ўзгадваецца. Пры гэтым падручнік сцвярждае, што “быў пакладзены канец падзелу беларускага этнасу і беларускай этнічнай тэрыторыі”. Вось такой фразай афіцыйная беларуская дзяржаўная навука адсякае Віленшчыну, Смаленчшыну, частку Браншчыны, што рознымі заходамі так спрабавалі беларусы далучыць да БССР дагэтуль. Толькі пасля пытанняў да параграфу ў якасці дадатковай (неабавязковай) інфармацыі даецца як факт пагадненне паміж СССР і Летувы наконт Вільні і Віленшчыны, якое аўтар пакідае без каментару (а які каментар, калі вышэй знаходзіцца сцвярджэнне аб цэльнасці этнічных беларускіх зямель?)
    Няма пытання ў падручніку пра Заходнюю Беларусь у 1939г.: вызваленне ці чарговае зняволенне? Заслугоўвае ўвагу, што ў падручніку па гісторыі Беларусі ў 1917-1945гг няма слова “таталітарызм” (“таталітарны”). Няма.

    А вось пра выкарыстоўванне калабарантамі герба “Пагоня” і бела-чырвона-белага сцягу з вітаннем “Жыве Беларусь!” і выкідваннем “па-фашысцку рукі наперад” напісалі. Гэта добра. Дрэнна, што падручнік не раскрывае прычын такога і на непасрэдна якіх матывах згулялі немцы. Калабарацыянізм апісваецца па-савецкі, здрада. Вядома, большасць такіх “калабарантаў” не падзяляла нацыскія погляды немцаў, але існавалі вялікія спадзяванні (як паказаў час, марныя) скарыстацца новымі ўмовамі, каб адбіцца ад акупацыі савецкай. Нажаль, абыходзіцца бокам уся супярэчліваць такой з’явы, падручнік не жадае разважаць над тым, чаму супраць бальшавікоў беларусы уздымалі менавіта свае нацыянальныя сымбалы? (гвалтоўная савецізацыя, жах сталінскага тэрору, дэбеларусізацыя – фактычна этнацыд).
    Аўтар нібы здзекам праходзіць па растралянай НКУС беларускай інтэлігенцыі і задае пытанне дзесяцікласнікам: які “ўрок гісторыі” не засвоілі беларускія нацыянальныя дзеячы, што імкнуліся адрадзіць беларускую дзяржаўнасць з дапамогай фашыстаў?

    Не стане падручнік разважаць пра ледзь не двухгадовы савецка-нямецкі “мядовы месяц” ці тост І.Сталіна за здароўе А.Гітлера ды прамову В.Молатава аб “міралюбным” фюрару, дзе ён абвінаваціў Захад у злачыннай вайне супраць Германіі.



    Прасавецкі погляд на гісторыю не дазваляе змясціць у падручніку інфармацыю накшталт Ляхавіцкага раёну: напрыканцы 1940г. было 49,6 тыс. жыхароў, а пасля немцаў у 1944г. налічвалася 27,5тыс., пры гэтым, згодна з архівамі, немцамі знішчана 1,4 тыс. і загінула на фронце 1,3 тыс. Калі дакладна вядома, што аніякай мабілізацыі ці эвакуацыі раёну не было, то куда падзеліся 40% насельніцтва? Беларусь у прамым сэнсе патанала ва ўласнай крыві праз савецкую бальшавіцкую ўладу.

    Аўтары не нагадаюць і, тым больш, не патлумачаць, як так сталася, што Беларусь, якая лічыцца у спісе краін, што перамаглі фашызм-нацызм, па выніках вайны ня толькі не набыла новых тэрыторый (як РСФСР, Польшча, Летува і інш.), а апынулася нават ў меншых межах. Калі хто будзе казаць, што Беласточчыну Беларусь страціла ў Польчшы ў 45-ым, то ведайце, што мы яе згубілі на летніх канікулах паміж 10 і 11 класамі. Бо ў 10 класе яна была ў складзе зямель Заходняй Беларусі, апашняя карта БССР падручніка гэта дублюе, а першая карта 11 класа ўжо без беларускага Беластоку і няма ніякіх тлумачэнняў наконт гэтага.



    Відаць, аўтары і самі забыліся на Беласточчыну, бо ў падручніку за 9-ы клас была ўзгадана Белавежская пушча і яе страты лясоў ды жывелаў ад нямецкай акупацыі. У падручніку за 10-ы клас напісана про шкоду лясам ужо пад акупацыяй палякаў. А вось на шчодры падарунак Сталіна польскім камуністам, частка якога – землі Белавежскай пушчы, падручнік прынцыпова ўвагу не звяртае.Тут аўтарам ужо не шкада.

    Уявіце сабе, у падручніку няма ўзгадвання пра Курапаты – месца масавых пахаванняў расстраляных НКУС у канцы 1930 — пачатку 1940-х гадоў.

    Значную частку падручніку Гісторыя Беларусі др.пал. 1940-х гг. — пач. XXIст. (2013г.) займае гісторыя дзяржавы “Рэспубліка Беларусь”. Дзіўна, што ад аўтараў школьнікі не даведаюцца, што першым кіраўніком незалежнай Беларусі быў С.Шушкевіч.



    Пасля распаду СССР і першым прэзідэнтам Беларусі проста нейкая яміна. Затое пасля абрання А.Лукашэнкі ў 1994г. прэзідэнт узгадваецца часта. Калі месцамі каго знойдуць думкі, што гэта гісторыя пра Лукашэнку, а не пра Беларусь, то не пужайцеся, бо Лукашэнка ўсё ж такі з’яўляецца гісторыяй Беларусі.

    Апісваецца шэраг знакавых падзей для краіны, але без згадкі звязаных з імі пратэстных дзеянняў, якія адбываліся з-за грамадскай незадаволенасці. Для сучаснага падручніка па навейшай гісторыі характэрна поўная адсутнасць ацэнкі беларускай ўлады і адсутнасць узгадвання прозвішчаў людзей, якія адкрыта крытыкуюць прэзыдэнта і яго палітычны курс.

    На мой погляд, аўтары не даюць гістарычных ведаў, а проста ўкладваюць ў галаву тэзіс аб правільнасці і безальтэрнатыўнасці курса Лукашэнкі (як гэта рабілася ў падручніку для 10 класа ў адносінах да Крамля). Увогуле, “Гісторыі” Беларусі за 10-11 класы больш падобны на краткі курс ВКП(б), чым на гісторыю Беларусі. Пасля чытання такіх падручнікаў пачынаеш спачуваць аўтарам і іх журбе аб распадзе Савецкага Саюзу. Нават у апісанні сучаснай Беларусі адчуваецца гэта настальгія па былому, якая, здаецца, пераадольвае радасць ад атрымання незалежнасці Беларусі.

    Не хапае толькі некалькі момантаў накшталт: «При Гитлере это формирование [немецкий порядок] достигло наивысшей точки. Это то, что соответствует нашему пониманию президентской республики и роли в ней президента». Маглі б, канешне, да сучасных дасягненняў культуры дадаць і “Плошча. Железом по стеклу” (2011г.).

    Як знікла гісторыя беларускага народу – 2

    Свае гістарычныя карані мы пачалі губляць з моманту, калі польская і расейская гістарыаграфіі пачалі распрацоўваць канцэпцыю ўзнікнення ВКЛ (летувіская дзяржава захапіла беларускія землі і панавала над імі). Наступным этапам з’яўляецца стварэнне расейцамі ўмоў, спрыяльных для летувісаў і якія перашкаджалі беларусам ў фарміраванні і развіцці свайго нацыянальнага руху.

    У XIXст. летувісы атрымалі дазвол на адукацыю на роднай мове, беларуская мова была забаронена ў школах, адміністрацыйным справаводстве; праваслаўныя расейцы пакінулі летувісам касцёлы, а ўніяцкая царква, якая магла захаваць адметнасць беларусаў ад палякаў і расейцаў, на беларускіх землях была ліквідавана. Як пры царызму, так і далей, канфесійны чыннік (рэлігія як крытэрый этнічнай ідэнтыфікацыі) не пакідае месца беларусам: каталік – значыць, паляк (месцамі летувіс); праваслаўны – значыць, вялікарос. У адрознанне ад летувісаў беларусам быў забаронены друк на роднай мове. Забарона польскай мовы таксама была добрай падтрымкай летувісам. У сваю чаргу забойствы ды дэпартацыі беларускіх дзеячаў сур’ёзна саслабляла беларускі нацыянальны стрыжань.

    За часам царызму назва Літва адсоўвалася на летувісаў, як нашы землі ўсё шырэй пачыналі звацца беларускімі.

    Істотную ролю адыграла нямецкая акупацыя і яе погляд на далейшы лёс народаў. Менавіта з падтрымкай немцаў у 1918г. была абвешчана Летува з сталіцай у Вільні. А ніякай Беларусі ў нямецкіх планах не было. Важны крок, які ператварыўся ў гістарычны важны прэцэдэнт – прававую падставу (бо ў 1918г. абвешчаная Летува залежыла ад Германіі), зрабіў У.Ленін у 1920г., калі выключна з-за расейскіх імперскіх амбіцыяў аддаў летувісам Вільню і падтрымаў незалежнасць. Вось ён – перыяд 1918-1920гг. – калі Літва як уласнае імя тэрыторыі канчаткова страціла свае гістарычнае значэнне, калі летувісы атрымалі сваю Lietuvos Respublika з сталіцай у Вільні. Гэты факт як міжнароднае афіцыйнае зацверджанне пераемнасці летувісаў гістарычнай спадчыны ВКЛ. Спробы беларусаў адстаяць Вільню пасля бальшавіцкіх заляцанняў з беларусізацыяй скончыліся вельмі трагічна.

    Змаганне за Беларушчыну прыраўноўвалася да контррэвалюцыйнай дзейнасці (дзяржаўнага перавароту). Бальшавікамі была знішчана беларуская інтэлегенцыя (што ў XIXст., што ў XXст. на фоне фізічнага вынішчэння адукаваных беларусаў з беларускай самасвядомасцю летувіскія дзеячы былі ў якасна іншых умовах).

    Свой унёсак зрабіў і нацыянальны склад кіраўніцтва маладых дзяржаў: урад Летувы меў нацыянальную скіраванасць, а сярод кіраўніцтва БССР самі беларусы мелі менш паловы пасадаў. Істотнай перашкадай было тое, што беларусы з абвяшчэннем ССРБ (БССР) так і не атрымалі незалежнасць.

    Наспупным важным крокам у Віленскім пытанні стала перадача Вільні летувісам у 1939г ужо І.Сталіным., але зыходзячы з усё таго ж імперскага разліку. Тым самым не толькі падцвердзілася правільнасць і справадлівасць рашэння Леніна, а за другім разам перадачы Вільні узмацнілася тоеснасць Летува = ВКЛ. Больш за тое, на 1939г. гэта сапраўды выглядала як пытанне выбару: Беларусі ці Летуве. І факт выбару на карысць летувісам меў два паведамленні для зацікаўленых народаў: 1 – Вільня і спадчына ВКЛ належаць Летуве, 2 – Вільня і спадчына ВКЛ не належаць Беларусі.

    Летувіскі нацыянальны рух бальшавікі не краналі. Між тым, Масква дапамагла ліквідаваць беларускаю незадаволеннасць на Віленшчыне, душачы таксама нязгоду і ў межах Беларусі. Такім чынам, беларусам зноў не было шанца даказаць свае правы на Вільню, затое летувісам – калі ласка, замацоувайце вынікі маскоўскіх рашэнняй і праводзьце летувізацыю новых тэрыторый. Прозвішчы беларусаў, беларускія тапонімы (геаграфічныя назвы) перапісваліся на летувіскі манер. Вялікую ролю адыграла і тое, што ў БССР ад Масквы шла русіфікацыя, а летувісам дазволілі развіваць родную мову і карыстацца ёй.

    Летувізацыі краіны, у большай меры Вільні, дапамагло амаль поўнае знішчэнне немцамі габрэйства, і масавая дэпартацыя (100 тыс.) віленскіх “палякаў” (большасць якіх на самой справе былі этнічнымі беларусамі) саветамі ў Польшчу ў перыяд 1944-1948гг. Такім чынам, нямецкімі і савецкімі рукамі Вільня была вычышчана ад нелетувіскага насельніцтва. Але і самі летувісы не заўсёды стаялі побач з такімі чысткамі насельніцтва.

    Акрамя частковага супрацоўніцтва с рэйхаўцамі і саветамі, сваю будучыню абаранялі і праз адмову ў летувіскім грамадзянстве нават тым (гэбрэям, беларусам, палякам), хто нарадзіўся ў самой Вільні. Калі ў міжваенны час у Віленскім універсітэце адбывалася польская асіміляцыя беларусаў, то пасля Другой сустветнай пад летувіскай уладай гэты старажытны універсітэт беларусаў ужо не прымаў.

    Строгі кантроль савецкай ідэалогіі ў навуковай галіне трымаў гісторыю ВКЛ і Вільню за Летувай. Сістэма адукацыі праз пакаленні ўбівала беларусам канцэпцыю трыадзінства расейскага народу і сталай імклівасці беларусаў да вялікаросаў, іншай гісторыі ў беларусаў быць не магло. У сваю чаргу, летувісы ціха перагортвалі старонкі ў сваіх навуковых працах па гісторыі, якая да таго часу ўжо цалкам належыла Летуве, і замацоўвалі міт аб летувіскай імперыі ў масавай свядомасці сваіх грамадзянаў.

    Пазней ў БССР паспяхова адбываўся працэсс будавання грамадзяніна СССР – чалавека савецкай нацыянальнасці. Як і ў Царскай Рассеі, так і ў Савецкім Саюзе, у Беларусі панавала палітыка дэнацыяналізацыі.

    Заходнерусізм меў вялізарныя наступствы для беларусаў. Што ўтойваць, і зараз мае.
    Такім чынам, летувісам проста пашанцавала ў тым, што канцэпцыя летувіскага ВКЛ была на карысць як расейскаму царызму, так і савецкаму бальшавізму. А заслуга саміх летувісаў толькі ў тым, што яны і не адмаўляліся ад такой спадчыны (як зараз робіць беларуская ўлада).

    За увесь час беларусы не маглі даць адказ польскай, расейскай, летувіскай ды савецкай гістарыяграфіям, бо не мелі ўласнай незалежнай дзяржавы (пачатак пошуку менавіта беларускага адказу на пытанне аб ВКЛ прыпадае на др. пал. 1980-ых). Здавалася, у пачатку 1990-ых, прыняўшы греб Пагоню і бела-чырвона-белы сцяг, Рэспубліка Беларусь прапануе уласную канцэпцыю нацыянальнай гісторыі і заявіць уголас аб сваёй спадчыне. Але па пэўным прычынам так не здарылася.
    Першы прэзідэнт Беларусі павярнуў краіну назад у Савок. Заявы кіраўніка дзяржавы, савецкага гісторыка, аб чужароднасці Пагоні і гісторыі ВКЛ адсяклі ўсю спадчыну беларусаў і зрабілі нас народам без гісторыі.

    Пытанне аб Вілненшчыне не ўзнімалася, гісторыя ВКЛ і права адзінанага спадкаемцы аддаваліся летувісам. Беларуская ўлада адраклася ад нашага мінулага на карысць міту за часам Расейскай імперыіі ды Савецкага Саюзу.

    Па ініцыатыве прэзідэнта 14 траўня 1995г. быў праведзены рэферэндум, адным з вынікаў якога стала скасаванне герба Пагоня і бел-чырвона-белага сцяга. Добра памятаем, як праз дзень товарищ Иван Титенков, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, на даху Дому Ўраду парваў дзяржаўны (на той момант дзяржаўны, бо яшчэ не было адпаведнага закону) бел-чырвона-белы сцяг, раздаючы на шматках сцяга свае аўтографы. Сам Иван Титенков у 1999г. пераехаў у Маскву. Уявіце сабе, што б было з тым, хто зараз такі фінт зрабіў бы. Артыкул 370 КК РБ (знявага над дзяржаўнымі сымбаламі) – да 1 году зняволяння. А калі такі чалавек яшчэ і па-беларуску размаўляў бы, то і за спробу дзяржаўнага перавароту ці экстрэмізм артыкул знайшлі б наўздагон.

    Але тое, што ад нас улады адсякаюць нашу памяць, гэта толькі палова справы, бо, акрамя таго, сучасная палітыка актыўна працягвае насаджваць расейска-савецкі ідэалагічны светапогляд на нас і надалей. Гэта робіцца праз падручнікі, праз навуковую цэнзуру, праз паўсюдную “рэкламу” адвечнага сваяцтва. Усе вострыя моманты з гісторыі прыбіраюцца на карысць усходняга “партнёру”, Беларусь застаецца без памяці аб сваіх ахвярах. Нам паўтараюць “памяркоўны, памяркоўны, памяркоўны беларус…” А мы і самі не пямятаем, як пасля расейскага захопу тры разы ўзнімаліся адбіцца ад прыгнету (1794, 1830-1831, 1863-1864гг) за адрэзак меньш за сто гадоў. Гэта на кожнае пакаленне хопіць.

    Ня памятаем, як у 300-гадовы адрэзак перад расейскай акупацыяй ВКЛ і Масковія сумарна ажно 72 гады правялі ў стане вайны.



    Беларускія вучоныя-прапагандзісты цераз сумесныя артыкулы ды манаграфіі з расейскімі ў межах палітычна-эканамічнага саюзу друкуюць навуковыя абгрунтаванні гэтага саюзнага ўтварэння. Хапае і тых дацэнтаў і прафесароў, хто і па-асабку падтрымліваюць галоўныя палажэнні дактрыны заходнерусізму ў сваёй навуковай і публіцыстычнай працы. Часта імі ўзгадваюцца на Беларусі калабаранты часоў утварэння БНР ці Другой сусветнай вайны, што не спрабавалі з дапамогай немцаў адбіцца ад расейскіх акупантаў, а абавязкова здрадзілі Крамлю-Радзіме. Дык на праўдзе такія беларускія гісторыкі самі з’яўляюцца сучаснымі калабарантамі з маскоўскай імперскай палітыкай супраць беларускага. Здаецца, такую ж калабаранісцкую дзейнасць вядзе і большасць беларускіх чыноўнікаў. Нажаль, іхныя погляды на беларускае надалей тыражуюцца і замацоўваюцца сярод насельніцтва. Добрая частка насельніцтва Беларусі – носьбіты чужой ідэнтычнасці. Маем тое, што маем.

    Хочаце, дам добрую падказку, як вызначыць нацыянальную канцэпцыю любой краіны? Паглядзіце, у гонар каго назвы вуліцаў ды плошчаў, помнікаў ды навучальных устаноў, якія святы адзначае ўлада ды каго шануе ў падручніках – вось сапраўдная спадчына і адпаведная будучыня такой краіны.

    Адметна, што і сучасная летувіская навука не мае мэты папаўняць сваю гісторыю праз беларускую гістарыяграфію. Цікава як зараз, але на стан некалькі гадоў таму Летува адмаўлялася перакладаць на сваю мову працы беларускіх гісторыкаў. І гэта пры тым, што дужа цяжка знайсці краіны, гісторыю суадносін якіх можна ахарактаразаваць як мірную. Глядзіце, некалькі прынцыповых момантаў. Па-першае, за два стагоддзі (ці болей?) да ўтварэння ВКЛ на беларуска-летувіскіх тэрыторыях ў зонах агульнага рассялення балта-славянскія адносіны мелі мірны характар (нагадаем, ёсць генетычныя даследванні, згодна з якімі беларусы па крыві – больш да балтаў).

    Па-другое, аналіз гістарычных фактаў будзе сведчыць аб тым, што ні сам Міндоўг, ні наступныя князі ВКЛ не надта разважалі ў катэгорыях балты-славяне (тым больш летувісы-беларусы); ВКЛ мела біэтнічны базіс і кіраўнікі дзяржавы ўспрымалі ўсех людзей як уласны дзяржаватворчы сродак. Па-трэцяе, існуючыя крыніцы сведчаць аб тым, что адбыўся саюз дзеля сумеснай абороны ад ворагаў. Такое суседства трэба падкрэсліваць, такой сумеснай гісторыяй трэба ганарыцца і надалей будаваць ўзаемаадносіны.

    Як бачыце, мы маем гісторыю, якая нас аб’ядноўвае. Але летувісам дастаткова двух іншых думак: Летува – гэта ВКЛ, бо Вільня знаходзіцца ў межах Летувы, ды Летува – гэта ВКЛ, бо падлік колькасці Вітаўтасаў і Гедымінасаў у радзільнях у параўнанні з імёнамі ў Беларусі цалкам не на карысць беларусам.

    За некалькі дзён да стагоддзя БНР (#БНР100)

    Беларуская ўлада палюбіла кожны наступны год абвяшчаць у гонар чагосці: 2017 – год навукі, 2016 – год культуры, 2015 – моладзі, 2014 – гасціннасці, 2013 – ашчаднасці, 2012 – кнігі. А чаму з нагоды стагоддзя БНР нам не абвесціць было 2018 годам нацыянальнай самасвядомасці, гістарычнай памяці і гонару?



    Без гэтага разумення мы можам верыць, што мы летувіскія паднявольныя, русіфікаваныя палякі, спалянізаваныя рускія альбо проста нейкае непаўнавартнае насельніцтва без гісторыі і нацыянальнасці з сапсаванай мовай.

    Разважаючы у форме “палякі/расейцы/летувісы лічаць/пішуць/выказваюцца”, я ні ў якім разе не кажу за ўсю краіну, нацыю, я проста кранаю думкі людзей з жыцця і асабліва з інтэрнэту, якіх дастаткова шмат, каб можна было ўжо казаць, што такія думкі існуюць. Безумоўна, шмат людзей, хто жыве пытаннямі “дом-праца-крама”, шмат тых, хто паважае гісторыю, традыцыі, культуру і межы сваіх суседзяў-краін і фармуе свае думкі ў накірунку партнёрства, узаемапавагі і ўзаемадапамогі. Цяжка сказаць у адсотках (што мажліва высвятліць з дапамогай навукоўцаў), але ўсе гэта ёсць. Пра працяг накірунку партнёрства адзначу, што ёсць і такія, што пішуць пра новы саюз з старымі сябрамі: краіны Прыбалтыкі, Беларусь, Украіна. Да саюзу дадаюць Польчшу. Прычым пра гэта пішуць людзі з усіх гэтых краін. Карацей кажучу, шмат людзей, шмат і поглядаў.

    Але што б не адбывалася, беларусы павіны трымаць сваю Беларушчыну. Важна, што быць беларусам і будаваць нацыянальную краіну, не азначае прыніжэнне другіх нацый – трэба паставіць сябе так, каб гэта разумелі нашы суседзі. Простая дзіцячая формула: нацыяналіст кажа, што яго нацыя добрая і будуе сваю дзяржаву, а нацыст – лепшая і знічшае дзяржавы іншых. Усе нацыя добрыя, і беларусы таксама маюць на гэта права. І маюць права беларусы казаць пра сваю багатую гісторыю.

    Шкада, але ў адрозненне ад нашых суседзяў, дзе ідэнтычнасць культурна-гістарычная, у Беларусі – гэта адміністрацыйна-тэрытарыальная (згодна з даследваннямі). З падобных даследванняў маем цікавую выснову аб насельніцтве, якое з’яўляецца асноўнай падтрымкай А.Лукашэнкі: яно выступае носьбітам данацыянальнай свядомасці. Удумайцеся толькі.

    Такі заганны круг: не ведаем гісторыю, таму не маем гістарычнай самасвядомасці; не маем гістарычнай самасвядомасці, таму не будзем мець нацыянальную гісторыю. Нацыянальная самасвядомасць – гэта дзейная прышчэпка ад тэрытарыяльных прэтэнзій нашых суседзяў. Нацыянальная самасвядомасць – гэта гарантыя існавання нацыі ды цэласнасці краіны. Няхай паправяць навукоўцы, калі я заблукаў у тэрмінах. Сэнс такі: без разумення, што мы беларусы, знікае і сама Беларусь. У кожнай краіне-суседцы ўласны погляд на сваю гісторыю і месца Беларусі ў ей. Навошта сёняшняй Беларусі карыстацца не сваёй гісторыяй? Менавіта праз гэта мы і маем грамадзян Беларусі, якія падзяляюць кропку гледжання, што Беларусь не мае гісторыі, не з’яўляецца нацыяй і павінна быць у складзе дзяржавы больш блізкай да яе па гісторыі.
    Цяга да Ўсходняга партнерству і патрэбнасць улады ў фінансавай падтрымцы прыводзяць да прарасейскай рыторыкі, дзе беларус “это русский чэловек «со знаком качэства»” і заўсёды імкнуўся да ўз’яднання з расейскім суседам.

    Хто зараз кіруе Беларуссю? Тыя, інтарэсы якіх адстойвала ідэалогія ў савецкіх падручніках. Калі час Вялікага Княства Літоўскага беларускія падручнікі пачынаюць паказваць як гісторыю беларусаў (а не толькі летувісаў), то захоп беларускіх зямель Расейскай Імперыяй і час марыянетачнай краіны ў складзе СССР да сёняшняга дня маюць савецкую скіраванасць. Цяжка, беларусы, даецца нам незалежнасць, вось 100 гадоў ад абвяшчэння БНР, а ўлада (памылкай будзе сказаць наша) праводзіць рэсавецізацыю грамадства і знойку чарговымі саюзамі ды расейскімі ваеннымі базамі на Беларусі прывязвае нас да Крамля. Дарэчы, памятайце, што 16.01.1921г. у Маскве быў падпісаны дагавор паміж РСФСР і ССРБ, дзе рэспублікі «ўступаюць паміж сабой у ваенны і гаспадарчы саюз».

    Разумею, ёсць такія фактары як настальгія, маладосць, сфармаваны светапогляд, а ў каго і добрыя пасады. Утваралі сям'і, нараджалі і выхоўвалі дзяцей, шмат светлых і радасных успамінаў, планаў на будучыню, партыя, што наш рулявы – ўсё гэта мы памятаем, разумеем. Было шмат чаго, чым можам ганарыцца за час БССР. Так, разам з іншымі народамі СССР вялікім коштам знішчылі нямецкую пагрозу для ўсяго свету (здабылі перамогу СССР, але не здабылі свабоду сабе). Між тым, мы “носімся” з Вялікай Айчынай вайной (да якой нам карэктней ставіцца, як да Другой Сусветнай), дзе загінуў кожны 3-4 беларус, калі сцісласць нашай гістарычнай памяці не дазваляе нам казаць пра вайну 1654-1667гг. ВКЛ і Польшчы супраць Масковіі, дзе беларускія землі страцілі звыш за палову жыхароў. Нам трэба бачыць поўную карціну.
    А ў дадатак да такой карціны заўсёды будуць дробныя, але важныя і яскравыя моманты.

    Вышэй мы прыводзілі лічбы па агульным рэпрэсіям у БССР, а, ці шмат з тых, хто патрабуе дзякаваць Савецкаму Саюзу за беларусізацыю, ведае, што за 20-30 гады было растраляна звыш за 100 (сто) тысяч прадстаўнікой беларускай інтэлігенцыі? Пра якую беларусізацыю можна казаць, калі за такі час за 90% нацыянальнай інтэлігенцыі было знішчана? Думаеце, гэта быў толькі такі перыяд, а потом Масква па-сапраўднаму добра і з павагай ставілася да беларускага? Дык, ведайце, пасля Другой Сусветнай у Менску адбываўся працэс, у тым ліку і над Ангелінай Бароўка, дзе яе, шаснадцацігадовую, 20 чэрвеня 1947г. асудзілі на 10 гадоў за антысавецкую літаратуру.



    Антысавецкай літаратурай была граматыка беларускай мовы Браніслава Тарашкевіча (самаго вучонага растралялі Саветы ў 1938г. зноў жа праз ягоную беларускасць). Ці шмат хто з нас ведае пра нашу Ангеліну? За свае пісьмовыя звароты да ўлады аб дыскрымінацыі беларускай мовы Б.Ржэўскі, выкладчык Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту, у 1956г. быў асуджаны на 7 гадоў зняволення. За ўлёткі ў абарону мовы Л. і М. Белыя ў 1957г. былі прысуджаны да 10 і 7 гадоў адпаведна. А колькі яшчэ ад нас схавана?..
    СССР знішчае нерасейскія нацыі і на падмурку расейскага этнасу і культуры будуе адзіную нацыянальнасць – савецкую. Пра гэта добра піша Сталін, пра гэта добра выказаўся Хрушчоў у 1959г., калі ён быў у Менску ў Белдзяржунівэрсытэце: “Чым хутчэй мы ўсе будзем размаўляць па-расейску, тым хутчэй пабудуем камунізм”.

    Папярэдняя наркамаўка – яшчэ прыклад мэтанакіраванасці антыбеларускай палітыкі (мая мова – добры прыклад таму). Маскоўская палітыка саветызацыі паслядоўна прыводзіла да звужэнню сферы ўжывання беларускай мовы і ўсебаковай русіфікацыя насельніцтва БССР. Гэта не толькі ў часы сталінскіх рэпрэсій, а на працягу ўсяго існавання БССР.

    Моцная падтрымка Крамля была ў партыйна-дзяржаўным апараце БССР, дзе з 10 кіруючых пасадаў беларусы займалі 6 (лічбы 1953г.). Пры гэтым трэба разумець, што гэтыя 6 выхоўваліся савецкімі падручнікамі і павінны былі выконваць ролю выканаўца планаў “зверху”.

    Адсоткавая доля кнігаў, якія выдаваліся на беларускай мове, ў 1950г., 1965г. і 1970г. склалі 85%, 57% і 38% адпаведна. Удзельная вага беларускамоўных газет 85 %, 57 % і 38 % у адпаведнасці. Між тым, доля часопісаў: 74 %, 75 % і 81 %. А шмат з тых, хто сцвярджае, што беларуская мова адыходзіла сама, ведаюць, як надрукаваныя кнігі адмыслова трымалі на складах і не накіроўвалі ў продаж, каб потым напісаць справаздачу, што беларускамоўная літаратура зусім не карыстаецца попытам, таму трэба за яе кошт павялічыць расейскамоўную? У 1983г. Масквой прымаецца рашэнне аб павялічэнні на 15% стаўкі настаўніка расейскай мовы і літаратуры ў беларускамоўных школах. Уявіце, якую мітусню паднялі б зараз маскоўскія чыноўнікі з расейскай прэсай (а гэта нават іншая дзяржава), калі б сёння ўлада Беларусі дадала да стаўкі настаўніка беларускай мовы 15%.

    У выніку палітыкі русіфікацыі цягам больш за 200 гадоў зараз мы маем тое, што мы маем. Большасць насельніцтва Беларусі не размаўляе па-беларуску і пэўная колькасць не супраць аб’яднацца з усходнім суседам. Станоўчае тут тое, што, ня гледзячы на мову, большасць ўсё ж такі атаясамліваюць сабе з беларусамі. Адсутнасць бразільскай мовы не перашкаджае насельніцтву адчуваць сабе бразільцами.
    Аўстралія размаўляе на ангельскай, Аўстрыя – па-нямецку. У Швейцарыі 4 дзяржаўныя мовы, але самой швейцарскай мовы няма. Мова не адзіны фактар існавання нацыі, але пры гэтым дужа важны. Цяжка сказаць. На мой погляд, расейскамоўная беларуская самасвядомасць не павінна быць пагрозай, калі яна, падкрэслю, самасвядомасць беларуская. Пакінем разважанні навукоўцам.

    А вось зазначыць, што беларуская ўлада рэтранслюе прасавецкія ды прарасейскія думкі таксама і аб непаўнавартасці белмовы, трэба. Большасць беларусаў карыстаюцца расейскай мовай – вядомы факт. І, нажаль, на дзяржаўным узроўні, працягваецца русіфікацыя грамадства. Я не кажу, што быць беларусам – значыць карыстацца толькі беларускай мовай, ці трэба сёння забараніць расейскую мову і гвалтоўна ўвесці беларускаю. Не трэба нічога радыкальнага, што толькі ўзніме пратэст і пагоршае стаўленне да нацыянальнай мовы і культуры. Нам патрэбна дзяржава, якая паўплывае на жаданне беларусаў размаўляць па-беларуску, а не процідзейнічае гэтаму. На якой мове размаўляць – выбар кожнага. Можна карыстацца і дзвюма мовамі (навукоўцы сцвярджаюць, што дзеці да 10 гадоў могуць засвоіць некалькі моў на ўзроўні роднай). Бацькі з аргументам, што расейская больш папулярная ды патрэбная, могуць адразу вучыць дзяцей толькі ангельскай і кітайскай.

    І не трэба мне казаць пра тое, што ўлада ўсе магчымае робіць для беларускага: калі палясоўшчык паправіў адну ялінку, гэта не значыць, што ён выхаваў цэлі лес. Бо беларуская ўлада адну ялінку папраўляе, а трыста зразае.

    Мы павінны мець гістарычную самасвядомасць, тады і з мовай будзе прасцей. Калі чалавек будзе ведаць сапраўдную гісторыю, пра што прайшлі нашыя продкі і мова, калі за мову і нацыю будзе гонар, то шмат хто сам прыйдзе да белмовы і белкультуры. А пакуль у дзяржаве праводзіцца антынацыянальная палітыка. Як бачым, падручнікі ў школах ды ВНУ ўбіваюць у галовы дзяцей савецка-расейска-цэнтрычны светапогляд, беларускія навукоўцы выдаюць кнігі і друкаюць артукулы аб дзяржаўным эканамічна-палітычным саюзе з расейцамі з адпаведным гістарыка-ідэалагічным падмуркам, дзе беларусы, на іх навуковы погляд, ўсіх пакаленнях усё жыцце жадалі ўз’яднацца з расейцамі – так яны і пішуць.

    На стагоддзе БНР намі кіруюць людзі з савецкай прамаскоўскай арыентацыяй.
    Не кранаю моманту, які выхавала існуючая палітыка, што беларус павінен сароміцца за сваю мову і што ён недаадакуваны праз гэта [“дзиревня”], скажу, што ў нашай краіне, як гэта не парадаксальна, беларускасць супрацьстаўлена дзяржаўнай уладзе. Прычым с сярэдзіны 90-ых улада пачала рабіць усе, каб такое супрацьстаўленне з’явілася і надалей умацоўвалася. Вось такія лагічныя ланцужкі маем з таго часу і зараз: размаўляешь па-беларуску – апазіцыянер – дзяржаўны пераварот. Ці чалавек, які ведае гісторыю і лічыць, што наша сапраўдная спадчына – гэта герб “Пагоня” ды бел-чырвона-белы сцяг і гісторыя пачынаецца зашмат раней за абвяшчэння ССРБ – таксама аўтаматычна залічваецца ў апазіцыю, а апазыцыя – гэта, як ужо вядома, дзяржаўны пераварот. Нічога з гісторыі БССР не нагадвае?

    Паглядзіце на нашае жыццё, улада прывяла да таго, што беларускае можа лічыцца антыдзяржаўным (супраць Лукашэнкі). Ну вось як патлумачыць замежніку, што “ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!” у Беларусі можа лічыцца лаянкай і антыдзяржаўным лозунгам? “Беларускае” – контра пазіцыя сучаснай дзяржаўнай уладзе ў Беларусі.

    Не падабаецца ім наша Пагоня і БЧБ. І не з-за таго, што ўлада гэта звязвае з калабарацыянізмам (колькі дзяржаўных сцягоў выкарыстоўвалося рознымі народамі, ніякая краіна ад іх, як ад дзяржаўных, не адмовілася). Калі беларуская ідэалогія закахана ў савецка-расейскую, то вось прыклад аўтарытэта: трыкалёр ды герб Георгія Пераможца (зараз герб Масквы) на салдацкіх шаўронаў у арміі А.Уласава – кіраўніка ваеннай арганізацыі расейскіх калабарацыяністаў. Ніхто не адмовіўся. Ці беларускі МЗС усім краінам штогод накіроўвае ноту пратэста супраць іх сцягоў, які выкарыстоўвала насельніцтва ў час нямецкага захопу? Ці тым жа летувісам тэлефануе з асуджэннем да іхнага герба Пагоні?

    Крывадушнасць. Дык можа ў Беларусі забаронім жанчын, бо пад нямецкай акупацыяй была ўтварана “Жаночая Ліга”? Насамрэч Пагоня і БЧБ проста ніяк не спалучаецца з неасавецкай ідэалогіяй беларускай улады, бо за імі стаіць беларуская нацыянальная гісторыя цягам у стагоддзі. За гэтымі сымбаламі стаіць зусім іншы светапогляд, які рашуча і на працягу ўжо трэцяга дзесятка не прымаецца гэтай самай нэасавецкай беларускай уладай. Як уладзе зараз казаць пра БНР, калі шэраг яе палажэнняў і праз 100 гадоў супярэчаць сучаснай палітыцы? Дарэчы, Беларусь з’яўляецца адзінай краінай Усходняй Еўропы, якая мае свой “ўрад у выгнанні”, бо эмігранцкія ўрады іншых постсавецкіх і постсацыялістычных краін прызналі новыя ўрады і перадалі ім свае паўнамоцтвы.

    Шмат парадоксаў і крывадушнасці маем. Калі грамадзянін Расеі кажа пра сваю гісторыю, то ён патрыёт, а калі беларус кажа пра гісторыю Беларусі, то – “русофоб”. Калі ў Расеі, Польшчы да Летуве распавядаюць пра гісторыю і тэрыторыі, то гэта тыя ж патрыёты, а калі ў Беларусі нагадваюць пра ВКЛ і этнічныя беларускія землі, то адразу – імперыалістычны комплекс.

    Зашмат парадоксаў і ўнутры нашай краіны. Паводле Канстытуцыі, народ мае свабоду сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў і дэманстрацый, а ў сапраўдным жыцці – толькі адзін чалавек. Канстытуцыя Беларусі кожнаму з нас гарантуе свабоду меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выказванне, а ў жыцці – безальтэрнатыўнае панаванне меркавання аднаго чалавека. Дэкляраваць аб сацыяльнай дзяржаве і ўвесь час ліквідаваць сацыяльную падтрымку насельніцтва – звычайная справа.

    Сказаць, что Пагоня – гэта беларуская спадчына – чалавек агітуе да дзяржайнага перавароту. Пусціць расейскія ваеныя базы на тэрыторыю Беларусі, парушыўшы Канстытуцыю, – гэта лічыцца ўзмацненнем абароны ды незалежнасці. Казаць пра нацыянальную дзяржаву і адначасна знішчаць нацыянальную памяць – звычайная справа. Урад сцвярждае пра будову нацыянальнага гонару, пры гэтым вуліцы, праспекты, плошчы ды помнікі паўсюль у гонар людзей, якія выказваліся супраць нас і ажыцяўлялі знішчэнне беларускага, а для сапраўных герояў Беларушчыны – занядбанне, цэнзура і забыццё. А.Сувораў – кат для беларускіх зямель, але ў Беларусі ў гонар яго помнікі, вуліцы, храмы, у Менскім сувораўскім ваенным вучылішчы штогод настаўнікі выхоўваюць маладых беларусаў. А ў гонар Т.Касцюшкі – чалавека, які паўстаў супраць расейскай акупацыі, якому стаяць помнікі ў шэрагу краінаў свету, у Беларусі пашаны няма.

    У снежні 2017г. у Менску зрабілі шырокае ўрачыстые святкаванне з нагоды 100-гадоваму юбілею КДБ, непадалёку ад будынка якога з 1947г. стаіць помнік “беларускаму герою” Ф.Дзяржынскаму. Вось што і каго шануе ўлада. Пасля савецкіх часоў у незалежнай Беларусі працягваецца бальшавіцкая традыцыя: 2000г. – помнік Сталіну, г. Свіслач, Гарадзенская вобл.; 2005г. – бюст Сталіна пад Заслаўем у Менскім р-не, Менская вобл.; 2006г. – помнік Ф.Дзяржынскаму, г.Менск; 2010г. – помнік з нагоды перамогі Расеі над французамі ў 1812г., Полацк, Віцебская вобл.; 2015г. – помнік А.Пушкіну ў Магілёве з надпісам “Клеветникам России” і ўрыўкам з вершу.

    А наступнае ўвогуле выглядае, як кажа моладзь, “тролінгам”: у 2017г. у тым жа Магілёве ўсталявалі помнік АМАПаўцам з “Законность. Честь. Отвага”. У свеце ўсіх падзеяў ад 1994г. – гэта чарговы здзек над беларусамі.



    Шчыра веру, што ў Беларусі ёсць шмат сапраўдных Афіцэраў, што заслугоўваюць помнік, але ёсць і проста служачыя людзі з пагонамі і спіс парадоксаў, здаецца, ніколі не будзе мець канчатку. Так, улада кажа пра беларускі патрыятызм і пры гэтым чыноўнікі высокага узроўню, з якіх трэба было б браць прыклад, дэманстратыўна паказваюць сапраўдныя адносіны да Беларушчыны, як гэта зрабіў таварыш міністр МУС РБ І.Шуневіч, калі падчас параду на гадавіну дня перамогі 9 траўня 2015г. стаяў побач з кіраўніцтвам нашай краіны ў форме супрацоўніка НКУС БССР. Жудасць!

    Попыт на Беларушчыну

    Мы павінны памятаць пра Княствы Полацкае і Тураўскае, Гарадзенскае і Наваградскае, Смаленскае і іншыя на нашай землі. Мы павінны нашы веды пра ВКЛ прыводзіць да стану сучасных навуковых ведаў. Павінны ведаць самі, павінны весці дыялог з нашымі суседзьмі. На сёняшні дзень беларуская дзяржаўная гістарыаграфія не мае ніякіх планаў аб супрацы з летувіскімі вучонымі наконт ВКЛ. З сярэдзіны 90-ых і дагэтуль – беларуская ўлада аддае нашу спадчыну Летуве. Разумеецца, напісаць адзіную кнігу пра агульную гісторыю наўрад ці атрымаецца, але наблізіць погляды і знізіць колькасць мітаў – рэальная задача.

    Паказаць не толькі Летуве, а ўсім, што беларускі фактар ў ВКЛ адыгрываю вялікую вагу. Найвялікшую.

    Трэба працаваць з палякамі, каб яны не мелі звычку ў Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў бачыць толькі адзін – польскі, а потым казаць пра межваеных ўсходніх крэсаў аж да Менску. Працаваць трэба і з расейскімі навукоўцамі, каб тыя не лічылі, што грамадзяне ВКЛ цягнуліся ў склад Расейскай Імперыі, а насельніцтва БССР бачыла Маскву сваім жаданым кіраўніком, каб дзяржава была “Беларусь”, а не штучнае маскоўскае ўтварэнне “Белоруссия”. Пасля ідэалагічнай апрцоўкі беларусаў за апошнія два стагоддзі мы павінны ведаць, што прадзеды лічылі сабе беларусамі/літвінамі, ці як не назаві, але не палякамі ды расейцамі. Зразумела, магчыма будзе яшчэ пытанне аб саманазве: беларусы/літвіны. Але гэта потым (можа, каб не дадаваць блытаніны, пакінуць беларусаў, галоўнае, каб зберагчы і ўсім данесці сваю гісторыю дабеларускага перыяду: літвіны – гістарычная назва беларусаў).

    Калі выкладаць беларусам гісторыю, а не карміць прапагандай, то мы будзем разумець, што незалежнасць Беларусі – гэта вялікі здабытак тых, хто хварэў за Беларушчыну і за нашу Бацькаўшчыну аддаў сваё жыццё, а не падарунак Леніна, Сталіна ці Лукашэнкі. Трэба ведаць гісторыю беларускіх зямель, якой яна была, а не якой нам хочуць яе навязаць. Што стаіць за БНР? Што такое БССР і чым мы былі для Крамля ў ХХст.? Як сілы чужынцаў вырашалі лёс нашых зямель? Якія іх сапраўдныя матывы? Што гэта азначала для беларусаў?

    Трэба ведаць, што 100 гадоў таму беларусаў тутака было больш, чым зараз. Узгадайце карту абвешчанай БНР – гэта этнічная беларуская тэрыторыя, дзе беларусы мелі колькасную перавагу. Здзіўлены? Калі прынцып самаабвяшчэнне нацый працаваў бы на самой справе, то вось гэтак бы зараз выглядала Рэспубліка Беларусь з насельніцтвам у 15 млн. чалавек і плошчай у 300-320 тыс. кв.км… Гэтай мапай мы павінны ведаць сваё мінулае, і ні ў якім разе нікуды не трэба ехаць танкамі. Гэтай мапай сапраўдная беларуская ўлада павінна падтрымліваць людзей паза межамі Беларусі, якія памятаюць свае беларускія карані.



    Паглядзіце, як робіць Польшча. Яна памятае сваіх “дзяцей” і ў Летуве, і ў Беларусі і ва Ўкраіне. Вось толькі беларуская ўлада нічога не памятае. А сапраўды, навошта ёй траціць грошы на суайчыннікаў паза межамі Беларусі, калі для кантролю людзей ў самой краіне патрэбны фінансы на новыя аўтазакі і на выплату заробку лжэсведкам з АМАПу (якім помнік паставілі ў 2017г.) ды пенсій у 45 гадоў? А Польшча клапоціцца аб культурнай і гуманітарнай падтрымцы людзей з польскай самасвядомасцю за мяжой, асобна адзначым манеўр “карта паляка”. Як усе мы добра ведаем, кіраўнік беларускай дзяржавы мае не толькі вышэйшую адукацыю па гісторыі, але яшчэ і вышэйшую адукацыю па эканоміцы. Таму жах у Беларусі не толькі ў галіне нацыянальнай гісторыі, але і ў эканоміцы таксама. Такім чынам, у сітуацыі, калі нават самі беларусы з’язджаюць з Беларусі, цяжка чакаць ад “карты беларуса”, што да нас будуць падцягвацца людзі з Віленчшыны, Беласточчыны, Смаленшчыны ды Бранчшыны. І гэта таксама вялікі правал улады. З другога боку, калі б Беларусь у сваім рэгіёне была накшталт Германіі ў сваім, то, мяркую, вартасць беларускіх каранёў была б вышэй. Нажаль, уладу нашай краіны не хвалюе страта беларусаў, а час ідзе і працэс асіміляцыі робіць сваё.

    Так ці інакш, сучасныя межы павінны паважацца, але дзверы Беларусі заўсёды павінны быць адчыненымі для нашых суайчыннікаў (і правы на самавызначэнне зямель павінны працаваць). Вядома, у адрозненні ад астатніх тэрыторый з перавагай беларускага насельніцтва, якія адразаліся ад нас за бальшавіцкім часам, пытанне аб Віленшчыне мае больш моцную запамогу: акрамя вядомай гістарычнай перавагі беларускага ды прызнання сучаснікамі аб нелетувіскай этнічнасці перадедзеных зямель, маем дагаварны характар перадачы, дзе змест умоў дагавору не пакідае летувісам правоў на землі пасля яго заканчэнне (ці парушэння ўмоў). Вядома, час ідзе, і летувісы з'едліва зараз прапануюць запытаць у самаго насельніцтва Віленшчыны.

    Яны добра разумеюць фактар летувіскай (і нават польскай) асіміляцыі і шырокія намеры многіх саміх беларусаў збегчы зараз з Беларусі, але ніколі летувісы не скажуць галоўнага: гандлюючы беларускімі землямі, Масква ніколі не цікавілася жаданнем насельніцтва тых земляў ды ягонай гістарычнай спадчыне. Нават больш, на той час Паўночная частка Заходняй Беларусі бачыла сябе менавіта ў складзе БССР. Яшчэ датычна летувіскага падтруньвання трэба нагадаць, што на прапанову Ю.Пілсудскага ў 1919г. аб правядзенні плебісцыту, летувіскі ўрад адмовіў, бо, на думку апошняга, незалежна ад таго, што хоча само насельніцтва, Вільня з’яўляецца этнічнай летувіская тэрыторыяй. Вось так у летувісаў усё аднабакова, проста і прыгожа.

    Лічу, што пра беларускую Віленчшыну трэба ведаць, казаць і прынцыпова падрымліваць ідэю ноты пратэста, што ў 1939г. накiраваў В. Захарка, старшыня Рады БНР, прэзiдэнту Летуве аб іхняй адказнасці перад беларускiм народам.

    Кажуць, што памяць сям’і мае 3-4 пакаленні. Цікава, пасля стагоддзя ці што засталося беларускага ў пералічаных намі былых беларускіх земляў? У інтэрнэце знайшоў пра некалькі раёнаў Бранчшыны, дзе ў 2008г. былі звароты да мясцовых саветаў з нагоды далучэння гэтых раёнаў да Беларусі.

    Расейскія чыноўнікі далі адказ, што рашэнні на мясцовых саветах не з'яўляецца кіраўніцтвам да дзеяння і гэта не адпавядае расейскай Канстытуцыі. Пацешна, што калі Масква адразала ад Беларусі землі, дык ніхто з яе наменклатуры не ўзгадваў ні Канстытуцыю СССР, ні БССР. Таксама цікавую рэч знайшоў, што за 80% беларусаў Польшчы (Беласточчыны) карыстаецца беларускай мовай (неверагодная лічбы для самой Беларусі). Але, зноў жа, дужа шкада, бо Беларусь іх не падтрымлівае, а асіміляцыя робіць сваё: калі ў 1992г. колькасць беларусаў Польшчы складала 230 тыс., то ўжо на 2002г. – толькі 50 тыс.
    Нашы суседзі піхаюць гісторыю куды трэба і не трэба, толькі беларуская ўлада хавае ад нас нашу. За гэтым стаіць канфлікт улады і насельніцтва: нацыянальная спадчына Беларусі ну ніяк не адпавядае палітыцы і прынцыпам беларускай ўлады.

    Яны баяцца, што народ усвядоміць, што гэта ён гаспадар на сваёй зямлі, што людзі з мовай і культурай тут стагоддзямі. Заўважце, як улада прафесійна ўбіла ў галаву, што любое меркаванне адрознае ад дзяржаўнага курсу – гэта апазіцыя, а апазіцыя – гэта дзяржаўны пераварот, а перавароты трэба душыць любым коштам. Толькі не пераварот гэта, гэта проста жаданне змены ўлады, якая лічыць народ за скот. Паглядзіце, як яны зняважылі і апаганілі словы “свядомы”, “змагар”, нават “мова”. А толькі дзякуючы ўвасабленню такіх словаў сёння мы маем сваю дзяржаўнасць. Улада асэнсавана і мэтанакіравана аддзяліла сябе ад нацыянальнага, беларускага – вось ейнае галоўнае дасягненне.

    Ды і добра, што яна сама адасобіла сябе ад нас. Добра, бо менавіта праз супраціў мы вернем сваю гісторыю, сваю спадчыну, сваю годнасць і гонар: толькі адваяваўшы (у негвалтоўным сэнсе), мы будзем адчуваць іх сапраўдную каштоўнасць.

    Вядома, што гістарычная памяць робіць нас нацыяй, а пазбаўленне самасвядомасці вядзе да знікнення. Беларусам насаджваюць не беларускую свядомасць. Беларуская афіцыйная гістарыяграфія не з’яўляецца нацыянальнай, яна адлюстроўвае каланіяльны характар і мае антыбеларускую сутнасць.

    Паважаныя беларускія навукоўцы, дапамажыце нам у барацьбе за нацыянальную памяць і беларускую гістарычную самаідэнтыфікацыю. У гэтым пытанні – вялікі парадокс і бяда беларусаў – сёняшняя ўлада нам не хаўруснік. Таму не сядзіце увесь час у сваіх бібліятэках і архівах, распаўсюджайце вынікі сваіх навуковых даследванняў сярод людзей, папулярызуйце і тыражуйце іх. Будзьце ўпэўнены, на беларускасць ёсць попыт. Мы столькі ўсяго не ведаем, столькі схаванага і страчанага. Але мы самі не можам штосці канкрэтна спытаць, бо мы не можам ведаць тое, аб чым мы не ведаем. Ваша прафесыйнасць нам, беларускаму народу, дужа патрэбна.

    Праводзьце асвету не толькі ў Беларусі і на міжнародных канферэнцыях, але і ў шырокіх колах інтэрнэту. Асабліва Вікіпедыя. Безумоўна, Вікі не з’яўляецца надзейнай навуковай крыніцай і навукоўцы яе абыходзяць, але ж простыя людзі менавіта там і шукаюць адказы. Трэба, каб навуковая нацыянальная канцэпцыя была прадстаўлена на старонках Вікіпедыі праз падзеі, даты, тэрміны, гістарычныя персоны на розных моўных версіях: расейскай, польскай, летувіскай, ангельская, нямецкай і інш. Бо нас там няма, а калі няма – значыць, няма і гісторыі.

    Гісторыкі, археолагі, этнографы, мовазнаўцы, нам вельмі патрэбны навуковы падыход, бо простаму чалавеку цяжка змагацца з каланіяльнай прапагандай і гэтымі мітамі цёмначы ў асветніцкай адзіноце. Нам кажуць, што мы нішчымнікі, але дзесці ўнутры мы адчуваем, што за намі стаіць шматвекавы падмурак гісторыі нашых продкаў. Як і 100 гадоў таму нам патрэбна падтрымка беларускай інтэлігенцыі. Шаноўныя спадары, вельмі просім, дапамажыце ўтрымаць і адрадзіць Беларучшыну сярод нас. Культурныя ды грамадскія дзеячы Беларусі, далучайцеся таксама. Усім нам трэбы трымацца разам.

    Беларусы прайшлі паноў, цара ды бальшавікоў. Праз такі доўгі час палітыкі знішчэння самасвядомасці і гвалтоўнай асіміляцыі мы здолелі выжыць. І гэта вялікая перамога. Мы здолеем выжыць і перад сёняшняй уладай у краіне. 25 сакавіка 1918г. – 100 гадоў назад – адбылася важная для усіх нас падзея: абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі – дзень нараджэння беларускай нацыі. І ніхто не зможа ад нас гэта скрасці. 25 сакавіка будзе нашым дзяржаўным святам, а ў нашых гарадах і вёсках будуць помнікі Беларускім героям, і вуліцы ды плошчы будуць звацца ў іх гонар, будынкі дзяржаўных устаноў будуць мець Пагоню, а дзеці будуць выходзіць з бел-чырвона-белым сцягам на гэтае свята не праз тое, што “зверху” прыйшла разнарадка, а таму, што гэта наша гісторыя, наша сучаснасць і наша будучыня.

    Беларусы, шчыра віншую нас з стагоддзем абвяшчэння БНР!

    Васілька,
    (традыцыйна па-беларуску) спадар з-пад Вільні


    P.S.0: Артыкул – гэта разважанні-сінтэза на аснове тых даследванняў, матэрыялаў ды фактаў, што знаходзяцца ў інтэрнэце ў адкрытым доступу. Не трэба патрабаваць з матэрыяла як з навуковай працы, бо гэта проста пісьмо да звычайных беларусаў і беларускіх навукоўцаў ды грамадскіх дзеячаў, таму без усякіх там методык даследавання, спасылак ды гіпотэзаў. Навуковыя працы лепей пакінем навукоўцам, а мы, маючы пэўныя веды, паразважаем аб складанай гісторыі беларусаў і сучасных нашых праблемах.

    P.S.1: Усе народы, мовы, культуры добрыя. Дрэных няма. Памятайце гэта і нікога не крыўдзіце, і не абражайце. Не паддавайцеся на правакацыі. Чалавецтва павінна вырашаць пытанні цывілізаваным шляхам. Мір і ўзаемапавага ва ўсім свеце.

    P.S.2: Сярод беларускай улады, безумоўна, ёсць і тыя, хто шчыра турбуецца і працуе на Беларушчыну, але, нажаль, яны не большасць.

    P.S.3: Калі дзе памыліўся, калі ласка, выпраўляйце. Трэба разам шукаць гістарычную праўду, прычым – праз дыялог.

    P.S.4: -ЖЫ-, -ШЫ- пішы праз літару “Ы”

    P.S.5: Дзяліцеся думкамі, тлумачце сваім сябрам, суседзям, знаёмым, калегам з працы нашу беларускую гісторыю. Папулярызуйце ў сваіх блогах, сацыяльных сетках Беларушчыну.

    P.S.6: Памятайце, праз пакаленне-другое і мы станем гісторыяй.

    P.S.7: Беларусы розных пакаленняў, розных канфесій і палітычных перакананняў, трымаемся разам, ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

    35 комментариев

    avatar
    Когда я слышу слово «летувис», я хватаюсь за пистолет.
    0
    avatar
    дужа цікава, як на дзяржаўнай мове Lietuvos Respublika (lietùvių kalbà) завецца прадстаўнік яе тытульнай нацыі
    +3
    avatar
    Вялізны тэкст… Спачуваю аўтару.
    Колькі разоў я спрабавала нейк упарадкаваць тое месіва з наштампаванага пра гістарычныя факты для школьных падручнікаў і, як бы, саміх фактаў, пералічаных у даведніках і нават у працах акадэмікаў… Можа не так і многа разоў, важна, што так і не атрымалася, хоць ў часе — гэта глыбіня, роўная існаванню незалежнай рэспублікі Беларусь.
    Ну вось як было без гэтых спроб абысціся? Ніводзін беларус не мог не спрабаваць знайсці сваё разуменне беларускасці, калі ён толькі не праг застацца саўком.
    Нікому гэта не пофіг! Калі хто тылдычыць пра «пофіг» для некага, — той сам саўковая вата, спрэсаваная як пружына. :) І памаляваная ў жоўта-чорнае — па закарэла-чырвонаму.

    У мяне не атрымалася — я шукала болей і болей. Колькі магла. Рамантычна-гераічная пазалота з «літвы» ўрэшце таксама аблезла. Маем справу са свіной скурай. :) Гэта трэба разумець жа, так?
    Я пакуль не ведаю літоўскай мовы. А без яе — як? Без ведання спрадвечнай мовы белых людзей, што жылі тут тысячу год таму і якую захавалі менавіта літоўцы і латышы — як усвядоміць гісторыю нашай зямлі?
    Рускія летапісы пісаныя праз сотні год пасля таго ці іншага здарэння… Пісаныя-перапісаныя.
    Мова наш летапіс таксама. Украінская, беларуская, польская, літоўская, латышская. Найменей карысная — русская. Ужо лепей ведаць татарскую, ці нават арабскую, каб зразумець прыроду слоў, якія азначаюць тую ці іншую з'яву. Гэта можа быць проста веда, а можа быць крыніцай разумення. Вось, напрыклад, розныя князі Малы і ключніцы Малушы. Напэўна ж, яны названы так не таму, што гэта былі малюпасенькія нейкі чалавечкі? А гэта ж постаці не меней важныя, чым той Шурык, што некалі, з групай таварышаў, прыехаў парадкаваць шлях «з грэкаў».
    0
    avatar
    адбывалася балта-славянскае змешванне.
    Адразу ж спатыкаешся на гэтым змешванні, хоць раней яно гладка праскоквалася.
    Калі «балты» гэта аўтахтоны, то славяне — прыбышы. І траплялі яны сюды не таму, што ратаваліся ад нейкай навалы, як напрыклад было цалкам лагічна думаць раней… Наадварот.
    Таму гэтае «мірна» даволі спрэчнае. Што можа быць мірным — вось прыплыў нейкі Васька да Хама і прывёз многа ўсялякага нечуванага і не бачанага. Васька пасланы самім Базілеўсам — імператарам. Баська — так дакладней…
    І таму, самае першае пытанне: ХТО ТАКІЯ СЛАВЯНЕ? На яго адказу няма. Хто такія славяне менавіта на тутэйшай зямлі?

    біэтнічнае насельніцтва Панямоння
    Была нейкая балта-славянская “мешаніна” і, двойчы зразумела, узаемапранікненне не было раўнамернае.
    Самае простае: тарговыя паселішчы — славянскія, а насельніцтва — балты ў рознай ступені самаарганізаванасці. Славянскасць гарадоў — зноў такі умоўная — славянская русь магла мець як скандынаўскае паходжанне, так і «грэцкае» — усё залежала АД ТАВАРУ, за якім славяне сюды траплялі. Шо лавілі, карацей?
    Чым таргавалі. Які тарговы шлях быў стрыжнем утварэння дзяржавы.
    . Літоўцамі прапануецца зваць толькі прадстаўнікоў балцкага племя XII-XIIIст-ст
    Так каля 1248г. Міндоўг сілай забірае ўладанні сваіх пляменнікаў у Літоўскай зямлі (на правых прытоках Нёмана). Пляменнікі знаходзяць дапамогу ў Галіцка-Валынскага Княства, якое ў межах 1249-1250гг. выходзіць вайной да Міндоўга ў Наваградак. Гэта першая летапіснае пацверджанне існавання саюзу Міндоўга і Наваградку – Вялікае Княства Літоўскае.

    Саюз Міндоўга і Наваградка. :)
    Але вось гэтыя Нава-градкі гучаць сапраўды даволі злавесна. Напэўна, ужо настаў час, калі старына была лепшая, ніж прышласць.
    0
    avatar
    І адна справа, калі чалавек проста кажа, што беларусаў не было да XXст.; дужа цяжэй, калі чалавек мае больш “навукова аргументаваную” пазіцыю і пытае, які Скарына беларус, калі ён сам пра сабе кажа, што ён літвін і яго “Библия руска”?
    Завялікі тэкст — можна б на асобныя артыкулы разбіць, бо бегчы каментаваць не вельмі зручна. Аўтара разумею — як жаж без гэтага — без крыўды на літоўцаў, якія быццам скралі імя. Хацела карму аўтару падняць, але пачытаўшы пра гэтыя крыўды — пакуль не буду. Ад крыўды на літоўцаў-летувісаў і іх, так і не прачытаных, гісторыкаў я пазбавілася даўно. А нядаўняе вывучэнне польскай мовы дало нарэшце магчымасць не прысвячаць час дурной крыўдзе на палякаў.
    Майдан дазволіў даведацца, што мая лідская бабуля называла бульбу па-украінску. А разуменне таго, што усе мы былі зацягнуты ў мясарубку савецкай улады праз свае нацыянальныя памкненні, робіць абсурднай і крыўду на бедных вымэнчаных вялікарусскіх. Самых бязмоўных у гэтым пытанні.
    Таму я таксама кажу, што беларусы, як народ, з'явіліся разам са з'яўленнем краіны пад назвай Беларусь. А Скарына быў літвінам і ведаў, што ягоныя продкі былі пахрышчаны так званым грэцкім абрадам, а мова ягоных кніг — славенская. Русь выканала некалі ролю крыжаносцаў. Таму і мова царквы і вера займелі назву «рускія». Гэта доўгая гісторыя. За права быць крыжаносцамі ўладары атрымоўвалі званне караля. Ягайла гарантаваў хрост ва ўсёй літве — інакш не стаў бы каралём.
    0
    avatar
    Завялікі тэкст — можна б на асобныя артыкулы разбіць, бо бегчы каментаваць не вельмі зручна

    Выбачаюся, што пазбавіў чытачоў зручнасці. Але, разумеючы такі момант, усё роўна вырашыў выкласці тэкст цалкам, бо мая задача была ў адзінае месца сабраць шмат чаго важнага. Таму так

    А пра крыўду да летувісаў скажу, што пачуцця такога у меня няма. Відаць, дзесці я ў тэксце зрабіў такую атмасферу, што нібы гэтая крыўда ёсць. Крыўды ні да каго няма. І сэнсу ў ёй ня бачу. Проста трэба ведаць сваю гісторыю і штосьці рабіць у такой сітуацыя, у якой мы апынуліся на сённяшні дзень.
    Жаль ды смутак адносна антынацыянальнай ўлады ў Беларусі — гэта ёсць. Праз яе мы працягваем губляць нашу спадчыну, гістарычную самасвядомасць і, як следства, беларускую будучыню
    +1
    avatar
    А раптам літвін Скарына падкрэсліў сваю далучанасць да рускай веры і рускай мовы — у Падуі, бо менавіта планаваў выдаць Біблію «рускім языком» — гэта ж напэўна нельга было зрабіць — без святарскага дазволу?
    Вось жа:
    «с 1448 по 1589 год Московская Церковь (без Киевской митрополии) управлялась фактически независимыми митрополитами»
    Маскоўскія схізматыкі не мелі ніякага значэння тады — для хрысціян ВКЛ.
    0
    avatar
    Pierwsza wydana przez Skarynę w 1517 roku księga Biblii (Księga Psalmów) ukazała się w języku staro-cerkiewno-słowiańskim i zawierała wyjaśnienie trudniejszych słów. Kolejne księgi wydano już w języku ruskim (będącym językiem urzędowym Wielkiego Księstwa Litewskiego), o wiele bardziej zrozumiałym dla ówczesnego prawosławnego czytelnika. Z języka tego rozwinął się później m.in. język białoruski, toteż Biblia Ruska uważana jest za pierwszą książkę wydaną w tym języku. Skaryna wplatał do tego języka słowa z języka staro-cerkiewno-słowiańskiego. Zawierała też elementy żywej mowy ludu białoruskiego przez co wpływała na rozwój tego języka

    Po tym jak Skaryna opuścił Pragę i udał się w 1520 roku do Wilna, zaprzestał wydawania kolejnych ksiąg Starego Testamentu. Nikt inny nie podjął się tego zadania. Cerkiew nie wspierała tego przekładu, ani też nie posługiwała się nim. Księgi wydane były w małym nakładzie (niektóre tylko kilku sztuk)
    Як можна было рабіць пераклад Бібліі без дазволу Царквы? Ну дзе б пачытаць пра гэта?
    0
    avatar
    Напэўна, ужо настаў час, калі старына была лепшая, ніж прышласць.

    гледзячы на недалёкае мінулае і сучаснае, баюся, што так, але, думаючы пра будучыню, спадзяюся, што не
    +1
    avatar
    Дзякуй за Вашу працу, некаторыя факты для мяне былі вельмі цікавымі.
    +5
    avatar
    Простая дзіцячая формула: нацыяналіст кажа, што яго нацыя добрая і будуе сваю дзяржаву, а нацыст – лепшая і знічшае дзяржавы іншых.
    З гэта якраз вынікае, што нацыстамі нельга называць немцаў, якія наадварот падтрымвалі нацыянальнае тварэнне украінцаў, беларусаў, літоўцаў. Нацыстамі трэба называць сапраўдных знішчальнікаў дзяржаў розных народаў, тых, якія карыстаючы прагу народаў да самавызначэння, стваралі фіктыўныя БССР, УССР, РСФСР, для доўжання менавіта сваёй тэрарыстычнай улады — «дыктатуры пралетарыята». Нашчадкам тых савецкіх дзядоў так і карціць павыхваляцца сваёй нацыяй. Нашчадкі гэтыя не звяртаюць увагі на тое, што колішняя Расея была знішчана на тло — разрабавана, зтэрарызавана… Што ўсе высакародныя імкненні мільёнаў людзей скарыстаны для інтарэсаў банды падонкаў. Нашчадкі лічаць СССР прадаўжэннем Расейскай імперыі. Перастроіліся з інтэрнацыяналістаў у русскамірцаў.
    0
    avatar
    Свае гістарычныя карані мы пачалі губляць з моманту, калі польская і расейская гістарыаграфіі пачалі распрацоўваць канцэпцыю ўзнікнення ВКЛ (летувіская дзяржава захапіла беларускія землі і панавала над імі).
    Гэта сказана пра тых гістарыографаў, якія ўладвалі ў голаў маскоўскім царам, што тыя маюць права на ўсё рускае?
    Што ўсё рускае — гэта ўсе пахрышчаныя праз русь, якая прыняла хрысціянства з Канстантынопаля і запісалася ў васалы імператару Рыма №2. Кіева-магілянскія гістарыографы моцна спрычыніліся да такога ўкладання. Так зарадзіліся беларусы — адначасова з Магілёўскімі беларускімі епіскапамі. Потым, пасля падзелаў Рэчы, расейскі штык моцна дапамог павялічыць колькасць беларусаў. Але гэта была такая замануха — каб потым пастарацца ўвогуле сцерці ўспамін пра адрознасць нашага народа ад якіх іншых — чарговых наварускіх — каб спачатку сцерці літвінскасць, потым і беларускасць. Усё рабілася пад акупацыяй і рукамі калабарантаў. Палякі таксама былі акупаваны. І наша агульная дзяржава, створаная ўкаранаваннем літоўскага князя на польскага караля праз шлюб з венгерска-польскай каралевішнай, знікла з мапаў свету.
    На 123 гады.
    Наступным этапам з’яўляецца стварэнне расейцамі ўмоў, спрыяльных для летувісаў і якія перашкаджалі беларусам ў фарміраванні і развіцці свайго нацыянальнага руху. У XIXст. летувісы атрымалі дазвол на адукацыю на роднай мове, беларуская мова была забаронена ў школах, адміністрацыйным справаводстве; праваслаўныя расейцы пакінулі летувісам касцёлы, а ўніяцкая царква, якая магла захаваць адметнасць беларусаў ад палякаў і расейцаў, на беларускіх землях была ліквідавана.

    Ну так. Але летувісаў нельга вінаваціць у гэтым. Наадварот — трэба ім нізка пакланіцца. І трэба гучна і падрабязна распавесці сабе і свету пра сваё калабаранцтва.
    0
    avatar
    Сердце Беларуси — это ВЕСКА, мястэчка и маленькия гарады. И какое отношение к ним и к людям, живущим там? Я не имею ввиду государство. Пишут и страдают, но никто не поедет учить беларусский язык и культуру назад в веску. Никто не поедет лечить людей в веску. Быть минской Ылитой легко, сиди, пей кофе в кафе зерно, страдай и езди в Вильнюс. Помочь беларусам вернуться в веску — тяжело и не интересно. И там такие тексты читать не будут. Некогда и интернет не тот. Вот так вот.
    0
    avatar
    Помочь беларусам вернуться в веску — тяжело и не интересно
    Балшой саўхоз — вёскі даўно не вёскі. Везлі некалі, ў часіны рускай праўды, — ад кожнага палічанага дыма. Праўда — ад слова «правіць»?
    Беларусам належыць цэлая краіна. Не плачце.
    0
    avatar
    Я не имею ввиду государство. Пишут и страдают, но никто не поедет учить беларусский язык и культуру назад в веску. Никто не поедет лечить людей в веску.

    Склада ў гэтым пытанні не мець на ўвазе дзяржаву, дакладней чыноўнікаў (ці аднаго), якія вырашаюць лёс краіны. Менавіта гэты яны (ён) і склалі такія ўмовы, што не толькі ў вескі ды мястэчкі людзі не жадаюць ехаць, але адтуль збягаюць і мясцовыя. І нам дагэтуль усё паўтараюць без канца «соцыальная рыночъная ориенцированая на людзей экономика». Ну, а калі чалавек-Ылита хварае на Беларушчыну і ездзіць у «Вильнюс», то няхай пап'е актываваны вугаль. Гэта, зразумела, нічога не зменіць, затое чалавек будзе пры нейкай справе.

    У дзяржавы быў час ды сродкі ратаваць нашы вёскі з мястэчкамі, як і шмат ячшэ чаго. Только мэты ў іх іншыя
    0
    avatar
    Люди сами ничего не захотели ратаваць. Так стало удобнее. есть такое понятие как гражданская позиция. И если ее не было или ее поменяли на что то, еапример квартиры в минске, что было удобнее для детей и внуков, то так и случилось. Помните, в городах жили евреи и русские? И там на тутэйшэм языке не говорили.
    0
    avatar
    Помните, в городах жили евреи и русские? И там на тутэйшэм языке не говорили.
    І? І шо патом з імі сталася? Каму раптам спатрэбіліся Курапаты?
    Каля кожнага «русскага» горада з'явіліся свае «Курапаты» — чаму? І «Катыней» — ой, не адна… на той зямлі, дзе царавала ўпырня… Проста пра іх не прынята казаць на кожным кроку, як звыклі мусалініць пра фашыста Мусаліні, або пра канцэнтрацыйны горад Аўшвіц, які ахоўвалі і абслугоўвалі розныя спраўцы з нейкімі, збольшага, не польскімі прозьвішчамі.
    І не забывайце(пасля таго, як нарэшце даведаецеся) з якога часу гарады загаварылі па-русскі. Бо раней — да знішчэньня Рэчы — размаўлялі і ў гарадах менавіта на тутэйшай мове. І судзіліся на ёй. Таксама на польскай і на латыні.
    +2
    avatar
    поменяли на что то, например квартиры в минске, что было удобнее для детей и внуков
    А чаму б і не памяняць? Зямля ж сканфіскавана — гасударствам. І гарады зараз іншыя. Былі раней трушчобы са шпакоўнямі на вуліцы — вот спасіба русскаму языку за такія гарады. Ці можа які іншы «язык», што адначасова там цараваў, таксама вінаваты?
    0
    avatar
    пасля такога “ўз'яднання” існавала мяжа паміж Заходняй і Ўсходняй часткамі? Гэтую мяжу пільна ахоўвалі сілы памежнікаў, а яе вольнае перасячэнне не дазвалялася. Фактычна мяжу скасавала толькі нямецкая акупацыя ў 1941г.
    Вось яно як… Каб заходнія не пабачылі розніцу і не ўсвядомілі жахлівую праўду адразу. З восені 1939-га да ліпня 1941-га — амаль два гады зграі камісарскіх памагатых рабілі ўсё што ім было загадана, а потым, магчыма, патрапілі і ў Курапаты.
    0
    avatar
    Можна пісваць асобны падручнік аб трансфармацыях беларускай ідэнтычнасці ад часоў падзелаў Рэчы Паспалітай і да пач. ХХст.: «Гісторыя новага часу, рэбрэндзінг Літвы».
    +2
    avatar
    ага :) и сделать Эпиграф — Нямя таго што раньш было
    0
    avatar
    Да уж, вы точно не Максим Богданович… Из ваших уст это звучит, скорее, как пошлая шутка поручика Ржевского, увы. Не, в исторической науке так не принято. :m
    0
    avatar
    я к науке истории отнощусь осторожно и без идолопоклонства, переписывали ее много раз для разных нужд. мне физика — химия гораздо ближе и надежнее.
    0
    avatar
    к этой же теме интересно написано В.Орловым на bramaby.com Уничтожение идентичности
    +1
    avatar
    интересно написано В.Орловым на bramaby.com Уничтожение идентичности
    добры тэкст, праўда, як яна ёсць…
    +1
    avatar
    Немного добавил картинок. Посмотрите всё ли соответствует.
    +1
    avatar
    бросается в глаза Рыбинское водохранилище, на картах Х-XV столетий...:)
    0
    avatar
    Пан woolf, дайте ссылку на исторически верную карту
    0
    avatar
    карты вполне себе верные, к ним нет претензий.
    А Рыбинское водохранилище можно просто закрасить.
    Да и таких въедливых картографов, как Ваш покорный слуга, не так уж и много. Так что можем оставить как есть…
    0
    avatar
    Дзякуй за графічныя матэрыялы. Я планаваў абыйсціся адной картай — абвешчанай БНР. Але пасля Вашай працы тэкст выглядае прывабней. Трэба толькі нам разумець, напрыклад, чаму на першых картах стаяць «Vilnius» з «Lithuania». У свой час ледзь не ўсё насельніцтва Літвы здзівілася б ад такаго «Вільнюс».
    Асабліва спадабаліся праекцыі абвешчаных (згодна з прынцыпам перавагі беларускага этнасу) межаў БНР на сучасную карту, карта расстрэлаў і пахаванняў І.Кузняцова ды драўляны Менск з брыл'янт-бібліятэкай
    0
    avatar
    Пра там дзе Літва «ад мора да мора»:
    Братцы, вы толькі ўявіце сабе, якая ў нас гісторыя! Хутка мы будзем святкаваць 700 год адзінства.
    Наіўна гучыць. Механізм адзінства — які? А на ранейшых картах дзяржавы Кіеў, Чарнігаў, Полацк — гэта не дзяржавы. Проста нешта бракнута ў летапісе — ну і што? Дзяржава " Вялікі Ноўгарад" з ваколіцамі, якія вольны горад трымаў у рабстве?
    І Кіеў не быў сталіцай дзяржавы — быў апошнім месцам, дзе караван русі фармаваўся. Ну, везлі вазы на сплаў. Вывозілі нарабаванае.
    Няма ніякай праўдзівай гісторыі пра тыя часіны, акром хіба толькі той, якая занатавана ў мовах народаў, якія пацярпелі ад такога рускага міра.
    Першую сапраўдную дзяржаву — з рускай дзяржаўнай мовай — стварыла літва. Гэтая дзяржава бараніла сваіх грамадзян, а не закабаляла. Безумоўна ж, усё адносна!
    Далейшае далучэнне да еўрапейскай цывілізацыі адбывалася праз саюз з палякамі.
    Антыцывілізацыя перамагла праз калабарацыю грамадзян Рэчы з ворагамі еўрапейскай цывілізацыі.
    Потым — праз камунафашызм. Ну тут дасталося ўжо ўсяму свету.
    0
    avatar
    Наіўна гучыць. Механізм адзінства — які?

    Ёсць у тэксце: дзяржава (тэрытарыяльна-адміністрацыйныя адносіны, падаткі, войска, гандаль — гэта павінна разумецца) і мова. У Летуве на падмурку гістарычнага міта святкавалі 1000 гадовыя ўгодкі — Lietuvos 1000-ųjų metinių minėjimas. Канешне, 1000 гадоў — гэта згадванне летапісам Літвы, але ж святкавалі ўсю гісторыю Вялікай летувіскай Літвы.
    Таму пра святкаванне 700 гадоў, як прабеларускі этнас апынуўся разам у адзінай дзяржаве, прычым сваёй, — болей чым абгрунтавана.

    Далейшае далучэнне да еўрапейскай цывілізацыі адбывалася праз саюз з палякамі.

    Яшчэ да Рэчы Паспалітай Вялікае Княства Літоўскае было еўрапейскай дзяржавай
    0
    avatar
    Яшчэ да Рэчы Паспалітай Вялікае Княства Літоўскае было еўрапейскай дзяржавай
    Патрэбен крытэр еўрапейскасці, каб такое заяўляць.
    Цікава зазначыць, што ў XIVст. пры Гедыміне ў складзе ВКЛ былі практычна ўсе землі сучаснай Беларусі. Яднала іх, у тым ліку, і старабеларуская мова.
    Наконт таго, што літва была з'яднанай феадальна-племянной ваеннай сілай, якая магла дыктаваць пэўныя ўмовы існавання на тутэйшых абшарах, спрачацца не буду. Але навошта так упэўнена казаць пра яднаўчы чыннік мовы?
    Гэтае пытанне патрабуе тлумачэння механізма стварэння літоўскай дзяржаўнасці. «Ордэн з аднаго боку, Арда з другога» — усё ж такі гэтага замала для разумення.
    Беларусы прайшлі паноў, цара ды бальшавікоў.
    Бальшавікоў не прайшлі — хай пан выгляне з вакна, калі жыве ў краіне якіх русскаязыкіх, і прачытае назву вуліцы суседняй, калі не сваёй. Можаце таксама сфоткацца каля ног Муміёна — так я называю помнікі Леніна, якія сведчаць, шо камунафашызм нават і не думаў адступаць. Наадварот — умацаваўся, перастроіўшыся — унукі дзедаў-пралетараў сталі алігархамі, якія зацята бароняць права сваіх дзядоў на неабмежаванае злачынства.
    Антысавецкай літаратурай была граматыка беларускай мовы Браніслава Тарашкевіча (самаго вучонага растралялі Саветы ў 1938г. зноў жа праз ягоную беларускасць).
    Тарашкевіч быў камуняцкім засланцам — лёс ягоны сведчыць менавіта аб тым, што беларуская націдэя была карыстана бальшавікамі для таго, каб бурыць Польшчу — Польшчу, якая супроцьстаяла камунатэрарызму. Урэшце Польшчу разбурылі — і менавіта знутры. І далейшы лёс беларускай мовы, якая так квітнела ў «прыяднанай» частцы Беларусі стаўся жалю вартым.
    Часам здаецца, што палякі лічаць ВКЛ сваімі ўсходнімі крэсамі (ускраінамі) яшчэ ад Крэўскай уніі 1385г., калі Польшча была разы ў тры меньш за Вялікае Княства.
    Калі такое здаецца, то найлепей перажагнацца. :) Літоўскі князь стаў польскім каралём, а ўся літоўская шляхта прысягнула яму на вернасць менавіта як польскаму каралю. Ягайла прыняў хрост пад імем Уладзіслава. Тое, што мы, беларусы, так яго не называем кажа пра тое, што мы пакуль не ачунялі ад камуняцкай і ранейшай расейскай прапаганды.
    Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР, адыходу Беласточчыны ды часткі Гарадзеншчыны, Берасцейшчыны і распаду Савецкага Саюзу, маем сённяшнюю Рэспубліку Беларусь. Дык я аб тым, што дзе Польшча знайшла ўсходніх крэсаў?
    Уз'яднане, кажаце? Каго з кім? Катаў з ахвярамі.
    0
    avatar
    Дзякуй за артыкул, спадар Васілька.
    Паўтаруся за спадаром woolf: шмат цікавых для мяне фактаў.
    Спроба фармуляваць сур'ёзныя думкі публіцыстычна — з іроніяй, зычліва, са слушным гумарам, асабістай (кантраляванай, стрымляванай) эмоцыяй — цалкам атрымалася.%)
    +1
    avatar
    Вялікі дзякуй за кожнае Ваша слова! Прыемна бачыць, што разглядзелі ўсё тое, што і як я ўкладаў у тэкст.

    Дзякуй усім, хто чытае, хто ставіць падабайкі артыклу, хто дзеліцца меркаваннем, сваімі думкамі. Трэба працаваць разам, бо нам трэба шукаць адказ на пытанне: што сёння рабіць беларусам, каб збудаваць сапраўдную нацыянальную дзяржаву?
    +2
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.