История
  • 541
  • Сведчаньне



    Падарожжа Зьмітра Бартосіка ў вёску Чырвонае Беразіно, што пад Докшыцамі. У госьці да Сяргея Бабайца.
    Працяг

    Гэтага чалавека я ўбачыў, калі ехаў па дарозе зь Вялейкі на Докшыцы. А ён ехаў на ровары з Докшыц. Я, вядома, ня мог не затармазіць, каб палюбавацца ім. Чорнае паліто, кепка, круглыя акуляры і белая доўгая барада. «Няўжо сьвятар?» — падумаў я. Але чаму на ровары? Так павінен выглядаць сапраўдны сьвяты Мікола. Так можа выглядаць стары вясковы настаўнік. Разгаварыліся. Чалавека завуць Сяргей Бабаец. Яму неўзабаве 80 гадоў. І ён не настаўнік, а былы трактарыст. Жыве разам з жонкай на хутары, каля вёскі Краснае Беразіно. У Докшыцы стары езьдзіць кожны тыдзень. Каб набыць у кіёску «Народную Волю» ды «Свободные новости». Даведаўшыся, што я з Радыё Свабода, спадар Сяргей запрасіў мяне на свой хутар. Дзе я пачуў некалькі неверагодных гісторый з жыцьця ягонай сямʼі, якімі і хачу падзяліцца з вамі.

    Гэта што ў вас, як вы сказалі, каціная ферма?
    — Каціная! Развялося о, нікому ненадабныя, ну дык а што ж ты зробіш? А душыць я іх — не магу.
    Ну коцікі зараз гэта вельмі модная тэма ў інтэрнэце
    — А…
    Вы, Сяргей, інтэрнэтам не абзавяліся?
    — А-ай. Яно ж та і дорага. Я этыя, як іх, гэтыя дзебільнікі і ў руках іх ніколі не дзяржаў.

    Палкоўнік Камінскі


    — А што ж, самая партызаншчына, Ушаччына, во, тутака. Прыйдуць дамоў зь лесу, значыць, — абратна, значыць. Машыны нямецкія едуць, значыць, абратна — у лес. Па нядзелях, сядзелі. А тады во гэта блакада этых парцізан была — душылі.

    Дык от нас спас, хоць сабе бальшавікі, значыць, на гэта… Камінскі такі! Была гэта „Руская асвабадзіцельная армія”, у Лепелі што нахадзілася. Палкоўнік гэтай камінскай арміі спас ад смерці. А так ужо пагнілі б!

    Гэта ў 1944 годзе, у апрэлі месяцы, у канцы апрэля. Мне ўжо гады чатыры было. Утрэчкам увараваліся ў дзярэўню. І, значыць, вон на вуліцу! На вуліцу, на вуліцу! А факел пад крышу. А крышы саламяныя былі. Хата ўжо загарэлася… І о так, вот, значыць, сагналі к возеру. Дзярэўня ж на берагу возера была. На Ушаччыне азёр многа. Места так красівыя…

    Хто вас выгнаў з хаты?

    — Ну во гэтыя! У нямецкай жа форме былі. У нас у дзярэўні быў, значыць, ён ураджэнец з-пад Варшавы, паляк, жыў. Яны ж между сабой перагаварываліся, кажа: “То гэта не немцы. А гэта – лі-тоў-цы!

    Ну і што — к возеру сагналі, значыць, пакуль тады этыя паджыгацелі прыйшлі.

    Ну пайдзём на Малыя Дольцы. Эта наша дзярэўня Лагі называлася, а Малыя Дольцы — кілометры пад два, значыць. Ну ідзём жаж, (неразборліва), гуртом. Сколька там, пад чалавек можа семсят было, значыць. Старыкі, у аснаўным, і дзеці. І бабы. Мужыкі — то на фронце, то ў парцізанах, то там, то там…

    У Малыя Дольцы ўвайшлі: “Паварачывайця налева!” А налева там такая вазвышанасць і была дзярэўня Мурагі. Дык ужо перад гэтым, дні тры — спалілі і людзей пабілі. Значыць і нас на гэтыя Мурагі гонюць… Бабы ў голас! Гэтак усё… Ну што ж ты? Ідзём, значыць.

    І от, не дахадзя этых Мурагоў з паўкілометра, усаднік на кані ляціць, у нямецкай жаж формі.

    Гэтыя ж ужо: „Сесьці!“ Ну селі ж. А ён падляцеў. Яны ж ужо пад казырок, таму што палкоўнік! Ён нешта на іх накрычэў, а тады, значыць, падаліся яны ад нас, як сабакі пабітыя.

    А ён: „Ня думайце нікуды разьбягацца. Мы вас эвакуіруем у безапаснае места. Тут будуць прахадзіць бальшыя баі. І, значыць, пайдзём на тартак. Масты цераз рэчкі былі папаленыя, паўзарованыя. Машыны сюды не зайшлі.”

    Кілометраў шэсць, ці пад сем, значыць, у эты тартак. А там стаялі дзве крытыя этыя нямецкія дзізелі, значыць, машыны. Маладыя шафёрчыкі, дык во, і малых, значыць, пад паху ўкідывалі ў кузаў, і старыкам памагалі ўлазіць.

    І прывязьлі у Стары Лепель! На аднэй сторане возера Лепель — горад,, а на другой — дзярэўня такая, другая — Старый Лепель.

    Стараста дзярэўні – і ён(Камінскі): „Раскварціраваць!“ Па хатах нас раскварціравалі, і нядзелі мусіць са тры мы тамака, значыць, былі.

    А тады ж ужо прайшлі гэтыя красныя, значыць, варочаліся. Ну што ж… Дзярэўні — па дароге ж ішлі, пекла(неразборліва), кіламетраў пад трыццаць і там спаленыя дзярэўні — толькі трубы стаяць. І там, і там, і там.

    І от, гэны палкоўнік… Я знаю, што еслі добрыя людзі, значыць — яны пагіблі. Гэта Камінскі!

    — Камінскі?

    — Камінскі! А яго бальшавікі апаскудзілі, што ён прадацель, тое-другое.

    Браніслаў Камінскі — стваральнік РОНА, нацысцкі злачынца, якога асабіста ўзнагароджваў Генрых Гімлер. Кіраўнік аднаго з самых вялікіх карных атрадаў. Чалавек, якога расстралялі немцы за зьверствы, учыненыя ягонымі падначаленымі падчас здушэньня Варшаўскага паўстаньня. Што рухала ім, калі ён пашкадаваў жыхароў вёскі Лагі? Пра гэта мы ўжо не даведаемся. Але факт застаецца фактам. Сваім жыцьцём мой суразмоўца абавязаны менавіта Камінскаму.

    — “Руская асвабадзіцельная армія”, значыць. Бальшавікоў, яны стараліся, каб не асталась. А што толку, добрае зробілі бальшавікі, вот скажыце мне? Мой дзедушка, ягоныя ж рассказы мне яшчэ не дахадзілі мне да галавы. Эта мама ўжо после рассказывала.

    Правакацыі 1941-га адносна хлопцаў-камсамольцаў


    Мы схаваліся ад жонкі ва ўтульнай, чыстай хаце, дзе Сяргей расказаў мне наступную гісторыю. Пра сьмерць свайго бацькі Паўла. Той загінуў у 1941 годзе. На самым пачатку вайны. Вось якія апэрацыі ладзілі гітлераўцы, каб зьнішчыць у зародку супраціў.

    — Як прыйшлі немцы, дык, яго, эта самае, прыслужнік быў нямецкі. Ўродзе бы новая на ім была афіцэрская форма расійскай савецкай этай арміі і, значыць, хадзіў па Бягомлі: „Хто схочыць, значыць, мы цераз лінію фронта перавядзём“. Значыць, недзе неразб. места знаеце, ўсё. Сабірайцеся.” На такі дзень назначыў, там, вот эта самае, за Бягомлем там дзярэўня Уваўча. Уваўчанскі лес, значыць. Ну і ён явіўся, ну і вёў. У тым чысле, значыць, на гэтую агітацыю і бацька клюнуў, перайсці надзею(не разб.) фронта.
    Завёў, дзе-та, ужо Барысаўскі раён. Туды – немцаў, яны ужо тамака ждалі.

    Правакацыя?

    — Ага. “А сам я во тутака астануць па сваей надабнасці, а вы ідзіце па прамой на той бок, значыць, поля..” Ну і гэныя, як узышлі на поле, тутака заработалі аўтаматы, пулямёты. Каторыя, значыць, рынуліся назад, да лесу прыбеглі, іх тутака ўстрэцілі. І так, што, значыць, на гэным полі, от з Чарніц гэтых, адзін, значыць, малады, ён тады быў яшчэ, пацан,- яму было 17 так, 18-ы год. Ён, значыць, нейк у эту во разорыну. Разорынай там яма была, ну ён у эту яму і ўваліўся. Ну ён астаўся. Перад рассветам было, значыць. Хадзілі, каторыя яшчэ шавяліліся, раненыя, дастрэлівалі. Ну тады, назаўтра, як прыехалі на падводах, значыць, пазлажылі недзе іх у нейкі тамака кар’ер і закапалі этых пабітых. Дык вот у тым чысле тамака ляжыць і мой бацька.

    Гэта былі толькі мужчыны, ці?..
    — Мужчыны, мужчыны
    Толькі мужчыны?
    — Маладыя ж, хлопцы-камсамольцы. Тамака гэтыя, там тое, другое, значыць…
    А зараз гэтае месца… Там стаіць нейкі помнік?
    — Наўратлі! Не знаю. Ён этат, мужык жа ж, маёй ужо ж бабушцы, бацькавай матцы, перад самай смерцю сазнаўся — сказаў. Усё эта скрываў! Не мог он! “Ну а цяперка хоць на смерці вам скажу, значыць, дзе Павел ляжыць.”

    — А дзедушку ж — у 37-м годзе, эта бацькавага бацьку, у Віцебскам недзе, каля Віцебскага рау(не разабрала) ляжыць… Расстраляны. Враг народа.
    А як яго звалі?
    — Ну, тожа… Бабаец, Іосіф Казіміравіч.

    У нашай «Картатэцы Сталіна» Язэп Казіміравіч Бабаец пазначаны як Бабаед. Напэўна, энкавэдэшная машыністка дапусьціла памылку, ад чаго прозьвішча ворага народу стала нейкім зусім «варожым». Але ў астатнім картатэка ня хлусіць.

    «БАБАЕД Язэп Казімеравіч, нар. 1879 у в. Малая Чарніца Бягомльскага р-ну, паляк, зь сялян, калгасьнік-рахункавод калгасу ў в. Малая Чарніца. Арыштаваны 37.08.24. Асуджаны 37.11.19 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР за шпіянаж, а/с агітацыю паводле арт. 68, 72 КК БССР да ВМП. Расстраляны 37.12.29 у г. Віцебску. 59.08.31 справа пераглядалася ВТ БВА. УКГБ Віцебскай вобл. 12155-П».


    (працяг будзе, бо важна кожнае прамоўленае слова, а калі слухаеш, то не паспяваеш ухапіць дэталі аповеду)

    Вялікі тэрор: кашмарныя архіўныя дадзеныя пра 1937 год у Беларусі
    • нет
    • 0
    • +1

    7 комментариев

    avatar
    Вось вам і гісторыя «хатыньцаў» вясны 1944-га!

    Нават Бартосік баіцца быць неўяздным у рэдакцыю «Свабоды», бо не можа сказаць адкрыта: немцаў там не было, а былі ваенныя — ў нямецкай форме, якія атрымалі загад сабраць людзей і правесці іх амаль 10 км, пасадзіць на машыны крытыя і адвезці у Стары Лепель — каб не загінулі. Вясна 1944-га — фронт набліжаўся.
    Камінскі камандаваў і здалёк, з тых Мурагоў пачуў лямант людзей, якія думалі, што ідуць на смерць — прыскакаў на кані і растлумачыў. Каб вёску не палілі — ніхто б не сышоў. Дзяцей і старых пагрузілі ў машыны — менавіта маці з гадавалым расказчыкам. Упэўнена, што і жывёлу гналі і вазы ехалі.
    І хто хоць раз з'ілгаў, таму веры няма. Бальшавікі ілгалі з самага пачатку. Панам балюча не верыць у росказні.
    Панам балюча быць выкрытымі — у сваім жаданні верыць.
    Наступнай будзе гісторыя пра тое, як «прыслужнік» немцаў «у новай савецкай форме»! намовіў «хлопцаў-камсамольцаў», разам з бацькам апавядальніка, якому тады было ля года, перайсці лінію фроната — да сваіх, савецкіх. Гэта кажа нават пра тое, што сын рэпрэсаванага быў нейкім атывістам, або меў нагоды сыгодзіць ад немцаў… І што? Іх вялі ўначы праз лясы, а потым на полі расстралялі і групу хлопцаў-камсамольцаў закапалі ў кар'еры. Хутчэй нехта проста нажыўся на страху людзей. Нехта ўзброены. Або ідэйны. Але яму трэба было хаваць камсамольцаў ад немцаў… Можа яны былі непажаданымі сведкамі?
    0
    avatar
    Браніслаў Камінскі — стваральнік РОНА, нацысцкі злачынца, якога асабіста ўзнагароджваў Генрых Гімлер. Кіраўнік аднаго з самых вялікіх карных атрадаў. Чалавек, якога расстралялі немцы за зьверствы, учыненыя ягонымі падначаленымі падчас здушэньня Варшаўскага паўстаньня.
    Хутчэй за ўсё, што гэтае паўстаньне мае прыроду нясвіжскага. Палякаў разводзілі брытанскія і амерыканскія ПАДРУЧНІКІ камуністаў. Менавіта палякаў зноў зрабілі ахвярамі на блюдзе. Для яскравасці вызваленьня Еўропы.
    0
    avatar
    А существует ли статья, которую вы не прокомментировали?
    0
    avatar
    А як вам здагадка наконт Варшаўскага паўстаньня? Згадзіцеся, там цёмная справа… Немцы расстралялі свайго карніка за «зьверствы» — нешта тут не б'е, зрэшты, як УСЮДЫ І ЗАЎСЁДЫ у камуняцкіх байках.
    Гэта азначае, што злачынца — іншы. Той, што паказвае на некага, а шапку скраў менавіта ён. Вам пофіг?
    0
    avatar
    которую вы не прокомментировали
    как ни странно, посчастливилось миллиардеру Гинзбургу *lol*
    +1
    avatar
    … Пасля заканчэння ў 1939 годзе Ваеннай акадэміі імя М.В.Фрунзе Уладзімір Уладзіміравіч Гіль (нарадзіўся ён у 1906 годзе у в.Дараганава Бабруйскай губерні, цяпер — Асіповіцкі раён) служыў начальнікам штаба 229-й стралковай дывізіі. У бой з немцамі гэтае фарміраванне ўступіла на Віцебшчыне, у раёне Сянно-Талачын. Там начальнік штаба быў паранены, трапіў у палон. Фашысты вывезлі Гіля ў лагер для ваеннапалонных ў Сувалкі, што на польскай зямлі. Там у красавіку 1942 года Гіль даў згоду фашысцкай адміністрацыі стварыць з савецкіх ваеннапалонных воінскае фарміраванне. А яшчэ – праз два месяцы – стварыў антысавецкую арганізацыю «Баявы саюз рускіх нацыяналістаў», распрацаваў яе праграму. Для кіраўніцтва «Саюзам арганізаваў камітэт у складзе пяці чалавек: Гіль, Г ур'янаў, Рубанскі, Шапятовіч, Ягораў.

    У студзені 1943 года па ініцыятыве Гіля была склікана канферэнцыя, на якой абвясцілі аб стварэнні ўрада „Новай Расіі“. У Сувалках Гіль схаваў сваё сапраўднае прозвішча пад псеўданімам Радзіёнаў.

    На баку партызан брыгада Радзіёнава правяла нямала паспяховых баявых аперацый супраць фашыстаў. А ўвесну 1944 года на Ушаччыне радзіёнаўцы патрапілі ў блакаду і панеслі вялікія страты. Тады ж загінуў і сам камбрыг…

    Адназначную ацэнку асобе Гіль-Радзіёнава даць, напэўна, немагчыма. Ніхто з нас не ведае патаемных думак камбрыга. I яго смерць, пэўна, у тых абставінах – лепшая развязка ваеннага і чалавечага лёсу Радзіёнава.
    0
    avatar
    або во, шчымлівае, 2010-га года:
    Арына пякла хлеб. Ён быў цяжкі, шэры, амаль напалову з лебядой, — горкі хлеб ліхалецця. Ці ж такі хлеб клаўся на паліцу перад вайной?! Караваі, пульхныя, важкія, былі напоўненыя святлом і сонцам. Ад іх святлела на сэрцы і святлела ў хаце. Рукі дужэлі, спіны выпростваліся, цягнуліся-крапчэлі дзеці. А хлебны пах! Яго, здавалася, можна было чэрпаць лыжкай — такі густы і сытны.

    Дзе яна, тая пара-часіна? За якія горы, за якія долы сышла, адкацілася? Дзе шукаць яе? Якімі шляхамі кіравацца? Сядзі цяпер ціхутка, носу не выторкваючы: нічога не бач — нічога не чуй? Яно, мо, і няблага, але і ціхмянага карася рыбак выцягвае. Кінуць-рынуць усё, пайсці у лес? Ды куды ж кінеш шасцёра малых дзетак? Няхай сабе большая, Соня, дарослая ўжо. Сама вызначыць, сама рашыць можа, але якое рашыць?! Дзякуй цётцы, матчынай сястры, схавала ў сябе пляменніцу. Карослівай аб'явіла, у рыззё закутала. Каб не гэтая хітрасць, ужо і яе, Соню, як і старэйшанькага, вывезлі б у Германію. Якая бяздонная яна, гэта Германія: колькі дабра вывезена, колькі людзей, колькі жывёлы! А ўсё ідуць і ідуць цягнікі, вязуць і вязуць нарабаванае. Калі ўжо зойме ёй дух, ды лопне ненажэрнае чэрава?!

    Ходзяць чуткі, што саветы неўзабаве вернуцца, што павярнула вайна ў другі бок. Намуляла сабе карак, не па сіле хапіўшы! Няхай бы ўжо хутчэй Чырвоная Армія прыйшла, прагнала гэтую навалу. Нядоўга перад вайной пабыла Савецкая ўлада — два гадкі якія, але і за гэты час людцы сонца ўбачылі, жыццё на смак пачулі, сябе на людзей прымералі.

    Плывуць думкі, то пераскокваючы адна да другой, то павольна, задуменна. Розныя яны — думкі, як і часіны, калі яны нараджаюцца. Змрочныя і светлыя, сумныя і вясёлыя, горкія і ўсцешныя — розныя думкі.

    У руках нараджаўся хлеб...
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.