История
  • 695
  • Беларускія прозвішчы на трыста гадоў старэйшыя за расійскія: усё пра іх

    © 2013

    Той, каму давялося расці на вёсцы, памятае: вясковыя роды называлі па мянушках. Калі ў вёсцы дванаццаць сем’яў Герасімчыкаў, мянушкі — найпрасцейшы сродак указаць на патрэбнага чалавека. Яны даваліся найчасцей ад імені дзеда або прадзеда. Адны Герасімчыкі маглі быць Казімірчыкамі, другія — Апанасавымі, а трэція — Адамавымі…

    З такіх родавых мянушак 500 гадоў таму фармаваліся прозвішчы. Як? Гэтым займаліся бюракраты.

    Шляхта прагнула прозвішчаў

    Першымі ў канцы XV ст. прозвішчы займелі баяры-шляхта, піша гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч. Спачатку яны не былі сталымі. Сыны баярына Грынькі рабіліся Грынковічамі, але дзеці ягонага сына Багдана ўжо былі Багданавымі Грынковічамі. Яшчэ праз пакаленне пра Грыньку маглі і забыцца, ператварыўшыся ў Багдановічаў…

    Але Багдановічам цяжка было пацвердзіць свае правы на сяло, якое вялікі князь даў іх дзядам-Грынковічам. Таму чым больш дзяржаўная канцылярыя стварала папер-прывілеяў, тым важней для шляхціца было зафіксаваць сваё прозвішча раз і назаўжды.

    Сінонім залежнасці

    Сяляне ж яшчэ ў пачатку XVI ст. прозвішчаў не мелі. Каму справа да селяніна, які жыў на хутары, мог вольна перамяшчацца па краі і быў эканамічна незалежным? Прозвішчы сялянам пачалі даваць кантрольныя органы ВКЛ. Адбывалася гэта ў сярэдзіне XVI ст., падчас Валочнай памеры 1557 г. — гіганцкай аграрнай рэформы. Сялян «прымацоўвалі» да зямлі, высялялі ў вялікія вёскі і перапісвалі, дадаючы да імені імя па бацьку або мянушку, якія цяпер раз і назаўжды рабіліся прозвішчамі.

    Лук’яновічы і Бабровічы

    Тыя з іх, што паходзяць ад імя продка, называюць патранімічнымі. Большасць іх у беларусаў маюць суфікс -іч. Вось колькі іх у адным Попісе Гродзенскай каралеўскай эканоміі XVI ст.: Лук’яновіч, Івановіч, Ляўковіч, Амельяновіч, Хоміч, Навумовіч, Жуковіч, Васілевіч, Паласковіч, Міцкевіч, Козіч, Ячкевіч, Дашкевіч, Грынкевіч, Ламановіч, Зімаковіч, Бабровіч…

    «Прозвішчы на -іч — адзнака славянскага паходжання, — кажа доктар філалагічных навук Валянціна Лемцюгова. — Яны характэрныя не толькі для беларусаў, але і для заходніх і паўднёвых славян. У беларусаў суфікс -іч не меў саслоўных абмежаванняў, а ў Расіі прозвішчы на -іч атрымлівалі толькі прадстаўнікі вышэйшых колаў грамадства з царскага дазволу».

    Таксама да групы патранімічных прозвішчаў, найбольшай і найстаражытнейшай, адносяцца тыя, што сканчаюцца на -ук (-юк), -эня (-еня), -энка (глядзі мапу).

    Юркойці і Даўгялы

    У беларускіх прозвішчах адбілася тысячагадовае суісна­ванне славянаў з балтамі: часта славянскі корань спалучаўся з балцкім суфіксам — як у прозвішчы Даўгяла (корань «доўгі») ці Юркойць (ад Юркі). А вось Гедройць — цалкам балцкае найменне, якое пазначае таго, хто нечым праславіўся.

    Берманы і Дзерманы

    Уплывы маглі быць не толькі балцкія. Сярод экзатычных — нямецкія. Часцяком нямецкі пан-каланіст запісваў усіх сваіх сялянаў уласным прозвішчам, каб абазначыць гэтым права на ўладанне імі. Так з’явіліся Берманы, Дзерманы. Магчыма, так перараджаліся і некаторыя старыя балцкія прозвішчы (Шэйман).

    Нелюбы і Пазнякі

    Многія прозвішчы паходзілі ад мянушак і дахрысціянскіх імёнаў.

    Людзей тады называлі проста. Нарадзіўся апошнім у сям'і — будзеш Пазняк.

    Бывалі імёны татэмныя — ад звера ці дрэва, якому племя пакланялася (так, у летапісах трапляюцца Воўк, Воўчы Хвост), былі імёны ахоўныя, пакліканыя «падмануць» злыя сілы — Нелюб (каб любілі), Дыхля (каб здаровы быў).

    Царква, выціскаючы паганства, змушала замяняць старыя імёны на хрысціянскія (у летапісах сустракаем прыклад літоўскіх князёў — Вітаўт рабіўся Аляксандрам, Ягайла — Уладзіславам).

    Скарыны і Гоўшы

    Дый Скарына — не ад скарынкі, кажа прафесар Лемцюгова, а ад Скарына — скарочанага старажытнага імя, тыпу Скараслаў, Скарагост, Скаравой, Скарамір. Частка прозвішчаў — такія добра забытыя імёны, накшталт Гоўша, Дымша.

    Пераходзілі ў прозвішчы і скарочаныя формы: Мечык, Віліч, Стасік… Нават такое, здавалася б, відавочнае прозвішча Трус — скарочанае ад Пятро, Пятрусь. Місюта, аказваецца, — размоўны варыянт царкоўнага імя Міхаіл. Масу варыянтаў мае Аляксандр. Самыя экзатычныя з іх — Шаша, Шоша.

    Але Валянціна Лемцюгова перасцерагае: даследаванне гісторыі кожнага прозвішча вымагае індывідуальнага падыходу, міні-даследавання. Верыць у сямейныя легенды і тлумачэнні, якія, здавалася б, ляжаць на паверхні — небяспечна.

    Тут як з назвамі населеных пунктаў: Шапчыцы — не ад шапкі, знойдзенай там, а ад нашчадкаў чалавека з такой мянушкай. Пількаўшчына — не ад пілаў, якія ламаліся, а ад імя ўласніка зямлі, якога звалі Пілька, Піліп.

    Кухты і Стэльмахі

    Наступная пасля патранімічных па колькасці група прозвішчаў з Попісу Гродзенскай каралеўскай эканоміі — ад асаблівасцяў выгляду: Коўш, Чарэпка, Казелак… Безумоўна, не трэба абмінаць і прозвішчы, звязаныя з заняткам чалавека. У XVI ст. іх працэнт быў невялікі, але з часам Стэльмахі (у «Слоўніку паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» Стэльмах — той, хто робіць калёсы, калёснік), Рымарчукі (рабілі вупраж), Бондары (выраблялі цэбры), Мясніковічы (былі рубшчыкамі мяса) з’яўляюцца ўсё часцей і часцей, адзначае А.Вашкевіч.

    Тое самае паходжанне ў прозвішча Кухто, лічыць Валянціна Лемцюгова. Кухта — гэта памочнік кухара. А націск на -о ў такіх прозвішчах з’явіўся ад пазнейшага, часоў Расійскай імперыі, імкнення надаць ім «благозвучность». Тады з’явіліся Лапато, Капусто, Лапо, Дынько і ім падобныя.

    Цікавая гісторыя прозвішча Цароў. Адкуль у Беларусі «цар»? Аказваецца, на Магілёўшчыне так называлі старшага валачобніка, які меў упрыгожаную бліскучую шапку.

    Рабіновічы з’явіліся апошнімі

    Найпазней жа ў Беларусі, адзначае А.Вашкевіч, прозвішчы з’явіліся ў габрэяў-гараджан. Улады Рэчы Паспалітай не ўмешваліся ў жыццё габрэйскай грамады, адносіны з ёю абмяжоўваліся атрыманнем падаткаў, якія збіраў сам кагал. Напрыклад, з дванаццаці габрэяў, якія мелі пляцы ў 1704 г. у мястэчку Сапоцкін, прозвішчы мелі толькі шасцёра. Прычым прозвішчы яўна паходзілі ад мянушак, звязаных з выглядам, — Іцка Вясло або Азік Чарток. А калі царская адміністрацыя пачала браць габрэяў у рэкруты, забіраць дзяцей у кантаністы, пачалося прымусовае наданне беларускім габрэям прозвішчаў, прычым часта па той самай схеме, што і ў беларускіх сялян за трыста гадоў да таго. Так з’явіліся Абрамовічы, Іцкавічы, Абковічы або Зельманавічы. А Рыўкіны, Соркіны, Рохліны — па імёнах жанчын, маці. У беларусаў такое здаралася радзей, а вось ва ўкраінцаў — даволі часта: Андрусішын, Васілішын, Стэфанішын, Байчышын (ад Андрусіха, Васіліха, Стэфаніха, Бойчыха, г.зн. жонка, удава Андруся, Васіля...).

    Рэха прыгону ці поступ прагрэсу?

    Нашыя прозвішчы — вынік індывідуальнага прыгону, які запанаваў на землях ВКЛ з часоў Валочнай памеры, — лічыць Андрэй Вашкевіч. — Там, дзе не было індывідуальнай залежнасці ад пана, не было патрэбы ў прозвішчах. Яскравы прыклад — балгары, у якіх толькі ў сярэдзіне ХХ ст. замацаваліся прозвішчы. У захопленай асманамі Балгарыі селянін быў вольны, арандаваў зямлю ў дзяржавы і плаціў падатак — харадж. Патрэбы замацоўваць прозвішчы не было, і яго функцыі выконвала імя па бацьку. Іван Кольеў быў сынам Кольі, а ўжо сын Івана быў не Кольевым, а Іванавым. Да сёння ў Еўропе захавалася краіна з сістэмай прозвішчаў, утвораных ад імя бацькі, — Ісландыя, дзе ад часоў засялення вікінгамі панавала дэмакратыя.

    Але як у такім выпадку быць з Расіяй, дзе, сцвярджаюць гісторыкі і мовазнаўцы, сялянскія прозвішчы замацаваліся толькі ў ХІХ ст., а прыгон быў яшчэ больш жорсткі, чым у ВКЛ?

    Беларускія прозвішчы на трыста гадоў старэйшыя за расійскія

    У Масковіі прозвiшча да XVI ст. было прывiлеем князёў і баяраў. А прозвішча на -іч давалася толькі з дазволу вялікага князя. У «Тысяцкай кнізе» 1550 на тысячу чалавек такія прозвішчы мелі толькі 28. Рэшта прозвішчаў — на -оў або на —ін. У Беларусі такога не было. У XVI—XVII стагоддзях прозвiшчы пачалi з’яўляцца ў асяроддзi дваран. У XVII—XVIII стст. — у гараджан, у к.XVIII — п.XIX стст. — духавенства. Сяляне не мелi прозвiшчаў да сярэдзiны ХIХ ст.

    Нашыя прозвішчы — каштоўны скарб. Ім як мінімум 450 гадоў. А гэта значыць, што насілі іх да нас дзясяткі і нават сотні тысяч людзей, і трэба быць вартымі іх памяці.

    Падрыхтаваў Сяргей Мікулевіч
    nn.by

    16 комментариев

    avatar
    Что-то у нас парад старых хороших статей ) К чему бы это?
    Материал интересный, всегда думал что у меня фамилия русская, оказывается, это у русских — беларусская ;)
    +3
    avatar
    Статью пока не читал — отчитываюсь по первому взгляду на заглавную картинку — я в своей зоне, всё ок. локация совпадает с окончанием фамилии))
    +2
    avatar
    А я по карте ваще автохтон с гербом.
    0
    avatar
    Ну, по этой карте тож попадаешь в «свою» зону))
    0
    avatar
    Все там будем.
    0
    avatar
    На тракторном? Свят-свят-свят…
    0
    avatar
    Под Пуховичами будешь. В трудовом лагере.
    Тракторный тебе не свет. Там покажется Тракторный раем.
    0
    avatar
    К счастью, мы тут уже знаем цену твоим словам, да ты и сам её озвучивал))
    +4
    avatar
    C каких это пор и почему ты свой персональный писк обозначил местоимением «мы»?
    Ты свой писк называй «я».
    А цену твоему «я» я тоже знаю.
    0
    avatar
    А я как увидел карту, так прям бросился со всех ног с надеждой: а вдруг хоть на этой карте себя найду? На предыдущей-то не было меня. Ан нет, и тут не существую. Пан Зиг молчит разочарованно, тоже видимо опять вылетел за пределы страны по сурнаму.
    0
    avatar
    Нашыя прозвішчы — вынік індывідуальнага прыгону, які запанаваў на землях ВКЛ з часоў Валочнай памеры, — лічыць Андрэй Вашкевіч. — Там, дзе не было індывідуальнай залежнасці ад пана, не было патрэбы ў прозвішчах
    шляхта тутэйшая мела прозвішчы. І якраз яна, розвіткам падзей, сама сабе вырошчвала хлеб штодзённы — калі не трэба было бараніць краіну.
    Потым некаторыя прадажнікі захацелі свабоды міграцыі, асобная прадажная русь украінская скарысталіся «верай»…
    Вось і зацягнулі народы Рэчы ў пастку… Вунь, ледзь вылузнуліся з той «веры»…
    Шляхту патомную літвінскую загналі не тое, што ў індывідуальны прыгон — у крэпасныя запісалі. А вясковыя-местачковыя сталі гарацкімі. Спасіба цару не забылі сказаць, удзячнікі?
    0
    avatar
    нядаўна ехала эх у паліклініку і адно з прозвішч кіроўцаў было напісана так:
    БОХОН
    Ну? Ну, маразм… Доўжыцца. Спасіба монрам.
    0
    avatar
    А часовню тоже я разрушил? ©



    Алинушка, не пора ли вам подлечиться?
    Ваш бред становится опасным. Половина Брамы уже заразилась и бьется в конвульсиях и в истерике.
    -1
    avatar
    ну гэта ж перамога русскаязыкіх:
    БОХОН?
    Ваша перамога. Спасіба.
    Ваш бред становится опасным
    звычайная канстатацыя небяспечная?
    кшталту:
    «калі я магу жыць вось у гэтым, то я чарвяк» — гэта самакрытыка, ці звычайная канстатацыя?
    0
    avatar
    Неизлечима.
    0
    avatar
    Бохан, Бахановіч, Баханькоў, Боханаў

    — ад слова бохан — выпечаны хлеб. Само слова бохан прыйшло да нас праз польскую мову — бохен ці старачэшскую — бохенец з сярэдне-верхненямецкай, дзе словам вохенцэ або фохенцэ называлі пірог ці белую булку, што выпякаліся адзін раз на тыдзень (вохе (Woche) па-нямецку — тыдзень). Нават веска ёсць, якая мае назву Боханы, або, як мясцовыя людзі на Магілёўшчыне вымаўляюць, Баханы, бо тут жывуць людзі, што маюць прозвішча Бохан.
    http://knihi.com/Uladzimir_Jurevic/Bielaruskija_prozviscy.html
    +3
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.