Геополитика
  • 447
  • Топ-12 уражанняў з Арменіі ад Арцёма Гарбацэвіча



    Журналісту «Нашай Нівы» давялося пабываць у Арменіі. Вось некаторыя занатоўкі, якія ён адзначыў пасля вандроўкі.

    1. Арменія — страшна бедная краіна. Ніводзін сустрэты армянін не спрабаваў абараніць сваю краіну, усе толькі жаліліся. Ад беднаты людзі нават на бензіне не ездзяць — толькі на газе. Частка заправак проста не абсталяваная бензінавымі калонкамі, бо няма патрэбы. За кошт гэтага, праўда, у краіне недарагое таксі. «Калі б я ездзіў на бензіне, то цана на перавозку была б высокай, і я б зусім ніякіх грошай не зарабляў бы», — кажуць таксісты.

    2. Бедната прымае самыя жахлівыя формы — мне давялося абедаць і вячэраць у выпадковых сем’ях. У адных у кватэры пяціпавярховага дому не было ванны ці душавой кабіны, у другіх жа ванна была, праўда — поўная халоднай вады, адкуль яны чэрпалі жбанам ваду і лілі яе на рукі. На маё пытанне, ці гэта такое знаёмае беларусам прафілактычнае адключэнне, яны патлумачылі проста — дорага плаціць за вадаправод, таму яго адключылі. І не толькі яны, а амаль што ўвесь дом. Гэта было ў горадзе Ванадзор, дзе жывуць 90 тысяч чалавек (гэта афіцыйна, мясцовыя ж кажуць, што насамрэч не больш за 70 тысяч).
    Пры гэтым, гаспадар хаты кляўся, што працуе ад раніцы да вечара, за дзень зарабляе недзе $5-7.

    3. Ад беднаты армяне масава ўцякаюць з краіны. Адну ноч я правёў у прыватным вясковым доме. Магло падацца, што там жыве вялікая сям’я з унукамі. Але насамрэч не — у вялізнай хаце жывуць толькі двое пенсіянераў, гэта проста ў час чэмпіяната свету іхняга сына, які працуе поварам у Сочы, прымусова адправілі ў адпачынак і загадалі вярнуцца, калі чэмпіянат скончыцца. І ён узяў з сабой сям’ю пагасцяваць у бацькоў. Працаваць за мяжой лічыцца прэстыжным.

    4. Вяртаўся ў Беларусь я праз Грузію, дарога праходзіла праз высокагорныя раёны Джавахеціі. Пераважна там жывуць армяне, якія аказаліся там пасля этнічных чыстак ХХ стагоддзя. На маё пытанне аднаму з тутэйшых, ці не час ужо вярнуцца на Радзіму, той адказаў: «З Арменіі ўсе бягуць, а я павінен туды вяртацца?».

    У горных рэгіёнах, дзе няма лесу, сяляне топяць зімой спрэсаваным і высушаным навозам — кізякамі. Гэта дае не толькі спецыфічны пах у хаце, але і адбіваецца на ўрадлівасці зямлі — угнаенняў для поля выходзіць меней, адпаведна, меншая ўраджайнасць.

    5. Мінск у параўнанні з Ерэванам — горад хворы на анэмію. Там нават у будні вечар жыццё віруе. Але рабіць больш за дзень у Ерэване няма чаго. Гэты адзін з найстарэйшых гарадоў свету амаль нічога не захаваў ад папярэдніх эпох. Увогуле, усё цікавае ў Арменіі знаходзіцца за горадам.

    6. Канечне, у Арменіі цэны ніжэйшыя за нашы. Але трэба быць асцярожным, бо супермаркетаў у нашым разуменні там нямашака, гандаль існуе ў драбнейшых формах. Таму, калі на нечым няма цэнніка, то лепш пайсці далей і знайсці месца, дзе ён будзе — бо на пытанне пра цане, прызнаўшы ў вас замежніка, прадавец назаве завышаную. Каб выжыць, тут на якія толькі хітрыкі не ідуць. Так, адзін таксіст, прапаноўваў свае паслугі такімі словамі «Паедзем у тур па краіне. За жыллё я заплачу, за харчаванне я заплачу. З цябе толькі за тур. Колькі? 500 еўра».

    7. У Арменііі прыгожыя краявіды. Праўда, улічыце, што калі вы захочаце паехаць на горнае возера Севан ці пракаціцца на канатнай дарозе ў Татэве, то вам можа стаць кепска — жыхар раўніны цяжка пераносіць раптоўныя перапады вышыні. Калі з нашых 200 метраў над узроўнем мора без ранейшага досведу падняцца хаця б на 2000 метраў, то некалькі гадзін слабасці, тахікардыі і звона ў вушах вам гарантаваныя. Але лекі прымаць не варта — акліматызацыя абудзецца і так.

    8. Армяне вельмі гасцінныя, на вуліцы з вамі могуць загаворваць проста так — пытацца будуць пра настрой, адчуванне, уражанне. Тыя людзі, якія падвозілі мяне аўтаспынам, праз 5 хвілін размовы званілі сабе дадому і прасілі хатніх накрываць стол ды рыхтавацца да прыёму госця з замежжа. Адмовіцца немагчыма.

    9. Армяне рэлігійныя. Яны першымі прынялі хрысціянства ў Еўропе, самыя папулярныя татуіроўкі ў мужчын — гэта крыж на плячы і Ісус на грудзях.

    10. Для беларускага вока прыгожых дзяўчат у Арменіі мо і не вельмі шмат. Але ўсіх прыгожых па дзіўным супадзенні на вуліцах і на пляжах суправаджалі мамы ці бабулі.

    11. Армяне вельмі радуюцца змене ўлады і ўскладаюць вялікія надзеі на Пашыняна. Яны вераць, што ў гэтага чалавека атрымаецца ажывіць эканоміку краіны і вярнуць надзею. На папярэдні рэжым Саргсяна ў людзей вялікая крыўда — пакуль яны выжывалі, саргсянскія міністры спалі на грошах і трымалі тысячы даляраў на кішэнныя выдаткі, амаль што як асобныя фігуранты нашай «справы дактароў».

    12. Армяне гавораць па-армянску, чытаюць па-армянску, фільмы глядзяць па-армянску. Не факт, што з вамі змогуць пагаварыць па-руску, многія тут забылі гэтую мову. Моладзь у Ерэване з замежных моваў пераважна валодае англійскай.

    НН
    • нет
    • 0
    • +5

    8 комментариев

    avatar
    вось я, як знакаміты мовазнаўца, дазволю сабе такія заўвагі А. Гарбацэвічу:
    У горных рэгіёнах, дзе няма лесу, сяляне топяць зімой спрэсаваным і высушаным навозам гноем — кізякамі. Гэта дае не толькі спецыфічны пах у хаце, але і адбіваецца на ўрадлівасці зямлі — угнаенняў для поля навозу выходзіць меней, адпаведна, меншая ўраджайнасць.
    0
    avatar
    я, як знакаміты мовазнаўца
    Алинушка, не позволительно вам так, с вашей эрудицией и энциклопедическими знаниями скромничать. Давно пора себя величать не мовазнауца, а всё и всязнауца. О вас даже у нас, в мужском отделении легенды ходят, Аристотель с Галилеем из восьмой палаты от зависти извелись. Пора выходить с предложением на главврача о переименовании наших родных Новинок в Алинию. Сёння же тиснем петицию и передадим с санитарами наверх, заслужила.;)
    0
    avatar
    А вас там, у мужчынскім аддзяленні, трымаюць без доступа да борхесаўскай бібліятэкі — праз чорны малевічаўскі квадрат? Бедныя…
    0
    avatar
    А вас там, у мужчынскім аддзяленні
    Базар про баню, надеюсь?
    0
    avatar
    права на баню толькі ў мадэратарскім
    0
    avatar
    Без погон в баню не пойдёте?
    0
    avatar
    якія пагоны, пане? З імі ў чорны квадрат не праціснешся.
    0
    avatar
    хай тут зацеміцца — хоць інфа годная асобнага посту:
    Караль Касцюшка-Валюжыніч
    Паляк ці ліцвін?
    У адным з нядаўна знойдзеных архіўных дакументаў ягонай рукою пазначана «…не хаваю сваёй ліцвінскай нацыянальнасці і рымска-каталіцкага веравызнання».
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.