Расея пачала вывад войскаў зь Беларусі пасьля вучэньняў
Расея пачала вывад войскаў зь Беларусі пасьля вучэньняў.
Фота21 верасень 2017, 08:42
На чыгуначнай станцыі Верайцы пад Асіповічамі пачалася пагрузка расейскай вайсковай тэхнікі, якая была задзейнічаная ў расейска-беларускіх вучэньнях «Захад-2017» на палігоне Асіповіцкі.
21 верасьня на станцыі Верайцы, што меней за 10 кілямэтраў ад палігону «Асіповіцкі», загружаюць эшалён з расейскай вайсковай тэхнікай. На станцыі каля 50 танкаў рознай мадыфікацыі. 37 зь іх ужо пагружаныя.
Зьвезены да тэхнікі з рыштункам і кардоннымі каробкамі асабовы склад салдат. Грузяць тэхніку пад дажджом. Уся тэхніка без апазнавальных знакаў (апроч нумароў) і без аховы.
Паводле мясцовых жыхароў, тэхніка з палігону, на якім праходзілі расейска-беларускія вучэньні «Захад-2017», прыбыла сваім ходам напярэдадні надвячоркам. Пагрузка працягваецца больш за 12 гадзін.
Жыхары прылеглых дамоў кажуць, што ў хатах вусьцішна. Ад тэхнікі дамы трасуцца. Людзі старога веку прыгадваць вайну і непакояцца, каб не было таго, што ва Ўкраіне. Вяскоўцы імкнуцца не глядзець на тэхніку.
Расейскія вайскоўцы не асабліва гаваркія. Наракаюць, што шмат працы з пагрузкай ды дужа пільнуюць камандзіры, каб не ленаваліся. У прыватных гутарках кажуць, што стаміліся і хочуць на радзіму. Некаторыя адзначаюць, што ім спадабаліся харчы ў крамах. Ці бралі алькаголь, ня кажуць. Спадзяюцца зноў наведаць Беларусь, бо ўпадабалі гасьціннасьць беларусаў. Адзначаюць, што адваявалі на пяць балаў. Адзін з вайскоўцаў шкадуе, што не пабачыў Лукашэнкі, а спадзяваўся.
На ўездах на станцыю разгорнутыя два радыёлякацыйныя пасты. Вайскоўцы не перашкаджалі праезду цывільнага транспарту.
Раней прадстаўнік Міністэрства абароны Беларусі Ўладзімер Макараў казаў, што на Асіповіцкім палігоне ў манэўрах задзейнічаная 1-я танкавая армія Расеі. Яна ўкамплектаваная танкамі Т-72Б3, Т-80, БПМ-2, а таксама 130 найменьнямі іншай баявой тэхнікі. Армію сфармавалі ў 2016 годзе ў Заходняй вайсковай акрузе Расеі.
www.svaboda.org/a/28748223.html
12 комментариев
Танк в воду — хотят вернуться.
разбудили Герценанапугали Путина, разоблачив его планы. Путин приказал отступать *Angel*А если серьезно, то Путин — консервативен. Если уж приспичит, то сначала надо симитировать сепаратисткое движение или гражданскую войну в Беларуси, а потом уж открыто вводить «миротворцев». Ну, или «добровольцев». И не беда, что никто в этот спектакль не поверит: такова привычка. Поэтому, конечно, оккупация впритык к учениям не планировалась.
А сиди молча в лопухах кто знает как вышло.
Увидел бандюка с ножом — ори режут, потому как если зарезан будешь кричать не получится.